Пройдзе ўсё, перажывецца, -
Вер мне, дарагая!
Будзе час - ускалыхнецца
Сэрца і ўзыграе.
А ў душы вясна настане,
Сэрца зноў палюбіць,
Прыдзе доля, ў вочкі гляне,
Шчыра прыгалубіць.
Не кажы ж, што злыя людзі
І што свет паганы:
Сэрца смутак перабудзе,
Час загоіць раны.
Унучка Якуба Коласа Марыя Міцкевіч
— Даруй жа мне! — скажу я толькi,
Схiлiўшы нiзка галаву. —
Забудзь пакуты, гора, болькi —
Табой я жыў, табой жыву.
I блiзка ты, i ты далёка.
Над стэпам звiс нябёсаў тын.
Змярцвелы стэп не цешыцьвока,
I сумна мне, бо я адзiн.
Если не удалось найти и скачать доклад-презентацию, Вы можете заказать его на нашем сайте. Мы постараемся найти нужный Вам материал и отправим по электронной почте. Не стесняйтесь обращаться к нам, если у вас возникли вопросы или пожелания:
Email: Нажмите что бы посмотреть