Пешкі Бярозаўскага раёна. Як і ўсе, для каго паэтычная творчасць
стала ў будучым справай жыцця, рана пачала пісаць вершы, якія былі апублікаваны ў раённай газеце, калі аўтарцы споўнілася 13 гадоў. Бярозаўскае літаратурнае аб'яднанне дало шчаслівы старт многім вядомым паэтам, у ліку якіх равеснікі-землякі Алесь Разанаў і Раіса Баравікова, творчыя індывідуальнасці якіх сфарміраваліся ў далейшым як зусім непадобныя, хутчэй палярныя з'явы.Раіса Баравікова атрымала спецыяльнасць мастацкага перакладчыка ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве, затым працавала рэдактарам на кінастудыі "Беларусьфільм", у газетах і часопісах, была галоўным рэдактарам часопіса для жанчын "Алеся", а з 2002 г. узначальвае часопіс "Маладосць", які пад яе кіраўніцтвам за кароткі час стаў адным з самых папулярных беларускіх выданняў.