Слайд 1Віктарына
«Беларускія народныя казкі»
Слайд 2Беларускія казкі - творы вуснай творчасці беларускага народу, папулярны фальклёрны жанр,
перадаваны з пакалення ў пакаленне.
-
Слайд 3Народныя казкі маюць павучальны характар, звычайна маюць пэўную мараль: любоў
да роднай зямлі, сям’і, праслаўленне мудрасці, мужнасці, кемлівасці, асуджэнне здрайцаў,
гультаёў.
Слайд 4Ёсць гумарыстычныя і сатырычныя творы, якія не нясуць выразнага пэдагагічнага
характару.
Слайд 5У народных казках могуць знайсці адлюстраванне пэўныя гістарычныя падзеі.
Слайд 6Мы прапануем вам урыўкі з беларускіх народных казак,
а вы паспрабуйце адгадаць назву казкі.
Слайд 7З якой беларускай казкі гэты ўрывак ?
1. Думала Ліса на
цэлы дзень наесціся, але нават і пакаштаваць ежы не прыйшлося.
Слайд 8З якой беларускай казкі гэты ўрывак?
2. Касіў на лузе касец.
Змарыўся і сеў пад кустом адпачыць.
Слайд 9З якой беларускай казкі гэты ўрывак?
3. Прынесла курачка сена карове.
Карова з’ела сена і дала масла.
Слайд 10З якой беларускай казкі гэты ўрывак?
4. Вось пайшоў раз кот
у лес на паляванне і заблудзіўся. Шукаў-шукаў дарогу да дому
— не знайшоў.
Сеў пад ялінкай і плача.
Слайд 11З якой беларускай казкі гэты ўрывак
5. Дзед палажыў рог у
кішэнь і кажа:
— Заўтра прыйду праверу: калі не ўцячэш адсюль,
зноў выпушчу на цябе сваіх памочнікаў.
І пайшоў дзед вясёлы да хаты — з торбачкай і з рогам.
А пан назаўтра яшчэ досвіткам пакінуў маёнтак: баяўся, каб дзед са сваімі малайцамі не вярнуўся.
Слайд 13З якой беларускай казкі гэты ўрывак ?
7. Паверыў пеўнік лісіцы
і адчыніў дзверы. А тая — ухапіла яго і панесла. Пеўнік
зноў пачаў клікаць коціка:
— Коце, браце!
Мяне ліска нясе
У высокія горы,
У глыбокія норы,
Па барах, па карчах,
Аж бярэ мяне страх!..
Добра, што коцік далёка не адышоўся ад дому: пачуў ён пеўніка, прыбег і адабраў яго ад лісіцы.
Слайд 14З якой беларускай казкі гэты ўрывак ?
8. Недакучыла пеўню цягацца
з чалавекам, — пара б ужо і на седала збірацца! Залопаў
ён крыламі ды як закрычыць на ўвесь кірмаш:
— Ку-ка-рэ-ку!
Пачуўшы гэта, чалавек зусім збіўся з панталыку: заяц, а пеўнем спявае!
Выкінуў ён пеўня з-за пазухі, плюнуў ды пайшоў дахаты.
Праўду кажуць старыя людзі: не той дурань, каго завуць дурнем, а той дурань, хто чужым розумам жыве.
Слайд 15З якой беларускай казкі гэты ўрывак ?
9. Нанесла курачка яечак
поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіну ды паставіла на
паліцу. Мышка бегла, хвосцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся.
Слайд 16З якой беларускай казкі гэты ўрывак ?
10. — Не плач,
дзяўчынка, — кажа бычок. — Лепш паслухай, што я табе параю.
Як зарэжуць мяне, вазьмі маю печань і там знойдзеш залатое зярнятка. Пасадзі тое зярнятка ў садку каля хаты. Вось і ўсё.
Галя так і зрабіла, як сказаў бычок.
Вырасла з зярнятка яблынька з залатымі яблыкамі.
Хто ні ідзе, ці ні едзе каля садка — усе дзівяцца з залатой яблынькі.