ў творы каля 30 параўнанняў. Усе яны ў большай ці
ў меншай ступені дапамагаюць ахарактарызаваць героя паэмы – героя новага часу, “працуюць на раскрыццё ідэйна-тэматычнага зместу”. Роздум над іх прызначэннем, далучэнне вучняў да трапнага мастацкага слова і сумесная праца з настаўнікам над вызначэннем іх ролі ў паэме спрыяюць развіццю камунікатыўных здольнасцяў, моўнай і літаратурнай адукацыі.ІНДУКЦЫЯ (Знайсці ў тэксце месца, слова з якога пачынаецца фантасмагорыя)– ПРАБЛЕМНАЕ ПЫТАННЕ – СІТУАЦЫЯ НЕДАХОПУ ВЕДАЎ
Чаму Палясоўшчык Тарас сімпатычны нам, чытачам? Што здолеў зрабіць аўтар? Чаму мы верым прыгодам Тараса? Захапляемся ім, простым чалавекам? Ён жа не з багоў…
(Здольны да гумару, можа пакпіць з сябе, спраўна нёс службу, працавіты, не прыніжаецца перад багамі, нават можа іх здзівіць сваімі здольнасцямі).
- Пацвердзім свае назіранні тэкстам. Работа ў групах 1- Тарас працавіты, паважаны чалавек. 2 – Ён назіральны, здольны па-свойму ацаніць людзей вакол і абстаноўку. 3 – Мае пачуццё ўласнай годнасці і варты захаплення (не высмяяння!)
Вучні шукаюць (настаўнік таксама) патрэбныя месцы, пазначаючы ў сшытку старонку і страфу (с. 37, 3 страфа зверху).
Выступленні-справаздачы. У час якіх асобная група выконвае заданне: