Слайд 1ДЗЕЯСЛОЎ ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
Лекцыя
Слайд 2П Ы Т А Н Н І:
1. Дзеяслоў: марфалагічныя прыметы
і сінтаксічныя функцыі.
2. Непрэдыкатыўныя катэгорыі дзеяслова: а) катэгорыя трывання; б)
катэгорыя стану.
3. Прэдыкатыўныя катэгорыі дзеяслова: а) катэгорыя ладу; б) катэгорыя часу; в) катэгорыя асобы; г) катэгорыя ліку; д) катэгорыя роду;
4. Словазмяненне дзеясловаў.
5. Спражэнне дзеясловаў.
6. Дзеепрыметнік.
7. Дзеепрыслоўе.
8. Словаўтварэнне дзеясловаў.
Слайд 3 Д З Е Я С Л О Ў
—
знамянальная часціна мовы, якая абазначае працэсуальную прымету і выражае гэта
значэнне ў катэгорыях асобы, ліку, часу, ладу, а таксама роду
(у формах прошлага часу і ўмоўнага ладу), трывання і стану.
Слайд 4Дзеяслоў мае граматычныя катэгорыі стану, трывання, ладу, часу, асобы, ліку,
роду. Ён мае таксама складаную сістэму формаў. Формы дзеяслова падзяляюцца
на спрагальныя і неспрагальныя. Спрагальныя формы змяняюцца па асобах, ліках, ладах, часах (а ў прошлым часе – і па родах). Неспрагальныя формы – інфінітыў і дзеепрыслоўе.
Слайд 5
Агульная характэрная сінтаксічная прымета ўсіх дзеяслоўных формаў – здольнасць кіраваць
скланяльнымі часцінамі мовы, якія выступаюць у ролі дапаўнення ці акалічнасці:
прывезці з горада, прывязі з горада, прывезены з горада.
Слайд 6Сінтаксічная роля дзеяслоўных формаў неаднолькавая.
Асабовыя (спрагальныя) формы ў сказе
заўсёды выказнікі (таму іх яшчэ называюць прэдыкатыўнымі):
Лес супакойвае, разганяе трывогу,
нервознасць.
Сонца забегла за хмурынку і знікла зусім.
Інфінітыў можа быць любым членам сказа
Слайд 7Аснова інфінітыва вызначаецца шляхам аддзялення суфіксаў -ць, -ці, -чы: спява-ць,
вез-ці, бег-чы. Яна супадае з асновай прошлага часу дзеяслова, якая
вызначаецца аддзяленнем суфікса прошлага часу: збіра-ць – збіра-ў, чыта-ць – чыта-ў. Аднак у асобных дзеясловах асновы інфінітыва і прошлага часу адрозніваюцца: вес-ці – вяд-уць – вё-ў, ся-чы – сяк-уць – сек.
АСНОВЫ ДЗЕЯСЛОВА
Аснова цяперашняга часу (будучага простага – у дзеясловах закончанага трывання) вызначаецца шляхам аддзялення канчаткаў 3-й асобы множнага ліку ў форме цяперашняга (ці будучага простага) часу: піш-уць, пол'-уць, мыj-уць, купаj-...-ца.
Слайд 8Усе дзеясловы ў залежнасці ад характару накіраванасці, пераходу абазначанага імі
дзеяння на аб'ект падзяляюцца на пераходныя і непераходныя.
ПЕРАХОДНЫЯ дзеясловы абазначаюць
дзеянне, якое накіравана, пераходзіць на аб'ект. Дапаўненне пры пераходных дзеясловах называецца прамым аб'ектам.
НЕПЕРАХОДНЫМІ называюцца дзеясловы, якія не могуць мець пры сабе прамога дапаўнення ў форме вінавальнага склону без прыназоўніка (дзеянне не пераходзіць на аб'ект): сядзець, дзейнічаць, адпачываць, ехаць, сінець, сохнуць, плакаць, расці, цвісці. Непераходныя дзеясловы звычайна абазначаюць стан і рух суб'екта.
Слайд 9ПРАМЫ АБ'ЕКТ пры пераходных дзеясловах можа быць выражаны:
дапаўненнем у форме
вінавальнага склону без прыназоўніка: араць поле, жаць жыта.
формай роднага склону,
калі пры пераходным дзеяслове ёсць адмоўе: не здаваў экзаменаў, не чытаў кнігі;
формай роднага склону назоўніка пры дзеясловах браць, даць, прасіць і падобных, калі «бярэцца, даецца і г. д. на час» (аб'ект часовага карыстання): вазьмі нажа, дай ручкі, папрашу сшытка.
назоўнікам у родным склоне, калі прамым аб'ектам выступае не ўвесь прадмет, а толькі частка: прынесці вады, нарэзаць хлеба.
Слайд 10ЗВАРОТНЫЯ дзеясловы
– гэта дзеясловы з постфіксам –ся (-ца, -цца).
Дзеясловы
без гэтага постфікса – НЕЗВАРОТНЫЯ.
Асноўная граматычная функцыя -ся – фармальна
выражаць агульнае значэнне непераходнасці. Таму ўсе зваротныя дзеясловы непераходныя.
Слайд 11 Катэгорыя СТАНУ паказвае адносіны паміж суб'ектам (утваральнікам дзеяння), дзеяннем
і аб'ектам, выражаючы гэта ў формах дзеяслова і ў сінтаксічнай
канструкцыі.
НЕЗАЛЕЖНЫ стан паказвае, што дзеянне ўтварае суб'ект, які ў сказе з'яўляецца дзейнікам: Архітэктар праектуе школу. Аўтар дапрацоўвае рукапіс. Канструкцыі з дзеясловамі незалежнага стану называюць актыўнымі.
ЗАЛЕЖНЫ стан паказвае дзеянне як залежнае ад іншай асобы, прадмета, які ў сказе з'яўляецца дзейнікам, а суб'ект выступае дапаўненнем у творным склоне. Такі творны называецца творным дзейнага прадмета (творным суб'ект): Школа праектуецца архітэктарам. Рукапіс дапрацоўваецца аўтарам. Такія канструкцыі называюць пасіўнымі.
Слайд 12ТРЫВАННЕ дзеяслова – граматычная катэгорыя, якая паказвае на адносіны дзеяння
да яго мяжы, закончанасці.
Выдзяляюцца два трыванні: незакончанае і закончанае.
Слайд 13Дзеясловы НЕЗАКОНЧАНАГА трывання абазначаюць працягласць, развіццё, паўтаральнасць дзеянняў, не паказваючы
на іх мяжу: плыць, спяваць, будаваць, ісці.
Дзеясловы ЗАКОНЧАНАГА трывання
абазначаюць дзеянні, якія паказваюць на іх мяжу, вынік, закончанасць: паплыць, заспяваць, узараць, пабудаваць, прыйсці, выкаваць, змалаціць, стукнуць.
Слайд 14Катэгорыя ЛАДУ абазначае адносіны дзеяслоўнага дзеяння да рэчаіснасці. Яна можа
паказваць дзеянне як рэальнае ў цяперашнім, прошлым ці будучым часе
або як нерэальнае – пажаданае, неабходнае, магчымае. У сучаснай беларускай мове вылучаюцца тры лады: абвесны, загадны і ўмоўны.
Слайд 15АБВЕСНЫ лад выражае сцвярджэнне ці адмаўленне дзеяння, якое рэальна працякае
ў цяперашнім, прошлым ці будучым часе: Прыйшоў жаданы час спаткання
(Якуб Колас).
ЗАГАДНЫ лад паказвае, што асоба пабуджае каго-небудзь выканаць дзеянне. Пабуджэнне можа абазначаць загад, патрабаванне, прапанову, заклік, параду, просьбу і адносіцца не толькі да якой-небудзь асобы, але і да неадушаўлёных прадметаў, якія ўяўляюцца як адушаўлёныя: Няхай у ясным небе цішыня заўсёды цішынёю застаецца (С.Грахоўскі).
Слайд 16УМОЎНЫ лад абазначае дзеянне, якое ўяўляецца як пажаданае ці магчымае.
Ажыццяўленне такога дзеяння залежыць ад пэўных умоў.
Умоўны лад мае аналітычную
форму. Ён выражаецца дзеясловам у форме прошлага часу і часціцай бы (б). Месца гэтай часціцы ў сказе рознае: яна можа знаходзіцца пры дзеяслове ці пры іншых словах: Я Чорнае мора зялёным назваў бы, як толькі заціхнуць і бура, і шторм (С.Грахоўскі).
Слайд 17 Катэгорыя ЧАСУ выражае адносіны дзеяння да моманту гутаркі. Гэту
катэгорыю маюць толькі дзеясловы абвеснага ладу. Адрозніваюць формы цяперашняга, прошлага
і будучага часу.
Слайд 18ЦЯПЕРАШНІ час паказвае, што дзеянне, выражанае дзеясловам, супадае з момантам
гутаркі: Шуміць вецер з кронамі, абтрасае сон, пахаджае промнямі сонца
ля вакон (Л.Геніюш). Формы цяперашняга часу абазначаюць: дзеянне, якое адбываецца ў момант гутаркі, дзеянне пастаяннае або дзеянне, характэрнае для пэўнага прадмета.
Формы цяперашняга часу могуць ужывацца са значэннем прошлага (цяперашні гістарычны): Бывала, пострыжні паправіць, на шчупакоў нясе і ставіць (Я.Колас).
Цяперашні час можа ўжывацца і са значэннем будучага: Праз два гады канчаю інстытут.
Слайд 19БУДУЧЫ ЧАС выражае дзеянне, якое будзе адбывацца ці адбудзецца пасля
моманту гутаркі: Жывеш і будзеш жыць ты, песня матчына, пакуль
народа сэрца будзе біцца! (Н.Гілевіч).
Існуюць формы будучага простага (сінтэтычныя) і будучага складанага (аналітычныя) часу: пабудуеце, пабудуюць, будзе працаваць; будзем працаваць.
ПРОШЛЫ ЧАС абазначае дзеянне, якое адбывалася ці адбылося да моманту гутаркі: Мы секлі лес, часалі шпалы, калолі тоўстыя камлі і к дваццаці гадам нямала ўжо зрабілі на зямлі (С.Грахоўскі).
Прошлы час дзеяслова ўтвараецца ад асновы інфінітыва пры дапамозе суфікса -л-(-ў) і адпаведных канчаткаў.
Слайд 20 Катэгорыя АСОБЫ паказвае на адносіны дзеяння і яго ўтваральніка
да таго, хто гаворыць. Утваральнікам дзеяння можа быць асоба, якая
гаворыць, яе субяседнік або той, хто не ўдзельнічае ў размове. У залежнасці ад гэтага выдзяляюцца тры асобы дзеяслова: 1-я, 2-я і 3-я.
Сістэма формаў, якая абслугоўвае ўласна катэгорыю асобы, складаецца з трох формаў адзіночнага і трох формаў множнага ліку ў абвесным ладзе. У загадным ладзе маецца пяць формаў: дзве формы адзіночнага ліку і тры формы множнага ліку.
Слайд 21Формы прошлага часу абвеснага ладу і формы ўмоўнага ладу не
маюць паказчыкаў асобы, пры іх такімі паказчыкамі могуць быць асабовыя
займеннікі або назоўнікі: ты чытаў (бы), ён чытаў (бы), рабочыя пабудавалі (б).
Слайд 22БЕЗАСАБОВЫЯ ДЗЕЯСЛОВЫ абазначаюць дзеянне, якое адбываецца як бы само па
сабе, без дзеючай асобы або прадмета. Яны з'яўляюцца выказнікам у
неасабовых сказах, у якіх няма дзейніка: У той год з вясны вельмі дажджыла (Б.Сачанка).
Слайд 23Безасабовыя дзеясловы пераважна абазначаюць:
> з'явы прыроды: вечарэе, днее, світае,
марозіць, змяркаецца;
> фізічны і псіхічны стан чалавека ці іншай
жывой істоты: нездаровіцца, калоціць, нядужыцца, дыхаецца, працуецца, верыцца, думаецца, жадаецца;
> магчымасць, неабходнасць дзеяння і г. д.: прыйшлося (лічыцца), спатрэбіцца (праверыць), пашчаслівіцца (прыехаць), трапляецца (паглядзець);
> дзеянне невядомай або стыхійнай сілы: нясе, шанцуе, цягне, замяло (снегам), зацерушыла (лісцем).
Слайд 24СПРАЖЭННЕ – гэта змяненне дзеясловаў па асобах і ліках у
цяперашнім часе абвеснага ладу.
У залежнасці ад канчаткаў формаў цяперашняга часу
ўсе дзеясловы падзяляюцца на два спражэнні – першае і другое. У 1-й асобе адзіночнага ліку канчаткі дзеясловаў абодвух спражэнняў супадаюць, а ў астатніх асобахдзеясловы I і II спражэнняў маюць розныя канчаткі.
РОЗНАСПРАГАЛЬНЫМІ традыцыйна называюць дзеясловы бегчы, даць, есці і вытворныя ад іх, якія ў адных формах маюць канчаткі, уласцівыя I спражэнню, у другіх – канчаткі, уласцівыя II спражэнню, або спецыфічныя канчаткі.
Слайд 25 Да II спражэння адносяцца дзеясловы, якія ў інфінітыве заканчваюцца:
>
на -іць(-ыць), дзе -і-(-ы-) суфікс: бяліць, мясіць, касіць.
Аднаскладовыя дзеясловы тыпу
біць, віць, крыць, ліць, мыць, піць, .якія заканчваюцца ў інфінітыве на -ць і ў якіх -і-(-ы-) не з'яўляецца суфіксам, адносяцца да I спражэння;
> -ець(-эць), калі -е-(-э-) не захоўваецца ў 1-й асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу: глядзець (гляджу), ляцець, цярпець, сядзець, гарэць (выключэнне – дзеяслоў хацець).
> Да II спражэння таксама адносяцца дзеясловы гнаць, належаць, спаць, стаяць, баяцца.
Усе астатнія дзеясловы належаць да I спражэння.
Слайд 28Калі ў інфінітыве дзеяслоў закончанага трывання канчаецца на -іць з
папярэднісм галосным, то ў форме незакончанага трывання перад суфіксам -ва-
пішацца й:
засвоіць – засвойваць, супакоіць – супакойваць
У прыставачных дзеясловах незакончанага трывання, калі націск падае на склад перад суфіксам -ва-, пішацца (аднаўляецца) у гэтым складзе о:
адпрошвацца (просьба, адкройваць (кроіць)
Слайд 29Галосныя э, о пішуцца:
пасля зацвярдзелых зычных пад націскам:
беражэш, беражом, бяром
ПРАВАПІС
КАНЧАТКАЎ ДЗЕЯСЛОВАЎ
Правапіс канчаткаў дзеясловаў I спражэння залежыць ад іх асновы
і месца націску
Галосная а пішацца:
пасля зацвярдзелых зычных не пад націскам: пішаш, кажаш, пішам, кажам
Галосная ё пішацца:
пасля мяккіх зычных і пасля галосных пад націскам: вядзём, нясём
Галосная е пішацца:
пасля мяккіх зычных і пасля галосных не пад націскам: едзем, ведаем
Галосная я пішацца:
у 2-й асобе множнага ліку ў першым складзе перад націскам: ведзяце, несяце
Правапіс канчаткаў дзеясловаў II спражэння залежыць ад асновы дзеяслова
Галосная ы пішацца:
пасля зацвярдзелых зычных: трывожыш, трывожым, рывожыце
Галосная і пішацца:
пасля мяккіх зычных і пасля галосных: ляціш, ляцім, леціце
Слайд 32 Д З Е Е П Р Ы М Е
Т Н І К
− неспрагальная форма дзеяслова, якая абазначае прымету
або ўласцівасць прадмета ці асобы паводле дзеяння.
Слайд 33Дзеепрыметнік мае
граматычныя прыметы
як дзеяслова, так і прыметніка.
Слайд 34Дзеепрыметнік
ПРЫМЕТЫ
ДЗЕЯСЛОВА
ПРЫМЕТЫ
ПРЫМЕТНІКА
незакончанае / закончанае трыванне, прошлы
і цяперашні час: скошаная трава, заходзячае сонца
дзеепрыметнік
змяняецца
па родах: скошаны луг, скошаная сенажаць, скошанае поле; ліках:
скошаны луг – скошаныя лугі; склонах: Н. скошаны луг; Р. скошанага лугу; Д. скошанаму лугу
Слайд 35Як і ў прыметніках, род дзеепрыметнікаў вызначаецца толькі ў
а д з і н о ч н ы
м л і к у.
Дзеепрыметнік у сказе выконвае ролю азначэння або выказніка: На белым вышываным ручніку – адкроеная луста хлеба. (В. Вітка)
Я быў здзіўлены тым, што ўсе ў кніжцы гавораць так, як у нас. (Я. Брыль)
Слайд 37Дзеепрыметнікі мужчынскага роду ў назоўным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак
-ы: расхваляван-ы вучань, непакрыт-ы дом, спатнел-ы лоб.
У творным і месным
склонах:
дзеепрыметнікі мужчынскага і ніякага роду маюць аднолькавы канчатак -ым: за ўзаран-ым палеткам, полем(Т. скл.); на ўзаран-ым палетку, полі (М. скл.)
дзеепрыметнікі жаночага роду – -ай (-аю): за адрамантавн-ай школай (Т. скл.); у адрамантаван-ай школе (М. скл.)
Слайд 38Дзеепрыметны зварот, як і адзіночны дзеепрыметнік, звычайна паясняе назоўнік або
займеннік і пры сэнсавым адасабленні з’яўляецца адным членам сказа –
развітым азначэннем. Паяснёны назоўнік (займеннік) у дзеепрыметны зварот, безумоўна, не ўваходзіць.
Дзеепрыметны зварот, які стаіць непасрэдна перад назоўнікам, коскаю ад яго не аддзяляецца: Працяты марозам снег хрустка скрыпеў пад нагамі. Калі ж такое развітае азначэнне стаіць перад займеннікам, то коска пасля яго ставіцца: Перапалоханы крыкам, я выскачыў з дому.
Дзеепрыметны зварот, які стаіць пасля паяснёнага слова ў сярэдзіне сказа, заўсёды выдзяляецца коскамі:
Ельнік, увесь абліты сонцам, віднеўся наперадзе.
У канцы сказа коска ставіцца перад дзеепрыметным зваротам: Наперадзе віднеўся ельнік, увесь абліты сонцам.
Дзеепрыметнік разам з залежнымі ад яго словамі ўтварае дзеепрыметны зварот
Слайд 39ДЗЕЕПРЫМЕТНІКІ
незалежнага стану
залежнага стану
абазначаюць прымету таго прадмета,
якую ўтварыў (утвараў або
ўтварае)
сам гэты прадмет:
пасівелыя валасы, падаючае лісце
абазначаюць прымету таго
прадмета,
якую ўтварыў (утварае)
іншы прадмет:
выкананае вучнем заданне, разбітая шыба
Слайд 40Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў
залежнага стану
Дзеепрыметнікі залежнага стану ўтвараюцца толькі ад
параходных дзеясловаў закончанага і незакончанага трывання: запрасіць – запрошаны (дакладчык),
сарваць – сарваны (яблык)
Слайд 41 Некаторыя дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу
ўтвараюцца ад асноў
цяперашняга (будучага часу):
зрабіць – зраблю – зроблены; наклеіць – наклею
– наклеены
Слайд 42Правапіс суфіксаў -н-, -ан-, -ен-, -т- дзеепрыметнікаў
Слайд 43Кароткія дзеепрыметнікі залежнага стану
Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу могуць мець
не толькі поўную, але і кароткую форму: стомлены чалавек, стомленая
жанчына, стомленае дзіця, стомленыя людзі – чалавек стомлен, жанчына стомлена, дзіця стомлена, людзі стомлены
Кароткія дзеепрыметнікі не скланяюцца. Яны змяняюцца па ліках, а ў адзіночным ліку – па родах.
Кароткія дзеепрыметнікі ў сказе выконваюць ролю выказнікаў: Тут уся зямля нашым духам прасякнута. Падаконнікі былі густа застаўлены вазонамі.
Слайд 44Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў
незалежнага стану
Слайд 46Не (ня) з дзеепрыметнікамі
Не (ня) з поўнымі дзеепрыметнікамі пішацца разам,
калі гэтыя дзеепрыметнікі не маюць залежных слоў і калі няма
ў сказе супрацьпастаўлення:
У пакоі былі непабеленыя сцены.
Каля дома стаяў незаўважаны чалавек.
Не (ня) з поўнымі дзеепрыменікамі пішацца асобна:
– калі дзеепрыметнікі маюць залежнае слова:
У пакоі былі даўно не пабеленыя сцены.
Каля дома стаяў нікім не заўважаны чалавек.
– калі ў сказе ёсць супрацьпастаўленне са злучнікам а, якое адносіцца да дзеепрыметніка:
Гэта было не вывучанае, а толькі прачыіанае правіла.
З кароткімі дзеепрыменікамі часціца не пішацца заўсёды асобна:
Кніга не прачытана.
Трава не скошана.
Дровы не прывезены.
Слайд 47 Д З Е Е П Р Ы С Л
О Ў Е
асобая нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне
і паясняе асноўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам.
Слайд 48Дзеепрыслоўе мае
граматычныя прыметы
як дзеяслова, так і прыслоўя.
Слайд 49Дзеепрыслоўе
ПРЫМЕТЫ ДЗЕЯСЛОВА
ПРЫМЕТЫ ПРЫСЛОЎЯ
незакончанае / закончанае трыванне: ішоў, размаўляючы з
сябрам; згадзіўся, пагаварыўшы з бацькам;
зваротную форму: развітваючыся з настаўнікам, дагаварыўшыся
з экскурсаводам
не змяняецца: не скланяецца і не спрагаецца;
у сказе − акалічнасць: Падаюць з неба чыстыя белыя пушынкі, усцілаючы зямлю мяккім снежным покрывам.
Слайд 50Дзеепрыслоўны зварот
Дзеепрыслоўе разам з залежнымі ад яго словамі ўтварае
дз
е е п р ы с л о ў н
ы з в а р о т.
Ён з’яўляецца адным членам сказа – развітай акалічнасцю,
якая схематычна абазначаецца _ ._._._._._
Дзеепрыслоўныя звароты і адзіночныя дзеепрыслоўі
на пісьме заўсёды выдзяляюцца або аддзяляюцца коскамі:
Коцяцца ўдаль, набіраючы сілу, хвалі лагодныя да небасхілу.
Дзіця так прывучалі да жывога слова, што яно,
не ўмеючы яшчэ размаўляць, не заўсёды ўлоўліваючы сэнс,
ляжала ў калысцы і перад сном “гуло” – спявала на свой
лад чутыя ад маці песні. Прыгнуўшыся, дзяўчына
ўвайшла ў будан.
Слайд 51Дзеепрыслоўі незакончанага трывання
ўтвараюцца ад асноў цяперашняга часу дзеясловаў незакончанага трывання
пры дапамозе: суфікса -учы- (-ючы-) ад дзеясловаў I спражэння: кажуць
– кажучы, размаўляюць – размаўляючы; суфікса -ачы- (-ячы-) – ад дзеясловаў II спражэння: гавораць – гаворачы, сядзяць – седзячы
УТВАРЭННЕ І ЎЖЫВАННЕ ДЗЕЕПРЫСЛОЎЯЎ НЕЗАКОНЧАНАГА ТРЫВАННЯ
Дзеепрыслоўі незакончанага трывання
абазначаюць дзеянні, якія не закончыліся і адбываюцца як дадатковыя адначасова
з асноўнымі дзеяннямі, выражанымі дзеясловамі-выказнікамі: Мы сядзелі і гаварылі і ціха смяяліся, чакаючы нашага дзеда.
сядзелі, гаварылі, смяяліся і адначасова чакалі
Слайд 52Дзеепрыслоўі закончанага трывання
ўтвараюцца ад асноў прошлага часу дзеясловаў закончанага трывання
пры дапамозе суфіксаў -ўшы (пасля галосных) і -шы (пасля зычных):
сустрэць – сустрэўшы, дапамагчы – дапамогшы
Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў закончанага трывання
Дзеепрыслоўі закончанага трывання
абазначаюць закончанае дадатковае дзеянне, якое звычайна адбываецца раней за асноўнае дзеянне або зрэдку адначасова з дзеяннем, выражаным дзеясловам-выказнікам: Прачыніўшы дзверы, я зазірнуў у пакой.
(спачатку прачыніў дзверы, а потым толькі зазірнуў у пакой)