Слайд 1
ЛЕКЦЫЯ-ПРЭЗЕНТАЦЫЯ
па БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
для слухачоў
падрыхтоўчага аддзялення,
падрыхтоўчых курсаў,
абітурыентаў
Складальнік – дацэнт кафедры давузаўскай падрыхтоўкі
і прафарыентацыі С.В. Чайкова
Назоўнік
Слайд 21. Назоўнік як часціна мовы.
2. Разрады назоўнікаў.
3. Род, лік, склон
назоўнікаў:
а) род скланяльных назоўнікаў;
б) вызначэнне роду
нескланяльных назоўнікаў;
в) лік назоўнікаў;
г) скланенне
назоўнікаў.
4. Правапіс складаных назоўнікаў:
а) разам;
б) праз злучок.
5. Правапіс суфіксаў назоўнікаў.
План
Слайд 42. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў
Слайд 5
3. Род, лік, склон назоўнікаў
а) род скланяльных назоўнікаў
Слайд 6б) вызначэнне роду
нескланяльных назоўнікаў
Слайд 94. Правапіс складаных назоўнікаў:
а) разам
Пішуцца разам складаныя назоўнікі:
утвораныя з дапамогай
злучальных
галосных: е/я: жыццеапісанне, краявід; а/ό: хлебароб, часόпіс, Чарнόбыль;
з першай
іншамоўнай часткай тыпу авія,
агра-, антрапааўта-, аэра-, бія-, вела-, заа-, геа-, гідра-, грос-, інфра-, квазі-, кіна-, мана-, макра, метэа, мікра-, мота-, неа-, пан-, полі- (палі-), пост-, псеўда-, радыё-, тэле-, стэрэа-, ультра-, хрома-, хлор-, фота-, фтор-, электра-: авіяматор, аэрапорт, кіназорка, тэлеатэлье, постмадэрнізм, радыёфакт, электраапаратура; (таксама як з прыстаўкамі анты-, архі-, між-, звыш- і інш.): антыфашыст, архіепіскап);
з часткай контр-, якая мае значэнне
‘проці’: контрудар, контрразведчык;
адзінка вымярэння працадзень;
агульныя словы з часткай паў-: паўяблыка,
паўлімона, паўстакана;
першай часткай якіх з’яўляюцца дзеясловы
загаднага ладу на -і, -ы: сарвігалава, пакацігарошак;
Слайд 104. Правапіс складаных назоўнікаў:
а) разам (працяг)
з першай часткай – лічэбнікам:
пяцігодка, стагоддзе;
з першай часткай: мала-, многа-, шмат- сама-, узаема-: мнагабор’е,
шматзначнасць, самааддача, узаемапавага;
складанаскарочаныя назоўнікі: медпункт – мед(ыцынскі) пункт, палітінфармацыя – паліт(ычная) інфармацыя, калгас – кал(ектыўная) гас(падарка);
геаграфічныя назвы з другой часткай -град, -горск, -бург, -паль: Калінінград, Светлагорск, Салігорск, Санкт-Пецярбург, Марыупаль;
большасць геаграфічных назваў з першай часткай: Нова (Нава)-, Стара-: Наваполацк, Старабеліца;
назвы населенных пунктаў з першай часткай Верхне- (Верхня)-: Верхнядзвінск.
Слайд 114. Правапіс складаных назоўнікаў:
б) праз злучок
якія складаюцца з двух самастойных
слоў (без злучальнай галоснай) і маюць значэнне аднаго слова: вагон-рэстаран,
сон-трава;
з першай іншамоўнай часткай: віцэ-, обер-, лейб-, унтэр-, штаб-, экс-, міні-, максі-: штаб-кватэра, віцэ-прэм’ер, экс-чэмпіён, максі-паліто;
а таксама Анты-, каля яна далучаецца да ўласнага назоўніка: Анты-Дзюрынг;
словы з часткай контр-, якая не мае значэнне ‘проці’: контр-адмірал;
адзінкі вымярэння: тона-кіламетр, койка-месца;
уласныя назвы з часткай паў-: паў-Беларусі, паў-Гомеля;
складаны назоўнік перакаці-поле;
з першай часткай – лічэбнікам, напісаным лічбамі: 100-годдзе;
Слайд 124. Правапіс складаных назоўнікаў:
б) праз злучок (працяг)
іншамоўныя назвы прамежкавых напрамкаў
свету: норд-ост, зюйд-вест;
назвы палітычных партый, іх плыней і
прыхільнікаў:
сацыял-імперыялізм, нацыянал-ліберал;
словы з аднаслоўнымі прыдаткамі, якія не
з’яўляюцца імёнамі асобы: горад-герой, сон-трава;
словы-сінонімы: чэсць-хвала, хлеб-соль;
складаныя імёны і прозвішчы: Жан-Жак,
Дунін-Марцінкевіч, Бічэль-Загнетава,
Доўнар-Запольскі;
некаторыя геаграфічныя назвы з першай
часткай Нова-, Стара-: Нова-Багданава, Стара-Канстанцінаў;
назвы населенных пунктаў з першай часткай
Усць-, Верх: Усць-Кут, Верх-Ілімск.