Слайд 1Беларускія землі ў раннім сярэднявеччы (VIII – перш. пал. XIII
стст.)
Слайд 21. Фарміраванне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян.
Слайд 4Дзяржаўнасць у славян пачынае складвацца з VII ст. У ІХ-Х
стст. развіццё дзяржаўнасці славян ідзе ў агульнаеўрапейскім рэчышчы - амаль
усе славянскія племянныя саюзы ствараюць дзяржавы.
Слайд 5У VIII-X ст.ст на тэр. Беларусі сфарміравалася тры племянных аб’яднанні
усходніх славян, якія асімілявалі мясцовае балцкае насельніцтва.
Першапачатковыя дзяржаўныя утварэнні ў
летапісе абазначаны тэрмінам “княжанні”
У летапісах іх назвы ўзгадваюцца з 2 пал. ІХ ст.
Слайд 6крывічы (856)(Падзвінне, вярхоў’і Дняпра і Волгі)
дрыгавічы (паміж Прыпяццю і Заходняй
Дзвіною)
радзімічы (Пасожжа)
Слайд 7Гісторыя беларускіх
земляў звязана з
раннефеадальным
дзяржаўным
утварэннем
усходніх
славян ІХ-ХІІ
стст.
Кіеўская Русь,
якая склалася на
тэрыторыі,
прылягаючай да
воднага
шляху «з
вараг у грэкі».
Слайд 8Кіеўская Русь узнікла ў выніку аб’яднання палітычных саюзаў плямён з
цэнтрамі у Кіеве і ў Ноўгарадзе
Слайд 9Канцэпцыі станаўлення дзяржаўнасці усходніх славян
Нарманская (2.п ХVІІІ ст.) – дзяржаўнасць
ус. славян звязана з прыходам варагаў (скандынаваў), якіх славяне запрашалі
на княжанне.
Антынарманская – станаўленне дзяржаўнасці ёсць фактарам унутраннага жыцця славянскай супольнасці, а варагі сталі толькі адным з фактараў, паклаўшы пачатак княжацкай дынастыі.
Слайд 10Першым летапісным варажскім князем, які паклаў пачатак вялікакняскай дынастыі быў
Рурык (862-879), які стаў княжыць у Ноўгарадзе (верагодней усяго легендарная
фігура). Яго пераемнік Алег (879-912) у 882 г. заваёўвае Кіеў і пераносіць туды сталіцу.
Слайд 11Тэрмін «Русь» паходзіць ад скандынаўскага «весляры» і першапачаткова абазначаў вікінгаў,
якія гандлявалі і ваявалі на рэках Усходняй Еўропы. З цягам
часу так сталі называцца землі, якія яны кантралявалі. (раней за ўсё Кіеўская, Чарнігаўская і Пераяслаўская землі).
Слайд 12Кіеўская Русь не была цэласнай дзяржавай, у ёй не было
адзінай этнакультуры, а палітычнае аб’яднанне было нетрывалым і трымалася на
сіле зброі, або на пагадненнях. Асобныя княствы прызнавалі васальную залежнасць ад Кіева, плацілі яму даніну, але захоўвалі свае княжацкія дынастыі.
Слайд 13Спробу аб’яднаць дзяржаву зрабіў князь Уладзімір (978-1015), які ліквідаваў мясцовыя
княжанні і пасадзіў у палітычных цэнтрах сваіх сыноў, прыняў хрысціянства,
што садзейнічала ўмацаванню дзяржаўнай улады і тэрытарыяльнаму адзінству.
Размова Уладзіміра з грэчаскім філософам аб хрысціянстве.
Радзівілаўскі летапіс, ХV ст.
Слайд 14У 1097 г. на з’ездзе ў Любечы сыны Яраслава Мудрага
замацоўваюць самастойнасць феадальных цэнтраў – “кожны трымае вотчыну сваю”. Пачынаецца
перыяд феадальнай раздробленасці.
Слайд 15
Форма кіравання Кіеўскай Русі – раннефеадальная манархія.
На чале дзяржавы
стаяў Вялікі князь кіеўскі , які абапіраўся на дружыну і
савет старэйшын (баярская дума).
Князь заключаў дамову на княжанне з вечам - народным сходам.
У феадальных цэнтрах князь садзіў сваіх намеснікаў.
З ХІ ст. склікаюцца феадальныя з’езды.
К Н Я З Ь
В Е Ч А
Савет старэйшын
Намеснікі
Дзяржаўны лад Кіеўскай Русі
Дружына
тысяцкія
сотнікі
Слайд 162. Першыя княствы на тэрыторыі Беларусі
Слайд 17На аснове племянного княжання крывічоў-палачан склалася буйное Полацкае княства –
самастойная моцная дзяржава на тэрыторыі Беларусі. 862 г. першая летапісная
згадка пра Полацк.
Слайд 19Полацк у ХІІ-ХІІІ стст. Рэканструкцыя
Слайд 20Полацк супернічаў з Ноўгарадам за кантроль над пачаткам шляху “з
вараг у грэкі”. Адносіны з Кіевам абмяжоўваліся сумеснымі ваеннымі паходамі
на Смаленск (882г.), Канстанцінопаль (907г.)
Слайд 21 Першым летапісным князем Полацка быў Рагвалод (970-980), які быў
забіты Уладзімірам. Княская дынастыя Рагвалодавічаў была адноўлена праз унука Рагвалода,
сына Рагнеды – Ізяслава (989-1001), які быў запрошаны на княжанне ў Полацк.
Пячатка Ізяслава
Гравюры з Радзівілаўскага летапісу, ХV ст.
Слайд 22ХІ ст. час праўлення Брачыслава (1003-1044) і Усяслава (Чарадзея) (1044-1101).
Полацкая
дзяржава пачала сваё хуткае ўзвышэнне, тэрытарыяльны рост і дасягнула магутнасці
ў 2 п. ХІ ст.
У 1021 годзе да Полацка адышлі гарады Віцебск і Усвяты, якія кантралявалі валокі на шляху «з вараг у грэкі».
Былі заснаваны гарады Браслаў, Кукенойс і Герцыке – форпасты Полацка на шляху да Балтыйскага мора.
Усяслаў змагаўся за першынства княства ў рэгіёне, ваяваў з братамі Яраславічамі, якія княжылі ў Кіеве і Ноўгарадзе.
Слайд 23Помнік Усяславу Чарадзею ў Полацку
Слайд 24Бітва на рацэ Нямізе 3 сакавіка 1067 г.
«…на Немиге снопы
стелют из голов, бьют цепами булатными, на току жизнь кладут,
веют душу из тела…» Слова аб палку Ігаравым.
Слайд 25К А Р Т А П О Л А Ц
К А Г А К Н Я С Т В
А
Усяслаў падзяліў княства паміж сваімі 6 сынамі. У 2 п. ХІІ ст. Полацкая зямля складалася з удзельных княстваў: Віцебскага, Менскага, Заслаўскага, Лагойскага і інш.
Слайд 26Тураўскае княства
Утварылася на землях дрыгавічоў у басейне ракі Прыпяць, якая
была важным шляхом зносін Кіева з заходней Еўропай.
980 г.
- першая летапісная згадка аб Тураве ў сувязі з князем Турам, які таксама быў варажскага паходжання.
Слайд 27Тураў быў падпарадкаваны Кіеву, у ім княжыў старэйшы сын Вялікага
князя Кіеўскага, які пасля займаў бацькаў прастол.
У ХІІ ст. Тураўская
зямля таксама была падзелена на удзелы – Тураўскі, Пінскі, Слуцкі і г.д., якія сталі трапляць пад уладу галіцка-валынскіх князёў.
Слайд 29Барацьба з іншаземнымі захопнікамі
З п. ХІІІ ст. у Полацкай зямлі
з’яўляецца моцны вораг – ваенна-манаскія каталіцкія ордэны.
У 1201 годзе
была заснавана Рыга – крэпасць ордэна мечаносцаў для распаўсюджавання хрысціянства сярод балцкіх плямёнаў.
У 1208 і 1209 гг. крыжакі захапілі полацкія гарады Кукенойс і Герцыке.
У 1237г. ствараецца Лівонскі ордэн.
Шэраг бітваў і дамоваў у сяр. ХІІІ ст. прыпынілі экспансію крыжакоў на ўсходнеславянскія землі.
Лядовае пабоішча. Мініяцюра
Ліцавога летапіснага зводу, сяр. XVI ст.
Слайд 30Паўднёвабеларускія землі сутыкнуліся з мангола-татарамі, якія ў 1238-1241 гг. ажыццявілі
захопніцкі паход у Еўропу. Былі разрабаваны і спалены Гомель, Мазыр,
Брэст. Але большасць тэрыторыі Беларусі пазбегла залежнасці ад Залатой Арды.
Слайд 313. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў ІХ-ХІІІ стст.
Слайд 32Сацыяльна-эканамічныя адносіны на беларускіх землях у ІХ-ХІІІ стст. характарызуюцца шматукладнасцю
– суіснаваннем элементаў абшчыннага, рабаўладальніцкага і феадальнага укладаў
Абшчынны: земляробчая суседская
абшчына (“верв”, “мір”) з элементамі прыватнай уласнасці і індывідуальнай гаспадаркі.
Рабаўладальніцкі: ваеннапалонныя выкарыстоўваліся ў якасці працоўнай сілы
Слайд 33Феадалізм
тып грамадскіх адносін, заснаваных на прыватнай уласнасці на зямлю (феод)
і эксплуатацыі асабіста і пазямельна залежных ад феадала сялян. Феадальная
эксплуатацыя ажыццяўляецца шляхам прысваення феадалам працы сялян ў форме рэнты.
Слайд 34Шляхі фарміравання феадальнага саслоўя
Напачатку ўся зямля належала дзяржаве, распараджальнікам зямельнага
фонду быў князь.
Князь перадаваў права “кармлення” (збор даніны) з земляў
сваім дружыннікам за службу.
Абшчынная вярхушка паступова ўзбагачалася і замацоўвала за сабой правы на зямлю.
Слайд 35Формы землеўладання
Вотчыннае – права перадаваць зямлю ў спадчыну, дзяліць, прадаваць
Памеснае
– права карыстацца зямлёй падчас службы князю.
Тыпы землеўладання
Княжацкае (даменнае) –
асабістыя ўладанні князя
Баярскае – землі дружыннікаў і радавой знаці
Царкоўнае – землі дараваныя князем царкве.
Слайд 36Сельская гаспадарка
Некалькі суседніх сем’яў складалі сяло ці весь, з якіх
складалася абшчына (мір, верв). Цэнтр абшчыны – пагост.
Апрацоўка зямлі –
ворнае земляробства з папарнай сістэмай – двухполлем і трохполлем.
Прылады працы – двухрогая ці шматрогая саха з жалезным наканечнікам і іншымі жалезнымі дэталямі.
Слайд 37Формы
феадальнай залежнасці сялян
Людзі – свабодныя сяляне (скарачаецца колькасць)
Смерды –
эканамічна залежныя сяляне
Закупы – часова залежныя, да моманту зварота “купы”
– займаныя грошы ці прадукты
Радовічы – часова залежныя, звязаныя з феадалам “рядам” – дагаворнымі абавязкамі.
Халопы, чэлядзь – хатнія рабы-палоннікі.
Слайд 38Формы феадальнай рэнты
Адзінкай феадальнага падаткаабкладання быў “дым” – асобная сялянская
гаспадарка.
Палюддзе – даніна сельскагаспадарчай прадукцыяй (дзякло, мезлева)
Паншчына – адпрацоўка на
зямлі феадала
Слайд 39Гарадская гаспадарка
Рамяство і гандаль аддяляюцца ад сельскай гаспадаркі
Каля 40 рамесных
спецыяльнасцяў – кавальства, ганчарства, апрацоўка скур, дрэваапрацоўка, ювелірная майстэрства і
інш.
Для гандля ствараюцца спецыяльныя месцы – таргі, вядзецца ўнутраны і знешні гандаль
Эскпарт – футра, мёд, воск
Імпарт – віны, спецыі, фарбы, шкляны посуд, дарагія тканіны, упрыгожванні
Важнае значэнне мелі промыслы – рыбалоўства, бортніцтва, паляванне.
Слайд 40Шляхі ўзнікнення гарадоў
На працягу X – XIII стст. утварыліся асноўныя
беларускія старажытныя гарады.
Гарады ўзнікалі на месцы племянных цэнтраў (Полацк,
Тураў)
Вырасталі з феадальнага замка ці сяла (Друцк, Слуцк)
Засноўваліся на новым месцы па волі князя (Віцебск, Браслаў).
Слайд 41Структура горада
Дзяцінец – умацаваны цэнтр горада, дзе знаходзілася рэзідэнцыя князя
ці яго намесніка.
Пасад – пасяленне рамеснікаў, гандляроў і іншых
гараджан. Часта таксама абносілі сценамі.
Торг ці рынак –
грамадскі цэнтр горада
Слайд 421 - пасадскія паселішчы XII-XIII стст., 2 - павялічэнне тэрыторыі
пасада ў XIV-XV стст., 3 - валы, 4 - балота,
5 - вуліцы.
План сярэднявечнага
Менска
Слайд 434. Культура беларускіх зямель ІХ-ХІІІ стст.
Слайд 44Тураўскае евангелле
ХІ ст.
Хрысціянства прыходзіць на ўсходнеславянскія землі у к. Х
ст. з Візантыі. Распаўсюджванне новай рэлігіі ішло “зверху” – князь
Уладзімір стаў ініцыятарам яго прыняцця.
У ІХ ст. балгарскія асветнікі Кірыл і Мяфодзій стварылі славянскую азбуку, што зрабіла магчымым пераклад кніг з грэчаскай мовы.
Слайд 45Узніклі першыя літаратурныя жанры:
Агіяграфія – жыціі святых
Летапісы – гістарычныя аповяды
Слайд 46Сафійскі сабор у Полацку, ХІ ст.
макет-рэканструкцыя
Слайд 48Ацалелыя усходнія
абсіды
пабудовы ХІ ст.
Слайд 49Спаса-Прэабражэнская царква
Полацкага Спаса-Еўфрасінеўскага манастыра, ХІІ ст.
Макет-рэканструкцыя
В.В. Ракіцкага
Слайд 50Спаса-Прэабражэнская царква ў Полацку,
сучасны выгляд
Слайд 51Фрэскі
Спаса-Прэабражэнскай царквы
Слайд 53Вялікі сабор
Бельчыцкага
манастыра
(план)
Слайд 54Барысаглебская
царква
Бельчыцкага
манастыра,
XII ст.
(фота 1920-х гг.)
Слайд 55Барысаглебская (Каложская) царква