Слайд 1Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай(1569-1795гг).
Слайд 2План
1. Люблінская унія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай.
2. Дзяржаўна- палітычнае становішча
ВКЛ ў складзе Рэчы Паспалітай.
3.Знешняя палітыкаРП у ХVII-XVIIIст.Паглыбленне палітычнага крызісу.
4.
Дзяржаўныя рэформы ў другой палове ХVIIІст. ПадзелыРэчыПаспалітай .
Слайд 3Прычыны уніі паміж ВКЛ і Польшчай:
Знешнепалітычныя:
а)войны з Маскоўскай дзяржавай і
крымскімі татарамі аслабілі княства,
б)няўдачы ў Лівонскай вайне паміж Маскоўскай дзяржавай
і ВКЛ(1558-1582)гг.
Унутранныя:
а) супярэчнасці ў пануючым саслоўі ВКЛ паміж магнатэрыяй(багатай шляхтай) і дробнай і сярэдняй шляхтай . Дамінуючае становішча належыла магнатэрыі,
б) імкненне польскай шляхты атрымаць новыя землі і пасады на тэрыторыі ВКЛ.
Слайд 4Віленскі ваявода М.Радзівіл Руды: «На нашых храбтах быў вораг, калі
мы ехалі сюды, прагнучы паставіць з вамі унію, мы пачалі
імкнуцца да яе бегам,тады як продкі нашыя ішлі да яе вельмі ціха».
Студзень 1569г.- Люблінскі сойм.
Слайд 5Умовы заключэння уніі, прадстаўленыя кіраўніцтвам ВКЛ і Польшчы.
Кіраўніцтва ВКЛ:ваенна-палітычны саюз
пры захаванні незалежнасці і самастойнасці ВКЛ(асобны сойм,кароль,гаспадар, пасады у кожнай
дзяржаве займаюць толькі яе ураджэнцы.
Кіраўніцтва Польшчы:скасаванне незалежнасці ВКЛ(інкарпарацыя),адзін сойм,палякі маюць права займаць пасады на далучаных тэрыторыях.
Сакавік 1569г. - універсал Жыгімонта II Аўгуста аб перадачы Польшчы Падляшша, Валыні, Кіеўшчыны, Падолля.
Інкарпарацыя-падпарадкаванне большым аб’ектам
меньшага.
Слайд 6
Умовы Люблінскай уніі 1569г.
1 лiпеня 1569 г. быў падпiсаны акт
унii. Паводле гэтага акта, Каралеўства Польскае i Вялiкае княства Лiтоўскае
злучаліся ў адну дзяржаву: Рэч Паспалiтую на наступных ўмовах:
1. Адзіны манарх- кароль(улада выбарная)
2. Агульны сойм(сенат і пасольская ізба)
3. Права набываць нерухомасць ў ВКЛ і ў Польшчыпадданым абедзвюх народаў.
4. Агульныя грошы,адсутнасць мытняў.
5. Адзіная знешняя палітыка.
Слайд 7ВКЛ захоўвала пэўную самастойнасць
1.Адміністратыўны апарат.
2.Асобнае заканадаўства.
3.Судовая арганізацыя, прававая сістэма.
4.Войска.
5.Тытул, пячатка.
6.Дзяржаўная
мова да 1696 - cтарабеларуская.
Рэч Паспалітая-???
Жыгімонт II Аўгуст(вялікі князь ВКЛ,карольРП
(1520-1572)
Слайд 8Шляхта ВКЛ не магла атрымліваць землі ў раёнах адарваных Польшчай
у 1569г.
1581г. створаны Галоўны трыбунал -вышэйшая судовая інстанцыя ВКЛ.
1588г. прыняты
III Статут ВКЛ, які скасаваў многія пастановы Люблінскай уніі(польская шляхта не мела права набываць землі і займаць дзяржаўныя пасады ў ВКЛ).
Л.І.Сапега(1557-1633) - канцлерВКЛ
Сойм
Сенат
магнаты, прадстаўнікі цэнтральнай і правінцыйнай адміністрацыі (ваяводы, кашталяны і інш.) і вярхі каталіцкай царквы (біскупы) - 140-150 сенатараў.
Пасольская ізба
шляхцічы-дэпутаты (паслы) па два чалавекі ад кожнага павета. У сярэдзіне ХVIII ст. у яе складзе было 236 дэпутатаў
У сойме 2/3 дэпутатаў складалі прадстаўнікі Кароны.
Слайд 91573г. 1573г абранне каралём Генрыха ГенрыхВалуа. Ён падпісаў дакумент
Генрыхавы артыкулы»: РП - шляхетская рэспубліка з выбарным каралём. Кароль
не меў права прызначаць пераемніка.
Мець зносіны з замежнымі дзяржавамі.
Прызначаць паспалітае рушанне
Слайд 10Тры перыяды дзяржаўнага ладу РП:
1.шляхецкая дэмакратыя(2 пал. XVIст. - сяр.
XVIIст.)
2.магнацая алігархія (сяр. XVIIст. - да 1791 г.)
3.канстытуцыйная манархія (канец
XVIIIст.)
Шляхта трымала заканадаўчую, выканаўчую ўладу.
Сутнасць палітычнай праграмы шляхты:ніякіх рэформ. Права ствараць узброныя саюзы (канфедэрацыі) і рокашы( мяцежы)
Права «liberum veto»(свабода забароны). Прыняцце рашэнняў у сойме адзінагалосна.
З 1652 па 1764гг. Былі сарваны 42 з 55 соймах.
Слайд 11Рэлігійны крызіс РП.
60-ягг. XVIIст. - рост уніяцкіх настрояў у грамадстве,
раскол унутры праваслаўнай царквы.
1668, 1674гг. - законы,па якім адступніцтва ад
каталіцтва і уніяцтва – крымінальнае злачынства.
1699г.- праваслаўныя страцілі права займаць выбарныя магістрацкія пасады.
Слайд 12Узмацненне магутнасці зямельных магнатаў(Чартарыйскія валодалі насельніцтвам у 25 тыс. мужчынскага
полу).
Пераўтварэнне магнатаў ва ўдзельных князёў: мелі прыватнае войска,праводзілі незалежную знешнюю
палітыку.
Узброенае саперніцтва магнатаў перарастае ў грамадзянскія войны(Сапегі, Радзівілы, Пацы і др.)
Кан. XVII- XVIIIст. РП - эканамічна слабая дэцэнтралізаваная дзяржава.
Слайд 13Войны сяр. ХVII пач. ХVIIIст. у якіх удзельнічала РП.
1648-1653г. -
казацка-сялянская вайна пад кір. Б.Хмельніцкага. 1654г. Пераяслаўская Рада. Украіна пад
пратэктарат Расіі.
1654-1667г. - руска-польская вайна.
1667г.-Андрусаўскае перамір’е. Да Расіі -Левабярэжная Україна,Смаленскае і Чарнігаўскае ваяводствы,Старадубскі павет.
1686г. - «вечны» мір узаконіў заваёвы Расіі, пункт аб дапамозе праваслаўнаму насельніцтву ў РП.
Слайд 151655г.-1660г. польска-шведская вайна(шведскі патоп). Захоплена большя частка Польшчы і Жамойція.
1660г.
заключаны Аліўскі мір. РП вяртала заваёваныя землі за выключэннем Лівоніі.
1672-1676г.,
1683-1699г. - войны РП з Турцыяй. РП вярнула Падолле і частку Правабярэжнай Украіны.
верасень1683г.Бітва пад Венай.Разгром саюзная арміяй(Аўстрыя,РП,) турэцкай арміі.
Слайд 161700-1721г - Паўночная вайна. Расія, Саксонія, Данія, РП, Прусія.
Гановер(Паўночны саюз)
супраць Швецыі.
1708г.Бітва каля в.Лясная пад Слаўгарадам паміж рускімі і шведскімі
войскамі.Разбіты корпус Левенгаупта.
1721г.- Ніштацкі мір. Расія атрымала выхад да Балтыйскага мора. 1732г.- мірны дагавор паміж РП і Швецыяй.
1717г.- «нямы» сейм: абмяжоўваў ўладу гетманаў, скарачаў колькасць войска(Польшча-18 тыс., ВКЛ – 6 тыс)
Насельніцтва Беларусі скарацілася на 700 тыс. чалавек.
Расія ўзяла пад свой кантроль унутраную палітыку РП.
Слайд 17Змяненне тэрыторыі РП у ходзе войнаў XVII XVIIIст.
Слайд 18Вынікі войн ХVII-XVIII. для РП.
З 1650 па 1667гг. насельніцтва РП
скарацілася з 2,9млн. да 1,4млн.
Аб’ём гандлю і рамяства 1670г. складваў
40% ад узроўню 1640г. У 1656г. насельніцтва Мінска – 156 чал. 20 гарадоў беларускіх ў 60-я гг. XVII ст. вызвалена ад налогаў на 4 гады.
Вываз палонных з беларускіх зямель у Расію. У 1670г. 10% насельніцтва пасадскага Масквы- выхадцы з беларускіх зямель.
Слайд 19Рэформы 60-70-х XVIIIгг.
Спроба рэфармавання гаспадаркі і старостваў гродзенскім старастам Тызенгаузам(
павялічэнне сялянскіх надзелаў, адкрыта 17 мануфактур.
Рост мануфактурнай вытворчасці (кан. XVIIIст
- 53 на беларускіх землях).
Праекты рэформаў палітычнай групоўкі на чале з Чартарыйскімі.
1764г. - выбранне каралём С.Панятоўскага, стольніка ВКЛ, уражэнца маёнтка Волчын Берасцейскага павета.
Слайд 20ліквідавана права "ліберум вета",
створана так званая "канферэнцыя караля з міністрамі"
- прататып кабінета міністраў, які ажыццяўляў выканаўчую ўладу, ўпарадкаванне фінансавай
сістэмы дзяржавы,
скасаваны ўнутраныя мытні, уведзены генеральны мытны тарыф.
Слайд 2160-я гг. XVIII ст. – обвастрэнне дысідэнцкага пытання(ураўненне ў правах
некатолікаў з католікамі ў РП.)
1764г.- пагадненне паміж Расяй і Прусіяй
: перашкаджаць сілай зброі рэфармаванню РП.
1766г.- сойм РП не вырашыў дысідэнцкае пытанне.
1767г. створаны Слуцкая праваслаўная і Торуньская пратэстанцкая канфедэрацыі(пад патранатам Расіі і Прусіі).
Мэта: дасягненне роўнасці канфесій.
Слайд 22Кастрычнік 1767 г. пачаў працу сойм, у парадку дня якога
стаяла пытанне аб ураўнаванні ў правах дысідэнтаў і вяртанні дарэформенных
парадкаў.
Сойм стварыў спецыяльную камісію, якая павінна была выпрацаваць праект рашэнняў у справах дысідэнтаў.
1768г. на пасяджэнні сойма былі прыняты так званыя "Кардынальныя правы", якія мелі сілу закона і вярталі былыя парадкі і прывілеі:
1) выбарнасць караля, права "ліберум вета";
2) выключнае права шляхты на займанне дзяржаўных пасад і валоданне зямлёй;
3) права суда над прыгоннымі .
4) дысідэнты былі ўраўнаваны ў правах з католікамі. Ім дазвалялася займаць дзяржаўныя пасады, браць шлюб з католікамі.
Слайд 23У лютым 1768 г. у крэпасці Бар на Украіне была
створана канфедэрацыя, якую ўзначаліў Юзаф Пуласкі. Канфедэраты выступілі супраць караля,
змагаліся за панаванне каталіцтва ў Рэчы Паспалітай, за незалежнасць і цэласнасць краіны
1768-1772гг - ваенныя дзеянні паміж канфедэратамі і рускімі войскамі.
Верасень 1772г.- разгром войск канфедэратаў, якімі камандаваў М.К.Агінскі каля в.Сталовічы рускімі войскамі пад кам. Суворава.
Слайд 24Падзелы РП.
5 жніўня 1772 г. у Пецярбургу была падпісана канвенцыя
паміж Расіяй Аўстрыяй і Прусіяй, згодна з якой акрэсліваліся ўмовы
і межы першага падзелу РП.
Расія атрымала землі на ўсход ад Дзвіны і Дняпра - вялікую частку Полацкага і Віцебскага ваяводстваў, Мсціслаўскае ваявадства - тэрыторыю , на якой пражывала 1млн. 300 тыс. жыхароў.
Слайд 261788 г. Чатырохгадовы сойм у студзені 1791 г. прыняў новыя
“Кардынальныя правы”: абвяшчалася пануючае становішча каталіцкай царквы,
непарушнасць саюза Польшчы
і Вялікага княства Літоўскага,
суверэннасць Рэчы Паспалітай, свабода слова і друку.
павялічана армія, прыняты новыя прынцыпы яе камплектавання.
Слайд 27Закон аб урадзе 1791 г., які ў гістарычнай літаратуры атрымаў
назву "Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 3 мая"(першая у Еўропе, другая ў
свеце). Рэч Паспалітая пераўтваралася ў канстытуцыйную манархію:
Улада караля абвяшчалася спадчынай, яна абмяжоўвалася соймам.
Дзяржаўнай рэлігіяй абвяшчаўся каталіцызм. Для іншых канфесій гарантавалася свабода выканання рэлігійных абрадаў.
Абвяшчаўся падзел улады ў дзяржаве на заканадаўчую, выканаўчую і судовую.
Канстытуцыя зрабіла рашучы крок па шляху зліцця Рэчы Паспалітай у адзіную краіну: былі ліквідаваны асобныя для Літвы і Польшчы цэнтральныя органы ўлады.
Слайд 28Красавік 1792 г. прадстаўнікі кансерватыўнай апазіцыі падпісалі акт канфедэрацыі, які
перакрэсліваў пастановы Канстытуцыі 3 мая і вяртаўся да Кардынальных правоў
1768 г.
акт быў абвешчаны ў пагранічным мястэчку Таргавіца ва Украіне.
Канфедэраты звярнуліся да Расіі за ваеннай дапамогай. Кацярына ІІ накіравала ў Рэч Паспалітую 100-тысячную армію, што з'яўлялася адкрытай агрэсіяй супраць законнага ўрада краіны.
Слайд 29студзень 1793 г. у Пецярбургу падпісана канвенцыя паміж Прусіяй і
Расіяй, згодна з якой да Прусіі адышлі Вялікапольшча, Мазовія, Гданьск
і Торунь.
Расія атрымала цэнтральную частку Беларусі да лініі Друя - Пінск, Заходнюю Украіну і Падолле - усяго 280 тыс. кв. км. з 3 млн. жыхароў. (другі падзел РП)
Слайд 30Паўстанне пачалося 24 сакавіка 1794 г., ў Кракаве быў аб'яўлены
"Акт паўстання". Паўстанне распаўсюдзілася на тэрыторыю Польшчы.
У красавіку 1794г.
пад Рацлавіцамі паўстанцы разбілі царскія войскі, вызвалілі Варшаву.
Паўстанне перакінулася на
Заходнюю Беларусь. Узнік орган кіраўніцтва паўстаннем -Найвышэйшая нацыянальная рада Вялікага княства Літоўскага.
Слайд 317 мая 1794 г. Т. Касцюшка выдаў "Паланецкі універсал", у
якім заяўляў аб апецы ўрада над сялянамі. Дакумент абвяшчаў :
асабістую
вольнасць, пры ўмове аплаты падаткаў пану і дзяржаве. Рабіліся захады, каб прыцягнуць да паўстання прадстаўнікоў розных рэлігійных канфесій, у тым ліку праваслаўнай і уніяцкай.
Ю. У. Нямцэвіч – ад’ютант Касцюшкі (ураджэнец Берасцейшчыны)
Слайд 32Кіраўнік паўстання ў Заходняй Беларусі і Літве - Якуб Ясінскі.
Характэрнай рысай паўстання на Беларусі было выкарыстанне дыверсійных, партызанскіх форм
барацьбы.
Аднак пасля паспяховых ваенных
дзеянняў у пачатку паўстання
летам 1794 г. пачаўся яго спад.
Расійскія войскі пачыналі цясніць
паўстанцаў з усходу. У жніўні 1794г. яны
занялі Вільню.
Слайд 3317 верасня 1794г. пад Крупчыцамі, каля Кобрына, Сувораў нанёс паражэнне
паўстанцкім войскам, якія ўзначальваў К. Серакоўскі. З абодвух бакоў у
бітве ўдзельнічала каля 20 тысяч чалавек, каля 2 тысяч беларускіх сялян-касінераў. Паўстанцы страцілі каля 2 тыс. чалавек.
У рашаючай бітве каля Мацяёвіцаў 10 кастрычніка 1794г. войскі пад камандаваннем Т. Касцюшкі былі разбіты рускімі войскамі.
Слайд 344 лістапада 1794г. А. Сувораў штурмаваў прадмесце Варшавы - Прагу,
загінула каля 20 тыс. абаронцаў, з іх - 5тыс. прадстаўнікі
ВКЛ
У кастрычніку 1795г. былі ўсталяваны межы падзелаў. Прусія атрымала Мазовію і частку тэрыторыі Літвы да Нёмана, Аўстрыя атрымала тэрыторыю паўднёвай і цэнтральнай Польшчы, да Расіі адышла Заходняя Беларусь, Літва, Курляндыя, частка Валыні.
Такім чынам, Рэч Паспалітая, якая існавала больш за 200 гадоў, знікла з карты Еўропы.