Разделы презентаций


Феномен новалацінскай паэзіі Беларусі і Літвы”

Содержание

Антычнае вершаскладанне (VIII ст. да н.э. Ст. Грэцыі, у III ст да н.э Ст.Рым) Антычны або метрычны верш – прадстаўляе сабой сістэму вершаскладання, заснаваную на чаргаванні доўгіх і кароткіх складоў у вершаваных радках. Можа

Слайды и текст этой презентации

Слайд 1Феномен новалацінскай паэзіі Беларусі і Літвы”
Уваходжанне антычнай спадчыны ў мясцовую

культурную традыцыю адбываецца апасродкавана: праз перакладную літаратуру, універсітэцкую адукацыю, кнігадрукарства.
Узнікнене

адбываецца на ранняй стадыі гуманістычнага руху, звязана з фарміраваннем індывідуальнай мастацкай творчасці свецкага характару (пазней на роднай мове).
Выдатна распрацаваная сістэма школьнай паэтыкі стала падмуркам для стварэння арыгінальных тэкстаў не толькі на лацінскай мове, але і паспрыяла фарміраванню літаратуры на роднай мове.
Асноўны метад – імітацыя - арыентацыя на высокія антычныя традыцыі, майстэрства антычных аўтараў; перайманне тэм, вобразаў, сюжэтаў, антычнай срофікі.
Феномен новалацінскай паэзіі Беларусі і Літвы”	Уваходжанне антычнай спадчыны ў мясцовую культурную традыцыю адбываецца апасродкавана: праз перакладную літаратуру,

Слайд 2Антычнае вершаскладанне (VIII ст. да н.э. Ст. Грэцыі, у III ст да

н.э Ст.Рым)
Антычны або метрычны верш – прадстаўляе сабой сістэму вершаскладання, заснаваную

на чаргаванні доўгіх і кароткіх складоў у вершаваных радках. Можа ўжывацца толькі ў тых мовах, у якіх галосныя адрозніваліся па працягласці гучання. Асноўнай рытмічнай адзінкай верша з’яўлялася стапа, у якой у належнай паслядоўнасці ядналіся доўгія і кароткія склады. Найбольш папулярнымі былі такія памеры як гекзаметр і пентаметр. Эфект рытмізацыі і рыфмоўкі ствараўся не толькі паўтарэннем радкоў аднолькавага памеру, але і праз чаргаванне аднатыпных заключных складоў радка.
Надзвычай багатая, тэарэтычна распрацаваная антычная сістэма вершаскладання аказала ўплыў не толькі на новалацінскую паэзію Беларусі і Літвы, а на ўсю еўрапейскую паэзію.
Антычнае вершаскладанне  (VIII ст. да н.э. Ст. Грэцыі, у III ст да н.э Ст.Рым)	Антычны або метрычны верш – прадстаўляе

Слайд 3Найбольш выдатныя помнікі
Пад уздзеяннем антычна-гераічнага эпасу ўзніклі героіка-эпічныя паэмы Яна

Радвана, Францішка Градоўскага, Андрэя Рымшы, пераклады і творы Беняша Буднага.
Выдатная

паэма Я.Вісліцкага “Пруская вайна”, напісаная па ўласным жаданні аўтара, да 100-годдзя Грунвальскай бітвы з адчуваннем векавой даўнасці і значнасці падзеі для лёсаў народаў-удзельннікаў. Прасвечана тэме ўслаўлення Жыгімонта І, караля Рэчы Паспалітай, праз аповяд пра яго дзеда Ягайлу. Але аўтар ўзнімаецца да асэнсавання нязначнасці фактаў, якія часта становяцца прычынай вайны, да разумення антыгуманнасці яе характару. Упершыню ўводзіць геаграфічнае апісанне Вялікага княства Літоўскага, этнонімы “літва”, “літовец”, “беларус”.
Найбольш выдатныя помнікі	Пад уздзеяннем антычна-гераічнага эпасу ўзніклі героіка-эпічныя паэмы Яна Радвана, Францішка Градоўскага, Андрэя Рымшы, пераклады і

Слайд 4Мікола Гусоўскі (1470-1480-…)
выдатны паэт-гуманіст, у творчасці спалучаюцца традыцыі
хрысціянскага гуманізму і

народнага светаразумення,
ўзбагачаныя здабыткамі класічнай адукаванасці
ЮНЭСКА – імя занесена ў

спіс самых выдатных дзеячаў сусветнай культуры.
Дайшло 14 паэтычных твораў:
11 вершаў і 3 паэмы

Мікола Гусоўскі (1470-1480-…) выдатны паэт-гуманіст, у творчасці спалучаюцца традыцыіхрысціянскага гуманізму і народнага светаразумення,ўзбагачаныя здабыткамі класічнай адукаванасці ЮНЭСКА

Слайд 5Вершы
11 вершаў: ”На ахвяраваннне чонага быка ў Рыме”
“Малітва да

святой Ганны”
“Чутка, якая нечакана ўзнікла ў касцёле сан Ларэнца

ін Дамаза”
“Да Святога Себасцяна”
“Суцяшэнне – да найдастойнейшага Плоцкага Біскупа”
Вершаваная эпітафія на надмагіллі Эразма Вітэлія
“Да вялебнага пана Карла Антонія Балонскага”
“Да дастойнага пана Яна Карнкоўскага” (апошні апякун)
“Да чытача” (кн. А.Ліпій “прамова пра муку панскую”)
“Наказ пастырам клапаціцца пра статак панскі” (кн. Штодзённыя рубрыкі для Кракаўскай дыяцэзіі на 1534г)
“Пад выяваю ўкрыжаванага Хрыста” (кн. А.Крыцкага)
Вершы	11 вершаў: ”На ахвяраваннне чонага быка ў Рыме”			 “Малітва да святой Ганны”			 “Чутка, якая нечакана ўзнікла ў

Слайд 6Паэмы
1524г. “Новая дзівосная перамога над туркамі”
1525г. “ Жыццё і дзеі

святога Гіяцынта”
1522г. “Песня пра выгляд, лютасць зубра і паляванне на

яго” - надрукавана 1523г. у Кракаве ў друкарні Ераніма Віетара пры падтрымцы каралевы Боны Сфорцы, спрыянні яе сакратара Людвіка Альфія і гнёзненскага каноніка Антонія Балонскага
Паэмы1524г. “Новая дзівосная перамога над туркамі”1525г. “ Жыццё і дзеі святога Гіяцынта”1522г. “Песня пра выгляд, лютасць зубра

Слайд 7 Змест, асаблівасць кампазіцыі, вершаваны памер
Аснова кампазіцыі – апісанне

выгляду зубра, яго нораваў, сцэн палявання, прадстаўлена панарамная карціна жыцця

народа і лёсу краіны ў пераломны момант гісторыі.
Асаблівасць кампазіцыі: “рамачнае” спалучэнне ўступнай і заключнай часткі, спрыяе вылучэнню дадатковых сэнсавых акцэнтаў.
Вершаваны памер - элегічны дыстых (двухрадковая страфа антычнага верша, 1 радок – гекзаметр, 2 радок – пентаметр)
Змест, асаблівасць кампазіцыі, вершаваны памер Аснова кампазіцыі – апісанне выгляду зубра, яго нораваў, сцэн палявання,

Слайд 8 Жанравая спецыфіка: набліжана да архаічных абрадавых дзействаў на мяжы

міфалогіі і літаратуры.
Паэма як жанр ў Еўрапейскіх літаратурах яшчэ не

выпрацавалася.
Аснова - гераічны эпас, з адчувальнай народна-наватарскай традыцыяй (ўзбагачэнне нацыянальнымі, вусна-паэтычнымі элементамі, арыентацыя на факты рэчаіснасці)
Спалучэнне жанравых відаў:
эпічны пачатак (суадносіны аўтара і апісваемых падзей, развітасць сюжэта, сэнсавая структура як апісанне подзвігаў памерлага звера)
эпітафія (як надмагільны надпіс на смерць татэма-героя і яго ўслаўленне)
элегія – (увасабленне жалобных настрояў і матываў)
драма (кампазіцыйная арганізацыя: перыпетыя, агон, смерць)


Жанравая спецыфіка: набліжана да архаічных абрадавых дзействаў на мяжы міфалогіі і літаратуры.Паэма як жанр ў

Слайд 9 Вобразная спецыфіка паэмы
Паэтычны свет паэмы, прадстаўлены на розных узроўнях,

цалкам супадае з нацыянальнай “карцінай” свету, з арганізуючым фактарам –

антаганістычным змаганнем двух пачаткаў: інстынктыўна-звярынага і разумна-чалавечага.
У паэме раскрываецца глыбінная сутнасць нацыянальнага характару беларусаў як ляснога народа, народа-паляўнічага (адрозніваецца ад традыцыйнага ўспрыняцця беларусаў).


Вобразная спецыфіка паэмы Паэтычны свет паэмы, прадстаўлены на розных узроўнях, цалкам супадае з нацыянальнай “карцінай”

Слайд 10 Вобразы князя Вітаўта і Зубра
Князь Вітаўт паўстае ідэалам паляўнічага

і ваяра, найлепшым важаком патрыярхальнай дзяржавы-абшчыны. Ён – сапраўдны і найлепшы

лавец, узначальвае і рэпрэзентуе ўвесь лавецкі калектыў. Надзелены рысамі новага, рэнесансавага ўладара: ўсхваляецца як справядлівы суддзя, як набожны чалавек, захавальнік веры і заснавальнік храмаў. Падобна да родаплемяннога ўладара-мага, адначасна выконвае вайсковую, судовую і сакральную функцыі. Ад яго залежыць лад у грамадстве, краіне і прыродзе, ён спрыяе ўдачы. Апавяданне пра Вітаўта ўяўляе нібы асобны твор, блізкі да жанру «пахвалы».
Вобраз Вітаўта кампазіцыйна ўпісваецца ў вобраз зубра - алегарычны вобраз роднага краю, сімвалізуе яго былую магутнасць.
Князя і зубра яднае цэлы шэраг сэнсавых адпаведнікаў: зубр – уладар дзікага лесу, князь – уладар асвоенага свету, грамадства, дзяржавы, абодва бароняць свае межы, ў сваёй сферы маюць найвышэшую магутнасць і ўладу, абодвух зводзіць і супрацьпастаўляе паляванне, яднаюцца тэмы палявання і вайны. Вітаўт, «як бы двайнік» зубра ў чалавечым грамадстве, становіцца ўвасабленнем моцы і велічы дзяржавы, краіны, сімвалам трываласці і неўміручасці народа, узорам ваяра і кіраўніка.
Вобразы князя Вітаўта і ЗубраКнязь Вітаўт паўстае ідэалам паляўнічага і ваяра, найлепшым важаком патрыярхальнай дзяржавы-абшчыны.

Слайд 11Значэнне творчасці М.Гусоўскага.
Творчасць можна лічыць самабытнай і надзвычай важнай

з’явай у беларусай культуры. Ён глыбока спазнаў дух і тэндэнцыі

тагачаснага грамадства, стварыў усебаковы і пераканаўчы вобраз сучаснага яму свету. У светапоглядзе паэта сінтэзаваны традыцыі народнага светара­зумення і хрысціянскага гуманізму, ўзбагачаныя здабыткамі класічнай адукаванасці. Усё гэта ўзвышае асобу М. Гусоўскага да ўзроўню лепшых еўрапейскіх паэтаў Адраджэння.
Першы пераклад «Песні пра зубра» на беларускую мову, зроблены ў 60-х гг. XX ст., належыць Язэпу Семяжону. У 80–90-я гг. XX ст. з’явіліся новыя пераклады У. Шатона, А. Жлутко і Н. Арсенневай.
Значэнне творчасці М.Гусоўскага. Творчасць можна лічыць самабытнай і надзвычай важнай з’явай у беларусай культуры. Ён глыбока спазнаў

Слайд 12 Ян Вісліцкі.
Бяграфічныя звесткі вельмі скупыя. Паэт падпісваўся ВІСЛІЦЭНСІС (настаўнік

называў – Вісліцыус)
Дата нараджэння прыблізна - 1485 – 1490, звесткі

пасля 1516г. адсутнічаюць.
Згодна з рэктарскім актам Ягелонскага універсітэта (Кракаў)– бакалаўр і магістр Вісліцкі – рутэнус (русін).
Заканчвае універсітэт ў 1506 г. cа ступенню бакалаўра, у 1510г. атрымлівае ступень магістра.
Актыўны ўдзельнік літаратурнай суполкі, духоўны настаўнік - паэт Павел з Кросна (Павел Русін), высока ацаніў паэму “Пруская вайна”.
У 1516г ў Кракаўскай друкарні -зборнік “Пруская вайна або тры кнігі Прускай вайны, выдадзеныя Янам Вісліцкім”

Ян Вісліцкі.Бяграфічныя звесткі вельмі скупыя. Паэт падпісваўся ВІСЛІЦЭНСІС (настаўнік называў – Вісліцыус)Дата нараджэння прыблізна -

Слайд 13
У склад зборніка ўваходзілі:
Чатырохрадковая эпікграма да паэмы
Заахвочвальны верш Яна

Вісліцкага да музы настаўніка Паўла Русіна
Празаічнае прысвячэнне або ліст да

Паўла з Кросна
Аргументы (кроткі змест) кніжак аб Прускай вайне
Ода да чытача
Паэма “Пруская вайна”
Ода да караля Жыгімонта Старога
Вядомы яшчэ два творы: “Элегія да Багародзіцы”, “Эпіграма на зайздросніка”

“Пруская вайна або тры кнігі Прускай вайны,
выдадзеныя Янам Вісліцкім”

У склад зборніка ўваходзілі: Чатырохрадковая эпікграма да паэмыЗаахвочвальны верш Яна Вісліцкага да музы настаўніка Паўла РусінаПразаічнае

Слайд 14
Складаецца з 3 частак, мае 1057 радкоў гекзаметра, складаная па

сваёй тэматыцы і форме ўвасаблення архітэктоніка паэмы для многіх даследчыкаў

і на сённняшні дзень застаецца загадкавай.
Як эпік Ян Вісліцкі сваёй паэмай станавіўся песняром гераічнага чыну ўсіх народаў – пераможцаў над Грунвальдам, а як лірык, як асоба, спецыяльна акцэнтаваў увагу на краі свайго нараджэння..
У рыцарскім эпасе славян XVI ст. «Пруская вайна» – твор не толькі першы па часе з’яўлення, а твор, у якім з веданнем і відавочнай сімпатыяй акрэслены контуры Вялікага княства Літоўскага як дзяржавы: краю ліцвінаў-беларусаў, русінаў-украінцаў, жмудзінаў-літоўцаў. У стварэнні арыгінальнага высокамастацкага і гістарычна даставеарнага твора Ян Вісліцкі стаяў ля вытокаў жанра эпапеі ў новалацінскай паэзіі Беларусі і Літвы.
На беларускую мову паэму пераклалі Я. Парэцкі (ва ўрыўках) і Ж. Некрашэвіч (цалкам).

“Пруская вайна або тры кнігі Прускай вайны,
выдадзеныя Янам Вісліцкім”-галоўны твор Я.Вісліцкага

Складаецца з 3 частак, мае 1057 радкоў гекзаметра, складаная па сваёй тэматыцы і форме ўвасаблення архітэктоніка

Слайд 15
Першая кніга з’яўляецца ўступам да ўсяго твора, пачынаецца арыгінальным панегірыкам

Жыгімонту I, каралю Рэчы Паспалітай: апавяецца славу бітвы, у якой удзельнічаў

дзед Жыгімонта I – Ягайла.
напамінае, што слава пра гэтую бітву дасягнула далёкіх краін, але праз стагоддзі гэтая перамога была забыта і не было ніякіх успамінаў пра Грунвальдскую бітву.
як і ў антычным эпасе, Ян Вісліцкі з першай часткі і на працягу ўсяго твора па дапамогу і натхненне для апісання подзвігу будзе звяртацца да багоў, музаў (Дзевы Ма­рыі, Апалона).
прапануе кароткі экскурс ў гісторыю польскай дзяржавы, і прыводзіць радавод польскіх князёў (упамінае Леха, Крака, Ванду).

Першая кніга

Першая кніга з’яўляецца ўступам да ўсяго твора, пачынаецца арыгінальным панегірыкам Жыгімонту I, каралю Рэчы Паспалітай: апавяецца славу

Слайд 16
Падаецца вобразнае, геаграфічна дакладнае і падрабязнае апісанне літоўскай дзяржавы.

У гэтай частцы выкарыстоўвае этнонімы «літовец», «літва», ужывае назву «беларус»

(«albus ruthenus»).
тлумачыцца з гістарычнага пункту гледжання з’яўленне і зносіны польскай дзяржавы з крыжакамі.
Цэнтральная частка - непасрэднае апісанне Грунвальдскай бітвы. Паэт стварае збіральны вобраз адной з буйных бітваў сярэднявечча, апісанне якой пераўтвараецца ў велічнае эпічнае палатно, у якім вельмі адчувальны ўплыў твораў антычнага эпасу. Выяўленне крывавых сцэн не з’яўляецца самамэтай аўтара, ён падкрэслівае антыгуманны характар вайны, супрацьпастаўляючы вайну і мірную земляробчую справу, звяртаючы асаблівую ўвагу на нязначнасць факта, які стаў повадам для ваенных дзеянняў (знаходзіць гістарычныя паралелі ў антычнасці і прыгадвае Чароўную Алену і пачатак Траянскай вайны).
не скажае гістарычных рэалій, падрабязна і дакладна апісвае склад войска, гаворыць аб тым, што першым прымаў бой Вялікі князь Вітаўт (эпізод размовы Вітаўта з Ягайлам мог быць ўзноўлены на аснове гістарычных паданняў, вядомых з бела­руска-літоўскіх летапісаў).

Другая кніга

Падаецца вобразнае, геаграфічна дакладнае і падрабязнае апісанне літоўскай дзяржавы. У гэтай частцы выкарыстоўвае этнонімы «літовец»,

Слайд 17
Заключныя радкі паэмы - гімн-услаўленне пераможцаў.
Трэцяя частка магла б

служыць пралогам да ўсёй паэмы, бо падстаўляе сабой своеасаблівае абгрунтаванне

ваенна-палітычнага аб’яднання Польшчы, Літвы і Беларусі: распавядаецца аб сімвалічнай нарадзе алімпійскіх Багоў, на якой абмяркоўвалася кандыдатура будучай жонкі для сівавалосага караля Ягайлы, выбар выпадае на прадстаўніцу роду з Вялікага княства Літоўскага Софью Гальшанскую.
З павагай, замілаваннемаўтар падае вобраз Соф’і- становіцца ўвасабленнем самой Беларусі. Шлюб Ягайлы і Соф’і для аўтара сімвалізуе палітычнае, ідэйнае і культурнае аб’яднанне дзвюх краін, якое і было пазней замацавана уніяй. Соф’я і дае пачатак роду славутых польскіх каралёў, аднаму з якіх – Жыгімонту Старому і прысвячаецца паэма.

Трэцяя кніга

Заключныя радкі паэмы - гімн-услаўленне пераможцаў.Трэцяя частка магла б служыць пралогам да ўсёй паэмы, бо

Обратная связь

Если не удалось найти и скачать доклад-презентацию, Вы можете заказать его на нашем сайте. Мы постараемся найти нужный Вам материал и отправим по электронной почте. Не стесняйтесь обращаться к нам, если у вас возникли вопросы или пожелания:

Email: Нажмите что бы посмотреть 

Что такое TheSlide.ru?

Это сайт презентации, докладов, проектов в PowerPoint. Здесь удобно  хранить и делиться своими презентациями с другими пользователями.


Для правообладателей

Яндекс.Метрика