Разделы презентаций


Кандрат Крапіва

Кандрат Крапіва, сапраудна : Кандрат Кандратавіч Атраховіч (5 сакавіка 1896, в. Нізок, цяпер Уздзенскі раён — 7 студзеня 1991, Мінск) — беларускі пісьменнік, паэт, сатырык, драматург, перакладчык, грамадскі дзеяч, літаратуразнавец.

Слайды и текст этой презентации

Слайд 1Кандрат Крапіва

Кандрат Крапіва

Слайд 2Кандрат Крапіва, сапраудна : Кандрат Кандратавіч Атраховіч (5 сакавіка 1896,

в. Нізок, цяпер Уздзенскі раён — 7 студзеня 1991, Мінск)

— беларускі пісьменнік, паэт, сатырык, драматург, перакладчык, грамадскі дзеяч, літаратуразнавец.


Кандрат Крапіва, сапраудна : Кандрат Кандратавіч Атраховіч (5 сакавіка 1896, в. Нізок, цяпер Уздзенскі раён — 7

Слайд 3Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў царкоўнапрыходскай школе ў вёсцы

Нізок, уздзенскім народным вучылішчы, 4-класным гарадскім вучылішчы ў Стоўбцах, з

якога перавёўся ў такое ж вучылішча ў Койданава (цяпер г. Дзяржынск). Пасля заканчэння ў 1913 здаў экстэрнам экзамен на званне народнага настаўніка[1]. Восенню 1914 атрымаў месца настаўніка ў пачатковай земскай школе ў вёсцы Мнішаны на Міншчыне[1]. Адпрацаваў год і быў мабілізаваны ў армію для ўдзелу ў Першай сусветнай вайне[1]. У сакавіку 1916 года скончыў Гатчынскую школу прапаршчыкаў[2]. Удзельнічаў у баях на Румынскім фронце(руск.) бел.. Як настаўнік у лютым 1918 дэмабілізаваны. Настаўнічаў у вёсцы Каменка на Уздзеншчыне. У 1920—1923 — камандзір у Чырвонай Арміі[1]. З 1924 зноў настаўнічаў на Уздзеншчыне ў пасёлку Астравок.


Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў царкоўнапрыходскай школе ў вёсцы Нізок, уздзенскім народным вучылішчы, 4-класным гарадскім вучылішчы

Слайд 4У 1925 пераехаў у Мінск. Быў членам літаб'яднання «Маладняк» (да

1926), потым «Узвышша». Скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ ў

1930[1]. Працаваў інструктарам Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інбелкульце (1925—1926)[1], загадчыкам аддзела ў часопісе «Полымя рэвалюцыі» (1932—1936)[1]. Удзельнічаў у паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939), у савецка-фінскай вайне (1939—1940)[1]. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў у франтавых газетах «За Савецкую Беларусь», «Красноармейская правда»[1], у 1943—1945 рэдагаваў сатырычную газету-плакат «Раздавім фашысцкую гадзіну». У 1945—1947 — рэдактар часопіса «Вожык»[1], у 1947—1952 загадчык сектара мовазнаўства Інстытута мовы і літаратуры АН БССР[1], дырэктар Інстытута мовазнаўства АН БССР (1952-1956)[1].


У 1925 пераехаў у Мінск. Быў членам літаб'яднання «Маладняк» (да 1926), потым «Узвышша». Скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага

Слайд 5У 1946 у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце I

сесіі Генеральнай асамблеі ААН. У 1956[1] — студзені 1982 —

віцэ-прэзідэнт АН БССР. Са студзеня 1982 па сакавік 1989 — вядучы навуковы супрацоўнік-кансультант у аддзеле лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР. Доктар філалагічных навук, акадэмік АН БССР. Неаднаразова абіраўся дэпутатам (1947—1990), старшынёй ВС БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1934). Памёр 7 студзеня 1991, пахаваны на Усходніх могілках Мінска.


У 1946 у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце I сесіі Генеральнай асамблеі ААН. У 1956[1] —

Слайд 6Навуковая дзейнасць
Аўтар літаратуразнаўчых і крытычных артыкулаў, лінгвістычных прац, адзін з

навуковых рэдактараў (з Я.Коласам і П.Глебкам) «Русско-белорусского словаря» (1953), навуковы

рэдактар «Беларуска-рускага слоўніка» (1962, выданне 2-е перапрацаванае і дапоўненае ў 1988—1989), «Русско-белорусского словаря» (выданне 2-е, перапрацаванае і дапоўненае, 1982), «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» ў 5 тамах (1977—1984) і інш. Выбітны знаўца беларускай мовы, Крапіва ўзначальваў Тэрміналагічную камісію Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, непасрэдна займаўся распрацоўкай тэрміналогіі ў розных галінах навукі. Кандрат Крапіва — акадэмік НАН Беларусі, доктар філалагічных навук.

Разам з Р. І. Аванесавым і Ю. Ф. Мацкевіч выпусціў працу «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968—1969)[1].
Навуковая дзейнасцьАўтар літаратуразнаўчых і крытычных артыкулаў, лінгвістычных прац, адзін з навуковых рэдактараў (з Я.Коласам і П.Глебкам) «Русско-белорусского

Слайд 7Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы (1975). Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі

Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II

ступені, Чырвонай Зоркі, Дружбы народаў і медалямі. Народны пісьменнік БССР (1956). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). Тройчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР: у 1941 за п'есу «Хто смяецца апошнім», у 1951 за п'есу «Пяюць жаваранкі», у 1971 — за комплекс прац у галіне беларускай лінгвагеаграфіі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1974) за п'есу «Брама неўміручасці».
Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы (1975). Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга,

Слайд 8Памяць
Пра Кандрата Крапіву створаны дакументальны фільм «Кандрат Крапіва» (1983, рэж.

М. Купеева)[2]
У гонар Кандрата Крапівы названы Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і

фальклору (ИИЭФ) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Уздзенская сярэдняя школа № 2[2]
У Мінску на доме № 76 па праспекце Незалежнасці, у якім жыў пісьменнік, устаноўлена мемарыяльная дошка[2]
У 1996 годзе ў гонар Кандрата Крапівы ў Беларусі выпушчана паштовая марка
Імя Кандрата Крапівы носяць вуліцы ў Мінску і Уздзе[2]
ПамяцьПра Кандрата Крапіву створаны дакументальны фільм «Кандрат Крапіва» (1983, рэж. М. Купеева)[2]У гонар Кандрата Крапівы названы Інстытут

Обратная связь

Если не удалось найти и скачать доклад-презентацию, Вы можете заказать его на нашем сайте. Мы постараемся найти нужный Вам материал и отправим по электронной почте. Не стесняйтесь обращаться к нам, если у вас возникли вопросы или пожелания:

Email: Нажмите что бы посмотреть 

Что такое TheSlide.ru?

Это сайт презентации, докладов, проектов в PowerPoint. Здесь удобно  хранить и делиться своими презентациями с другими пользователями.


Для правообладателей

Яндекс.Метрика