Разделы презентаций


Паўстанне 1863-1864 гг

План1. Выспяванне паўстання. Удзельнікі паўстання і іх патрабаванні 2. К.Каліноўскі. “Мужыцкая праўда”3. Ход і вынікі паўстання

Слайды и текст этой презентации

Слайд 1Паўстанне 1863-1864 гг.

Паўстанне 1863-1864 гг.

Слайд 2План
1. Выспяванне паўстання. Удзельнікі
паўстання і іх патрабаванні


2. К.Каліноўскі. “Мужыцкая праўда”
3. Ход і вынікі паўстання

План1. Выспяванне паўстання. Удзельнікі  паўстання і іх патрабаванні  2. К.Каліноўскі. “Мужыцкая праўда”3. Ход і вынікі

Слайд 3Выспяванне паўстання
Выспяванне паўстання звязана з сацыяльна-эканамічнымі і грамадска-палітычнымі

абставінамі развіцця Беларусі ў другой палове XIX ст. Сялянства ў

сваёй большасці было незадаволена ўмовамі адмены прыгонага права.
З мэтай прадухілення іх удзелу ў паўстанні супраць самадзяржаўя, што пачалося ў 1863 г. у Польшчы, царскі ўрад змяніў некаторыя палажэнні рэформы 1861 г. Таму сярод паўстанцаў налічвалася толькі 18% сялян.
Выспяванне паўстання  Выспяванне паўстання звязана з сацыяльна-эканамічнымі і грамадска-палітычнымі абставінамі развіцця Беларусі ў другой палове XIX

Слайд 4 Масавы ўдзел у паўстанні ўзяла шляхта, якая

дамагалася аднаўлення незалежнай Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.

Частка буйных памешчыкаў спадзявалася дасягнуць мэты мірным шляхам (калектыўнымі скаргамі на імя цара, мірнымі шэсцямі) без удзелу сялянства. Прыхільнікаў такой тактыкі адносяць да кансерватыўнай часткі шляхты і называюць “белымі”.

Найбольш радыкальная (рашучая) частка шляхты ажыццяўленне сваіх мэтаў звязвала з падрыхтоўкай і правядзеннем узброенага паўстання супраць царскіх улад пры падтрымцы сялян. Прыхільнікаў такой тактыкі называлі “чырвонымі”.

Масавы ўдзел у паўстанні ўзяла шляхта, якая дамагалася аднаўлення незалежнай Рэчы Паспалітай у межах

Слайд 6 К.Каліноўскі. “Мужыцкая праўда”
Кіраўніком “чырвонай” плыні шляхецкіх рэвалюцыянераў

у Беларусі стаў Вікенцій Канстанцін (Кастусь) Каліноўскі. Ён нарадзіўся ў

1838 г. у Гродзенскім павеце ў сям’і беззямельнага шляхціца. Закончыў Свіслацкую прагімназію. Да рэвалюцыйнай дзейнасці далучыўся ў час вучобы на юрыдычным факультэце Пецярбургскага універсітэта.
К.Каліноўскі. “Мужыцкая праўда”  Кіраўніком “чырвонай” плыні шляхецкіх рэвалюцыянераў у Беларусі стаў Вікенцій Канстанцін (Кастусь) Каліноўскі.

Слайд 7 Тут ён пазнаёміўся з творамі рускіх рэвалюцыянераў-дэмакратаў А.Герцэна,

М.Чарнышэўскага, якія былі прыхільнікамі ўсталявання ўлады народа шляхам сялянскай рэвалюцыі,

перадачы ўсёй зямлі сялянам, надання прыгнечаным народам права на самавызначэнне свайго лёсу.

Вярнуўшыся ў 1861 г. на радзіму, ён стварыў на Гродзеншчыне рэвалюцыйную арганізацыю і стаў восенню 1862 г. старшынёй Літоўскага правінцыяльнага камітэта (ЛПК) у Вільні – цэнтра “чырвоных” у Літве і Беларусі, які ўзначаліў падрыхтоўку ўзброенага паўстання.

Тут ён пазнаёміўся з творамі рускіх рэвалюцыянераў-дэмакратаў А.Герцэна, М.Чарнышэўскага, якія былі прыхільнікамі ўсталявання ўлады народа

Слайд 8 Вялікую ролю ў арганізацыі паўстання адыграла выданне з

лета 1862 г. К.Каліноўскім разам са сваімі паплечнікамі В.Урублеўскім і

Ф.Ражанскім першай рэвалюцыйна-дэмакратычнай газеты на Беларусі “Мужыцкая праўда”.

Яна друкавалася на беларускай мове лацінскім шрыфтам. Выйшла 7 нумароў газеты, кожны з якіх пачынаўся зваротам “Дзецюкі!”, адрасаваным тым сялянам-юнакам, якім па ўзросце трэба было ісці выконваць воінскі абавязак у расійскую армію.

Вялікую ролю ў арганізацыі паўстання адыграла выданне з лета 1862 г. К.Каліноўскім разам са сваімі

Слайд 9 “Возьмемся, дзецюкі, за рукі і дзяржэмся разам!.. Мужык

пакуль здужае трымаць касу і сякеру, бараніць сваё … ні

ў кога ласкі прасіць не будзе”.
К.Каліноўскі прапагандаваў ідэю народнай, сялянскай рэвалюцыі і сфармуляваў ідэю дэмакратычнай народнай дзяржавы: “…не народ зроблены для ўрада, а ўрад для народа”.

Нумары газеты Кастусь Каліноўскі падпісваў псеўданімам “Яська, гаспадар з-пад Вільні”.

“Возьмемся, дзецюкі, за рукі і дзяржэмся разам!.. Мужык пакуль здужае трымаць касу і сякеру, бараніць

Слайд 10Ход і вынікі паўстання
Цэнтральны нацыянальны камітэт у Варшаве

(у далейшым стаў Польскім нацыянальным урадам, дзе пераважалі “белыя”) не

ўлічваў патрабаванняў рэвалюцыйных дэмакратаў на чале з К.Каліноўскім. Фактычнае ігнараванне “белымі” ЛПК паставіла яго перад выбарам: далучыцца да польскага паўстання і падпарадкавацца Варшаве, ці дзейнічаць самастойна.

Паўстанне ў Польшчы пачалося ў студзені 1863 г. без узгаднення з ЛПК у Вільні.

Ход і вынікі паўстання  Цэнтральны нацыянальны камітэт у Варшаве (у далейшым стаў Польскім нацыянальным урадам, дзе

Слайд 11 Але ўжо ў маі 1863 г. паўстанне было

падаўлена ў Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай губернях. Прадчуваючы паражэнне, “белыя” пачалі

пакідаць свае пасады ў кіраўніцтве, і ў чэрвені 1863 г. яно перайшло да “чырвоных”.

К.Каліноўскі апынуўся ў дастаткова трагічным становішчы. Ён вымушаны быў з прычыны слабасці рэвалюцыйна-дэмакратычных сіл у Беларусі супрацоўнічаць з польскімі шляхецкімі рэвалюцыянерамі.

Але ўжо ў маі 1863 г. паўстанне было падаўлена ў Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай губернях. Прадчуваючы

Слайд 12 Аднак дабіцца пералому ў ходзе паўстання прыхільнікам К.Каліноўскага

не ўдалося. Восенню 1863 г. узброеная барацьба ў Беларусі была

практычна падаўлена. У Польшчы яна працягвалася яшчэ да восені 1864 г.

Асноўнымі прычынамі паражэння паўстання сталі:
разыходжанні ў поглядах ўдзельнікаў
паўстання;

адсутнасць адзінага плана баявых
дзеянняў;

недахоп сіл і зброі;

Аднак дабіцца пералому ў ходзе паўстання прыхільнікам К.Каліноўскага не ўдалося. Восенню 1863 г. узброеная барацьба

Слайд 13 аб’яўленне беларуска-літоўскіх губерняў на ваенным становішчы і правядзенне карнай

аперацыі супраць паўстанцаў пад кіраўніцтвам віленскага генерал-губернатара М.Мураўёва.
вызкая сацыяльная

база (сяляне ў большасці не падтрымалі паўстанне, а часта і выступалі супраць шляхты);
аб’яўленне беларуска-літоўскіх губерняў на ваенным становішчы і правядзенне карнай аперацыі супраць паўстанцаў пад кіраўніцтвам віленскага генерал-губернатара

Слайд 14 У канцы студзеня 1863 г. быў арыштаваны К.Каліноўскі.

Знаходзячыся ў турме, ён напісаў і перадаў на волю тры

пісьмы сваму народу, вядомыя пад назвай “Пісьмы з-пад шыбеніцы”. З іх вынікала, што К.Каліноўскі не прызнаваў маскоўскі або польскі ўрады сваімі для беларусаў. Ён заклікаў беларускі народ ісці ваяваць “за свайго Бога, за сваё права, … за сваю Бацькаўшчыну”.

У сваю апошнюю хвіліну, стоячы пад шыбеніцай, К.Каліноўскі пры абвяшчэнні судовага прыгавору, у якім яго назвалі дваранінам, заявіў: “У нас няма дваран – усе роўныя!”.

У канцы студзеня 1863 г. быў арыштаваны К.Каліноўскі. Знаходзячыся ў турме, ён напісаў і перадаў

Слайд 15 Сучасныя даследчыкі сцвярджаюць, што думкі К.Каліноўскага аб неабходнасці

змагання за сваю Бацькаўшчыну, можна лічыць пачатковым афармленнем беларускай нацыянальнай

ідэі.

26-гадовы К.Каліноўскі быў публічна павешаны на Лукішскай плошчы ў Вільні.

Сучасныя даследчыкі сцвярджаюць, што думкі К.Каліноўскага аб неабходнасці змагання за сваю Бацькаўшчыну, можна лічыць пачатковым

Слайд 16Зрабіце тэст па тэме

Зрабіце тэст па тэме

Обратная связь

Если не удалось найти и скачать доклад-презентацию, Вы можете заказать его на нашем сайте. Мы постараемся найти нужный Вам материал и отправим по электронной почте. Не стесняйтесь обращаться к нам, если у вас возникли вопросы или пожелания:

Email: Нажмите что бы посмотреть 

Что такое TheSlide.ru?

Это сайт презентации, докладов, проектов в PowerPoint. Здесь удобно  хранить и делиться своими презентациями с другими пользователями.


Для правообладателей

Яндекс.Метрика