да іншай асобы, але не разлічаная на слоўны адказ адрасата.
Маналог
найчасцей ужываецца ў літаратурных творах і публічных выступленнях.
Зоська доўга не магла варухнуць ні рукой, ні нагой, але ўвесь час яе непакоіла думка пра Антона. Чаму ён такі? Ці, можа, такі ён нарадзіўся, пераняўшы характар продкаў? Або яго гэткім рабіла жыццё? Але хіба ягонае жыццё было горшае, чым маё,
з паўсядзённай працай дзеля кавалка чорнага хлеба,
у малазямеллі? Так жыла тут большасць людзей, але кожны чалавек нават з самай глухой вёскі ведаў, што нельга рабіць супраць сумлення, нельга ісці супраць сваіх.
(Паводле В. Быкава)
Дыялог –
гэта простая мова, якая перадае гутарку дзвюх ці больш асоб. Выказванні кожнай асобы ў дыялогу называюцца рэплікамі. Рэплікі ў дыялогу афармляюцца звычайна як няпоўныя сказы, якія лаканічна перадаюць сэнс выказвання. Кожная рэпліка дыялога запісваецца з новага абзаца і перад ёй ставіцца працяжнік.
Лялькевіч падскочыў, калі пачуў радасны крык Данілы:
– Ідзе!
– Хто?
– Саша!
– Глядзі добра. Яна? (І. Шамякін)
Калі дыялог запісваецца ў адзін радок, то словы кожнай рэплікі бяруцца ў двукоссе і аддзяляюцца працяжнікамі:
Глянуў Віктар – і вачам сваім не верыць. “А дзе ж човен?” – “Не ведаю”. – “Як жа так?” – “Ды так. Паплыў”. – “Што ж гэта такое?” – “Прыгода”. (Я. Маўр)