Слайд 1СТЫЛІСТЫКА СЛОВА.
СЛОЎНІК ПУБЛІЦЫСТА
ТРОПЫ І СТЫЛІСТЫЧНЫЯ ФІГУРЫ
Слайд 2Стылістыка слова. Выбар слова
Для максімальнга ўздзеяння на розум і пачуцці
чытача журналіст карыстаецца разнастайнымі сродкамі слоўніка, усімі “рэгістрамі” маўлення –
ад “высокіх” да “нізкіх”.
Багацце і разнастайнасць сродкаў, якія маюцца ў арсенале кожнай нацыянальнай мовы, патрабуе ад журналіста высокай культуры слова, умення эканомна, па-гаспадарску карыстацца гэтым багаццем, не растрачваць яго марна, дамагаючыся ў кожным выпадку “адзіна патрэбнага размяшчэння адзіна патрэбных слоў”
Слайд 3Стылістыка слова. Выбар слова
Асаблівае значэнне маюць дакладнасць і зразумеласць словаўжывання.
Я.
Колас: “Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы
пазнаём жыццё і акаляючы нас свет”
М. Горкі: “Словы неабходна ўжываць з даскладнасцю самай суровай”
К. Федзін: “Дакладнасць слова з’яўляецца не толькі патрабаваннем здаровага густу, але перш за ўсё патрабаваннем сэнсу”
Слайд 4Стылістыка слова. Выбар слова
Г.Ласвел, К.Юнг, У.Ліпман разглядаюць словы як сігналы,
знакі, што складваюцца ў чалавека не ў працэсе адлюстравання аб’ектыўнай
рэчаіснасці, не на аснове грамадскай практыкі, а ў вынікук дзейнасці індывідуума. Кажны чалавек укладвае ў слова сваё значэнне, сам утварае паняцці і адпаведныя ім словы. Таму, каб аказаць уплыў на аўдыторыю, якая складваецца з паасобных “Я”, трэба ведаць “ключавыя словы”, “агульныя сімвалы”, якія павінны ўздзейнічаць як “успышка святла ў цемры”.
Слайд 5Стылістыка слова. Выбар слова
Галоўная ўмова дакладнага словаўжывання – выкарыстанне слова
ў адпаведнасці з тым значэннем, якое яму ўласціва. Канкрэтнае, прадметнае
значэне многіх слоў вельмі складанае, таму, каб пераканацца ў правільнасці выбару слова, нешкодзіць часам праверыць яго значэнне па тлумачальным слоўніку. Для таго каб правільна перадаць думку, неабходна ясна ўяўляць сабе як асаблівасці апісваемай з’явы, так і дакладнае значэнне адпаведнага слова з усімі яго адценнямі.
Слайд 6Стылістычная афарбоўка
Большасці моўных адзінак уласціва акрамя асноўнага, прадметна-лагічнага значэння тая
ці іншая стылістычная афарбоўка, танальнасць, якую прынята называюць канатацыяй.
Стылістычная
канатацыя – адно з цэнтральных паняццяў стылістыкі. Пад ёю разумеюцца дадатковыя да прадметна-лагічнага і граматычнага значэнняў эмацыянальна-экспрэсіўныя або функцыянальныя асаблівасці семантыкі, якія абмяжоўваюць магчымасці ўжывання гэтай адзінкі пэўнымі сферамі і ўмовамі зносін і тым самым нясуць стылістычную інфармацыю.
Слайд 7Стылістычная афарбоўка
Звычайна адрозніваюць два віды стылістычных афарбовак (канатацый): эмацыянальна-экспрэсіўную і
функцыянальна-стылістычную.
Эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка – гэта такія дадатковыя якасці моўных адзінак, якія
накладваюцца на іх прадметна-лагічнае значэнне. Звычайна вылучаюць тры разнавіднасці эмацыянальна-экспрэсіўных афарбовак.
Слайд 8Стылістычная афарбоўка
1. Значэнне слоў і выразаў утрымлівае элемент ацэнкі:
лайдак,
мазіла, пустабрэх…
2. Мнагазначныя словы, якія ў сваім прамым значэнні нейтральныя,
у пераносным атрымліваюць стылістычную афарбоўку:
мядзведзь, дуб, варона, слон…
3. Словы, у якіх стылістычная канатацыя дасягаецца афіксацыяй:
мамуся, галубок, сонейка…
Слайд 9Стылістычная афарбоўка
Экспрэсіўна-эмацыянальныя моўныя сродкі супрацьпастаўлены нейтральным моўным сродкам, а функцыянальна-стылістычныя
– агульнаўжывальным.
Чым ярчэйшая эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка слова, тым вузейшае кола яго
ўжывання, і чым слова менш эмацыянальна-экспрэсіўнае, тым шырэйшая сфера яго ўжывання.
Слайд 10Стылістычная афарбоўка
Найбольш ужывальныя ў мове тыя словы, якія складаюць яе
лексічнае ядро. Яны звычайна нейтральныя з эмацыянальна-экспрэсіўнага пункту гледжання і
агульнаўжывальныя – з функцыянальна-стылістычнага.
Аднароднасць стылістычнай афарбоўкі моўных сродкаў і з’яўляецца асноўным прынцыпам адбору і выкарыстання іх у тым ці іншым стылі.
Слайд 11Стылістычная афарбоўка
Некаторыя даследчыкі прапануюць адрозніваць стылістычныя функцыі моўных адзінак як
пастаянныя ад стылявых функцый, у якіх яны выступаюць толькі ў
спецыфічна арганізаваных кантэкстах.
Стылявая функцыя (афарбоўка) магчыма толькі на базе стылістычнай, пастаяннай функцыі і ў стылістычную структуру самога слова не ўваходзіць. Стылістычная ж функцыя – гэта дадатковае адценне самой моўнай адзінкі, незалежнае ад кантэксту.
Слайд 12Стылістыка слова. Мнагазначнасць слова
Дакладнасць словаўжывання прадугледжвае неабходнасць улічваць мнагазначнасць слова.
Адно і тое слова можа ўспрымацца і разумецца па-рознаму людзьмі
рознага культурнага ўзроўню, свядомасці і моўнай практыкі, светапогляду і сацыяльнай прыналежнасці.
Часта мнагазначнасць з’яўляецца вынікам яго пераноснага, метафарычнага ўжывання.
Слайд 13Стылістыка слова. Сінонімы
Выдатныя майстры слова заўсёды надавалі вялікае значэнне
правільнаму выбару сінонімаў – слоў, блізкіх па значэнні, але розных
па гукавым складзе.
“Мукі слова” часцей за ўсё звязаны з выбарам сінонімаў, г.зн. З адборам, узважваннем блізкіх значэннем слоў з мэтай найбольш дакладнага і трапнага іх выкарыстання ў пэўным кантэксце, у пэўнай жанрава-стылёвай сітуацыі.
Слайд 14Стылістыка слова. Сінонімы
Можна вылучыць дзве асноўныя групы лексічных сінонімаў:
ідэаграфічныя, якія адрозніваюцца пэўнымі адценнямі значэння, і стылістычнымі, якія адрозніваюцца
сферай ужывання або эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай.
Стылістычнымі сінонімамі звычайна выступаюць словы нейтральныя, з аднаго боку, і экспрэсіўна-стылёвыя (кніжныя, фамільярныя, архаічныя, прастамоўныя і інш.), з другога.
Характэрна стылістычнае “змяшэнне”. Небяспека!
Слайд 15Стылістыка слова. Перыфразы
Своеасаблівымі сінонімамі з’яўляюцца ў публіцыстычным творы –
перыфразы – апісальныя звароты, якія ўжываюцца дзеля эмацыянальна-экспрэсіўнай і вобразнай
ацэнкі з’яў рэчаіснасці.
Замяняючы тое ці іншае слова або групу слоў перыфразам, трэба, аднак, абавязкова ўлічваць, што перыфраз уносіць у выраз новае адценне значэння або экспрэсіі, мяняе яго стылістычную афарбоўку.
Не трэба занадта захапляцца!
Слайд 16Стылістыка слова. Перыфразы
В. Кастамараў (1966.):
“У мове некаторых газет назіраецца
зараз вельмі цікавая з’ява. Сутнасць яе ў імкненні…не называць рэчы
сваімі імёнамі. Тэлевізар, напрыклад, стаў блакітным экранам, а поезд метро – блакітным экспрэсам. Таксі ператварылася ў зялёны агеньчык, а нафта, бавоўна, газ і нават пушніна – у золата, адпаведна чорнае, белае, блакітнае і мяккае. Атмасфера, паветра сталі пятым акіянам, міліцыя ператварылася ў людзей у сініх шынялях, урачы і прадаўцы – у людзей у белых халатах. Разам з бязлікімі дарамі прыроды, якія замянілі арэхі, мёд, дзічыну, увайшлі ў абыходак дары мора, дары леса, дары садоў…”
Слайд 17Стылістыка слова. Перыфразы
Імкненне некаторых журналістаў абавязкова, ва ўсіх выпадках, гаварыць
эмацыянальна і вобразна непазбежна прыводзіць да ўзнікнення штампаў, і чытач,
наглытаўшыся “вобразных” трафарэтаў, пачынае сумаваць па звычайным, простым, канкрэтным слове.
Нельга забываць, што ўсе вобразна-эмацыянальныя сродкі мовы стылістычна не нейтральныя; яны могуць выкарыстоўвацца толькі ў спецыфічным кантэксце. У адваротным выпадку яны губляюць свае якасці, становяцца смешнымі, недарэчнымі.
Слайд 18Стылістыка слова. Эўфемізмы
Выкарыстоўваюцца ў публіцыстычным творы з мэтаю пазбегнуць
грубага выразу. Аўтар не называе прама з’яву або прадмет, а
дае магчымасць чытачу або слухачу самому здагадацца, пра што ідзе гутарка.
Эўффемізмы па сваёй стылістычнай афарбоўцы вельмі разнастайныя.
Слайд 19Стылістыка слова. Эўфемізмы
Разнастайны і спосабы стварэння эўфеміністычнага эфекту:
пропуск пэўных слоў
і замена іх шматкроп’ем: Ідзі ты…
выкарыстанне антанімічных эўфемізмаў: замест баязлівец
– герой, замест дурань – вундэркінд, разумнік і інш.
Выкарыстанне патрабуе такту. Няўдалае іх ужыванне зніжае катэгарычнасць і вастрыню публіцыстычнага выступлення.
Слайд 20Стылістыка слова. Запазычанні
У сучаснай літаратурнай мове ёсць словы агульнаўжывальныя,
шырока распаўсюджаныя і словы з больш вузкай, абмежаванай сферай ужывання
і распаўсюджання: архаізмы, неалагізмы, дыялектызмы, прафесіяналізмы, тэрміны і запазычаныя словы.
Частка запазычаных слоў уваходзіць у шырокае ўжыванне і паступова губляе сваю іншамоўную афарбоўку. Многія словы настолькі “абеларусіліся”, што зусім не ўспрымаюцца як запазычаныя.
Слайд 21Стылістыка слова. Запазычанні
Адзін з асноўных каналаў пранікнення іншамоўных слоў у
літаратурную з’яўляюцца СМІ. Словы, якія ідуць праз іх, маюць тэндэнцыю
да шырокага ўжытку, да замацавання ў агульналітаратурным абыходжанні.
Таму на журналістаў кладзецца асаблівая адказнасць за лёс роднай мовы: ад іх у многім залежыць, ці будзе яна сапраўды ўзбагачацца новымі словамі, ці, наадварот, засмечвацца непатрэбнымі запазычаннямі.
Слайд 22Стылістыка слова. Запазычанні
В. Бялінскі:
“Якое б ні было слова – сваё
або чужое, абы выражала заключаную ў іх думку. Што за
справа, якое і чыё слова, абы яно правільна перадавала заключанае ў ім паняцце! З двух падобных слоў, іншамоўнага і роднага, лепшае ёсць тое, што найпраўдзівей выражае паняцце!”
Дакладнасць і зразумеласць словаўжывання, яснасць выражэння думкі – вось галоўнае патрабаванне.
Слайд 23Стылістыка слова. Вытворча-прафесійная і тэрміналагічная лексіка
Малавядомыя або зусім невядомыя спецыяльныя
словы і выразы неабходна растлумачыць:
у выглядзе прыдаткаЎ;
падрадковых заўваг;
спецыяльных кароткіх і
разгорнутых каментараў.
НЕ ЗЛОЎЖЫВАЦЬ!
Слайд 24Стылістыка слова. Вытворча-прафесійная і тэрміналагічная лексіка
Распаўсюджана выкарыстанне гэтай лексікі у
пераносным, метафарычным значэнні. Падобная метафарызацыя ў пэўнай меры ажыўляе тэкст,
надае мове большую эмацыянальнасць і экспрэсію. Аднак часта метафарычнае ўжыванне прафесіяналізмаў ператварае іх у штампы, трафарэты.
Слайд 25Стылістыка слова. Неалагізмы і шлагворты
Літаратурная мова ўвесь час папаўняецца новымі
словамі – неалагізмамі, якія адлюстроўваюць новыя паняцці. Публіцыстыка - своеасаблівае
люстра жыцця – найбольш рэагуе на кожны грамадска значны факт, на кожную грамадска-палітычную з’яву, таму словатворчасць тут развіваецца даволі інтэнсіўна. Сярод неалагізмаў, якія ўжываюцца ў публіцыстыцы, могуць быць запазычанні з розных крыніц. Але аснўную іх масу ўтвараюць самі публіцысты, абапіраючыся на жывую гутарковую мову.
Слайд 26Стылістыка слова. Неалагізмы і шлагворты
Адна з своеасаблівых катэгорый неалагізмаў –
шлагворты – трапныя, выразныя словы або словазлучэнні, якія ў пэўны
абмежак часу становяцца актуальнымі і распаўсюджанымі.
Т.Дзегцерава:
“Адно слова або спалучэнне двух вядомых слоў набывае новае, актуальнае значэнне. Адбываецца пэўная семантычнае абнаўленне слова ў цэлым або аднаго з членаў словазлучэнняў, у выніку чаго шлагворт становіцца на нейкі перыяд вельмі папулярным ва ўжыванні ў першую чаргу ў публіцыстыцы і блізкай да яе прамоўніцкай мове!”
Слайд 27Стылістычнае выкарыстанне фразеалагічных сродкаў мовы
У публіцыстыцы, як і ў мастацкай
літаратуры, часта патрабуюцца словазлучэнні з экспрэсіўна-стылістычнымі якасцямі. Таму актыўна выкарыстоўваюцца
фразеалагічныя звароты, і не толькі ў “сваім” выглядзе, але і ў змененым, абнаўляючы семантыку, структуру і экспрэсіўна-стылістычныя іх якасці. У залежнасці ад стылістычнай мэты аўтары па-свойму перафразіруюць традыцыйныя словазлучэнні і гэтым дасягаюць значнага стылістычнага эфекту.
Слайд 28Стылістычнае выкарыстанне фразеалагічных сродкаў мовы
Фразеалагічныя злучэнні, ідыёмы, прыказкі, прымаўкі, крылатыя
словы, калі іх умела ўжываць, робяць мову артыкула больш сакавітай,
жывой і выразнай, надаюць ёй ярка выражаны нацыянальны каларыт. Аднак часам аўтары злоўжывацю фразеалагізмамі, выкарыстоўваюць, не разумеючы добра іх дакладнага сэнсу або не ўлічваючы своеасаблівай эмацыянальнай афарбоўкі, якую яны надаюць выказванню.