Слайд 1Утварэнне і станаўленне Вялікага княства Літоўскага
(другая палова ХІІІ –
ХVстст.)
1. Перадумовы і працэс утварэння ВКЛ: розныя тэарэтычныя падыходы.
2. Утварэнне
ВКЛ. Пашырэнне яго тэрыторыі ў ХIV ст.
3. Дынастычная і рэлігійная барацьба ў ВКЛ у канцы XIV – XV ст.
Слайд 2Перадумовы ўтварэння ВКЛ:
Сацыяльна-
эканамічныя
Унутры-
палітычныя
Знешне-
палітычныя
Развіццё
сельска-
гаспадарчай
вытворчасці,
рамяства,
гандлю,
рост гарадоў.
Паглыбленне
сацыяльнай
дыферэнцы-
яцыі
грамадства,
сацыяльных
супярэчнасцей
паміж
саслоўямі.
Неабходнасць
барацьбы
са знешняй
небяспекай.
Слайд 3Асноўныя канцэпцыі ўтварэння ВКЛ:
Традыцыйная
(літоўская)
канцэпцыя
Новая
(беларуская)
канцэпцыя
Цэнтрысцкая
канцэпцыя
заходнерускія
землі былі
захоплены
літоўцамі падчас
аслаблення
іх міжусобіцамі
і мангола-
татарскім
заваяваннем.
сучасныя
летувіскія
землі былі
захоплены
Новагародскім
княствам.
Летапісная Літва –
гэта тэрыторыя паміж
Менскам і Новагарод-
кам, Слонімам і
Маладзечна.
у XIII – XIV стст.
ВКЛ – Літоўска-
Беларуская
дзяржава
(бо дамінаваў
літоўскі пачатак).
У XV – XVI стст.
ВКЛ – Беларуска-
Літоўская
дзяржава
(бо дамінаваў
беларускі
пачатак).
Слайд 4 Працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага працяглым і насіў складаны характар.
Ён адбываўся з другой чвэрці ХІІІ ст. па трэцюю чвэрць
XIV ст.
Шляхі ўваходжання беларускіх зямель у склад ВКЛ:
1) пры дапамозе ваеннай сілы,
2) на аснове дыпламатычных пагадненняў паміж славянскімі і балцкімі князямі,
3) праз дынастычныя шлюбы.
Слайд 5 Пачатак утварэння ВКЛ звязваецца з імем князя Міндоўга (сярэдзіна 30-х
гг. ХІІІ ст. – 1263 г.). У 1240-х гг. цэнтрам
новай дзяржавы становіцца Новагародак. З палітычнымі мэтамі ў 1246 г. Міндоўг са сваімі баярамі прыняў праваслаўе. Хутка пасля гэтага, каб разарваць варожую кааліцыю Міндоўг пайшоў на саюз з Лівонскім ордэнам. Каля 1251 г. князь быў ахрышчаны па каталіцкаму абраду, а ў 1252 ці 1253 г. каранаваўся ў Новагародку каралеўскай каронай.
Слайд 6 Аднак, калі саюз з Рымам не апраўдаў разлікаў караля, ён
у 1261 г. адмовіўся ад хрысціянства, пасля чаго яго ўлада
была прызнана язычніцкай Жамойцю. Міндоўг аб’яднаў Літву з Новагародскім княствам.
У 1263 г. Міндоўг быў забіты ў выніку змовы варожых яму князёў на чале з Таўцівілам, Даўмонтам і Транятам. Апошні пачаў княжыць у Літве і Жамойці, аднак у 1264 г. быў забіты слугамі Міндоўга.
Слайд 7 Вялікім князем стаў сын Міндоўга – Войшалк (1264 – 1267).
Ён заваяваў балцкія землі Нальшчаны і Дзяволтву, часова аб’яднаў славянскія
Новагародскую, Пінскую, Полацкую і Віцебскую землі. Каля 1267 – 1268 гг. Войшалк адмовіўся ад трона і перадаў уладу галіцкаму князю Шварну Данілавічу (1267-1268 – 1270), свайму швагру, і пайшоў у манастыр. Брат Шварна, Леў Данілавіч, палічыўшы сябе пакрыўджаным, запрасіў Войшалка да сябе ў госці і забіў яго.
Слайд 8 Наступны вялікі князь Трайдзень (1270 – 1282) вёў барацьбу супраць
нальшчанскіх феадалаў і Галіцка-Валынскага княства, якое імкнулася замацавацца на Новагародчыне.
Трайдзень далучыў да сваіх уладанняў частку яцвяжскіх зямель.
Слайд 9 У 1307 г. пры Віцені (1293 - 1316) да ВКЛ
шляхам дагавора і на правах аўтаноміі было далучана Полацкае княства.
Лічыцца, што ў час кіравання гэтага вялікага князя “Пагоня” стала агульнадзяржаўным гербам ВКЛ.
Значна пашырылася ВКЛ пры вялікім князі Гедыміне (1316 – 1341). Яно стала называцца Вялікае Княства Літоўскае і Рускае. У 1320 г. у склад ВКЛ увайшла Віцебская зямля, у 1320 – 1330-я гг. – Берасцейская зямля, Менскае княства, Турава-Пінская зямля. У 1323 г. Гедымін перанёс сталіцу дзяржавы з Новагародка ў Вільню.
Слайд 10 Гедымін завяшчаў трон аднаму з малодшых сыноў – Яўнуту (1341
– 1345). У 1345 г. у выніку змовы сваіх братоў
Альгерда і Кейстута Яўнут быў пазбаўлены ўлады. Яму было перададзена Заслаўскае княства. Вялікім князем стаў Альгерд (1345 – 1377 гг.), яго суправіцелем – Кейстут.
Слайд 11 Альгерд удвая павялічыў тэрыторыю дзяржавы. Было цалкам далучана беларускае Падняпроўе,
у 1355 г. – Бранскае княства. У 1362 (1363 г.)
Альгерд разбіў татараў на Сініх Водах і далучыў да ВКЛ Кіеўскую, Чарнігава-Северскую, Падольскую, Валынскую землі. Таксама было паднача-лена Смаленскае княства, далучаны жамойцкія землі. Альгерд імкнуўся аб’яднаць пад сваёй уладай усе “рускія” землі.
Слайд 12 Пасля смерці Альгерда абвастрыўся канфлікт паміж Кейстутам і Ягайлам Альгердавічам,
які па волі бацькі стаў вялікім князем літоўскім (1377 –
1381, 1382 – 1392 гг.). Гэта выкарысталі крыжакі, каб распаліць міжусобную вайну ў ВКЛ. Працяглая барацьба з родзічамі – Кейстутам, старэйшым братам Андрэем, сынам Кейстута Вітаўтам – за замацаванне сваёй улады прывяла Ягайлу на польскі прастол у адпаведнасці з умовамі Крэўскай уніі 1385 г.
Слайд 13 Тэкст уніі да нас не дайшоў, аднак вядома, што Ягайла
адпаведна з ёй перахрысціўся ў каталіцтва, прыняўшы імя Уладзіслаў, абавязаўся
аб’яднаць Польшчу з Літвой, ахрысціць язычнікаў Жамойці і Аўкштайціі, даў правы на валоданне і поўнае распараджэнне зямлёй феадалам-католікам узамен за права стаць польскім каралём, узяўшы шлюб з польскай каралевай Ядвігай.
Аднак феадалы ВКЛ, найперш праваслаўныя, адчулі небяспеку пагаршэння свайго становішча і адмовіліся прыняць унію. Іх супраціўленне ўзначаліў спачатку брат Ягайлы (па бацьку) Андрэй Альгердавіч Полацкі, затым – стрыечны брат Ягайлы Вітаўт Кейстутавіч. Па умовах Востраўскага пагаднення ад 5 жніўня 1392 г., якім завяршылася грамадзянская вайна ў ВКЛ, Ягайла прызнаў Вітаўта вялікім князем літоўскім (1392 – 1430 гг.).
Слайд 14 У гады праўлення Вітаўта ВКЛ дасягнула найвышэйшай магутнасці, займала найбольшую
ў сваёй гісторыі тэрыторыю. У пачатку ХV ст. (каля 1404
г.) да ВКЛ канчаткова было далучана Смаленскае княства, устаноўлены пратэктарат над Разанскай, Пскоўскай, Наўгародскай землямі, пашыраны і ўмацаваны межы на ўзбярэжжы Чорнага мора. Вітаўт правёў адміністрацыйную рэформу і ўмацаваў цэнтральную ўладу, скасаваў удзельныя княствы і ўвёў намесніцтвы. Заслугі Вітаўта былі прызнаны Ватыканам і ў 1430 г. яму была паслана каралеўская карона, аднак па дарозе яна знікла, а сам Вітаўт раптоўна памёр.
Слайд 15 У 1413 г. Вітаўт і Ягайла падпісалі Гарадзельскі прывілей, які
пашырыў правы каталіцкай шляхты. Ім было дэкларавана выключнае права феадалаў-католікаў
займаць дзяржаўныя пасады. Таму пасля смерці Вітаўта дынастычная барацьба мела даволі выразную рэлігійную афарбоўку, але глыбінным яе сэнсам было імкненне праваслаўных феадалаў захаваць свае маёмасныя і палітычныя правы.
Пасля смерці Вітаўта вялікім князем быў абраны Свідрыгайла Альгердавіч (1430 – 1432 гг.). Ён ігнараваў прывілеі католікаў і наблізіў да сябе праваслаўных баяр. У выніку змовы літоўскіх баяр Свідрыгайла ў 1432 г. быў скінуты з трона і ўцёк у Полацк.
Слайд 16 Змоўшчыкі і іх прыхільнікі абралі вялікім князем Жыгімонта Кейстутавіча (1432
– 1440). Яго прызналі Літва, Берасцейская, Менская землі і прынёманскія
воласці, астатнія беларускія і ўкраінскія землі захавалі вернасць Свідрыгайлу. Такім чынам, дзяржава была падзелена на Вялікае княства Літоўскае і Вялікае княства Рускае. Пачалася грамадзянская вайна 1432 - 1436 гг.
Слайд 17 У 1432 г. Жыгімонт аднавіў унію з Польшчай. У 1435
г. у бітве пад Вількамірам войска Свідрыгайлы, якому дапамагалі крыжакі
Лівонскага ордэна, было разбіта польска-літоўскім войскам Жыгімонта. Пасля выдачы Жыгімонтам у 1434 г. прывілея пра ўраўнанне асабістых і маёмасных правоў баяр католікаў і праваслаўных і перадачы на карысць баяр дзяржаўнай павіннасці дзякла Свідрыгайла страціў падтрымку большасці праваслаўных феадалаў. Ён захаваў свае пазіцыі толькі на ўкраінскіх землях. У 1436 г грамадзянская вайна скончылася перамогай Жыгімонта.
Слайд 18 У 1440 г. у выніку змовы быў забіты Жыгімонт Кейстутавіч.
Польскі кароль Уладзіслаў ІІІ накіраваў у ВКЛ у якасці намесніка
свайго 13-гадовага брата – Казіміра Ягайлавіча, які насуперак волі палякаў быў абраны вялікім князем літоўскім (1440 – 1492 гг.). Вакол яго склалася Рада вопытных дзяржаўных дзеячаў. Казімір ліквідаваў унію з Польшчай, умацаваў дзяржаву, зрабіўшы некаторыя саступкі праваслаўным.
Слайд 19 У 1445 г. вялікі князь Казімір быў абраны польскім каралём.
Казімір пад націскам вярхоў ВКЛ два гады адмаўляўся прыняць польскую
карону і толькі ў 1447 г. даў згоду. Аднак перад ад’ездам на каранацыю ў Кракаў у 1447 г. Казімір выдаў прывілей, у якім абавязваўся не парушаць цэласнасці ВКЛ, гарантаваў замяшчэнне свецкіх і духоўных пасад толькі мясцовымі жыхарамі, ураўнаў праваслаўных феадалаў з католікамі ў маёмасных правах. Такім чынам, ВКЛ захавала свае правы, аднак страціла ўласнага гаспадара.