Ўзнагароды і званні
Лаўрэат імя Уладзіміра Маякоўскага Савета Міністраў Грузінскай ССР (1987) за кнігу «Гронка Святла» (1987).
Лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты купідон" (2006)
Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Мастацкая літаратура» (2008).
Зборнікі паэзіі і прозы
«Балада камянёў : паэзія і проза» (2006)
«Страла кахання, любові крыж : кніга паэзіі і прозы (2008)
«Проза і паэзія агню : вершы, аповесць, эсэ» (2010)
«Тутэйшая туга» (2014)
Дзённікавая проза
«Пугачоўскі цырульнік : дзённікавая проза паэта» (2013)
«Заўтра была адліга» (2015)
Літаратурныя творы для дзяцей
«Наш Максім гаворыць: — Гу! : Вершы» (1999)
Снег
Адцвітае снежань
З неба асыпаецца снег
Ён белы як неба
Як крылы анёлаў
Снег гэта попел ад кастрышча
На якім згарэла восень
Снегу радуюцца
Бо ён хавае бруд
Снегу баяцца
Бо на ім бруд высвечваецца
Снег смяецца і плача
Снег замерзлае святло
Якое ляцела да зорак
І ўпаўшы назад на зямлю
Асвяціла ў нас спадзяванні
Што не ўсё так змрочна
Снег жыве столькі
Колькі яму дазволіць сонца
І адны снег любяць
Другія снег праклінаюць
А ён ляціць і ляціць на зямлю
Каб тут памерці і нарадзіцца
І дзеці лепячы Снегавіка
Вераць што ён ажыве
Так як верыў Бог
Ствараючы гэты белы свет
Ствараючы гэты белы снег
Здрада
Яна пільнуе
Калі не на кожным кроку
То амаль на кожным скрыжаванні
Цемры і святла святла і цемры
Здрада радуецца
Як воўк які апусціў у палонку хвост
І ловіць рыбу
Здрада выспявае ў здрадніку
Як атрута ў змяі
Здрадай ратуюцца хіжыя
Як смерцю ратуюцца вольныя
Здрада як зумкая муха
Прысутнічае на тайнай вячэры
Здрада гэта трэшчына ў сасудзе
У якім збіраюцца захоўваць жывую ваду
Здрада гэта ўсмешка д'ябла
І задаволены здраднік
Атрымаўшы сваё
Ходзіць сярод нас
І вітаецца з намі
І сядзіць за адным сталом
Гаворачы нам
Што мы таксама не святыя
Здрада гэта дым над Айчынай
У якім сонца
Як пацалунак Іуды
Если не удалось найти и скачать доклад-презентацию, Вы можете заказать его на нашем сайте. Мы постараемся найти нужный Вам материал и отправим по электронной почте. Не стесняйтесь обращаться к нам, если у вас возникли вопросы или пожелания:
Email: Нажмите что бы посмотреть