Разделы презентаций


Першабытнае грамадства ў эпоху каменнага і бронзавага вякоў

Содержание

План работы:Археалагічная перыядызацыя.Засяленне тэрыторыі Беларусі перша-бытнымі людзьмі.Індаеўрапейцы і іх роля ў гісторыі наро-даў Еўропы.Эвалюцыя сямейных адносін і грамадс-кага ладу.

Слайды и текст этой презентации

Слайд 1Першабытнае грамадства ў эпоху каменнага і бронзавага вякоў
Гісторыя Беларусі
10 клас

Урок

№1
Ліцэй г. Івацэвічы
Сітнік П.В.

Першабытнае грамадства ў эпоху каменнага і бронзавага вякоўГісторыя Беларусі10 класУрок №1Ліцэй г. ІвацэвічыСітнік П.В.

Слайд 2План работы:
Археалагічная перыядызацыя.
Засяленне тэрыторыі Беларусі перша-бытнымі людзьмі.
Індаеўрапейцы і іх роля

ў гісторыі наро-даў Еўропы.
Эвалюцыя сямейных адносін і грамадс-кага ладу.

План работы:Археалагічная перыядызацыя.Засяленне тэрыторыі Беларусі перша-бытнымі людзьмі.Індаеўрапейцы і іх роля ў гісторыі наро-даў Еўропы.Эвалюцыя сямейных адносін і

Слайд 3Археалагічная перыядызацыя
Каменны век
100-35 тыс. гг. таму –
ІІІ тыс. да

н.э.
Бронзавы век
ІІ тыс. – VII ст. да н.э.
Жалезны век
VII ст.

да н.э. –
V ст. н.э.

Палеаліт
100-35 тыс. гг. таму –
VІІІ тыс. да н.э.


Ніжні (ранні)
палеаліт

Сярэдні палеаліт
(эпоха мусцье)

Верхні (позні)
палеаліт

Мезаліт
ІХ-V тыс. да н.э.

Неаліт
V-ІІІ тыс. да н.э.

Археалагічная перыядызацыяКаменны век100-35 тыс. гг. таму – ІІІ тыс. да н.э.Бронзавы векІІ тыс. – VII ст. да

Слайд 4Засяленне тэрыторыі Беларусі першабытнымі людзьмі
Чалавек, блізкі да сучаснага віду, на

тэрыторыі Беларусі з’явіўся, як мяркуюць навукоўцы, 35 тыс. гг. таму

назад, у сярэднім палеаліце (эпоха мусцье). Пра гэта сведчаць найбольш старажытныя прылады працы, якія былі знойдзены каля вв. Свяцілавічы і Падлужжа на Гомельшчыне, Абідавічы на Магілёўшчыне і якія датуюцца гэтым часам.

Абідавічы

Свяцілавічы

Падлужжа

Ледавік

Засяленне тэрыторыі Беларусі першабытнымі людзьміЧалавек, блізкі да сучаснага віду, на тэрыторыі Беларусі з’явіўся, як мяркуюць навукоўцы, 35

Слайд 5Засяленне тэрыторыі Беларусі першабытнымі людзьмі
Найбольш раннія датаваныя стаянкі людзей на

тэрыторыі Беларусі былі знойдзены археолагамі каля в. Юравічы Калінкавіцкага р-на

(21 тыс. гг. да н.э.) і в. Бердыж Чачэрскага р-на (24 тыс. гг. да н.э.).
На змену неандэртальцу ў гэты час ужо прыйшоў чалавек сучаснага тыпу – краманьёнец.

Бердыж

Юравічы

Засяленне тэрыторыі Беларусі першабытнымі людзьміНайбольш раннія датаваныя стаянкі людзей на тэрыторыі Беларусі былі знойдзены археолагамі каля в.

Слайд 6Засяленне тэрыторыі Беларусі першабытнымі людзьмі
У часы позняга палеаліту насельніцтва Беларусі

было нешматлікім. Як лічыць беларускі гісторык Э.М.Загарульскі, колькасць насельніцтва не

перавышала 100 чалавек.
Чалавек навучыўся здабываць агонь, будаваць прымітыўнае жыллё, валодаць спосабамі палявання на буйных жывёл. Сярод прылад працы былі распаўсюджаны крамянёвыя рубіла, востраканечнікі, нажы, скрабкі, касцяныя іглы, гарпуны.

Цяпло

Абарона ад
драпежнікаў

Прыгатаванне ежы

Святло

Загарульскі Э.М.

Засяленне тэрыторыі Беларусі першабытнымі людзьміУ часы позняга палеаліту насельніцтва Беларусі было нешматлікім. Як лічыць беларускі гісторык Э.М.Загарульскі,

Слайд 7Засяленне тэрыторыі Беларусі першабытнымі людзьмі
У эпоху мезаліту закончылася ледавіковая эпоха.

Гэта прывяло да змен у клімаце: адбылося пацяпленне. Замест ледавіка

і стэпаў з’явіліся дрымучыя лясы, зялёныя лугі, вялікая колькасць рэк і азёр. На Беларусі распаўсюдзілася шмат зуброў, тураў, дзікіх коней.
Прыкладна 7-8 тыс. гг. таму назад на тэрыторыі Беларусі ўтварылася першае сталае (аўтахтоннае) насельніцтва. Агульная колькасць яго склала прыкладна 4-6 тыс. чалавек. Працягваў існаваць прысвойваючы тып гаспадаркі. Асноўнымі заняткамі былі паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва.
У плямён паўсюдна распаўсюдзіліся лук і стрэлы з крамянёвымі наканечнікамі. Памочнікам чалавека стаў сабака – першая прыручаная жывёла.
Засяленне тэрыторыі Беларусі першабытнымі людзьміУ эпоху мезаліту закончылася ледавіковая эпоха. Гэта прывяло да змен у клімаце: адбылося

Слайд 8Засяленне тэрыторыі Беларусі першабытнымі людзьмі
Яшчэ большае пацяпленне адбылося ў эпоху

неаліту. Адбыўся значны рост ліставых лясоў. Адбывалася станаўленне сучаснага жывёльнага

свету.
Агульная колькасць насельніцтва склала прыкладна 27-36 тыс. чалавек. Неаліт – гэта час пачатку ўтварэння значных этнічных супольнасцей. Этнічную і культурную супольнасць склалі плямёны чатырох культур: нёманскай, днепра-данецкай, верхнедняпроўская і нарвенскай.
Вядома каля 600 стаянак гэтага часу. Найбольш даследаваныя: в. Камень (Пінскі р-н), в. Асавец (Бешанковіцкі р-н), п. Краснасельскі (Ваўкавыскі р-н).

Нарвенская група плямён

Нёманская група плямён

Днепра-данецкая група плямён

Верхнедняпроўская група плямён

Асавец

Краснасельскі

Камень

Засяленне тэрыторыі Беларусі першабытнымі людзьміЯшчэ большае пацяпленне адбылося ў эпоху неаліту. Адбыўся значны рост ліставых лясоў. Адбывалася

Слайд 9Засяленне тэрыторыі Беларусі першабытнымі людзьмі
У эпоху неаліту ўзрастае значэнне рыбалоўства.

Шырокае распаўсюджанне атрымліваюць рыбалоўныя кручкі з косці, рыбалоўныя сеткі. У

гэты час зараджаюцца ткацтва і ганчарства. Дарэчы гліняны (конусападобны) посуд ляпілі ўручную і абпальвалі на вогнішчы. Посуд упрыгожваўся арнаментам. Удасканальваліся і спосабы апрацоўкі каменя. Людзі навучыліся шліфаваць, пілаваць, свідраваць камяні. Крэмень здабывалі шахтным спосабам (п. Краснасельскі Ваўкавыскага р-на).

Кераміка нёманскай групы плямёнаў

Здабыча крэменю

Засяленне тэрыторыі Беларусі першабытнымі людзьміУ эпоху неаліту ўзрастае значэнне рыбалоўства. Шырокае распаўсюджанне атрымліваюць рыбалоўныя кручкі з косці,

Слайд 10Засяленне тэрыторыі Беларусі першабытнымі людзьмі
У неаліце на змену прысвойваючай (спажывецкай)

гаспадарцы прыйшла вытворчая, калі жывёлагадоўля і земляробства забяспечвалі людзей прадуктамі

харчавання. Гэта была найвялікшая падзея ў гісторыі чалавецтва, так званая “неалітычная рэвалюцыя”.
Засяленне тэрыторыі Беларусі першабытнымі людзьміУ неаліце на змену прысвойваючай (спажывецкай) гаспадарцы прыйшла вытворчая, калі жывёлагадоўля і земляробства

Слайд 11Засяленне тэрыторыі Беларусі першабытнымі людзьмі
Матычнае земляробства і жывёлагадоўля шырокае распаўсюджанне

атрымалі ў часы бронзавага веку. У гэты перыяд разам з

каменнымі прыладамі працы пачалі выкарыстоўваць медныя і бронзавыя прылады.

Асаблівасці бронзавага веку ў Беларусі

пачаўся пазней, чым у краінах, дзе былі
радовішчы медзі і волава

медзь і волава траплялі да нашых продкаў
з поўдня (з Прыкарпацця, Каўказа)

адсутнасць уласнай сыравіны стрымлівала
шырокае распаўсюджанне бронзавых
вырабаў на тэрыторыі Беларусі

Апрацоўка зялі з
дапамогай матык

Засяленне тэрыторыі Беларусі першабытнымі людзьміМатычнае земляробства і жывёлагадоўля шырокае распаўсюджанне атрымалі ў часы бронзавага веку. У гэты

Слайд 12Індаеўрапейцы і іх роля ў гісторыі народаў Еўропы
Індаеўрапейцы – гэта

жывёлаводы-качэўнікі, якія жылі ў Малой Азіі, побач з Іранам. У

пачатку бронзавага веку яны пачалі рассяляцца як у Азіі, так і ў Еўропе. Карыстаючыся бронзавымі прыладамі працы, яны ўсё ж перавагу аддавалі каменным. Характэрнымі прыладамі ў іх былі каменныя свідраваныя сякеры і гліняныя гаршкі, аздобленыя адбіткам шнура. Таму археолагі ў адносінах да іх выкарыстоўваюць назвы “культура шнуравой керамікі”, ці “культура баявых сякер”. На тэрыторыю Беларусі індаеўрапейцы трапілі прыкладна 5 тыс. гг. таму назад.

Распаўсюджанне ў Еўропе плямён
культур шнуравой керамікі

Схема размяшчэння індаеўрапейцаў

Індаеўрапейцы і іх роля ў гісторыі народаў ЕўропыІндаеўрапейцы – гэта жывёлаводы-качэўнікі, якія жылі ў Малой Азіі, побач

Слайд 13Індаеўрапейцы і іх роля ў гісторыі народаў Еўропы
Ва Усходняй Еўропе

вылучаюць некалькі культур шнуравой керамікі. Для Беларусі найбольшую цікавасць уяўляюць

плямёны сярэднедняпроўскай культуры. Гэтая культура пачала фарміравацца на Кіеўшчыне, а потым распаўсюдзілася амаль на ўсё Падняпроўе.
Індаеўрапейцы мелі даволі развітую гаспадарку. Яны займаліся жывёлагадоўляй. Пад іх уздзеяннем адбыўся пераход мясцовага насельніцтва да бронзавага веку. У гэты час мацярынскі род саступае месца бацькоўскаму, наступае патрыярхат.
Індаеўрапейцы з’явіліся старажытнымі продкамі шмат якіх еўрапейскіх народаў: славяне, балты, германцы і інш.

Гаршочак культуры шнуравой
керамікі з пахавання
краснасельскага шахцёра

Баявыя сякеры з
тэрыторыі Беларусі

Індаеўрапейцы і іх роля ў гісторыі народаў ЕўропыВа Усходняй Еўропе вылучаюць некалькі культур шнуравой керамікі. Для Беларусі

Слайд 14Эвалюцыя сямейных адносін і грамадскага ладу
Сацыяльная перыядызацыя першабытнага грамадства

Эвалюцыя сямейных адносін і грамадскага ладуСацыяльная перыядызацыя першабытнага грамадства

Слайд 15Эвалюцыя сямейных адносін і грамадскага ладу
У познім палеаліце, а затым

у мезаліце і неаліце існавала і развівалася ролавае грамадства. Асноўным

вытворчым калектывам была ранняя родавая абшчына. Сваяцтва вялося па маці. Дзеці не заўсёды ведалі свайго бацьку. Пазней зарадзілася парная сям’я. Але лічэнне роднасці працягвала вясціся па мацярынскай лініі.
У бронзавым веку ў выніку пераходу да жывёлагадоўча-земляробчай гаспадаркі праца мужчыны набыла большае значэнне. Мацярынскі род саступіў месца бацькоўскаму. Парная сям’я (не зусім устойлівая) перайшла ў манагамную (аднашлюбную) сям’ю. На змену калектыўнай уласнасці роду прыйшла прыватная ўласнасць асобных сем’яў. З’явіліся багатыя і бедныя, узнікла маёмасная і грамадская няроўнасць.
Эвалюцыя сямейных адносін і грамадскага ладуУ познім палеаліце, а затым у мезаліце і неаліце існавала і развівалася

Теги

Обратная связь

Если не удалось найти и скачать доклад-презентацию, Вы можете заказать его на нашем сайте. Мы постараемся найти нужный Вам материал и отправим по электронной почте. Не стесняйтесь обращаться к нам, если у вас возникли вопросы или пожелания:

Email: Нажмите что бы посмотреть 

Что такое TheSlide.ru?

Это сайт презентации, докладов, проектов в PowerPoint. Здесь удобно  хранить и делиться своими презентациями с другими пользователями.


Для правообладателей

Яндекс.Метрика