Слайд 1Беларускія землі ў складзе
Рэчы Паспалітай
1569 – 1795
Слайд 21. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе палітычны лад
Слайд 3У ХVІ ст. пачынаецца супрацьстаянне ВКЛ, Каралеўства Польскага і Вялікага
княства Маскоўскага за лідэрства ў рэгіёне.
Слайд 4Перадумовы Люблінскай уніі
Доўгае існаванне персанальнай уніі ВКЛ і Каралеўства Польскага
ў асобе адзінага манарха (з 1385 г.)
Адзіная палітыка ў міжнародных
адносінах – агульныя ворагі.
Адзіная адміністрацыя каталіцкай царквы ВКЛ і Польшчы.
Слайд 5Прычыны заключэння
Люблінскай уніі
Цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ у сувязі з
Лівонскай вайной (1558). Тэрмінова патрабаваўся саюзнік у барацьбе з Масквою.
Унутрыпалітычны
крызіс ВКЛ – супрацьстаянне магнатаў і шляхты (магнаты манапалізавалі органы дзяржаўнага кіравання)
Польская шляхта імкнулася пашырыць свае ўладанні за кошт земляў ВКЛ.
Слайд 6Люблінскі сойм 1569 г.
Умовы уніі абмяркоўваліся на соймах ВКЛ
з 1562 г.
Польскі бок настойваў на інкарпарацыі ВКЛ у склад
Польшчы.
У знак нязгоды з такімі ўмовамі дэлегаты ВКЛ пакінулі сойм.
Кароль Жыгімонт ІІ Аўгуст далучыў да Польшчы Падляшша, Валынь, Падолле і Кіеўшчыну. ВКЛ вымушана было пагадзіцца на далейшыя перамовы.
1 ліпеня акт Уніі быў падпісаны.
Слайд 8Умовы Люблінскай уніі
Утваралася адзіная дзяржава – Рэч Паспалітая (Рэспубліка) абодвух
народаў.
Дзяржаўны лад – феадальная шляхецкая рэспубліка
Узначальваў дзяржаву кароль,
які абіраўся сумесна шляхтай Польшчы і ВКЛ, каранаваўся ў Кракаве і падпісваў умовы кіравання (“pacta conventa” і “Генрыкавы артыкулы”). Каралеўская ўлада не перадавалася ў спадчыну і была значна абмежавана Соймам.
Слайд 9Утвараўся адзіны саслоўна-прадстаўнічы орган – Вальны Сойм, які складаўся з
Сената (урад, да 150 чал.) і Пасольскай ізбы (2 дэпутаты
ад павету, дэпутаты Польшчы і ВКЛ 3:1), захоўваліся і уласныя органы кіравання ВКЛ і Польшчы.
Былі ўраўняны ў палітычных правах магнаты і шляхта ВКЛ, што стварыла “шляхецкі палітычны народ”. Замацаваны “залатыя шляхецкія вольнасці”:
Неабмежаваная вотчынная ўлада і вызваленне ад большасці падаткаў
Права ўдельнічаць у выбарах караля
Права ствараць канфедэрацыі – ваенна-палітычныя саюзы і абвяшчаць каралю вайну – рокаш.
Адзінагалоссе ў прыняцці рашэнняў на Сойме – “liberum veto” (свабода забароны).
Слайд 10Адзіны знешнепалітычны курс Польшчы і ВКЛ
Ліквідацыя межаў паміж дяржавамі
Права набываць
землі палякам у ВКЛ, а ліцвінам у Польшчы.
Рэч Пастапітая складалася
з 5 частак
ВКЛ (9 ваяводстваў)
Каралеўства польскае (22 ваяводствы)
Герцагства Прусія (3 ваяводствы)
Задзвінскае княства (3 ваяводствы)
Курляндскае і Земгальскае герцагства
З 1572 г. з’яўляецца традыцыя запрашэння на трон прадстаўнікоў замежных каралеўскіх дынастый.
Слайд 12Канцэпцыі палітычнага характару РП
Польская, савецкая, расійская
Адбылася інкарпарацыя ВКЛ у склад
Польшчы і ВКЛ перастала існаваць як самастойная дзяржава.
Польская мова стала
дзяржаўнай, шляхта размаўляла па-польску
Сталіца РП – Кракаў, затым Варшава, там знаходзілася каралеўская рэзідэнцыя і на тэрыторыі Польшчы праводзіліся соймы.
Літоўская, беларуская (1990-я гг.)
Навязаныя ўмовы уніі не былі рэалізаваны на практыцы, зліццё двух дзяржаў не адбылося, ВКЛ захоўвала суверэнітэт да канца ХVIIIст.
Былі ануляваныя ўмовы ўніі, якія абмяжоўвалі суверэнітэт ВКЛ: праводзіліся ўласныя соймы, не былі ліквідаваны межы, узымалася мыта.
РП насіла характар канфедэрацыі для барацьбы са знешняй агрэсіяй
Слайд 13Федэратыўная дзяржава
Назва – Рэч Паспалітая абодвух народаў
Сумесныя выбары караля
Прапарцыйнае прадстаўніцтва
ў сойме ад тэрыторыі, кожны трэці сойм у Гродна
Існаванне самастойных
органаў улады ў кожнай частцы, якія вырашалі ўнутраныя пытанні, існаванне асобных армій
Існаванне асобнага заканадаўства (Статут ВКЛ 1588 г.)
Захаванне рэлігійнай разнастайнасці ВКЛ
Слайд 142. Знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай
Слайд 15На працягу ХVІ – ХVІІІ стст. Рэч Паспалітая удзельнічала ў
шэрагу ваенных кампаній, большасць з якіх праходзіла на тэрыторыі Беларусі.
Войны гэтага часу прывялі да спусташэння беларускіх зямель, эканамічнага заняпаду, скарачэння насельніцтва.
Асноўнымі ворагамі былі
Расійская дзяржава
Асманская імперыя
Швецыя
Слайд 16Расійская дзяржава
Лівонская вайна (1558-1582)
Барацьба Расіі за выхад да Балтыйскага мора
Рускія
войскі захапілі і спустошылі амаль
палову Беларусі. Быў разграблены Полацк,
утварылася пагроза
для Вільні.
Стэфан Баторый змяніў ход ваен-
ных дзеянняў на карысць РП.
У 1582 г. было заключана Ям-За-
польскае перамір’е на 10 год. РП
вяртала сабе ўсе страчаныя землі.
Стэфан Баторый
Слайд 18Вайна 1604-1618 гг.
“Авантуры з Ілжэдзмітрыямі”
У пачатку ХVІІ ст. Маскоўская дзяржава
перажывала “смутны час” – барацьба за маскоўскі трон.
РП імкнулася ўзмацніць
свой уплыў на Усходзе і пашырыць тэрыторыі.
У 1604 г. пачаўся паход на Маскву Ілжэдзмітрыя І, які амаль год сядзеў на маскоўскім троне, але быў выкрыты і забіты.
Слайд 19У 1607 г. адбыўся паход Ілжэдзмітрыя ІІ, але яму не
ўдалося заняць маскоўскі трон.
У 1609 г. царом быў абвешчаны сын
караля РП Жыгімонта ІІІ Вазы – Уладзіслаў.
У 1612 г. было паднята народнае апалчэнне на чале з Мініным і Пажарскім і польска-ліцвінская шляхта была выгнана з Масквы.
У 1618 г. было падпісана
Дэўлінскае перамір’е на
14,5 гадоў. Да РП адышлі
Смаленск,Чарнігава-Северскія
землі. Пасля Смаленскай вайны,
у 1634 г. падпісаны Палянаўскі мір
Слайд 20Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг.
Прычыны – спустошанасць войнамі, цяжкае эканамічнае становішча,
узмацненне феадальнага прыгнёту, супрацьстаянне уніяцтву.
Багдан Хмяльніцкі імкнуўся стварыць незалежную ад
польскага ураду Украіну.
Пасля сумеснай перамогі казакоў з крымскімі татарамі над войскам РП, паўстанне пашырылася на поўдзень Беларусі (Пінск, Мазыр).
У 1649 г. пад Лоевам паўстанцы былі разбіты войскам ВКЛ на чале з гетманам Янушам Радзівілам, а ў 1651 быў узяты Кіеў.
Слайд 23Вайна 1654-1667 гг. (“крывавы патоп”)
У 1654 г. пасля Пераяслаўскай Рады
землі Гетманшчыны (Украіна) пераходзяць пад пратэктарат Расійскай дзяржавы.
Расія аб’явіла вайну
РП.
Была занята цэнтральная і значная частка заходняй Беларусі, летам 1655 была захоплена Вільня.
Супраць расійскай адміністрацыі на акупіраванай тэрыторыі пачало паўставаць мясцовае насельніцтва.
У 1667 г. было заключана Андрусаўскае перамір’е. Усе беларускія землі вярталіся РП, Смаленск, Чарнігаў, Северская зямля заставаліся за Расіяй, Украіна дзялілася паміж РП і Расіяй па Дняпры.
Слайд 24 У выніку вайны, голаду, эпідэмій насельніцтва Беларусі скарацілася з
2,9 млн. да 1,4 млн.
Больш за 300 тыс., у
асноўным рамеснікаў, было прымусова пераселена ў Расію.
У краіне наступіў глыбокі крызіс.
Слайд 26Асманская Імперыя
1672 г. – пачала вайну супраць РП.
1673 і 1675
гг. – значныя перамогі войскаў РП пад Хоцінам і Львовам.
1683
г. – Бітва пад Венай, дзе аб’яднанае войска Аўстрыі і РП на чале з каралём Янам Сабескім канчаткова перамагло турак.
РП вярнула
страчаныя ў вайне
землі.
Я. Матэйка Ян Сабескі пасылае паведамленне Папе аб перамозе
Слайд 27Швецыя
У ХVІІ ст. мацнейшая дзяржава Балтыкі, была то саюзнікам, то
ворагам РП
Тэрыторыю Беларусі найбольш закранула Паўночная вайна 1700-1721 гг.
Шляхта ВКЛ
раскалолася – частка выступіла за Расію (кароль і Агінскія), частка – за Швецыю (Сапегі).
Беларусь страціла каля 700 тыс. – кожнага трэцяга жыхара.
Слайд 283. Палітычны крызіс РП, спробы рэформ, падзелы РП
Слайд 29Прычыны крызісу РП
Слабасць цэнтральнай дзяржаўнай улады і шляхецкая анархія (у
ХVІІ-ХVІІІ ст.ст. з 55 соймаў было сарвана 48)
Нявырашанасць рэлігійнага пытання,
абмежаванне ў правах дысідэнтаў (праваслаўных і пратэстантаў)
Узмацненне сацыяльных канфліктаў – казацка-сялянскі рух, антыфеадальныя паўстанні.
Барацьба магнацкіх груповак.
Слайд 30Спроба рэформ
З сяр. ХVІІІ ст. узмацняецца ўплыў “Фаміліі” – групы
прыхільнікаў палітычных і эканамічных рэформ на чале з князямі Чартарыйскімі,
якая ў 1764 г. узводзіць на трон свайго стаўленіка Станіслава Аўгуста Панятоўскага
Праведзены рэформы, накіраваныя на ваеннае і фінансавае ўмацаванне дзяржавы.
Слайд 31Рэформы выклікалі незадаволенасць Расіі і Прусіі і пры іх падтрымцы
былі створаны дэсідэнцкія Слуцкая і Торуньская канфедэрацыі, якія дамагаліся роўнасці
канфесій і адмены большасці рэформ.
У адказ на гэта ўтварылася Барская (каталіцкая) канфедэрацыя, якая была разбіта рускімі войскамі на чале з А. Суворавым, што прывяло да падзелу дзяржавы.
А. Гротгер Малітва канфедэратаў з Бара
Слайд 321772 г. – першы падзел РП
У Пецярбурзе быў падпісаны дакумент
аб падзеле РП паміж Расійскай імперыяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Да
Расіі адышла усходняя Беларусь.
Слайд 33Каб захаваць дзяржаву, быў скліканы Чатырохгадовы сойм (1788-1792 гг.), які
правёў эканамічныя і палітычныя рэформы і прыняў Канстытуцыю.
Канстытуцыя 3 мая 1791 г.
Адмянялася выбарнасць караля, права “liberum veto”, забараняліся канфедэрацыі
Замацоўваўся прынцып падзелу ўладаў
Ліквідаваўся падзел на Карону і ВКЛ
Абмяжоўваліся правы шляхты пашыраліся правы мяшчан, павялічвалася войска
Абвяшчалася роўнасць усіх канфесій
Слайд 341793 г. – другі падзел РП
Кансерватыўныя колы шляхты выступілі супраць
Канстытуцыі і стварылі Тагравіцкую канфедэрацыю, якая звярнулася за ваеннай дапамогай
да Расіі.
“Нямы сойм” у Гродне зацвердзіў падзел РП паміж Расіяй і Прусіяй. Расіі адышла цэнтральная Беларусь.
Слайд 35Паўстанне 1794 г.
Апошняй спробай захаваць дзяржаву
ад гібелі стала паўстанне
пад
кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі.
Паўстанне праходзіла пад лозунгам
“Воля, роўнасць, незалежнасць”.
У паўстанні прымалі
ўдзел
патрыятычная шляхта,
мяшчане, сяляне, святары
(каля 25 тыс.).
Слайд 36 У ВКЛ на чале паўстання стаяў палкоўнік Якуб Ясінскі.
Тут быў створаны асобны ад Польшчы орган кіраўніцтва паўстаннем –
Найвышэйшая Літоўская рада. У “Паланецкім універсале” Касцюшка абяцаў адмяніць асабістую залежнасць сялян, якія прынялі ўдзел у паўстанні.
У бітвах каля в. Крупчыцы і пад Мацяёвіцамі паўстанцы пацярпелі паражэнне. Гэта дазволіла Аўстрыі, Прусіі і Расіі перайсці да канчатковай ліквідацыі Рэчы Паспалітай
Слайд 371795 г. – трэці падзел РП
Кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адрокся
ад трона
Тэрыторыя Беларусі поўнасцю ўвайшла ў склад Расійскай імперыі.
Слайд 384. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у 2 п.ХVІ-ХVІІІ стст.
Слайд 393 этапы:
2 пал. XVІ – 1 пал. ХVІІ стст.
станаўленне фальваркава-паншчыннай
сістэмы і эканамічны ўздым
- правядзенне аграрнай рэформы “Устава на валокі”,
стварэнне фальваркавых гаспадарак, запрыгоньванне сялян, разбурэнне сялянскай абшчыны (захад, цэнтр)
хуткі рост гарадоў: 462 гарады і мястэчкі (барацьба з юрыдыкамі), 50-80 рамесных спецыяльнасцяў, рамесная спецыялізацыя гарадоў, 112 цэхаў у 16 гарадах
павелічэнне павіннасцяў вяло да росту незадаволенасці сялян і антыфеадальных выступенняў (1595 С. Налівайка)
Слайд 402. 2 пал. XVІІ – 1 пал. ХVІІІ стст.
глыбокі эканамічны
заняпад
войны, эпідэміі, скарачэнне насельніцтва, ворыўных зямель (1/2), барацьба магнацкіх
груповак і вынішчэнне маёмасці
рост феадальнай эксплуатацыі сялян праз павелічэнне павіннасцяў (120-140- гвалты, талокі, згоны) і пашырэнне арандатарства
сялянскія паўстанні насілі стыхійны і лакальны характар (1743-1744 Крычаўскае староства, В. Вашчыла; 1754-1756 на Каменшчыне)
заняпад гарадоў – скарачэнне расмеснікаў і спецыяльнасцяў
Слайд 413. 2 пал. XVІІІ ст.
Эканамічнае аднаўленне і ўздым
Рост насельніцтва (1791
– 3,6 млн.)
Рост попыту ў Еўропе на с/г прадукцыю, рост
коштаў
Будаўніцтва сухапутных трактаў, каналаў, развіццё гандлю (кірмашы, крамы)
Реформы па стабілізацыі эканамічнага жыцця (стварэнне Скарбовай камісіі, адмена ліберум вето ў фінансавых справах, 1775 – дазвол шляхце займацца гандлем і прадпрымальніцтвам)
Рост колькасці гарадоў, 45-60 рамесных прафесій, пачатак разбурэнне цэхавай сістэмы
Узнікненне мануфактур: вотчынныя (Радзівілы) і дзяржаўныя (А. Тызенгаўз) (53 мануфактуры)
Слайд 425. Культура Беларусі ў XVI – XVIII стст.
Слайд 43Контррэфармацыя і барока
(XVI – XVIII стст.)
Слайд 44Касцёл у Нясвіжы,
к. XVI ст.
Архітэктар
Ян Марыя Бернардоні
Слайд 48Касцёл брыгітак у Гродна, XVIІ ст.
Слайд 50Віленскае барока, XVIІІст.
Полацк
Слонім
Слайд 52Палац Радзівілаў у
Дзятлаве,
XVIII ст.
Руіны палаца Агінскіх
у Слоніме,
XVIII
ст.
Слайд 53Каралеўскі палац
у Гродна,
XVIII ст.
Слайд 54Палац Валовічаў
у Свяцку, XVIII ст.
Слайд 55Маці Боская Адзігітрыя Баркалабаўская 1659 г. з Баркалабаўскага манастыра з-пад
Магілёва.
Слайд 56Маці Боская Адзігітрыя Замілаванне. 1656 г. з Месткавічаў Пінскага р-на.
Слайд 57Троіца Старазапаветная.
Апош. чв. 17 ст. з Дастоева Брэсц. вобл.
Слайд 59Нараджэнне Маці Боскай. Каля 1700 г. З Петрапаўлаўскай царквы в.Нічыпаравічы Магіл.
вобл.
Слайд 61Багародзіца
Адзігітрыя Снежная
XVIII ст.
Слайд 67«I тчэ, забыўшыся, рука заміж персідскага ўзору цвяток радзімы васілька»
Слайд 68
Асветніцтва і класіцызм
(2 п. XVIII – пач. ХІХ стст.)
Слайд 69Палац Тызенгаўза ў Паставах, XVIII ст.
Слайд 70Палац Румянцавых-Паскевічаў
у Гомелі
XVIII-XIX стст.
Слайд 72Палац Храптовічаў у Шчорсах, к. ХVІІІ ст.
Слайд 73Палац Радзівілаў
ў Паланечцы,
к. ХVІІІ-п. ХІХ стст.
Слайд 74Палац Сапегаў у Ружанах, ХVІІІ ст
Слайд 75Петрапаўлаўскі сабор
у Гомелі,
ХІХ ст.