Разделы презентаций


Пачатак новага часу. Эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў складзе

Содержание

Пытанне 1. Паняцце “новы час” у еўрапейскай гісторыі.Паняцце “новы час” з’явілася ў эпоху Адраджэння, уведзена гуманістамі. Яно абазначала перыяд пасля сярэднявечча.У 17 ст. гісторыю дзялілі на антычнасць, сярэднявечча і новы час.

Слайды и текст этой презентации

Слайд 1Пачатак новага часу. Эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў складзе

Рэчы Паспалітай (кан.15-17 ст.).
Паняцце “новы час” у еўрапейскай гісторыі.
Лівонская вайна

і Люблінская унія.
Дзяржаўны лад і органы кіравання ў Рэчы Паспалітай.
Рэфармацыя, контррэфармацыя, Брэсцкая царкоўная унія і культура ВКЛ.
Знешняя палітыка РП і войны 17 ст.

Пачатак новага часу. Эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай (кан.15-17 ст.).Паняцце “новы час” у

Слайд 2Пытанне 1. Паняцце “новы час” у еўрапейскай гісторыі.
Паняцце “новы час”

з’явілася ў эпоху Адраджэння, уведзена гуманістамі. Яно абазначала перыяд пасля

сярэднявечча.
У 17 ст. гісторыю дзялілі на антычнасць, сярэднявечча і новы час. У 20 ст. з’явілася паняцце сучасная гісторыя (найноўшая).
Новы час бярэ пачатак з адкрыцця Амерыкі (Вялікіх геаграфічных адкрыццяў) да 1-й Сусветнай вайны.
Пытанне 1. Паняцце “новы час” у еўрапейскай гісторыі.Паняцце “новы час” з’явілася ў эпоху Адраджэння, уведзена гуманістамі. Яно

Слайд 3Новы час падзяляюць на 2 перыяды:
Ранні: Ад Вялікіх геаграфічных

адкрыццяў(1492) да Вялікай французскай рэвалюцыі(1789).
Позні : Ад Вялікай французскай рэвалюцыі

(1789) да 1-й Сусветнай вайны (1914 I 1917).
Новы час падзяляюць на 2 перыяды: Ранні: Ад Вялікіх геаграфічных адкрыццяў(1492) да Вялікай французскай рэвалюцыі(1789).Позні : Ад

Слайд 4Адкрыцці новага часу:
1)У навуцы: Адбываецца зараджэнне сучаснай навукі: геаграфіі, астраноміі,

прыродазнаўства (М. Капернік – абгрунтоўвае геліацэнтрычную сістэму + І. Н’ютан,

Дэкарт і інш.).
2) У эканоміцы: З’явіліся мануфактуры (прадпрыемства заснаванае на падзеле працы), прагрэс у здабываючай і апрацоўчай прамысловасці. У позні новы час- фабрыкі
3)Фарміруецца клас буржуазіі. Па “лініі Эльбы” усход -феадалізм/захад-капіталізм.
4)У палітыцы: Нідэрланды, (1566 )Англія (1642) і Францыя (1789)буржуазныя рэвалюцыі
Адкрыцці новага часу:1)У навуцы: Адбываецца зараджэнне сучаснай навукі: геаграфіі, астраноміі, прыродазнаўства (М. Капернік – абгрунтоўвае геліацэнтрычную сістэму

Слайд 55)Утварэнне каланіяльнай сістэмы:
Да кан. 17 ст. у сувязях з Усходам

панавалі партугальцы затым іспанцы, галанцы і англічане, французы, якія падзялілі

свет. Вывезлі з калоній за 60 год 17000т. срэбра , 180т. золата.
Некаторыя краіны усходу каб не страціць самабытнасць пайшлі па шляху самаізаляцыі (Кітай, Японія, Бірма).
6)“Рэвалюцыя коштаў” за кошт таннага стрэбра і золата выкачаных з калоній, жыхары гарадоў выплочвалі за харчаванне па выгоднай кан’юктуры для с/г вытворцаў усходу Еўропы.
7)Рэфармацыя і контррэфармацыя.
5)Утварэнне каланіяльнай сістэмы:Да кан. 17 ст. у сувязях з Усходам панавалі партугальцы затым іспанцы, галанцы і англічане,

Слайд 6Пытанне 2.
ВКЛ вядзе войны за панаванне на Балтыцы з Лівоніяй

і Маскоўскай дз-вай.
У 16 ст. на землі ВКЛ працягваюцца набегі

крымскіх татар.
У 1519 г. у выніку вайны з Польшчай Ордэн разбіты і створана свецкая дзяржава – Лівонія. З 1525 г. Прусія стала свецкім васалам Польшчы.
Пытанне 2.ВКЛ вядзе войны за панаванне на Балтыцы з Лівоніяй і Маскоўскай дз-вай.У 16 ст. на землі

Слайд 7Войны ВКЛ і Масквы ў 1-й пал. 16 ст.:
1500 –

1503
1506 – 1508
1512 – 1518
1534 – 1537
Усе войны з

боку Масквы праходзілі пад эгідай абароны праваслаўя, на самой справе яны былі накіраваны на захоп тэрыторый ВКЛ.
Войны ВКЛ і Масквы ў  1-й пал. 16 ст.:1500 – 15031506 – 1508 1512 – 15181534

Слайд 8Лівонская вайна

1557 Пазвольская “вайна” ВКЛ і ордэна
Іван Грозны ў

1558 г. – пачаў вайну супраць Лівоніі за выхад да

Балтыкі.
У 1559 г. кароль Жыгімонт ІІ Аўгуст прыняў Лівонію пад пратэктарат ВКЛ.
У 1561 г. – падпісана дамова па якой землі Лівонскага Ордэна перайшлі ва уладанне ВКЛ. Пасля чаго пачалася вайна паміж ВКЛ, Польшчай і Маскоўскай дзяржавай за Лівонію.
Лівонская вайна1557 Пазвольская “вайна” ВКЛ і ордэна Іван Грозны ў 1558 г. – пачаў вайну супраць Лівоніі

Слайд 9У 1562 г. рускія войскі ля сцен Оршы, Шклова, Віцебска.

15.02. 1563 г. – захапілі Полацк. Наступ маскоўскіх сіл быў

спынены разгромам пад Улай і Оршай. Пачалі будаваць замкі. Вайна аднавілася пры С. Баторыі калі быў вызвалены Полацк (1579) захоплены Вялікія Лукі, Усвят абложаны Пскоў (1580). Мір заключаны у 1583 г. ВКЛ вярнуўся Полацк, Усвяты, Інфлянты.

Перадумовы Люблінскай уніі:
Сілы ВКЛ аслаблены, ў казне няма грошаў.
Да ўніі з Польшчай імкнулася шляхта ВКЛ, бо хацела шырокіх вольнасцей палякаў.
Польская шляхта хацела новых зямель і пасад.

У 1562 г. рускія войскі ля сцен Оршы, Шклова, Віцебска. 15.02. 1563 г. – захапілі Полацк. Наступ

Слайд 1010 студзеня 1569 г. – пачаўся Люблінскі сейм.
Сейм цягнуўся 6

месяцаў, бо дэлегацыя ВКЛ не згаджалася з дэлегацыяй Польшчы.
Палякі хацелі

інкарпарацыі ВКЛ.
Дэлегаты ВКЛ хацелі саюза роўных дзяржаў і ў сакавіку з’ехалі з Любліна.
Вясной 1569 Жыгімонт ІІ Аўгуст аддаў Польшчы землі ВКЛ: Валынь, Падляшша, Падолле, Кіеўшыну.
10 студзеня 1569 г. – пачаўся Люблінскі сейм.Сейм цягнуўся 6 месяцаў, бо дэлегацыя ВКЛ не згаджалася з

Слайд 111 ліпеня 1569 г. – падпісана Люблінская унія.
У ВКЛ і

Польшчы быў адзіны кароль, якога абіралі на адзіным Сoйме.
У ВКЛ

захавалася адміністрацыйная і фінансавая сістэма, войска, заканадаўства і судовыя органы (Трыбунал ВКЛ з 1581).
ВКЛ захавала атрыбуты дзяржаўнай улады: герб, пячатку, тытулы, дзяржаўную мытную мяжу з Польшчай і г.д.
Статут 1588 г. – скасоўваў шэраг пастаноў уніі. Толькі ўраджэнцы ВКЛ маглі займаць пасады ў ВКЛ
1 ліпеня 1569 г. – падпісана Люблінская унія.У ВКЛ і Польшчы быў адзіны кароль, якога абіралі на

Слайд 12Дзяржаўны лад ВКЛ
Рэч Паспалітая – лад развіваецца ад спадчынай да

абмежаванай, змешанай станавай манархіі.
На чале яе стаяў кароль. 3 1572

г. пачалася эпоха выбарных каралёў. Галоўную ролю ў дзяржаве граў шляхецкі стан (саслоўе). У ВКЛ уладарылі магнаты.
Таму ў вайсковым лагеры пад Віцебскам шляхта абвясціла канфедэрацыю. Жыгімонт Аўгуст у віленскім прывелеі 1565 г. стварыў 30 судовых акруг, пачалі склікацца павятовыя соймікі і вальны (агульны) сойм. Рашэнні былі замацаваныя на Віленскім вальным сойме 1566 г. калі быў прыняты ІІ статут ВКЛ. У ім было сцвержана, што ўсе феадалы ВКЛ з’яўляюцца часткай “адзінага высакароднага народа”.


Дзяржаўны лад ВКЛРэч Паспалітая – лад развіваецца ад спадчынай да абмежаванай, змешанай станавай манархіі.На чале яе стаяў

Слайд 13Заканадаўчым органам з’яўляўся сoйм-з’езд шляхты (з 1492) Сoйм складаўся з Сената

(вышэйшая палата) і Пасольскай ізбы.
Сенат налічваў 150 чалавек, а Пасольская

ізба – 180 чал. толькі 46 з іх было з ВКЛ (34 з Беларусі)
Пасольская ізба складалася з дэпутатаў(паслоў) ад павятовых сoймікаў мінімум па 2.
Пасля Люблінскай ўніі вальны сойм ВКЛ стаў склікацца, разам з польскім, звычайна ў Варшаве і толькі пасля 1673 г. кожны трэці вальны сойм – на тэрыторыі ВКЛ ў Гародні.
З мэтай выпрацоўкі агульнай пазіцыі па важнейшых пытаннях для ўсёй дэлігацыі ВКЛ, прадстаўнікі ВКЛ збіраліся на перадсоймавы генеральны з’езд у Слонім і Ваўкавыск (1577, 1582 і гд.).

Заканадаўчым органам з’яўляўся сoйм-з’езд шляхты (з 1492) Сoйм складаўся з Сената (вышэйшая палата) і Пасольскай ізбы. Сенат

Слайд 14
Пасля “Генрыкавых артыкулаў”(1573). Вальны сoйм склікаўся не радзей раза

ў 2 гады. Ен даваў дазвол збіраць падаткі, пачынаць войны,

судзіў, прымаў законы, якія зацвярджаліся каралём.
ПАНЫ РАДА-сенат
Кароль прызначаў сенатараў пажыццёва.
Паны - рада (сенат) складалася з вышэйшых саноўнікаў і каталіцкіх біскупаў. Пры Казіміры 1447 створана рэгенская рада ВКЛ. Рада фактычна кіравала ВКЛ з часоў Александра (1492 г.), але пасля Люблінскай уніі (1569) кіраваць пачаў вальны сойм.
Пасля “Генрыкавых артыкулаў”(1573). Вальны сoйм склікаўся не радзей раза ў 2 гады. Ен даваў дазвол збіраць

Слайд 15Ураднікі сенатары ВКЛ
Ваяводы (кіраўнікі адміністрацыі) віленскі, трокскі, полацкі, менскі і

гд.
Кашталяны (кіраўнікі гарадскіх умацаванняў).
Канцлер- кіраўнік дзяржаўнага справаводства
Гетман-галоўнакамандуючы войскам ВКЛ
Падскарбі-міністр фінансаў

і падаткаў.
Маршалак-выбарны шляхтай кіраўнік паседжанняў сойму і сенату.
Каталіцкія біскупы
Ураднікі сенатары ВКЛВаяводы (кіраўнікі адміністрацыі) віленскі, трокскі, полацкі, менскі і гд.Кашталяны (кіраўнікі гарадскіх умацаванняў).Канцлер- кіраўнік дзяржаўнага справаводстваГетман-галоўнакамандуючы

Слайд 16“Залатыя вольнасці” шляхты Рэчы Паспалітай:
“канфедэрацыі” – аб’яднання ў выпадку парушэння

яе правоў дзяржавай і ўраднікамі.
Liberum veto – з 1652 г.

права адным голасам сарваць пастановы ўсяго Сойма.
“Пакта канвента” – з 1573 дамова згодна якой кароль ускладае на сябе абавязкі па кіраванню дзяржавай пры ўзыходжанні на трон.
Права “рокашa” – узброенага паўстання супраць караля.
“Залатыя вольнасці” шляхты Рэчы Паспалітай:“канфедэрацыі” – аб’яднання ў выпадку парушэння яе правоў дзяржавай і ўраднікамі.Liberum veto –

Слайд 17Пасля смерці караля ў РП
Пачынаўся перыяд міжкаралеўя, калі дзяржавай кіраваў

прымас каталіцкай царквы. Ён склікаў 3 Сoймы.
Канвакацыйны – прызначаў час

і месца выбару караля;
Элекцыйны – выбіраў караля;
Каранацыйны – каранаваў караля.
Замежныя дзяржавы ў час міжкаралеўя умешваліся ў справы Рэчы Паспалітай.
Пасля смерці караля ў РППачынаўся перыяд міжкаралеўя, калі дзяржавай кіраваў прымас каталіцкай царквы. Ён склікаў 3 Сoймы.Канвакацыйны

Слайд 19
Рэлігійнае жыццё і культура

ВКЛ 14-17 ст.
РЭФАРМАЦЫЙНЫ РУХ
РЭФАРМАЦЫЯ – шырокі грамадска-палітычны і ідэалагічны рух,

накіраваны супраць засілля каталіцкай царквы ва ўсіх сферах жыцця.
Вытокі : інтэлектуальны крызіз касцёлу, спроба стварыць агульную царкву. У ВКЛ 4% зямлі належаць касцёлу (ў Англіі 40%). Эліта вучыцца ў Еўропе, пераймае ідэі і запрашае настаўнікаў.
Этапы рэфармацыйнага руху на Беларусі:
1553 – 1570 гг.-пашырэнне
1570 – 1596 гг.-росквіт
1596 – сярэдзіна 17 ст.-заняпад
1535 – у Слуцку Ю.Алелькавіч дае зямлю для лютэран, 1553 М. Радзівіл засноўвае збор ў Берасці, 1557 г. у Вільні сінод пратэстанцкіх абшчын.1564 ураўнанне ўсіх хрысц. веравызнанняў у ВКЛ.1572 ўраўнанне рэлігійных і крымінальных злачынстваў.

Рэлігійнае жыццё і культура ВКЛ 14-17 ст.РЭФАРМАЦЫЙНЫ РУХРЭФАРМАЦЫЯ – шырокі грамадска-палітычны

Слайд 20
РЭФАРМАЦЫЙНА-ПРАТЭСТАНТСКІЯ
ПЛЫНІ Ў ВКЛ

ЛЮТЭРАНСТВА – памяркоўныя немцы, есць царкоўная іерархія

і свецкая,маёмасць,супраць папы,усе па Бібліі.
КАЛЬВІНІЗМ – (М. Радзівіл) пастара

абіралі, набажэнства па свойму, царква=дом-чытання,ашчаднасць угодная Богу;
АНТЫТРЫНІТАРЫЗМ (АРЫЯНСТВА) - (Ян Кішка)
шляхецка-бюргерскі плебейска-сялянскі
(памяркоўны) (радыкальны)
Сымон Будны, Васіль Цяпінскі. Марцін Чаховец, Якуб з
Калінаўкі, Пётр Ганезій
ФАУСТ СОЦЫН-за сац. роўнасць .Троіцы няма
У 50 – 60 гг. 16 ст. 85 кальвінскіх і 7 арыянскіх збораў у ВКЛ. 1566 г. з 700 каталіцкіх прыходаў засталося 16. У сенаце ВКЛ у 1569 г. 15 пратэстантаў, 5 праваслаўных 2 католікі (біскупы). У 1580 г. 13,6,4 адпаведна. 1572 г. з 600 праваслаўных родаў Наваградчыны 584 сталі кальвінамі.

РЭФАРМАЦЫЙНА-ПРАТЭСТАНТСКІЯ ПЛЫНІ Ў ВКЛЛЮТЭРАНСТВА – памяркоўныя немцы, есць царкоўная іерархія і свецкая,маёмасць,супраць папы,усе па Бібліі. КАЛЬВІНІЗМ –

Слайд 21КОНТРРЭФАРМАЦЫЯ – рэлігійна-палітычны рух накіраваны супраць рэфармацыі і пратэстантызму.
Пачатак контррэфамацыі

у ВКЛ – 1569 г. – з’яўленне прадстаўнікоў Ордэна езуітаў

у ВКЛ (Пётр Скарга).
(1569 – адчынена Віленская езуіцкая школа, 1579г. Акадэмія, 1582 полацкі калегіюм).+ бясплатная адукацыя, шпіталі, тэатры, батлейка, дыспуты. - Рэлігійныя пагромы ў Вільні 1588,1591,1609 гг.
Адукацыя іншаверцаў -прыватныя кальвінскія школы Слуцк, Быхаў Мір,Заслаўе і інш. Арыянская акадэмія ў Іўі (фундатар В.Кішка), рэктар яе Я. Намыслоўскі надрукаваў падручнікі.
Праваслаўныя брацкія школы ў Магілёве, Вільні, Полацку, Віцебску і семінарыі ў Менску, Вільні, Берасці.
Падручнікі Л. Зізанія “Граматыка славенская”(1595), Г. Сматрыцкага (1619)

КОНТРРЭФАРМАЦЫЯ – рэлігійна-палітычны рух накіраваны супраць рэфармацыі і пратэстантызму. Пачатак контррэфамацыі у ВКЛ – 1569 г. –

Слайд 22Берасцейская царкоўная унія – накіравана на аб’яднанне праваслаўнай і каталіцкай

царквы пад кіраўніцтвам Ватыкана і Папы Рымскага.
Ініцыятары уніі: Папа Клімент

VIII і Жыгімонт Ваза, Уладзімірскі і Берасцейскі епіскап Іпаці Пацей; Луцкі епіскап Кірыла Тарлецкі. Супраць яе дызуніты Астрожскія і кальвіністы-Радзівілы.
6 – 9 кастрычніка 1596 г. – Берасцейскі царкоўны сабор прыняў і зацвердзіў унію. Праваслаўныя цэрквы перадаваліся ўніятам. Захоўваліся праваслаўныя абрады, кнігі, мова, але прызнавалі кіраўніцтва папы рымскага. Спрэчкі дызунітаў з унітамі працягваліся.
12 лістапада 1623 г. забойства Я. Кунцэвіча у Віцебску.
1633 прызнана праваслаўная іерархія ў РП.
У 18 ст -80% сялян стала ўніятамі

Берасцейская царкоўная унія – накіравана на аб’яднанне праваслаўнай і каталіцкай царквы пад кіраўніцтвам Ватыкана і Папы Рымскага.

Слайд 24
Літаратура. Ф. Скарына (1490я-1551)
1517 -1519 г. -Прага 23 кнігі

Старога запавету, 1522 г. Вільня “Малая падарожная кніжыца”, ”Апостал”(1525)- свая

мова, грамадзянства+гравюры.
М. Гусоўскі (1470я-1530я) 1523 у Кракаве выдаў лацінскую паэму “Песня пра зубра”-рэклама ВКЛ у свеце;
кальвінская Біблія ў Берасці (1553 польская, але беларуская лексіка)
С. Будны (1530-1593) у Нясвіжы друк: беларускамоўны Катэхізіс (1562) Бібліі (1572) Новага запавету (1574);
В. Цяпінскі (1530я-1600я) беларускамоўнае Евангеле, за адукацыю па беларуску.
З’яўляюцца: Дзеннікі, мемуары: Ф. Еўлашоўскі (1558-1603), А. Філіповіч, М. К. Радзівіл Сіротка; + сатыра. “Прамова Мялешкі”, “Ліст да Абуховіча” (1655)
Літаратура. Ф. Скарына (1490я-1551) 1517 -1519 г. -Прага 23 кнігі Старога запавету, 1522 г. Вільня “Малая падарожная

Слайд 25
Архітэктура: замкі: нямецкія майстры і стыль: раманскі і гатычны ў

Гародні, Крэве, Геранёнах, Лідзе, Наваградку, рэнесансныя+італ’янская планіроўка Слуцк, Быхаў, Мір,

Нясвіж. Галандская школа Гальшаны, Смаляны. цэрквы: готыка (Ішкалдзь, Гнезна), абарончыя (Мурваванка, Сынкавічы) барока нясвіжская фара Я. Бернардоні (1587-1594) 2 у свеце барочны будынак пасля каланады Эль Джэзу св.Паўла ў Рыме (1568-1584) зборы (Заслаўе, Койданава, Новы Свержань).
Архітэктура: замкі: нямецкія майстры і стыль: раманскі і гатычны ў Гародні, Крэве, Геранёнах, Лідзе, Наваградку, рэнесансныя+італ’янская планіроўка

Слайд 26
Мастацтва пераход да рэалізму мужчыны: партрэты ваяроў-паноў: Сапегі, Радзівілы, Хадкевічы

(прыгажунні Барбара і Соф’я Алелька-Радзівіл), пачынаецца сармацкі партрэт, гравюры, нават

ў іконапісе прадметы, вопратка, пейзажы з рэальнасці.

Мастацтва пераход да рэалізму мужчыны: партрэты ваяроў-паноў: Сапегі, Радзівілы, Хадкевічы (прыгажунні Барбара і Соф’я Алелька-Радзівіл), пачынаецца сармацкі

Слайд 27
Бел. этнагінэз канцэпцыі фінская (І.Ласкоў),балцкая (У.Сядоў, Г.Штыхаў), старажытнаруская (Б.Грэкаў), крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая(Я.

Карскі).
Этапы : а) плямены да 13 ст., б) народнасць з

13 па 19 ст. (у ВКЛ уся этнічная тэрыторыя, агульнае жыццё), в) нацыя -з к.19 ст. Асаблівасці: 1) дэмаграфічныя і культурныя страты падчас войнаў (1558-1582 гг -Полацк з 40 да 2000, 1648-1667 палова, 1700-1709 - трэць жыхароў). 2) няпоўная сацыяльная структура (Стварэнне “шляхецкага народу РП” 16-18ст. – паланізацыя эліты+габрэйскія гарады. Але ў ВКЛ да 1696 бел. мова дзяржаўная. Потым “простая” , “мужыцкая”.
Назва Белая Русь вандруе (Літва –палітонімі, Русь-канфесіёнім) да 13 ст. БР- Ноугарад і Суздаль, у 1650я Україна. Крыжакі ў1360 г. (П. Сухенвірт) – Беларусь- паміж Літвой і Масквой, 14 ст Паляк Я. Чарнкоўскі “Полацк – крэпасць Белай Русі”, у А.Гваніні 17 ст. БР-Падняпроўе і Падзвінне. З сяр. 17 ст магілеўская беларуская праваслаўная епархія. У 19 ст.ўся этнічная тэрыторыя прыняла назву Беларусь
Бел. этнагінэз канцэпцыі фінская (І.Ласкоў),балцкая (У.Сядоў, Г.Штыхаў), старажытнаруская (Б.Грэкаў), крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая(Я. Карскі).Этапы : а) плямены да 13 ст.,

Слайд 29Жыгімонт Ваза (1588-1632)
У 1594 г. -пачалася вайна паміж Жыгімонтам і

Карлам Вазамі за карону Швецыі і землі Прыбалтыкі. У 1600

– 1609 гг., войскі аплопчаныя ВКЛ начале з гетманамі ВКЛ К.Радзівілам і Янам Каралем Хадкевічам, у 1601 г. пад Кокенгаўзам, 1605 г. пад Кірхгольмам і ў1609 г. пад Рыгай разбівалі ў 2-4 разы большыя сілы ворага. Аднак, шведы у 1621 г. захапілі Рыгу,скарыстаўшыся з таго, што войскі ВКЛ супрацьстаялі асманам пад Хоцімам. Затым шведы перанеслі свае сілы ў Прусію і Польшчу і прымусілі заключыць перамір’е, паводле якога Швецыі адышлі Рыга і прускія порты.
Жыгімонт Ваза (1588-1632)У 1594 г. -пачалася вайна паміж Жыгімонтам і Карлам Вазамі за карону Швецыі і землі

Слайд 30
У 1600 г. у Расіі пачалася “смута,” падставай для якой

быў міф у цудоўнае выратаванне царэвіча Дзмітрыя -прэтэндэнта на трон.
Царэвічам

Ілжэдмітрыем І быў Грыгоры Атрэп’еў, які знайшоў падтрымку ў Рэчы Паспалітай.У 1605 г. – Ілжэдзмітры І карануецца ў Маскве.
1608-1609 г.-Ілжэмітры ІІ таксама карыстаецца падтрымкай магнатаў РП. 1609 -1618 г. вайна РП і Масквы: вернуты Смаленск, Чарнігаў, Северскія землі.
1610 -1634 Уладзіслаў Ваза- цар Масквы (гарнізон з РП у Крамлі з 1610да7.11.1612 )
У 1600 г. у Расіі пачалася “смута,” падставай для якой быў міф у цудоўнае выратаванне царэвіча Дзмітрыя

Слайд 31Казакі-лёгкая конніца ВКЛ і Украіны.
У 1594–1596 г. на Украіне

ўспыхнуў бунт казакоў супраць ўлад начале з Севярынам Налівайкам. Да

паўстання далучыліся сяляне беларускага Палесся і Падняпроўя. С. Налівайку ўдалося захапіць і разрабаваць Магілёў, але неўзабаве яго паўстанне было падаўлена шляхецкім апаўчэннем ВКЛ. Запарожскія казакі паспяхова дапамагалі Рэчы Паспалітай ў войнах са Швецыяй (1600-1609), Масквой (1609-1618, 1633–1634), Асманскай імперыяй пад Хоцімам (1621)

Казакі-лёгкая конніца ВКЛ і Украіны. У 1594–1596 г. на Украіне ўспыхнуў бунт казакоў супраць ўлад начале з

Слайд 321648 -1651 г. –сялянска-казацкае паўстанне Б.Хмяльніцкага
1648 г. Казакі разграмілі пад

Корсунем і Жоўтымі водамі асноўныя ваенныя сілы Польшчы. Паднялі паўстанні

сяляне і гарадскія нізы Палесся і Падняпроўя. Летам 1648 г. яны захапілі Тураў, Пінск, Бабруйск, Мазыр, Рэчыцу. на падтрымку паўстанцаў Б. Хмяльніцкі накіроўваў казацкія атрады-загоны.
Восенню 1648–1649 г. войска ВКЛ на чале з гетманам ВКЛ Янушам Радзівілам жорстка падавіла паўстанне і вярнула сабе кантроль над усёй тэрыторыяй ВКЛ.
1648 -1651 г. –сялянска-казацкае паўстанне Б.Хмяльніцкага1648 г. Казакі разграмілі пад Корсунем і Жоўтымі водамі асноўныя ваенныя сілы

Слайд 33
Спроба 40000 казацкіх войскаў начале з М. Крычэўскім прабіцца праз

пераправу пад Лоевам на землі ВКЛ 31.07.1649 г. была адбіта

6000 войска ВКЛ.
6.06.1650 г. пад Лоевам Я. Радзівіл разграміў казацкае войска начале з І. Нячаем і 4.08.1650 г. войскі ВКЛ занялі Кіеў. 30.08.1650 г. войска Б.Хмяльніцкага прайграла палякам пад Берасцечкам.
27.09.1650 г. Белацаркоўскае пагадненне, паводле якога казакі выводзіліся з тэрыторыі Беларусі. Паўстанне на яе тэрыторыі скончылася.


Спроба 40000 казацкіх войскаў начале з М. Крычэўскім прабіцца праз пераправу пад Лоевам на землі ВКЛ 31.07.1649

Слайд 351654-1667 вайна РП і Масквы “Патоп”
У 1654 г. Масква ўзяла

пратэктарат над Сеччу.
У маі 1654 г. – рускі цар з

войскам рушыў на Смаленск, Полацк. Летам 1654 захоплена 33 гарады Падзвіння і Падняпроў’я. Цар выступаў з ідэяй наступа праваслаўя : ”ляхам і жыдам не быць”
Зімой 1654 -1655 г. войскі ВКЛ няўдала спрабавалі вярнуць Магілёў.
вясной-летам 1655 г. маскоўскія войскі занялі ўсю тэрыторыю Беларусі, акрамя Быхава, Слуцка і Бярэсця. Сталіца ВКЛ – Вільня знаходзілася пад маскоўскай акупацыяй з 31.06.1655 г. па 2.12.1661 г.

1654-1667 вайна РП і Масквы “Патоп”У 1654 г. Масква ўзяла пратэктарат над Сеччу.У маі 1654 г. –

Слайд 37Прычыны поспехаў рускай арміі на тэрыторыі РП:
Праваслаўная частка насельніцтва ўспрымала

рускіх як вызваліцеляў ад злолўжыванняў католікаў. Перад царом адкрывалі гарады.
Царскія

дыпламаты абяцалі, што цар захавае шляхце і духавенству РП усе іх правы і прывілеі. Простаму народу абяцалі не рабаваць і не забіваць, а таксама сацыяльную абарону і справядлівасць.
Але парушэнні і гвалт з боку маскавітаў прыводзяць да стварэння атрадаў партызан-шышоў.
Прычыны поспехаў рускай арміі на тэрыторыі РП:Праваслаўная частка насельніцтва ўспрымала рускіх як вызваліцеляў ад злолўжыванняў католікаў. Перад

Слайд 38Храналогія вайны:
1655 г. – пасля Кейданскай уніі (разрыў уніі ВКЛ

з Польшчай і заключэнне уніі ВКЛ з Швецыяй) на баку

Я. Радзівіла ў вайну ўступае Швецыя. Шведы занялі Варшаву.У маі 1656 г. – рускі цар абвяшчае вайну Швецыі і заключае мір з Польшчай. Але Я.Радзівіл памёр,а Сапегі і Пацы за караля і супраць шведаў і рускіх.
1657 г. – памірае Багдан Хмяльніцкі, яго наступнікі вяртаюць Украіну РП. Яны ў 1660 акружаюць маскавітаў за Дняпром пад Канатопам.


Храналогія вайны:1655 г. – пасля Кейданскай уніі (разрыў уніі ВКЛ з Польшчай і заключэнне уніі ВКЛ з

Слайд 40
Контрнаступ. Войскі ВКЛ і Польшчы разбілі колькасна большыя маскоўскія арміі

каля р. Палонкі пад Ляхавічамі 28.06.1660 г., р. Басі пад

Магілёвам 8.10.1660 г. і 4.11.1661 в. Кушлікі пад Полацкам. Маскоўскія гарнізоны фактычна апынуліся запертымі ў гарадах, ваколіцы якіх кантралявалі шышы і раз’езды шляхты ВКЛ. Пачынаецца антымаскоўскія паўстанні ў гарадах, найбольш значым з якіх стала знішчэнне 7000 маскоўскага гарнізона Магілёва ноччу 1.02.1661 г.
Контрнаступ. Войскі ВКЛ і Польшчы разбілі колькасна большыя маскоўскія арміі каля р. Палонкі пад Ляхавічамі 28.06.1660 г.,

Слайд 41
1667 г. – Заключана Андрусаўскае перамір’е на 13,5 гадоў.
Вынікі:
да Маскоўскай

дзяржавы адышлі Смаленскія, Чарнігаўскія і Ноўгарад–Северскія землі і Правабярэжная Украіна,

Кіеў перадаваўся ім на 2 гады, але так і не быў вернуты Польшчы. За маскоўскім царом быў замацаваны “абавязак” абараняць праваслаўнае насельніцтва Рэчы Паспалітай. Асноўным вынікам вайны для беларускіх земляў стала разрабаванне гарадоў і вёсак і скарачэнне насельніцтва з 2,9 да 1,4 мільёнаў чалавек. На поўначы Беларусі насельніцтва скарацілася да 80%, у цэнтры да 60%.

1667 г. – Заключана Андрусаўскае перамір’е на 13,5 гадоў.Вынікі:да Маскоўскай дзяржавы адышлі Смаленскія, Чарнігаўскія і Ноўгарад–Северскія землі

Слайд 42Паўночная вайна 1700 -1709 г.
У 1697 г. – шведскі трон

займае Карл ХІІ, Расія, РП, Саксонія, Данія ствараюць Паўночную лігу.

Але шведы разбіваюць у 1700 г. датчан, затым рускіх пад Нарвай, летам 1701 г. саксонскія войскі караля РП Аўгуста Саса адступаюць ад Рыгі.
1697 г. у ВКЛ пачынаецца грамадзянская вайна паміж “сапежынцамі” і “рэспубліканцамі”. 18.10.1700 г. пад Алкінікамі адбываецца бітва ў якой “сапежынцы” былі разбітыя. Сапегі былі аб’вешчаныя па-за законам, што прымусіла іх звярнуцца па абарону да Швецыі (1701 і 1703 гг.). Шведы ўвайшлі ў ВКЛ для барацьбы з “рэспубліканцамі”. У 1702 г. “рэспубліканцы” начале з Рыгорам Агінскім звярнуліся па падтрымку да маскоўскага цара Пятра І і той уводзіць у ВКЛ 36000 войска і дае ім 65000 рублёў на вайну з сапежынцамі і шведамі. Утвараецца Генеральная канфедэрацыя начале з Агінскімі і Радзівіламі якая выступае за Аўгуста ІІ і Пятра І. Ідзе грамадзянская вайна ў ВКЛ.
Паўночная вайна 1700 -1709 г.У 1697 г. – шведскі трон займае Карл ХІІ, Расія, РП, Саксонія, Данія

Слайд 43
15.02.1703 г. шведы разбілі Р. Агінскага пад Салатамі, а ў

1704 г. пад Друяй. Карл ХІІ заняў Варшаву і абвясціў новым

каралём Рэчы Паспалітай Станіслава Ляшчынскага.
11.01.1706 г. шведы акружылі Гародню і прымусілі 15000 маскоўскага гарнізона ўцякаць з горада, кінуўшы пад лёд гарматы. Пасля разгрому рускіх і польскіх войскаў пад Фраўштатам (3.02.1706) шляхта ВКЛ прысягнула ў Васілішках С. Ляшчынскаму. Шведы пачалі праводзіць карныя і рабаўніцкія рэйды па ўладаннях Радзівілаў і іх саюзнікаў (Несвіж, Пінск, Полацк, Слуцк).

15.02.1703 г. шведы разбілі Р. Агінскага пад Салатамі, а ў 1704 г. пад Друяй. Карл ХІІ заняў Варшаву

Слайд 44
у 1708 г. Карл ХІІ узнавіў баявыя дзеянні на усходзе

Беларусі. 3-4.07.1708 г. шведы разграмілі маскоўскія сілы пад Галоўчынам, аднак,

28.09.1708 г. рускія падпільнавалі пры Лясной, разграмілі галоўны абоз шведаў з А.Л. Лівенгаўптам. Каб беларускія гарады не дапамагалі шведам, расійскія войскі спалілі Віцебск, Мсціслаўль, Магілёў, Быхаў.
8.06.1709 г. рускія войскі перамаглі Карла ХІІ пад Палтавай. У 1709 г. С. Ляшчынскі быў нізложаны, карона Рэчы Паспалітай вянулася Аўгусту ІІ Сасу. Пры зыходзе расійскіх войскаў з Полацка ў 1710 г. выбухам быў разбураны Сафійскі сабор.
Вынікі : За 1700–1709 г. з-за вайны і эпідэмій дэмаграфічныя страты склалі каля 700000 чалавек, што складала прыблізна трэць насельніцтва Беларусі.

у 1708 г. Карл ХІІ узнавіў баявыя дзеянні на усходзе Беларусі. 3-4.07.1708 г. шведы разграмілі маскоўскія сілы

Обратная связь

Если не удалось найти и скачать доклад-презентацию, Вы можете заказать его на нашем сайте. Мы постараемся найти нужный Вам материал и отправим по электронной почте. Не стесняйтесь обращаться к нам, если у вас возникли вопросы или пожелания:

Email: Нажмите что бы посмотреть 

Что такое TheSlide.ru?

Это сайт презентации, докладов, проектов в PowerPoint. Здесь удобно  хранить и делиться своими презентациями с другими пользователями.


Для правообладателей

Яндекс.Метрика