Разделы презентаций


Сармацк і партрэт на тэрыторыі Беларусі

Содержание

Уводзіны. Агульная характарыстыкаВялікі ўплыў на развіццё партрэтнага мастацтва Беларусі аказаў шляхецкі светапогляд, фарміраванню якога ў Рэчы Паспалітай - садзейнічала асобае становішча шляхты. Асноўная ўвага ў шляхецкім светапоглядзе ўдзялялася празмернай значнасці асобы,

Слайды и текст этой презентации

Слайд 1Сармацкі партрэт на тэрыторыі Беларусі
Выканаў: Акінча А.

Сармацкі партрэт на тэрыторыі БеларусіВыканаў: Акінча А.

Слайд 2Уводзіны. Агульная характарыстыка
Вялікі ўплыў на развіццё партрэтнага мастацтва Беларусі аказаў

шляхецкі светапогляд, фарміраванню якога ў Рэчы Паспалітай - садзейнічала асобае

становішча шляхты. Асноўная ўвага ў шляхецкім светапоглядзе ўдзялялася празмернай значнасці асобы, сям'і, роду. Таму кожны шляхціц добра ведаў сваю генеалогію.
Уводзіны. Агульная характарыстыкаВялікі ўплыў на развіццё партрэтнага мастацтва Беларусі аказаў шляхецкі светапогляд, фарміраванню якога ў Рэчы Паспалітай

Слайд 3Уводзіны. Агульная характарыстыка
Моцны ўплыў на станаўленне прыдворнай культуры аказала заходнееўрапейскае

мастацтва. Помнікі другой паловы XVI ст. створаны ў традыцыях Рэнесанса.

У XVII ст. назіраецца засваенне традыцый мастацтва Фландрыі і Галандыі. На мастацтва Рэчы Паспалітай і Беларусі ў XVIII ст. моцны ўплыў аказалі прыдворныя мастакі саксонскіх каралёў. Наяўнасць вялікай колькасці замежных мастакоў у Беларусі садзейнічала ўзбагачэнню мясцовага мастацтва XVII—XVIII стст. новымі формамі і тыпамі партрэтаў: арыстакратычнага, рэтраспектыўнага з багатым антуражам і больш сціплага пакаленнага або пагруднага на нейтральным фоне (шляхецкага, радзей мяшчанскага) — парадных партрэтаў; партрэтаў у латах — рыцарскага тыпу "homo militaris" і тыпу вучонага, нарэшце, труннага, пахавальнага. У XVI—XVIII стст. у Беларусі працавала шмат польскіх мастакоў. У шэрагу партрэтах заўважна імкненне да традыцый польскай культуры і яны захоўваюць рысы, тыповыя для сармацкіх партрэтаў.

Уводзіны. Агульная характарыстыкаМоцны ўплыў на станаўленне прыдворнай культуры аказала заходнееўрапейскае мастацтва. Помнікі другой паловы XVI ст. створаны

Слайд 4Сармацкі партрэт
Сармацкі партрэт - характэрная для мастацтва Рэчы Паспалітай

форма параднага шляхецкага партрэта, пераважна часоў барока (16—18 ст.), звязаная

з комплексам светапогляду і культуры сарматызму. Прадстаўлены шырокім спектрам твораў — ад падобных да рэпрэзентатыўных заходнееўрапейскіх партрэтаў позняга Адраджэння і барока да выяў, набліжаных да народна-прымітыўнага мастацтва. Адлюстроўваў пераважна вобраз Homo militaris (чалавека-воіна) і такім чынам паказваў ролю ваенна-феадальнага саслоўя ў дзяржаве. У адпаведнасці з міфам аб паходжанні польскай шляхты ад сарматаў (у выпадку літоўска-беларускай магнатэрыі заменены на паданне аб паходжанні ад патрыцыяў Старажытнага Рыма) сармацкі партрэт убіраў у сябе рысы арыенталізму і дэкаратыўнасці. У мастацтве Беларусі і Украіны асабліва шмат пераймаў ад фармальна-эстэтычных асноў іканапісу.
Сармацкі партрэт Сармацкі партрэт - характэрная для мастацтва Рэчы Паспалітай форма параднага шляхецкага партрэта, пераважна часоў барока

Слайд 5Сармацкі партрэт
Сармацкаму партрэту ўласцівы лінеарнасць малюнка, вялікія плоскасці яркіх

колеравых паверхняў, акцэнтаванне дэкаратыўных элементаў і фактуры каштоўных тканін у

спалучэнні з падкрэсленым рэалізмам вобразаў. Класічны Сармацкі партрэт кампазіцыйна ўключае адлюстраванне мадэлі, герб партрэтаванага і інскрыпцыю (разгорнуты або скарочаны да манаграмы надпіс). Сармацкія партрэты ўваходзілі ў склад палацавых галерэй (асабліва значных у родавых маёнтках Радзівілаў, Сапегаў, Тышкевічаў, Пацаў), кляштарных і царкоўных збораў. У пахавальных комплексах сустракаецца разнавіднасць Сармацкага партрэта — пахавальны партрэт.

Сармацкі партрэт Сармацкаму партрэту ўласцівы лінеарнасць малюнка, вялікія плоскасці яркіх колеравых паверхняў, акцэнтаванне дэкаратыўных элементаў і фактуры

Слайд 6Марцін Кобэр. Партрэт караля Жыгімонта ІІІ Вазы, каля 1590 г.

Марцін Кобэр. Партрэт караля Жыгімонта ІІІ Вазы, каля 1590 г.

Слайд 7Сармацкі партрэт
Мастацтва партрэтнага жанру развівалася ў Рэчы Паспалітай ва

ўмовах замкнёнай арыстакратычнай культуры. Крыніцамі гэтага мастацтва былі гравюры італьянскіх

і нямецкіх мастакоў, а таксама ўсходнееўрапейскія напалову гатычныя - напалову рэнесансныя скульптурныя надмагіллі XVI ст. Для такіх надмагілляў характэрны пампезнасць, ідэалізацыя. Шляхта, з прычыны напружанай палітычнай абстаноўкі ва Усходняй Еўропе XVI-XVII стст., лічыла сябе новымі крыжакамі, адзінымі рыцарамі, вернымі абаронцамі каталіцтва. Асаблівасцю развіцця мастацтва ўсходнееўрапейскіх краін - Чэхіі, Саксоніі, Польшчы - у XVI-XVIII стст. з'яўляелася правінцыйны сплаў гатычнага стылю з рэнесанснымі павевамі з Італіі. Аднак у Італіі ў XVI-XVII стст. мастацтва Адраджэння змянялася маньерызмам і барока і менавіта ў такой "маньерыстычна-барочнай рэдакцыі" дасягнула ўсходнееўрапейскіх краін.
Сармацкі партрэт Мастацтва партрэтнага жанру развівалася ў Рэчы Паспалітай ва ўмовах замкнёнай арыстакратычнай культуры. Крыніцамі гэтага мастацтва

Слайд 8Сармацкі партрэт
Таму мастацкі стыль сармацкіх партрэтаў дваісты. З аднаго

боку, ён характарызуецца архаізмамі: франтальнасцю, дэкаратыўнай плоскаснасцю, натуралістычнасцю дэталяў, выкарыстаннем

гатычных элементаў (яны мелі ідэалагічнае значэнне, падкрэслівалі старажытнасць роду). З іншага - рысамі барочнага мыслення; ў вялікія партрэты абавязкова ўключалі парадныя аксэсуары: калоны, драпры, аркады, алтары. Камерныя партрэты, звязаныя з надмагільнымі, сепулькральнымі кампазіцыямі, адрозніваюцца вытанчанай свецкасцю.
Сармацкі партрэт Таму мастацкі стыль сармацкіх партрэтаў дваісты. З аднаго боку, ён характарызуецца архаізмамі: франтальнасцю, дэкаратыўнай плоскаснасцю,

Слайд 9Сармацкі партрэт
Сармацкі партрэт з'яўляецца часткай ўсходнееўрапейскага тыпу пострэнесанснай культуры,

якую часам называюць "славянскім барока". Сармацкія партрэты блізкія па стылі

парадным партрэтам Елізавецінскага Рэнесансу ў Англіі (1558-1603), творам іспанскіх жывапісцаў пры двары Філіпа II у Мадрыдзе (1556-1598) або карцінам рудольфінскіх мастакоў ў Празе (1576-1611).

Сармацкі партрэт Сармацкі партрэт з'яўляецца часткай ўсходнееўрапейскага тыпу пострэнесанснай культуры, якую часам называюць

Слайд 10Сармацкі партрэт
Агульная асаблівасць сармацкага партрэту — павышаная ўвага да

пратакольнай дакладнасці партрэтнай характарыстыкі. Сармацкі партрэт адлюстроўваў разуменне заказчыкам-феадалам ролі

і месца сябе і свайго роду ў гісторыі, грамадстве, дзяржаве і нават у сучасным сусвеце, звычайна ў паэтычна прыўзнятай афарбоўцы. Моцны ў сармацкім партрэце інфармацыйны пачатак выяўляўся праз набор атрыбутаў (улады, духоўнага або сацыяльнага стану мадэлі). Стваральнікамі сармацкага партрэту былі пераважна ананімныя цэхавыя мастакі, але захаваліся і імёны некаторых жывапісцаў: І. Шрэтар, Д. Шульц і інш.
Сармацкі партрэт Агульная асаблівасць сармацкага партрэту — павышаная ўвага да пратакольнай дакладнасці партрэтнай характарыстыкі. Сармацкі партрэт адлюстроўваў

Слайд 11Сармацкі партрэт
Сармацкі партрэт перажыў фармальную і стылістычную эвалюцыю —

ад пераважна манументальных выяў у поўны рост у канцы 16

— 1-й пал. 17 ст. праз больш псіхалагічныя паясныя вобразы сярэдзіны 17 ст. і класіцыстычную стылізацыю часоў Яна III Сабескага да ўніфікаваных па форме, пераважна пагрудных і паясных партрэтаў у сямейных галерэях 18 ст. Эвалюцыя не была лінейнай і адзначалася паўторамі папулярных схем і вырабам шматлікіх рэплік больш старажытных вобразаў для новых збораў. На мяжы 18 - 19 ст. сармацкі партрэт ўвасабляў выключна кансерватыўна-архаічную мастацкую плынь, інспіраваную ўздымам нацыянальна-вызваленчай ідэалогіі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. Найбольш багатыя калекцыі сармацкіх партрэтаў у Беларусі зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі і Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі ў Мінску.

Сармацкі партрэт Сармацкі партрэт перажыў фармальную і стылістычную эвалюцыю — ад пераважна манументальных выяў у поўны рост

Слайд 12Партрэты калекцыі Радзівілаў у інтэр'ерах Нясвіжскага палаца ў канцы ХІХ

– пач. ХХ ст.

Партрэты калекцыі Радзівілаў у інтэр'ерах Нясвіжскага палаца ў канцы ХІХ – пач. ХХ ст.

Слайд 13Партрэты калекцыі Радзівілаў у інтэр'ерах Нясвіжскага палаца ў канцы ХІХ

– пач. ХХ ст.

Партрэты калекцыі Радзівілаў у інтэр'ерах Нясвіжскага палаца ў канцы ХІХ – пач. ХХ ст.

Слайд 14Партрэты калекцыі Радзівілаў у інтэр'ерах Нясвіжскага палаца ў канцы ХІХ

– пач. ХХ ст.

Партрэты калекцыі Радзівілаў у інтэр'ерах Нясвіжскага палаца ў канцы ХІХ – пач. ХХ ст.

Слайд 15Партрэты XVI-XVIII стст. у залах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі

Партрэты XVI-XVIII стст. у залах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі

Слайд 16Партрэты XVI-XVIII стст. у залах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі

Партрэты XVI-XVIII стст. у залах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі

Слайд 17Партрэты 1630-х гг. з Гродна у залах Нацыянальнага мастацкага музея

Беларусі

Партрэты 1630-х гг. з Гродна у залах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі

Слайд 18Партрэт Катажыны Астрогскай, каля 1597 г.

Партрэт Катажыны Астрогскай, каля 1597 г.

Слайд 19Экспазіцыя партрэтаў XVI-XVIII стст. у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі

Экспазіцыя партрэтаў XVI-XVIII стст. у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі

Слайд 20Эвалюцыя партрэтнага жанра
Моцны ўплыў на станаўленне прыдворнай культуры аказала заходнееўрапейскае

мастацтва. 3 XVI ст. у Беларусі партрэты пісалі ўжо алеем

на палатне. Пераход да гэтай тэхнікі жывапісу садзейнічаў развіццю рэалістычных тэндэнцый. Помнікі другой паловы XVI ст. створаны ў традыцыях Рэнесанса. Так у "Партрэце Юрыя Радзівіла" запазычаны тып прыдворнага параднага партрэта, распрацаваны Лукасам Кранахам Старэйшым (1472—1558). "Партрэт Ежы Радзівіла" (1590) выкананы пад уздзеяннем маньерысцкага мастацтва Італіі.
Эвалюцыя партрэтнага жанраМоцны ўплыў на станаўленне прыдворнай культуры аказала заходнееўрапейскае мастацтва. 3 XVI ст. у Беларусі партрэты

Слайд 21Невядомы мастак. Партрэт Юрыя Радзівіла. 2-я палова XVI ст.

Невядомы мастак. Партрэт Юрыя Радзівіла. 2-я палова XVI ст.

Слайд 22Партрэт Ежы Радзівіла. 1590-я гг.

Партрэт Ежы Радзівіла. 1590-я гг.

Слайд 23Эвалюцыя партрэтнага жанра
Станаўленне сармацкага пратрэта ў значнай ступені звязана з

партрэтным жанрам, увасобленым ў іншым відзе выяўленчага мастацтва - скульптуры,

а менавіта ў скульптурных надмагільных помніках, развіццё якіх ў 2-й палове 16 ст. перажывала бурны росквіт і было звязана ў першую чаргу з экспансіяй італьянскай культуры. У канцы 16 ст. ідэал эпохі гэта ўжо не гуманіст, а вайсковец часоў Баторыя, рыцар-каталік, барацьбіт з нявернымі. Іншая крыніца мастацкага ўздзеяння - партрэтнае мастацтва Заходняй Еўропы і пражская мастацкая школа часоў Рудольфа ІІ (у прыватнасці, прадстаўнікоў гэтай школы Б. Стробеля, які эмігрыраваў у Польшчу і адыграў значную ролю ў развіцці партрэтнага мастацтва ў Рэчы Паспалітай, і М. М. Кобера - найбуйнейшага польскага мастака рубяжа 16-17 стст.).
Эвалюцыя партрэтнага жанраСтанаўленне сармацкага пратрэта ў значнай ступені звязана з партрэтным жанрам, увасобленым ў іншым відзе выяўленчага

Слайд 24Эвалюцыя партрэтнага жанра
Важную ролю ў станаўленні сармацкага партрэта адыгралі гравюры

"штамбухаў", альбомаў для запісаў, замалёвак у падарожжах, дзе побач з

малюнкам змяшчаўся суправаджальны тэкст. Вялікая роля і кніг-эмблем, якія атрымалі шырокае распаўсюджанне ў Рэчы Паспалітай. Яны паслужылі стылеўтвараючым пачаткам у сармацкім партрэце з яго своеасаблівым пластычным мысленнем, у якім сплаўлены тры тыпы партрэтаў: парадны, рыцарскі і трунны.
Пасля смерці Баторыя на прэстоле зацвердзіліся Вазы; пры двары з'явіліся іспанскія строі, а каралеўскі прыдворны партрэт стаў трымацца заходнееўрапейскіх узораў. Аднак шырокія колы Рэчы Паспалітай засталіся верныя "сармацкаму" стылю. Ахоўніцтва - абавязковая прыкмета сарматызму.

Эвалюцыя партрэтнага жанраВажную ролю ў станаўленні сармацкага партрэта адыгралі гравюры

Слайд 25Партрэт Міхаіла Барысавіча. кан. XVI - пач. XVII ст.

Партрэт Міхаіла Барысавіча. кан. XVI - пач. XVII ст.

Слайд 26Партрэт невядомай. пач. XVII ст.

Партрэт невядомай. пач. XVII ст.

Слайд 27Невядомы мастак. Пахавальны партрэт невядомай, каля 1670 г.

Невядомы мастак. Пахавальны партрэт невядомай, каля 1670 г.

Слайд 28Эвалюцыя партрэтнага жанра
Сармацкі партрэт з гэтага перыяду на беларускіх землях

вядомы ў некалькіх відах, аднак найбольш пашыранымі з'яўляліся выявы мужчын,

паказаных у абліччы рыцара. Найбуйнейшымі цэнрамі партрэтнага жывапіснага мастацтва ў ВКЛ з'яўляліся Вільня і Нясвіж. Аднак ёсць падставы лічыць, што значным цэнтрам партрэтнага жывапісу быў і Слуцк, дзе пры двары Алелькавічаў працавалі як замежныя, так і мясцовыя майстры. Партрэтаў, якія былі створаны на Беларусі ў канцы 16 ст. захавалася няшмат. Яны знаходзяцца ў музеях Беларусі, а таксама Польшчы, Швецыі, Расіі, аб некаторых з іх вядома па гравюрах больш позняга часу, апісаннях, іншых ўскосных данных.
Эвалюцыя партрэтнага жанраСармацкі партрэт з гэтага перыяду на беларускіх землях вядомы ў некалькіх відах, аднак найбольш пашыранымі

Слайд 29Эвалюцыя партрэтнага жанра
У XVII ст. назіраецца засваенне традыцый мастацтва Фландрыі

і Галандыі. Яны выяўляюцца ў партрэтах Януша Радзівіла, Аляксандра Астрогскага,

Альбрэхта Станіслава Радзівіла. У апошнім з іх яшчэ ёсць і рысы іспанізму.
Эвалюцыя партрэтнага жанраУ XVII ст. назіраецца засваенне традыцый мастацтва Фландрыі і Галандыі. Яны выяўляюцца ў партрэтах Януша

Слайд 30Партрэт Януша Радзівіла. 1630-я гг.

Партрэт Януша Радзівіла. 1630-я гг.

Слайд 31Партрэт Аляксандра Астрогскага. 1660-1670-я гг.

Партрэт Аляксандра Астрогскага. 1660-1670-я гг.

Слайд 32Партрэт Альбрэхта Станіслава Радзівіла. 1640 г.

Партрэт Альбрэхта Станіслава Радзівіла. 1640 г.

Слайд 33Эвалюцыя партрэтнага жанра
Пачынаючы з 17 і на працягу усяго 18

ст. сарматызм быў моцна звязаны з акраінамі-крэсамі, дзе на развіццё

сармацкага партрэта аказала значны ўплыў народная мастацкая традыцыя.
На мастацтва Рэчы Паспалітай XVIII ст. моцны ўплыў аказалі прыдворныя мастакі саксонскіх каралёў. У час праўлення Аўгуста II (1697—1733) у Дрэздэн было запрошана многа замежных мастакоў. 3 1716 г. там працаваў французскі жывапісец Луі Сільвестр Малодшы (1675— 1760), які напісаў для нясвіжскай калекцыі два партрэты Флемінгаў. Пад уплывам французскага мастацтва, моднага пры каралеўскім двары, выкананы "Партрэт Міхаіла Казіміра Агінскага".
Эвалюцыя партрэтнага жанраПачынаючы з 17 і на працягу усяго 18 ст. сарматызм быў моцна звязаны з акраінамі-крэсамі,

Слайд 34Партрэт Міхаіла Казіміра Агінскага

Партрэт Міхаіла Казіміра Агінскага

Слайд 35Эвалюцыя партрэтнага жанра
У 18 ст. назіраецца пэўная дваістасць партрэтнага жанра.

З аднаго боку, у ім назіраецца пашырэнне агульнаеўрапейскіх плыняў, якія

заўважаюцца ў вобразных трактоўках, пышнасці пластычных вырашэнняў, складаных кампазіцыях, у распаўсюджанні "касцюміраванага" паказу мадэлі. З другога - па ранейшаму папулярнымі застаюцца сармацкія выявы. Але іх прысутнасць у мастацкай практыцы адлюстроўвала хутчэй архаічныя з'явы, якія ўжо не адпавядалі сучаснаму стану і ўзроўню айчыннай культуры і былі вынікам апускання прафісійна-арыстакратычных варыянтаў мастацтва ў сярэднія слаі грамадства, ствараючы слой так званага "нізавога барока". Жыццяздольнасць сармацкіх традыцый у жывапісным партрэце падтрымлівалася яшчэ і трактоўкай іх як выказання пэўнымі коламі апазіцыі да каралеўскага двара адносін да модных замежных новаўвядзенняў магнатэрыі.
Эвалюцыя партрэтнага жанраУ 18 ст. назіраецца пэўная дваістасць партрэтнага жанра. З аднаго боку, у ім назіраецца пашырэнне

Слайд 36Эвалюцыя партрэтнага жанра
Апошняя стадыя развіцця сармацкага партрэту прыпадае на апошняе

10-годдзе 18 ст. - мяжу 19 ст. Са стратай унутранай

апоры - рыцарскага сармацкага міфа - разбураецца ўся стылістычная пабудова сармацкага партрэта. Аднак існуе сармацкі "прымітыў", які праяўляе сябе на гэтай крызіснай стадыі свайго існавання вельмі актыўна і, як і барока ў перыяд згасання, нараджае калі-некалі цікавыя і паўнавартыя формы. Узмацняецца камерна-лірычны пачатак: выявы робяцца ўсё часцей пагруднымі, упісываюцца ў авал, пры гэтым вобразы становяцца значна мягчэйшымі і эмацыянальна багацейшымі.
Эвалюцыя партрэтнага жанраАпошняя стадыя развіцця сармацкага партрэту прыпадае на апошняе 10-годдзе 18 ст. - мяжу 19 ст.

Слайд 37Эвалюцыя партрэтнага жанра
У гісторыі беларускага партрэтнага мастацтва 16-18 ст. значны

след пакінулі як мясцовыя майстры, імёны якіх засталіся невядомыя, так

і заходнееўрапейскія жывапісцы, якія працавалі ў асобных гарадах (Гродна, Нясвіж, Мінск і інш.), якія запрашаліся магнатамі для выканання пэўных заказаў.
У XX ст. адбылося адраджэнне жанру сармацкага партрэту, у выніку сумеснага праекту рыцарскага клуба «Жалезны воўк» і мастакоў А. Елізарава, А. Міхайлава, А. Піскуна і іншых. Сармацкі партрэт не толькі адрадзіўся на глебе старых традыцый, але і атрымаў новае развіццё ў розных стылях сучаснага жывапісу.
Эвалюцыя партрэтнага жанраУ гісторыі беларускага партрэтнага мастацтва 16-18 ст. значны след пакінулі як мясцовыя майстры, імёны якіх

Слайд 38Літаратура
Л.И. Тананаева. Сарматский портрет. Из истории польского портрета эпохи

барокко. Москва, издательство "Наука", 1979.
Лазука Б.А. Гісторыя беларускага мастацтва (у

двух тамах). Мінск, "Беларусь", 2007
Высоцкая Н.Ф. Жывапіс Беларусі XII - XVIII стагоддзяў. Мінск, "Беларусь", 1980
Аляксей Хадыка. Партрэт сармацкі. — ВКЛ. Энцыклапедыя, том 2. 2-е выданне (ст. 401-402). Мінск, "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", 2007
Гісторыя беларускага мастацтва (у шасці тамах). Том 2. Мінск, "Навука і тэхніка", 1988
Гістарычны партрэт Вялікага княства Літоўскага XVI - XVIII стагоддзяў. Каталог выставы (май 2002 - май 2003). Мінск, "Юніпак", 2003
Літаратура Л.И. Тананаева. Сарматский портрет. Из истории польского портрета эпохи барокко. Москва, издательство

Обратная связь

Если не удалось найти и скачать доклад-презентацию, Вы можете заказать его на нашем сайте. Мы постараемся найти нужный Вам материал и отправим по электронной почте. Не стесняйтесь обращаться к нам, если у вас возникли вопросы или пожелания:

Email: Нажмите что бы посмотреть 

Что такое TheSlide.ru?

Это сайт презентации, докладов, проектов в PowerPoint. Здесь удобно  хранить и делиться своими презентациями с другими пользователями.


Для правообладателей

Яндекс.Метрика