Слайд 1Урок у 7 класе
Утварэнне і правапіс прыслоўяў
Слайд 21. Разам
2. Праз злучок
3. Асобна
Слайд 3Р а з а м пішуцца:
1. П р ы
с л о ў і, утвораныя спалучэннем п р
ы н а з о ў н і к а ў з с а м а с т о й н ы м і ч а с ц і н а м і м о в ы:
1) з прыслоўямі: назаўтра, паслязаўтра, пазаўчора, залетась, замала, залішне, насупраць, назаўсёды, дацямна
Слайд 42) з лічэбнікамі: натрае, утрох, утраіх, утрая і інш. (але:
па двое; у адно);
3) з займеннікамі: потым, нашто, нізашто, навошта
Слайд 54) з кароткімі і поўнымі прыметнікамі: злева, управа, налева, зрэдку,
збольшага, здалёку, пароўну, падоўгу, дачыста, ушчыльную, упустую, унічыю, наўдалую (але:
у адкрытую; на міравую; на бакавую);
Слайд 65) з назоўнікамі:
а) якія без прыназоўніка не ўжываюцца: дарэшты,
дашчэнту, даспадобы, употай, знячэўку, няўцям, спакон, бесперастанку, безупынку ( і
без упынку);
б) паміж якімі нельга ўставіць азначэнне ці склонавае пытанне: напалову, навекі, напаказ, навобмацак, назло, напралом, наадрэз, нацянькі, папраўдзе (і па праўдзе), спадылба, даволі, дахаты, дадому, углыб, усур’ёз;
Слайд 7в) якія маюць шырокае прасторавае і часавае значэнне: звечара, увечары
(але: пад вечар), зранку, удзень, уночы, апоўначы, спераду, збоку, ззаду,
знізу, уверх, удалячынь, адразу, увысь, увосень, узімку.
Слайд 82. С к л а д а н ы я
прыслоўі ― спалучэнні са словамі што і сама: штотыднёва, штодзень,
штодзённа, штоночы, штовечар, штолета; гэтаксама, тамсама, таксама.
Слайд 9Праз злучок
1) з прыстаўкай па- і суфіксамі -аму, -яму,-ому, -му,
-ск-у, -цк-у, -ы, -ое, -ае, -яе:
па- казённаму, па-іхняму, па-другому, па-мойму, па-казахску, па-купецку, па-воўчы, па-першае, па-другое, па-трэцяе;
2) з прыстаўкай абы-: абы-дзе, абы-як, абы-куды;
Слайд 103) з постфіксам -небудзь: дзе-небудзь, як-небудзь, куды-небудзь;
4) утвораныя паўтарэннем таго
самага слова ці сінанімічных, антанімічных: ціха-ціха, сам-насам, дзе-нідзе, перш-наперш, раз-пораз,
воляй-няволяй, калі-нікалі, век-вяком.
Слайд 11Асобна
1) спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі без, да, на, з: без
промаху, без аглядкі, без толку, без канца; да адвалу, да
ўпаду, да смерці, да зарэзу; на адзіноце, на жаль, на хаду, на ляту, на бягу, на віду; з разбегу, з размаху, з разгону, з ходу, з налёту;
Слайд 122) спалучэнні, у якіх назоўнік можа ўжывацца ў розных склонах:
у час ― у часе, з часам, да часу; на
памяць ― за памяццю, па памяці; пад пахай ― па пахі, пад паху; за пазухай ― за пазуху; пад рукой ― пад руку, з-пад рукі;
Слайд 133) спалучэнні адмоўяў не, ні з назоўнікам і прыназоўнікам: не
ў пару, не ў час, не ў меру, не да
смеху; ні на грош, ні за грош;
4) спалучэнні прыназоўніка у з назоўнікам, які пачынаецца з галоснага: у абдымку, у адзіночку, у абрэз, у абмен, у абхват;
Слайд 145) устойлівыя спалучэнні: без дай прычыны, усё роўна, усё адно,
як след (але: якраз), па праўдзе кажучы, час ад часу,
з веку ў век, як на зло (= ’як на злосць’).