Слайд 1Утварэнне і развіццё Вялікага княства Літоўскага XІІІ–першая палова XVII ст.
Канцэпцыі
стварэння і прычыны ўтварэння ВКЛ.
Палітычнае развіццё ВКЛ у ХІІІ –
ХV ст.
Дзяржаўны лад органы і кіравання ВКЛ.
Сац-эканамічнае развіцце ВКЛ XV – першай паловы XVII ст.
Культура і рэлігія ВКЛ XV–першай паловы XVII ст.
Фарміраванне беларускага народа.
Слайд 2Канцэпцыі ўзнікнення і прычыны ўтварэння ВКЛ.
1) Паводле найбольш распаўсюджанай у
літоўскай і савецкай гістарыяграфіі канцэпцыі ў ХІІІ ст. адбываецца “літоўскае
заваяванне”(В. Пашута, Е. Ахманьскі, Е.Гудавічус). Балтамоўныя літоўцы заваявалі паслабленыя феадальнай раздробленасцю усходнеславянскія княствы і падначалілі іх сваей уладзе. Гэтую канцэпцыю падтрымлівалі маскоўскія цары з мэтай абгрунтавання сваёй вызваленчай місіі у дачыненні да беларусаў і украінцаў і літоўскія адраджэнцы.
2) канцэпцыя “Русі Літоўскай” ўзнікла ў расійскай імперскай гістарычнай навуцы ХІХ ст. (С. Салаўеў). Яна падкрэслівала тое, што ўсходнеславянская ў асноўнай сваёй масе “Русь Літоўская” няўдала супернічала з “Руссю Маскоўскай”. Прычым само існаванне беларусаў ўкраінцаў і іх інтарэсы ў мінулым адмаўляліся.
3) канцэпцыя “Літоўска-рускай дзяржавы” была распрацаваная М. Любаўскім. Усе ўсходнеславянскія народы па гэтай канцэпцыі называлася “рускімі”, без размежавання на беларусаў, рускіх, украінцаў. За імі прызнавалася другарадная, але важная роля ў стварэнні ВКЛ.
Слайд 3
4) канцэпцыя “Беларуска-літоўскай дзяржавы” распрацаваная ў 20-я г. ХХ ст.
У. Ігнатоўскім сцвердзіла, што беларусы адыгралі вядучую ролю ў эканамічным
і культурным жыцці (большасць тэрыторыі і гарадоў ВКЛ і дзяржаўная мова ВКЛ), а літоўцы склалі аснову войска, княжацкіх і магнацкіх фамілій ВКЛ.
5) канцэпцыя “Беларускай дзяржавы” распрацоўвалася гісторыкамі беларускага адраджэння у 20 і 80я г. ХХ ст. (В. Ластоўскі, М. Доўнар Запольскі, М. Ермаловіч). Яна лічыла што беларускі этнас быў стваральнікам ВКЛ, гістарычная Літва гэта землі сучаснай Заходняй Беларусі ад Маладзечна да Навагародка, а сучасныя балцкія землі былі заваяваныя ёй у ХV ст.
6) канцэпцыя “Поліэтнічная ці кантактнай паласы” (А. Краўцэвіч) створана ў наш час. Прадугледжвае прыблізна роўны ўдзел у дзяржаватворчых працэсах у Верхнім Панямонні балцкіх і славянскіх элементаў. Лічыцца, што з ХІ ст. гарады рэгіёну былі славянскімі (Навагарадак, Вільня, Гародня), а сельская ваколіца заставалася балцкай. Гіпотэза пацвярджаецца археалагічнымі знаходкамі, тапанімікай і тым, што ў Сярэднявеччы ядро дзяржавы называлася “літвой”, пад “руссю” разумелася Падзвінне і Падняпроўе, а балцкая Жмудзь была далучана да ВКЛ толькі ў ХV ст.
Слайд 4прадумовы стварэння ВКЛ
А) неабходнасць абароны ад крыжацкай і мангола-татарскай агрэсіі,
і пры тым аддаленасць Панямоння ад тэатру асноўных баявых дзеянняў,
што дазваляла сканцэнтраваць дэмаграфічны і эканамічны патэнцыял з суседніх рэгіёнаў,
Б) наяўнасць моцнай дзяржаўнай і вайсковай традыцыі ў усходніх славян, пры тагачаснай слабасці іх раздробленых на удзелы княстваў,
В) высокае эканамічнае і сацыяльнае развіццё рэгіёну, назапшванне багаццяў, сацыяльная дыферынцыяцыя якія эліце неабходна было падтрымліваць і абараняць пры дапамозе моцнай дзяржавы,
Г) наяўнасць у Верхнім Панямонні і Падзвінні традыцыі мірнага супрацоўніцтва, а не канфліктаў паміж балцкім і славянскім насельніцтвам, распрацаванасць механізмаў міжэтнічных кантактаў.
Слайд 5Міндоўг (1246 – 1263).
За 1248-1249 г. з сіламі наваградцаў ён “поіма
всю землю Літовскую” і выганяе мясцовых балцкіх князёў Таўцівіла, Эрдзівіла
і Вікінта. МІндоўг змагаецца з Галіцка–Валынскім княствам, татарамі і крыжакамі, якія ў канцы 40-х гадоў ХІІІ ст. аб’ядналі свае намаганні, каб знішчыць незалежнасць княства. З мэтай вывесці Лівонскі ордэн з кааліцыі і спыніць паходы (1248–1254 г.) Міндоўг праводзіць перамовы з Рымскім папай, і ў 1253 г. у Наваградку карануецца на караля Літвы. Ордэн на час становіцца саюзнікам ВКЛ, але ў Навагарадку займае княжацкі прастол галіцкі княжыч Раман Данілавіч. Міндоўг княжыць у Варуце і Кернаве. У 1260 г. пачынаецца паўстанне літоўцаў супраць ордэну, Міндоўг разам з палачанамі на возеры Дурбэ разбівае крыжакоў і дамаўляецца з Александрам Яраславічам (Неўскім) аб сумеснай барацьбе з
немцамі. Аднак балцкая знаць начале з Транятам,
робіць змову і забівае Міндоўга і 2 яго сыноў ў 1263 г.
Слайд 6Войшалак (1264-1267)
Войшалак помсціць з смерць бацькі, вынішчае балцкую знаць
гістарычнай Літвы, далучае да Навагарадка Дайнову, Нальшаны і Гальшаны (землі
вакол Крэва і Гальшан). У гэтай палітыцы ён з’яўляецца саюзнікам Пінска, Полацка і Галіцка- Валынскага княства. Аднак на сумесным піры валынскія князі яго забіваюць і ў 1267 – 1270 г. ВКЛ кіруе Шварн Данілавіч, іх стаўленік.
Слайд 7Тройдзень (1270–1282)
аднавіў незалежнасць ВКЛ, змагаўся з крыжакамі (у іх
у 1276 г. ён захапіў Ерсіку, якую абмяняў на Дынабург
і крыжовы паход якіх разграміў пад Кернавам у 1279 г.), валынцамі ў 1274-1278 (у 1277 г. пад Гародняй і Магільнай былі разбітыя абяднаныя валынска-татарскія войскі) і мазаўшанамі (1273, 1277). Пры ім да ВКЛ далучаюцца Слонім і Гародня. У іх ваколіцы ў 1277 – 1280 г. перасяляецца частка прусаў і яцвягаў, якія ўцякаюць пасля паўстання супраць Тэўтонскага ордэна і страты рэштак
незалежнасці ў верхняе Панямонне і
Пабужжа.
Слайд 8Віцень (1293 – 1316)
канчатковае далучэнне да ВКЛ Полацка (1307).
падавіў паўстанне
жамойтаў супраць сваёй
yлады ў 1294 г.
Змаганне супраць крыжакоў
працягваецца (паходы ордэна на Гародню 1265, 1296, 1305,1306 (двойчы), 1307 (тройчы), 1314, 1324, 1328 гг.). У ім вылучаецца ваенны талент Давыда Гарадзенскага. У 1314 г. пад яго кіраўніцтвам быў разгромлены крыжовы паход пад Навагарадaк. У 1319 г. гарадзенскія дружыны зрабілі напад на Прусію, затым у 1322 і 1323 г. разбілі ордэнцаў пад Псковам. Для таго, каб паслабіць саюзнікаў крыжакоў, войскі ВКЛ у 1324 г. разрабавалі Мазовію, а ў 1326 г. Брандэнбург і Франкфурт на Майне.
Слайд 9Гедымін (1316 – 1341)
У 1323 г пераносіць сталіцу ВКЛ
з Наваградка
ў Вільню
Падчас кіравання Гедыміна большасць тэрыторыі сучаснай Беларусі
ўвайшла ў склад ВКЛ. Асноўным шляхам далучэння нашых земляў, у адрозненні ад іншых усходнеславянскіх і балцкіх былі мірныя: міждзяржаўныя дамовы (як з Полацкам у 1307) ці дынастычныя шлюбы (у 1320 г. Альгерд Гедымінавіч ажаніўся на Алене Віцебскай). У 1220 – 1221 г. фармальную залежнасць ад яго прызналі Уладзімір Валынскі, Луцк і Кіеў. Асноўным прынцыпам далучэння да ВКЛ быў “даўніны не рушыць навіны не ўводзіць”
Слайд 10Альгерд (віцебскі князь з 1320) вялікі князь (1345 – 1377)
1358–1359
г. да ВКЛ былі далучаны Мсціслаўль, Смаленск і Бранск.
1363
г. Перамога ВКЛ над татарамі на Сініх Водах далучаны Падолле, Валынь, Кіеўшчына, Чарнігаўшчына і Ноўгарад-Северскі.
Войны з палякамі (1349-1351) з Валынь. Спачатку ўдала, але ў 1377 г. страчаны Бэлз і Холм.
Слайд 11Сумесна з цверцамі Альгерд зрабіў тры паходы на Маскву (1368,
1370, 1372 гг. ) парабаваў яе ваколіцы і атрымаў ад
Дзмітрыя Іванавіча Данскога выкуп.
Кейстут (1348–1382)
Суправіцель Альгерда яго ваяводства сталіцай і яго сына Вітаўта сталі Трокі, а Альгерда і ўсяго ВКЛ – Вільня. Асноўнай задачай Кейстута была барацьба з крыжакамі і палякамі. Крыжакі за 30 год здзейснілі больш 100 рэйдаў на ВКЛ, у адказ адбыліся 42 пагоні.
Слайд 12Барацьба за ўладу ў ВКЛ.
Альгерд перад смерццю перадаў уладу ў
ВКЛ Ягайлу (1377 - 1392). Супраць гэтага выступіў старэйшы сын
ад першага шлюбу Андрэй Полацкі, які знайшоў падтрымку ў Пскове, Маскве і Лівоніі. Ягайла спрабаваў заняць Полацк але палачане прагналі яго стаўленіка Скіргайлу(1379). Андрэй Полацкі і яго брат Дзмітры прынялі ўдзел у бітве на Куліковым полі ў 1380 г. на баку Масквы, а Ягайла вёў войскі на дапамогу Мамаю.
Слайд 13
Ягайла аднак заключыў з Лівонскім ордэнам у 1380 г. пагадненне
паводле якога крыжакі павінны былі рабаваць Трокскае ваяводства. За гэта
ў 1381 г. Кейстут дэтранізаваў Ягайлу. Аднак, той заручыўся падтрымкай крыжакоў, палачан, віцеблян і віленцаў і у наступным годзе вярнуў сталіцу. У 1382 г. Ягайла запрасіў на перамовы і захапіў у палон Кейстута і Вітаўта. У Крэве Кейстут быў задушаны, а Вітаўт уцёк да крыжакоў. Разам з войскамі Тэутонскага ордэна ён напаў на ВКЛ і спустошыў землі вакол Трокаў і Вільні ў 1383 г. , а Андрэй Полацкі з сіламі Масквы, Смаленска і Лівонскага ордэна разрабаваў Полацкія і Віцебскія землі. Сілы ВКЛ ў 1385 г. спачатку разбілі смалян, а затым захапілі ў палон Андрэя Полацкага.
Слайд 1415.08.1385 г. Крэўская ўнія.
Умовы: вялікакняская карона далучалася да польскай
каралеўскай, кракаўская дынастыя надалей павінна была стаць Ягелонскай. Было паабяцана
пахрысціць паганскую Літву ў каталіцтва, выплаціць 200000 флорынаў (700 кг. золата) за разрыў заручынаў Ядвігі з Вільгельмам Габсбургам. У сакавіку 1386 г. Ягайла быў хрышчоны ў каталіцызм пад імём Уладаслаў і каранаваны. Стварылася дынастычная унія ВКЛ і Польшчы.
Слайд 15Вітаўт (1392–1430)
Па Востраўскім пагадненні (1392) Ягайла заставаўся каралём
Польшчы, а Вітаўт станавіўся пажыццёвым князем ВКЛ. Правёў цэнтралізацыю ВКЛ,
пачаў прызначаць у большасць гарадоў і княстваў сваіх намеснікаў (у Полацк з 1395).
Слайд 16
у 1399 г. аб’яднаныя сілы ВКЛ і татар Тахтамыша прайгралі войскам
Цімура Тамерлана на р. Ворскла. У гэтай бітве загінула больш 50
князёў у т.л. Андрэй Полацкі. Вітаўт запрасіў татараў Тахтамыша ў ВКЛ на правах паселенага войска і дараваў ім шляхецкія правы, акрамя права валодаць хрысціянамі. Дзякуючы саюзу з нашчадкамі Тахтамыша, якія ў 1420-я г. вярнулі ханскі прастол у Залатой ардзе, ВКЛ атрымаў Таўрыду і выхад да Чорнага мора.
Слайд 17“Вялікая вайна”1409–1411 г.
У 1409 г. ордэн захапіў Добжынскія землі і
ВКЛ выступіла саюзнікам Польшчы. 15 ліпеня 1410 г. адбылася вырашальная
бітва пад Грунвальдам. Войскі Ягайлы і Вітаўта перамаглі ордэн. Была забіта 18000 крыжакоў і ўсё іх кіраўніцтва. Пасля гэтага на працягу 2 месяцаў праводзілася аблога сталіцы ордэна – Мальбарка, але Вітаўт, які апасаўся празмернага ўзмацнення Польшчы адвеў войскі. У выніку Тэўтонскі ордэн спыніў агрэссію на усход, а да ВКЛ вярнулася Жамойць і Занёманская Літва (1422 г.).
Слайд 18Хрышчэнне Літвы ў 1387 г.
у 1387 г. Ягайла вызваліў баяр
католікаў ад падаткаў накарысць князя і дазволіў ім перадаваць маёнткі
ў спадчыну без зацвярджэння з яго боку. У 1413 г. была падпісана Гарадзельская ўнія, якая стварала гербовае брацтва і замацоўвала перадачу 47 польскіх гербоў 47 шляхецкім фаміліям ВКЛ. З гэтага часу патрабавалася агульная згода літвінаў і палякаў на абранне манарха і ўстанавілася манаполія каталікоў на займанне дзяржаўных пасад у ВКЛ.
Слайд 19ў 1420 г. Вітаўт даслаў 5000 войска на падтрыму чэшскіх
гусітаў і быў абвешчаны паўстанцамі каралём Чэхіі. Дасягнуўшы палітычных мэт
у 1423 г. Вітаўт адмовіўся ад чэшскай кароны накарысць Жыгімонта Карыбутавіча, а ў 1424 г. вывеў войска ВКЛ з Чэхіі.
У 1404 г. было падаўлена паўстанне і канчаткова далучана да ВКЛ Смаленскае княства. У 1424–1427 г. прывяла да таго, што васалную залежнасць ад ВКЛ прызналі Разанскае, Пераяслаўскае, Маскоўскае і шраг іншых княстваў, а ў 1428 г. узяты выкуп з Ноўгарада.
Слайд 20Спрабуючы канчаткова аднавіць незалежнасць краіны ў 1430 г. Вітаўт паспрабаваў
каранавацца як кароль ВКЛ, аднак карону перахапілі палякі, а сам
Вітаўт нечакана памёр.
1430 г. вялікім князем літоўскім становіцца Свідрыгайла. Ён выступае супраць уніі з Польшчай і спробы Ягайлы захапіць у ВКЛ Падолле, для чаго заключае саюзніцкія пагадненні з Ноўгарадам і Лівонскім ордэнам. Пасля змовы знаці 1432 г. вялікім князем стаў Жыгімонт Кейстутавіч. Свідрыгайла ўцёк у Полацк, дзе абвясціў аб стварэнні Вялікага княства Рускага з праваслаўных земляў ВКЛ.
Слайд 21
снежні 1432 г. Свідрыгайла пад Ашмянамі прайграў бітву войскам Жыгімонта.
Для вяртання ўлады на беларускіх землях у 1434 г. Жыгімонт
выдаў земскі прывілей па якім ураўняў правы паноў праваслаўных і католікаў ва ўсім, акрамя права займаць пасады ў вялікакняскай радзе. У 1435 г. Войскі Свідрыгайлы і Лівонскага ордэна былі разбітыя сіламі ВКЛ пад Вількамірам. Свідрыгайла ў 1435 г. па падазрэнні ў здрадзе спаліў у Віцебску праваслаўнага мітрапаліта Герасіма. У 1437 г. Полацк і Віцебск перайшлі на бок Жыгімонта Кейстутавіча – вайна скончылася.
Слайд 22Казімір Ягайлавіч (1440–1492 г.)
Перад сваім ад’ездам на каранацыю ў Кракаў
1447 г. Казімір стварыў рэгенцкую раду з магнатаў, якая пачала
кіраваць ВКЛ у адсутнасць вялікага князя.
1468 г. Судзебнік Казіміра замацаваў прызумпцыю невінаватасці, адсутнасць адказнасці сваякоў за дзеянні злачынца і рэгламентаваныя пакаранні за злачынствы.
Нягледзячы на просьбы наўгародскага веча, ён нічога не зрабіў калі Масква захапіла Ноўгарад у 1470 г. Прадстаўнікі Ягеллонаў сталі вянгерскімі (1440-1457, 1490-1526) і чэшскімі (1453 – 1457, 1471–1526) каралямі. Пасля вайны з Тэўтонскім ордэнам у 1466 г. да Польшчы былі далучаны Гданск, Торунь і Эльблонг.
Слайд 23Аляксандр (1492–1506)
М. Глінскі перамог крымскіх татар пад Клецкам ў 1506
г. але Маскоўская дзяржава парушала мірныя дамовы і пераманьвала да
сябе памежных праваслаўных князёў. Войны 1492–1494 г. і 1500–1503 г. скончыліся стратай ВКЛ Чарнігаўскай, Ноўгарад-Северскай, Бранскай і Гомельскай земляў. А ў 1500 г. на р. Ведраш 4000 войскаў ВКЛ упершыню прайграла бітву 40000 маскоўскай кавалерыі.
У 1492 г. адбываецца першы агульны з’езд шляхты ВКЛ (вальны сойм). У спецыяльным прывілеі вялікі князь абяцаў не прыймаць рашэнняў па знешніх унутрыпалітычных пытаннях без згоды Паноў Рады
Слайд 24Жыгімонт Стары (1506–1548)
Войны супраць Маскоўскага княства ў 1506–1508, 1512–1522, 1534–1537
гг. негледзячы на перамогу 8.09.1514 г. 20000 войска гетмана ВКЛ
К. Астрожскага над 80000 маскоўскага войка пад Оршай, ВКЛ страціла Смаленск, Ноўгарад-Северскія землі і Себеж, хоць і вярнула Гомель.
Войны з татарамі былі нешматлікімі. Самы вялікі поспех адбыўся ў 1525 г. калі ўся Прусія ператварылася ў свецкага васала Польшчы.