Разделы презентаций


ДУК Шарка ўшчынская ЦБС Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Мой родны

Содержание

Слайды и текст этой презентации

Слайд 1ДУК «Шаркаўшчынская ЦБС»
Аддзел бібліятэчнага маркетынгу
Мой родны кут
(гістарычныя і культурныя помнікі

Шаркаўшчынскага раёна)

ДУК «Шаркаўшчынская ЦБС»Аддзел бібліятэчнага маркетынгуМой родны кут(гістарычныя і культурныя помнікі Шаркаўшчынскага раёна)

Слайд 2

Радзімай малой ганаруся я,
Гадамі тут шчасце куецца.
Часцінка маёй Беларусі
Зямлёй Шаркаўшчынскай завецца.
К. Сосна

Шаркаўшчынскі край падобны на іншыя раёны Віцебскай вобласці. Спрадвеку яго тэрыторыя была памежнай, на якой туды-сюды праходзілі захопнікі… Тым не менш зноў уздоўж Заходняй Дзвіны паўставалі вёскі, мястэчкі, а на землі прыходзілі новыя людзі, якія стваралі нерукатворныя помнікі гісторыі і культуры.
Гэты край цяжка не любіць, асабліва пасля таго, як колькі дзён паблукаеш па напоўненым хараством наваколлі і спачнеш у цяньку двухсотгадовых ліп, пачуеш мілагучныя перазвоны званоў старажытных храмаў, наведаеш ціхія залы музеяў, у якіх вітае дух сівой мінуўшчыны.
У пошукава-даследчай працы выкарыстаны шматлікія дакументы і матэрыялы з архіўных, энцыклапедычных даведнікаў, навукова-даследчай працы інстытута геалагічных навук, газетныя публікацыі розных гадоў на тэму “Гісторыя Шаркаўшчыны”, успаміны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і старажылаў.

 

Слайд 3Спадчына Шаркаўшчынскага краю

Помнікі палацава – паркавага будаўніцтва

Гісторыя Шаркаўшчынскага краю непарыўна

звязана з гісторыяй заходняй часткі Віцебскай вобласці. Шаркаўшчына ў пісьмовых

крыніцах упершыню ўпамінаецца ў 1503 годзе як маёнтак Зяновічаў у складзе ВКЛ. Пазней — уласнасць Сапегаў, Дамброўскіх, Лапацінскіх. У 1753 г. князь Аляксандр Сапега, ваявода Полацкі адкупіў Шаркаўшчыну ў Дамброўскіх і прадаў яе ваяводзе Брэст-Літоўскаму Мікалаю Фадзею (Тадэвушу) Лапацінскаму, які ўжо валодаў Ёдамі. У маёнтку 14 700 дзесяцін зямлі, 2000 мужчынскіх душ.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расіі, мястэчка Дзісенскага павета Мінскай, з 1842 г. – Віленскай губерні. У 1861 г. сумежна існавалі 2 мястэчкі – Старая Шаркаўшчына і Новая Шаркаўшчына. У 1863 г. адкрыта народнае вучылішча (настаўнік Іван Насевіч). У 1886 г. у Новай Шаркаўшчыне каля 500 жыхароў, малітоўны дом, царква, 6 крам, карчма. У Старой Шаркаўшчыне каля 150 жыхароў, царква, 2 капліцы, 2 карчмы. У пачатку ХХ ст. у Ігуменскай воласці Дзісенскага павета размяшчаліся непадалёку адзін ад аднаго 3 населеныя пункты: мястэчка Шаркаўшчызна, каля 160 жыхароў; сяло Старая Шаркаўшчызна, 134 жыхары, 76,5 дзесяціны зямлі; маёнтак Багуцкіх Старая Шаркаўшчызна, 7 жыхароў, 333 дзесяціны зямлі. З 1921 г. у складзе Польшчы, цэнтр гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяводства, 1 дом, 17 жыхароў. З 15.01.1940 г. — цэнтр Шаркаўшчынскага раёна Вілейскай вобласці, з 12.10.1940 г. гарадскі пасёлак.
У Шаркаўшчыне маецца некалькі помнікаў гісторыі культуры.
Наша падарожжа распачнём па славутых мясцінах роднага краю ад сядзібнага дома, які размясціўся на беразе ракі Дзісна ў г.п. Шаркаўшчына.
Сядзібны дом – помнік архітэктуры неакласіцызму, які пабудаваны ў пачатку ХХ ст. Сядзібны дом – прамавугольны ў плане аднапавярховы аб’ём пад пакатым вальмавым дахам. На галоўным фасадзе асіметрычна размешчаны чатырохкалонны порцік* з трохвугольным франтонам**, на дваровым – выступае пяцігранны эркер***. Пластыку фасадаў узбагачаюць нішы****, ліштвы***** прамавугольных аконных праёмаў, прафіляваны антаблемент******. У інтэр’еры часткова захаваліся ляпныя разеткі і карнізы. Да 2012 года ў сядзібным доме размяшчалася тэрапеўтычнае аддзяленне раённай бальніцы.
Хочацца адзначыць, што раней людзі будаваць умелі, бо іх тварэнні захаваліся на вякі. І прыкладам таму – сядзібы ў в. Германавічы і Гарадзец.
 


 

 

 
Спадчына Шаркаўшчынскага краюПомнікі палацава – паркавага будаўніцтваГісторыя Шаркаўшчынскага краю непарыўна звязана з гісторыяй заходняй часткі Віцебскай вобласці.

Слайд 4* Порцік – частка будынка, утвораная калонамі, або аркамі, якія

трымаюць перакрыццё. Порцік можа быць адкрытым на адзін ці тры

бакі, завяршаецца франтонам. У выглядзе порціка часта афармляецца уваход у будынак.
** Франтон – верхняя частка фасаднай сцяны будынка, якая ўтвараецца схіламі даху трохкутнай і крывалінейнай формы. Завяршае фасады будынкаў, порцікаў. Поле франтона ўпрыгожваецца скульптурай, праёмамі, нішамі, разьбой.
***Эркер – паўкруглы, трохвугольны ці шматгранны зашклёны выступ на плоскасці сцяны будынка. Вырашаецца ў выглядзе прысценнай канструкцыі на кансолях і робіцца звычайна на некалькі паверхаў, часам на ўсю вышыню пасада.
**** Ніша – паглыбленне ў сцяне будынка ці здудавання для пластычнага ўзбагачэння фасадаў і інтэр’ераў, аблягчэнне канструкцыі, устаноўкі статуй, ваз і інш.
***** Ліштвы – накладная, часам фігурная планка вакол аконнага ці дзвярнога праёма, адзін з элементаў аздаблення знадворнай часткі жылля ці грамадскіх падудоў.
****** Антаблемент - гэта верхняя частка збудавання, якая падтрымліваецца калонамі, пілястрамі або завяршае сцяну.
 
 


 

 

 
* Порцік – частка будынка, утвораная калонамі, або аркамі, якія трымаюць перакрыццё. Порцік можа быць адкрытым на

Слайд 5У XVIII - XIX ст. па суседству з мястэчкам Шаркаўшчына

размяшчаўся маёнтак Чырвоны Двор. Зараз гэта раён вуліц Чырвонадворская, Чырвоная

Горка і гарадскога парка. Да нашага часу захаваліся рэшткі велічы былога маентка: панскі дом, капліца, частка парка, пруды.
Спачатку маёнтак належыў Лапацінскім. Потым Чырвоным Дваром на працягу амаль 200 год валодаў род паноў Багуцкіх. Росквіт маёнтка прыйшоўся на пачатак XX ст. Двухпавярховы белы будынак панскага дому на ўзвышшы, упрыгожаны балконамі і каланадай, аранжэрэя, галерэя з карцінамі знакамітых мастакоў таго часу, звярынец – вось толькі няпоўны спіс.
Сучасны стан жылога будынка вельмі дрэнны. Пасля перабудовы ад старога дома засталася толькі трэцяя частка. Часткова дом быў разабраны пасля вайны, затым да яго прыбудавана адно крыло. Старую і новую муроўку можна адрозніць па сцяне, вокнах і ўглубленнях каля акон у старым фасадзе будынка.
 

 


 

 

 
У XVIII - XIX ст. па суседству з мястэчкам Шаркаўшчына размяшчаўся маёнтак Чырвоны Двор. Зараз гэта раён

Слайд 6Насупраць дома (прыкладна за 150 метраў) была пабудавана капліца.
Ад

панскай сядзібы да капліцы ішоў падземны ход, сцены якога былі

выкладзены чырвонай цэглай. На жаль, пад час будаўнічых работ у 90-х гадах падзямелле было разбурана.
Жыхар Шаркаўшчыны Выжыкоўскі С.Т. расказаў паданне, звязанае з капліцай. Яно сведчыць аб тым, што сын Багуцкага закахаўся ў бедную дзяўчыну, але бацькі не дазволілі ім ажаніцца.
Дзяўчына атруцілася ў капліцы. Малады хлопец, даведаўшыся пра гэта, застрэліўся. Пахаваны яны побач з капліцай па распараджэнні ксяндза, насуперак волі бацькоў.
Каля капліцы размяшчаліся невялікія радавыя могілкі паноў Багуцкіх, з жалезнымі надмагільнымі плітамі.
 
 

 


 

 

 
Насупраць дома (прыкладна за 150 метраў) была пабудавана капліца. Ад панскай сядзібы да капліцы ішоў падземны ход,

Слайд 7На паўночным ускрайку вёскі Германавічы, на беразе ракі Дзісна, у

канцы ХVІІІ ст. была пабудавана сядзіба: мураваны дом, парк, гаспадарчыя

пабудовы. Цяпер тут размешчаны дзіцячы садок і музей мастацтва і этнаграфіі імя Я. Драздовіча.
Сядзібны дом – прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак. Другі паверх галоўнага фасада вылучаны трохчвэртнай каланадай* тасканскага ордэра, 1-ы – рустоўкай. Фасады фланкіраваны рызалітамі** з трохвугольнымі франтонамі. У адным з рызалітаў – уваход у будынак, які аформлены двухкалонным прыстаўным порцікам. Такі ж порцік упрыгожвае процілеглы рызаліт. Вось сіметрыі галоўнага фасада.
________________________________________________________________________

* Каланада – рад або рады калон, аб’яднаных гарызантальным перакрыццём ці антаблементам. У аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі будынкаў выкарыстоўваецца ў выглядзе порцікаў і галерэй, якія прымыкаюць да галерэй.
** Рызаліт – частка будынка, якая выступае за асноўную лінію фасада па ўсёй яго вышыні і складае за ім адзінае цэлае.
 

 
 
 

 


 

 

 
На паўночным ускрайку вёскі Германавічы, на беразе ракі Дзісна, у канцы ХVІІІ ст. была пабудавана сядзіба: мураваны

Слайд 8Наступны прыпынак нашага падарожжа – вёска Лужкі, асноўнай славутасцю якой

з’яўляецца сядзібны комплекс.
Сядзіба сфарміравалася на працягу ХVІІІ – ХІХ ст.

Уключае палац, парк, жылыя і гаспадарчыя пабудовы, капліцу. Кампазіцыйным цэнтрам сядзібы з’яўляецца палац. Пабудаваны ў канцы ХVІІІ ст. з цэглы ў стылі класіцызму. У пачатку ХХ ст. часткова перабудаваны, зменены аздабленне фасадаў і ўнутраная планіроўка, але захавана агульная кампазіцыя. Выцягнуты аднапавярховы будынак мае двухпавярховую цэнтральную частку, вылучаную чатырохкалонным порцікам. Фасады аздоблены прафіляванымі ліштвамі аконных праёмаў, на 2-м паверсе – дадаткова пілястрамі* і сандрыкамі**. У цэнтральнай частцы 1-га паверха размяшчаліся вестыбюлі і парадная зала з выхадам на тэрассу, на 2-м – жылыя пакоі. Бакавыя часткі мелі калідорную планіроўку.

_______________________________________________________

* Пілястра – плоскі вертыкальны прамавугольны ў плане выступ на сцяне або слупе, які паўтарае ўсе часткі і прапорцыі калоны архітэктурнага ордэра, але пазбаўлены яе сярэдняй патоўшчанай часткі.
** Сандрык – дэкаратыўная архітэктурная дэталь у выглядзе невялікага прафіляванага (прамавугольнага або выгнутага) карніза над аконным ці дзвярным праёмам на фасадзе будынка.
 

 

 
 
 

 


 

 

 
Наступны прыпынак нашага падарожжа – вёска Лужкі, асноўнай славутасцю якой з’яўляецца сядзібны комплекс.Сядзіба сфарміравалася на працягу ХVІІІ

Слайд 9Тры крутыя выгіны ракі Мнюта ўдала выкарыстаны для стварэння пейзажнай

кампазіцыі парку і штучных сажалак. За ракой па восі палаца

– паляна з маляўнічымі групамі бяроз.
Парк абсаджаны дрэвамі лісцевых парод з паасобнымі елкамі. У дэндралагічным складзе насаджэнняў трапляюцца елка калючая блакітная, вярба белая ніцая, лістоўніца еўрапейская і дэкаратыўныя кусты – спірэя, шыпшына, бэз і інш.
Гаспадарчыя будынкі зроблены ў 2-й палове ХІХ ст. з бутавага каменю, аздоблены цаглянымі лапаткамі*, ліштвамі. Арнаментальныя ўстаўкі з бутавага каменю ўпрыгожваюць уязную браму.**
Сядзіба – помнік палацава-паркавага будаўніцтва, адметны арганічнай сувяззю архітэктуры і ландшафту.
_________________________________________________________

* Лапатка – вертыкальны выступ на сцяне будынка без базы і капітэлій., элементы рытму і дэкору фасадаў.
** Брама – збудаванне, найчасцей яруснай кампазіцыі, з каменю ці дрэва, з галоўным уваходам ці праездам у замак, горад, сядзібу ці іншы замкнёны комплекс пабудоў.
 

 

 

 
 
 

 


 

 

 
Тры крутыя выгіны ракі Мнюта ўдала выкарыстаны для стварэння пейзажнай кампазіцыі парку і штучных сажалак. За ракой

Слайд 10Помнікам прамысловай архітэктуры з’яўляецца вадзяны млын у в. Лужкі. Пабудаваны

ў ХІХ – пачатку ХХ ст. Прамавугольны ў плане трохпавярховы

будынак пад высокім двухсхільным дахам. Цокальны паверх з бутавага каменю. Прафіляваны карніз*** аддзяляе 2 верхнія паверхі, надбудаваныя ў 1912 г. з цэглы. Унутры на кожным паверсе вылучаны 3 памяшканні: вялікае цэнтральнае і 2 вузкія тарцовыя. Унізе заходняй часткі будынка (у камеры) устаноўлены 2 турбіны. У цэнтральным памяшканні цокальнага паверха зманціраваны механізмы перадачы і рэгулявання руху турбін. На 2-м паверсе ўстаноўлены жорны і прыстасаванні для сарціроўкі мукі. Адсюль па транспарцёры мука падаецца на 3-і паверх.

____________________________________________________________
 
*** Карніз – гэта гарызантальны выступ на сцяне, які падтрымлівае дах будынка і ахоўвае сцяну ад сцёку вады; мае і дэкаратыўнае значэнне.
 


 

 

 
 
 

 


 

 

 
Помнікам прамысловай архітэктуры з’яўляецца вадзяны млын у в. Лужкі. Пабудаваны ў ХІХ – пачатку ХХ ст. Прамавугольны

Слайд 11На паўднёвай ускраіне пасёлка Шаркаўшчына, на беразе ракі Дзісна, узвышаецца

Свята-Успенская царква.
Першае ўпамінанне аб існаванні праваслаўнага храма ў мястэчку Старая

Шаркаўшчына адносіцца да 1594 года.
Вядома, што на месцы сучаснага Свята - Успенскага храма ўладальнікам Шаркаўшчыны канцлерам Вялікага княжства Літоўскага Львом Сапегам быў пабудаваны храм у 1639 годзе, а дваранінам Бернардам Федаровічам гэты храм быў абноўлены ў 1836 годзе, але гэта толькі часткова рашыла праблему трухлявасці храма.
У 1901 годзе перад архіепіскапам Літоўскім і Віленскім Ніканорам паўстала пытанне пра будаўніцтва новага храма.
 

КУЛЬТАВАЕ ДОЙЛІДСТВА
 
На працягу многіх стагоддзяў на тэрыторыі раёна мірна існавалі вернікі праваслаўнай і каталіцкай канфесіі. На тэрыторыі раёна маюцца храмы беларускай праваслаўнай і дрэўлеправаслаўнай стараверскай паморскай царквы, касцёлы, якія з’яўляюцца гісторыка-культурнымі помнікамі.
 
Праваслаўныя храмы
 

На паўднёвай ускраіне пасёлка Шаркаўшчына, на беразе ракі Дзісна, узвышаецца Свята-Успенская царква.Першае ўпамінанне аб існаванні праваслаўнага храма

Слайд 12За гэту нялёгкую справу ўзяўся 26-гадовы святар айцец Канстанцін Жданаў.

Спачатку здавалася немагчымым нават уявіць, што храм можна пабудаваць за

кошт ахвяраваных грашовых сродкаў, бо апошнія шэсць год былі не ўраджайнымі. Толькі ў 1906 годзе было атрымана бласлаўленне з боку епархіяльнага архіерэя на стварэнне будаўнічага камітэту. Потым былі атрыманы дазволы на ўвядзенне храма ад імператара і Літоўскай духоўнай кансісторыі. Чарцяжы і каштарыс на будаўніцтва былі распрацаваны епархіянальным архітэктарам і зацверджаны будаўнічай камісіяй Віленскага павятовага праўлення ў чэрвені 1907 года на суму 15 тыс. 856 руб.
У сакавіку 1908 года пачалі разбіраць старую царкву. Па загаду імператарскай археалагічнай камісіі былы храм 1639 года быў перанесены на іншае месца. Праект прадугледжваў новы храм бярвенчатым, з вытанчанымі архітэктурнымі формамі, на высокім фундаменце, са званіцай. Кіраваць будаўнічымі работамі было даручана Якаву Кулапіну.
Значную частку грашовых сродкаў на будаўніцтва царквы выдзеліў імператар Мікалай ІІ. Шмат асабістай працы ў будаўніцтва храма было ўкладзена самім Канстанцінам Жданавым. Айцец Канстанцін арганізаваў збор камянёў з поля. Дзеля збору грошаў на іканастас айцец Канстанцін спецыяльна выязджаў у Маскву, дзе наведваў хаты заможных купцоў, асяняючы іх крыжом. Сабраных, такім чынам, сродкаў было дастаткова, каб зрабіць цудоўны з залачоным аздабленнем іканастас, які знаходзіцца ў храме па сённяшні дзень.
Мала вядома, што існуючая зараз у храме падлога выкладзена рукамі айца Канстанціна.
У 1910 годзе будаўніцтва храма было завершана, пасля чаго яго асвяцілі.
Храм адносіцца да стылю мадэрн і па канструкцыі прадстаўляе сабой васьмярык на чацверыку. Асноўны будаўнічы матэрыял дрэва (зруб з нямецкім вуглом). Ашалявана і пафарбавана ў блакітны колер яна яшчэ ў пачатку XX ст. У народзе яе называюць “Галубой”. Для большай устойлівасці канструкцыі ўнутры бярвён зроблены сквазныя проразі і ўстаўлены жалезныя шпунты. Ужо пасля вайны ўнутры храма зроблены металічныя сцяжкі.
У 60-х гадах будынак рамантаваўся: перакрываўся дах. Але будаўнічыя работы прынеслі храму і шкоду.
Рабочыя пашкодзілі дымаходы ў печках, што стаяць у цэнтральнай частцы храма (каля сцен, таму печы не функцыяніруюць).
Пабудаваная ў пачатку XX ст. царква была вышэй, чым зараз, але з часам званіца стала нахіляцца пры моцным ветры, і яе зрабілі ніжэйшай.
У храме ёсць вялікія хоры, дзе раней размяшчаліся пеўчыя. Зараз яны не выкарыстоўваюцца. Пад падлогай храма ёсць прастора, часткова засыпаная пяском і грунтам. У фундаменце зроблены адтулены для венцеляцыі.
 

 
 

За гэту нялёгкую справу ўзяўся 26-гадовы святар айцец Канстанцін Жданаў. Спачатку здавалася немагчымым нават уявіць, што храм

Слайд 13Па словах настаяцеля храма айца Васілія Стрыжнёва, царква пабудавана з

дрэва з прычыны яго большай таннасці ў параўнанні з цэглай

і каменнем. Ды і стаіць яна на беразе ракі Дзісна. Таму лес для яе сплаўлялі прама да месца будаўніцтва. На званіцу вядзе вінтавая лесвіца. На верхнім ярусе званіцы – два вялікія і два маленькія званы. Яны адліты ў Маскве. На вялікіх званах дата не пастаўлена, а на малых – 1853, 1856 гады. Раней на званіцы размяшчаўся вялікі звон, гукі якога былі чуваць у многіх навакольных вёсках раёна. Ад старога звана захаваўся толькі язык (даўжыня прыкладна 1 метр). У савецкія часы ў якасці званоў выкарыстоўвалі металічныя дыталі ад калёс (дыскі) і нават дула ад артэлерыйскай пушкі.
У храме знаходзяцца іконы канца XIX пачатку XX ст. На правай сцяне ў цэнтральнай частцы царквы размешчаны партрэт яе заснавальніка Канстанціна Жданава, а каля царквы знаходзяцца магілы былых царкоўных служачых.
Свята-Успенская царква працавала і ў час рэпрэсій, і ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, і ў час барацьбы з рэлігіяй (60-80 гг.).
25 лістапада 2012 года жыхары Шаркаўшчыны адсвяткавалі 100-годдзе Свята-Успенскай царквы, на якім прысутнічаў архіепіскап Феадосій. Архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі падараваў царкве важныя для вернікаў царкоўныя рэліквіі. Найперш гэта «Евангелле», якое было знойдзена ў труне святога Канстанціна Жданава, а таксама іконы Багародзіцы і Сына Божага.
 

 
 

Настаяцель Свята-Успенкага храма Васілій Стрыжнёў з атрыманай у дар рэкліквіяй – “Евангеллем”, якое знайшлі ў труне К. Жданава

Па словах настаяцеля храма айца Васілія Стрыжнёва, царква пабудавана з дрэва з прычыны яго большай таннасці ў

Слайд 14К 100-летию Шарковщинского Свято-Успенского храма Пресвятой Богородицы
 
Где Дисенка глубокая
Изгибает дугу,
Стоит

церковь высокая
На крутом берегу. 
Наши деды и прадеды
Этот строили храм,
Чтобы жили

мы праведно
Он завещан был нам. 
Мы, потомки строителей,
Собираемся здесь,
О столетье обители
Получившие весть. 
Нам послал всем известие
Сам святой Константин,
Кто в прошедшем столетии
Новый храм освятил. 
Кто священными муками
За Христом шел во след,
Чтобы нами, их внуками,
Не забыт был завет. 
Чтобы свято хранили мы
Нашу веру и крест.
Чтобы не позабыли бы
Тех отеческих мест. 
Чтоб своим внукам - деточкам
Передали мы весть,
Что их корни и веточки
Начинаются здесь.
 
Нина Качур, г. Москва, 2011 г.
(родилась в д. Сосновцы)
 

 
 

К 100-летию Шарковщинского Свято-Успенского храма Пресвятой Богородицы Где Дисенка глубокаяИзгибает дугу,Стоит церковь высокаяНа крутом берегу. Наши деды и прадедыЭтот

Слайд 15ЦАРКВА “УСІХ СМУТКУЮЧЫХ РАДАСЦЬ”
У ранейшыя часы нікога б не здзівіў

той факт, што ў невялікім па памеры і колькасці насельніцтва

паселішчы размяшчаецца некалькі храмаў. Так і на тэрыторыі сучаснай Шаркаўшчыны ў 18 ст. былі праваслаўная і ўніяцкая цэрквы, каталіцкая капліца. Тагачасныя ўладальнікі Шаркаўшчыны паны Лапацінскія не шкадавалі грошаў на будаўніцтва храмаў у сваіх уладаннях: Росіца, Лявонпаль, Шаркаўшчына.
Будаўніцтва храма ў Новай Шаркаўшчыне ў імя Зачацця Св. Ганны пачалося ў 1776 годзе Янам Нікодэм Лапацінскім (па іншым звестках—Мікалаем Тадэўшам Лапацінскім) для ўніятаў. Храм асвечаны ў 1781 годзе. Ян Нікодэм Лапацінскі ахвяраваў на храм 8 тысяч польскіх злотых . Дарэчы астанкі фундатара былі пахаваны пад алтаром царквы.
З 1839 года—храм праваслаўны (пасля Полацкага сабора, які аб’яднаў уніятаў і праваслаўных).
 

ЦАРКВА “УСІХ СМУТКУЮЧЫХ РАДАСЦЬ”У ранейшыя часы нікога б не здзівіў той факт, што ў невялікім па памеры

Слайд 16Але ў 1897 годзе зноў будуецца новы храм. Не зразумелым

застаецца пытанне: чаму спатрэбілася будаваць новую царкву, калі папярэдняя прастаяла

толькі 55 год? Не вядома чаму храм прыйшоў у заняпад: ці то ад пажару, ці то ад хібаў у будаўніцтве.
Так ці інакш, але новы мураваны храм з 1897 года ўпрыгожвае Шаркаўшчыну і зараз. Мясцовыя жыхары называюць з-за колеру сцен царкву “Белай”.
Шчасная Вольга Сяргееўна ў 1997 годзе ўспамінала:
“Памятаю, як бабуля яшчэ расказвала, што раней на гэтым месцы была ўніяцкая царква і могілкі. Калі пачалі будаваць белую царкву, то шмат знайшлі костак. Косці былі вельмі велізарныя, у шмат разоў большыя за тагачасных людзей. Усе косткі закапалі ў адну магілу, яна цяпер знаходзіцца пад алтаром сучаснай царквы. А старую ўніяцкую царкву як разбурылі, то спусцілі па рацэ на плытах і запалілі. З тых часоў месца гэта чароўнае: і Дом Культуры не так пабудавалі, і танцпляцоўку. А на рацэ тут шмат людзей патанула.”
Па ўспамінах Шарстня Эдуарда Баляслававіча, у будаўніцтве царквы прымалі ўдзел многія мясцовыя жыхары. Адзін з будаўнікоў – Бондар Міхаіл Маркавіч таксама расказваў, што пры стварэнні фундамента знаходзілі шмат вялікіх костак.
Сучасная царква знешне крыху адрозніваецца ад першапачатковай, выгляд якой вядомы па фотаздымку Я. Блазункевіча 1910 – 1914г.
Храм – помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. У архітэктурна-дэкаратыўным афармленні помніка выкарыстаны матывы старажытнарускага дойлідства.
Да Вялікай Айчыннай вайны ў царкве “Усіх Смуткуючых Радасці” было пяць званоў. Але немцы знялі чатыры званы на пераплаўку. Храм пад час вайны не быў пашкоджаны.
Зачынілі яго ў 1948 годзе, знішчылі сярэдні купал і калакольню. Пазалочаны іканастас і іконы спалілі. У храме размясцілі Дом культуры, а потым – камісійную краму.
Толькі ў лютым 1990 г. будынак перадалі праваслаўным. Пасля рамонта, 17 красавіка 1990 года, храм асвечаны, пачаліся рэгулярныя богаслужэнні.
 
 
Але ў 1897 годзе зноў будуецца новы храм. Не зразумелым застаецца пытанне: чаму спатрэбілася будаваць новую царкву,

Слайд 17На правым беразе ракі Дзісна ў вёсцы Германавічы была пабудавана

ў 1900 г. стараверская царква.
Помнік народнага дойлідства. Прамавугольны ў плане

зруб пад 2-схільным дахам. Над галоўным фасадам, вылучаным ганкам, узвышаецца вежа-званіца (васьмярынак на чацверыку), якую завяршае фігурная галоўка. Алтарная частка ўвянчана цыбулепадобным купалам на гранёным барабане*. Абразы ХІХ ст.: “Успенне Багародзіцы”, “Маці Божая Адзігітрыя”, “Жыціе Ільі Прарока”, “Маці Божая Адзігітрыя Ціхвінская”, “13 Святаў”, “Раство Прасвятой Багародзіцы”, “Маці Божая Адзігітрыя”, “Троіца новазапаветная”, “Святы Мікола”.
________________________________________________________
* Барабан – цыліндрычная або шматгранная (звычайная васьмерыковая) верхняя частка будынка, якая апіраецца на сцены, слупы, падпружныя аркі, ветразі і завяршаецца купалам або шатром. Бываюць светлавыя (з аконнымі праёмамі, паляпшаюць асвятляльнасць будынка) і глухія (без праёмаў). З’яўляюцца важным элементам кампазіцыі культавых збудаванняў, надаюць ім дынамічнасць, маляўнічы сілуэт. Найбольш пашыраны ў хрысціянскім культавым дойлідстве.
На правым беразе ракі Дзісна ў вёсцы Германавічы была пабудавана ў 1900 г. стараверская царква.Помнік народнага дойлідства.

Слайд 18У вёсцы Варонка, на могілках, у 1914 годзе з дрэва

пабудавана стараверская царква.
 
Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам пад 2-схільным

дахам з шатровай вежай над галоўным фасадам. Над алтарнай часткай устаноўлена невялікая 8-гранная вежа з цыбулепадобнай галоўкай. Абразы ХІХ ст.: “Неапалімыя купіны Прасвятой Багародзіцы”, “Іван Багаслоў”, “Архангел Міхаіл”.
29 жніўня 2015 года Варонкаўская стараверская царква адсвяткавала сваё 110-годдзе з часу заснавання
Помнікам народнага дойлідства з’яўляецца і Свята-Ільінская царква ў в. Ёды , якая пабудавана ў 1945 г. на месцы ранейшага храма. Працяглы прамавугольны зруб пераходзіць у 3-сценную апсіду,* над якой 2-схільны гонтавы дах пераходзіць у вальмавае** пакрыццё. Галоўны плоскасны фасад завершаны 3-вугольным франтонам з фігурнай шалёўкай і слыхавым аконным праёмам па цэнтры. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і аканіцамі.
Унутры перагародкай вылучаны вузкі прытвор, апсіда – драўляным 1-ярусным іканастасам простай работы, царскія вароты якога маюць 4 авальныя клеймы з выявамі евангелістаў. Абразы: “Святы Сімяон Богапрыемец”, “Святы Васіль і Аляксандр Неўскі”, “Архангел Гаўрыіл” і “Архангел Міхаіл” (канец ХVІІІ – пачатак ХІХ ст.).
_________________________________________________________

* Апсіда – канструкцыйна самастойная частка культавай пабудовы; квадратны, прамавугольны, шматвугольны, паўкруглы ў плане выступ будынка, які замыкае прастору нефа або прансепта.
** Вальма – тарцовы схіл 4-схільнага даху. Утвараецца дыяганальнымі сохамі або кроквамі, якія злучаюць тарэц вільчаковай кладкі з вугламі сцен будынка.
 
У вёсцы Варонка, на могілках, у 1914 годзе з дрэва пабудавана стараверская царква. Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным

Слайд 19У цэнтры вёскі Лужкі, на скрыжаванні дарог, размясцілася Свята –

Раства – Багародзіцкая царква. Яна пабудавана ў 1794 г. Віктарам

Казімірам Плятэрам. Аб гэтым сведчыць гістарычная даведка з кнігі “Материалы по истории и географии Дзисненского и Виленского уездов Виленской губернии”: “О церкви известно следующее: В 1680 году, января 6, Казимир Ян Сапега наддал землю на церковь именно «89 моргов и 18 прентов» (59 дес. 1230 с.). Нынешняя каменная построена Жабою в 1794 году. В 1831 году церковь сгорела; возобновлённая 12 апреля 1885 года, вновь сгорела; опять возобновлена на средства прихожан и освещена 21 ноября того же 1885 года во имя Рождества Пресвятой Богородицы”.
У выніку рэстаўрацыйных намаганняў храм захаваў у сваім абліччы 2 мастацка-стылёвыя напрамкі: барока 18 ст. і рускую рэтраспектыўнасць.
Уявіце сабе: у 1934 годзе, калі паўсюдна ў СССР бальшавікі ператваралі храмы ў канюшні і склады, царкве пабудавалі двухярусную званіцу і трапезню! Не трэба забываць, што тады Заходняя Беларусь была пад Польшчай.
 
 
У цэнтры вёскі Лужкі, на скрыжаванні дарог, размясцілася Свята – Раства – Багародзіцкая царква. Яна пабудавана ў

Слайд 20Прамавугольны ў плане аб’ём малітоўнай залы пераходзіць у 3-сценак апсіды,

накрыты агульным вальмавым дахам, завершаным цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане.

Сцены расчлянёны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі з дугамі-броўкамі і крапаваны пілястрамі, апярэзаны прафіляваным карнізам.
У залу над шырокім арачным праёмам адкрываюцца хоры*. Абразы ХVІІ – ХVІІІ ст.: “Раство Хрыстова”, “Раство Багародзіцы”, “Ісус Хрыстос, які бласлаўляе дзяцей”, “Маці Божая Адзігітрыя” (1794), “Святы Мікола” (сярэбраная залачоная рыза выканана ў 1794 лужкоўскім злотнікам Янам Жыгелем), фератрон “Святы Мікола” і “Маці Божая Адзігітрыя”, іканастас. Пад царквой крыпта**.
 ______________________________________________________________________________

* Хоры – верхняя (на ўзроўні 2- га яруса) адкрытая галерея ў інтэр’ерах храмаў, парадных залаў і інш. Размешчаны звычайна з заходняга боку храма ці апяразваюць неф з паўднёва-заходняга і паўночных бакоў. У перыяд сярэднявечча прызначаліся для прадстаўнікоў вышэйшых слаёў грамадства, пазней на іх размяшчаліся музыканты, пеўчыя, арган . У хрысціянскіх базіліках, раманскіх і гатычных храмах 13 – 15 ст., - агароджаныя балюстрадай галерэя паміж нефам і прэсбітрыем насупраць галоўнага алтара. У пабудовах стылю класіцызму хоры мелі выгляд каланады, завершанай антаблементам і атыкавай сцяной.
** Крыпта – крыты надземны ход, тайнік, 1.) у старажытным Рыме – скляпеністае падземнае або паўпадземнае памяшканне 2.) у сярэдневяковай заходнееўрапейскай архітэктуры – капліца пад храмам, месца ганаровых пахаванняў.
 
 
Прамавугольны ў плане аб’ём малітоўнай залы пераходзіць у 3-сценак апсіды, накрыты агульным вальмавым дахам, завершаным цыбулепадобным купалам

Слайд 21Помнік архітэктуры класіцызму, які ў 2-й палове ХІХ ст. набыў

рысы рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным

дахам. Па баках да апсіды далучаны нізкія рызніцы пад 1-схільнымі пакрыццямі. Трохі пашыраны прытвор завершаны 2-яруснай васьмерыковай шатровай званіцай з макаўкай і 2 бакавымі цыбулепадобнымі галоўкамі на высокіх 8-гранных барабанах. Фасады крапаваны пілястрамі, алтарная сцяна ўмацавана бакавымі магутнымі контрфорсамі*.
Малітоўная зала перакрыта драўляным латковым скляпеннем**. Над прытворам на 2 пілонах*** размешчаны хоры. Іканастас, абразы ХІХ ст.: “Зняцце з крыжа”, “Уваскрэсенне Хрыстова”, “Святы Мікола”, “13 святаў”, “Уседзяржыцель на троне”, “Хрыстос з гладышом”.
___________________________________________________________________________

* Контрфорс – папярочная сценка, вертыкальны выступ ці рабро для ўмацавання нясучай канструкцыі, пераважна сцяны.
** Скляпенне – нясучая прасторавая канструкцыя для перакрыцця ці пакрыцця збудаванняў, якая мае крывалінейную паверхню.

Свята-Ільінская царква ў вёсцы Шкунцікі пабудавана ў 1825 годзе як касцёл з цэглы. Пераасвячоны ў праваслаўную царкву пасля 1863года.

Помнік архітэктуры класіцызму, які ў 2-й палове ХІХ ст. набыў рысы рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана прамавугольным у плане

Слайд 22Касцёл Перамянення Гасподня ў в. Германавічы пабудаваны ў 1787г. з

цэглы па фундацыі ўладальніка маёнтка Ігнація Зрыні-Шырына. Размешчаны насупраць сядзібна-паркавага

ансамбля на беразе р. Дзісна. У 1940-я гг. закрыты. Вернуты вернікам у 1988 г.
Помнік архітэктуры “віленскага барока”. Храм падоўжанай сіметрычна-восевай ярусна нарастаючай кампазіцыі, якую фарміруюць прамавугольны ў плане неф* і акруглая апсіда з нізкімі бакавымі сакрысціямі**. Франтальны фасад вырашаны пластычнай архітэктурнай кулісай вертыкальна накіраванай кампазіцыі. Ажурнасць і скульптурнасць 5-ярусных чацверыковых вежаў дасягаецца выкарыстаннем скразных лучковых і арачных праёмаў, круглых люкарнаў***, вуглавых лапатак, увагнутымі гранямі верхніх ярусаў. Паміж вежамі размешчаны высокі фігурны шчыт з пілястравым порцікам. Пластычна насычаны галоўны фасад кантрасна спалучаецца з плоскаснымі сценамі асноўнага аб’ёму храма. У архітэктурным дэкоры выкарыстаны лучковыя сандрыкі, рустыка****, фігурныя філёнгі*****, тонкапрафіляваныя карнізы. Уваход аформлены порцікам.

КАТАЛІЦКІЯ ХРАМЫ

І будзяць перазвоны наваколле,
І зноў, надаючы ўрачыстасць дню
Званы людзей збіраюць да касцёла
І нараджае вера дабрыню.
В. Лагун

Касцёл Перамянення Гасподня ў в. Германавічы пабудаваны ў 1787г. з цэглы па фундацыі ўладальніка маёнтка Ігнація Зрыні-Шырына.

Слайд 23Унутры неф храма перакрыты цыліндрычным скляпеннем на падпружных арках з

люнетамі****** высока ўзнятых лучковых аконных праёмаў, пераходзіць у прастору 5-граннай

алтарнай часткі. Па перыметры залы праходзіць прафіляваны антаблемент, дэкарыраваны ляпнымі выявамі галовак пуцці, раслінным арнаментам. Сцены расчлянёны канеліраванымі пілястрамі. Над вузкім нартэксам******* на 2 слупах, аркадзе******** і крыжовых скляпеннях узнесены выгнутыя дугой хоры, дэкарыраваныя канеліраванымі пілястрамі, паміж якімі ракайльнае********* пано з ляпнымі выявамі музычных інструментаў. Убранне інтэр’ера дапаўняе арнаментальна-раслінная размалёўка верхняй часткі сцен і падпружных арак.

____________________________________________________________________________________

*неф-прадаўгаватае памяшканне , частка інтэр’ера , абмежаваная з аднаго ці абодвух бакоў радам калон або слупоў
**сакрысція – бакавое памяшканне ў касцёле ці кляштары , прызначанае для захавання культавага начыння , адзення свяшчэнаслужыцеляў і нш.
***люкарна – свяцільня, невялікі аконны праём на даху, купальным пакрыцці,тымпане франтона або шчыта будынка
****рустыка – рэльефная муроўка ці дэкаратыўная абліцоўка сцен будынка з груба абколатай ці выпуклай вонкавай паверхняй.ажыўляе сцяну багатым зіхаценнем светлаценю, стварае ўражанне моцы ,масіўнасці будынка
***** Філёнга – квадратнае або прамавугольнае поле сцяны, пілястры, столі, скляпення і інш., абведзенае рамкай.
****** Люнет – арачны праём у скляпенні або сцяне, гарызантальна абмежаваны з нізу.
******* Насртэкс – прытвор, уваходнае памяшканне ў пярэдняй частцы хрысціянскага храма, прызначанае да асоб, якія не маюць права ўваходзіць у галоўнае храмавае памяшканне.
******** Аркада – шэраг аднолькавых па велічыні і абрысах арак, якія апіраюцца на слупы або калоны і ствараюць разам з імі рытмічны паслядоўны рад.
********* Ракайль 1.) матыў арнамента – стылізаваная ракавіна, С і S – падобныя завіткі, хвалістыя грабяні, языкі полымя і інш.
********** Кляштар – каталіцкі манастыр




 
Унутры неф храма перакрыты цыліндрычным скляпеннем на падпружных арках з люнетамі****** высока ўзнятых лучковых аконных праёмаў, пераходзіць

Слайд 24Касцёл Святога Міхаіла Архангела ў в. Лужкі пабудаваны ў 1744

– 1756 гг. з цэглы пры кляштары піяраў.
Кляштар існаваў

у 1741 – 1832 гг. Заснаваны ўладальнікам Лужкоў полацкім кашталянам Валерыянам Жабам, які ахвяраваў ім фальварак Віснік, пляц пад кляштар і калегіум (у яго гонар называўся Валерыянаўскім), парк і школу (дзейнічала з 1744 г., пазней вучылішча). Жонка Жабы ахвяравала на калегіум 1000 злотых. У 1832 г. кляштар валодаў 13 вёскамі і 330 сялянамі.
У 1843 г. касцёл перабудаваны пад праваслаўную царкву і абкружаны бутавай агароджай. Пасля Вялікай Айчыннай вайны закрыты. У 1988 г. вернуты вернікам, адноўлены і дзейнічае.
 
Касцёл Святога Міхаіла Архангела ў в. Лужкі пабудаваны ў 1744 – 1756 гг. з цэглы пры кляштары

Слайд 25Помнік архітэктуры позняга барока, вызначаецца дынамічнасцю вытанчанай вертыкальна накіраванай кампазіцыі,

багаццем аб’ёмнай і дэкаратыўнай пластыкі. 2-вежавы 1-нефавы храм з выцягнутай

акруглай апсідай, да якой па баках сіметрычна далучаны нізкія сакрысціі. Тарцы 2-схільнага даху аформлены фігурнымі шчытамі. 4-ярусныя чацверыковыя вежы павернуты вуглом да цэнтральнай увагнутай плоскасці галоўнага фасада, які прафіляванымі цягамі падзелены на 3 ярусы, інтэўсіўна крапаваны пілястрамі. Пабеленыя вуглавыя і прасценачныя пілястры акаймоўваюць архітэктурныя масы і надаюць будынку графічную выразнасць. Разнастайныя праёмы з лучковымі, паўцыркульнымі і фігурнымі арачнымі завяршэннямі аформлены тонкапрафіляванымі ліштвамі, хвалістымі броўкамі. Дэкаратыўнае вырашэнне ўзбагачаецца 2-колеонай тынкоўкай сцен і ордэрнай пластыкай.
У інтэр’еры неф і апсіда перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі.* Сцены раскрапаваны паўкалонамі на высокіх пастаментах і з капітэліямі** з лісця аканта, валют і галовак пуцці.
Адхілы высокіх арачных аконных праёмаў, прасценкі, склепенні ўпрыгожаны арнаментальный размалёўкай. Пластыка-дэкаратыўныя акцэнтры інтэр’ера – 3 ракайльныя 2-ярусныя стукавыя алтары*, упрыгожаныя драўлянай скульптурай. Над уваходам – хоры, абмежаваныя хвалістым парапетам**.
Углядаючыся ў велічнасць будынкаў храмаў, слухаючы ў цішы арганы і спеў пеўчых, міжвольна падумаеш, як цудоўна, што на зямлі ёсць такое месца, дзе кожны чалавек можа пабыць сам на сам са сваім сумленнем, паразважаць аб сваім жыцці.
 
_______________________________________________________

* Распалубка – гэта частка скляпення, ўтвораная перасячэннем яго дзвюх узаемна перпендыкулярных цыліндрычных паверхняў.
** Капітэль – пластычна вылучаная верхняя частка вертыкальнай апоры (слупа ці калоны) або пілястры, якая перадае на іх нагрузку ад архітрава і размешчаных вышэй яго частак будынка.
 
 
Помнік архітэктуры позняга барока, вызначаецца дынамічнасцю вытанчанай вертыкальна накіраванай кампазіцыі, багаццем аб’ёмнай і дэкаратыўнай пластыкі. 2-вежавы 1-нефавы

Слайд 26Іх памятаюць сцены святыняў
 
Канстанцін Жданаў:
“Жыць, каб пакінуць след”
 
З асаблівай

цеплынёй, глыбокай павагай захоўваюць прыхаджане памяць пра айца
Канстанціна Жданава (1875

-1919), які за гады служэння ў Свята - Успенскім прыходзе
праявіў сапраўдны пастарскі талент. Быў строгі ў пытаннях праваслаўнай веры. Аднак ён
меў добрае, чуллівае сэрца. Айцец рана аўдавеў і акрамя адзінага сына ў яго на руках
засталіся непаўналетнія брат і дзве сястры. Жданаў дапамагаў і абяздоленым. 19 год нёс
Слова Божае вернікам. 29 жніўня 1916 года ўладыка Ціхан наведаў Шаркаўшчынскі прыход.
У асобе айца Канстанціна архіепіскап Ціхан заўважыў таго пастыра, якому можна было даручыць любую адказную справу. У тым жа годзе іерэй Канстанцін быў зацверджаны Высокапрасвяшчэнным Ціханам загадчыкам эвакуіраванай у Шаркаўшчыну Беразведчай жаночай другакласнай школы.
Пры савецкай уладзе лічылася: чым больш асоб духоўнага звання будзе знішчана, тым лепш. І айца Канстанціна з самага пачатку чакаў адзін прысуд. Ніхто і не збіраўся праводзіць якое- небудзь следства, судовае разбірацельства. Арыштавалі паважанага, выдатнага знаўцу Евангелля, рупліўца аб душы прыхаджан людзі малапісьменныя, якія па волі лёсу і рэвалюцыі ўзялі ў рукі зброю. І гэтым, толькі гэтым узнялі сябе над астатнімі людзьмі, займелі нечаканае права караць або мілаваць.
Але расправіцца са святаром, які карыстаўся ў народзе вялікай павагай, на месцы, нават, яны пабаяліся, тым больш, сярод людзей пачаўся збор подпісаў пад просьбай вызваліць Жданава ад праследавання ўлад. Арыштаванага пераводзяць у павятовы горад Дзісну. Дарога цягнулася ў некалькі дзясяткаў кіламетраў уздоўж рэчкі, каб менш гэта бачылі людзі. Разам з арыштаваным прыбылі ў Дзісну і тыя, каму было наканавана стаць катамі - Фама Бацвінёнак, Аляксандр Ліпскі і Міхаіл Ваштай. Памяць людская захавала гэтыя імёны. Яшчэ адно яркае сведчанне таго, што нельга схаваць і за цемраю гадоў спраў чалавечых: ні высакародных, ні нікчэмных.
Былі катаванні айца Жданава, былі здзекі. І вось прыйшоў час, калі п’яныя выканаўцы “рэвалюцыйнага прысуду” павялі айца і святара Міхаіла Сіняўскага (святар Язненскай Спаса - Прэабражэнскай царквы) на расстрэл. Па дарозе айцец Міхаіл прапанаваў свайму сябру па няшчасцю паспрабаваць уцякаць.

 
 
Іх памятаюць сцены святыняў Канстанцін Жданаў: “Жыць, каб пакінуць след” З асаблівай цеплынёй, глыбокай павагай захоўваюць прыхаджане памяць пра

Слайд 27Але айцец Канстанцін адказаў: “Я нікому нічога дрэннага не зрабіў.

Што Бог пашле, тое і буду цярпець”. На месцы расстрэлу

айцец Міхаіл стаў здымаць расу, скарыстаўшы момант, кінуўся за кусты, уцёк. (Потым ён расказаў людзям аб прадсмяротных пакутах айца Канстанціна). Канваіры ж былі п’яныя. Людзі дапамаглі Міхаілу схавацца, забяспечылі вопраткай. Потым ён доўгі час служыў святаром недзе ля Вільні. А канваіры прымусілі святара выкапаць сабе магілу, пасля чаго кінулі яго туды жывым. Айцец Канстанцін пачаў прасіць іх не выконваць грэх смяротнага забойства.
Аднак у адказ на просьбу яго сталі біць лапатай: перабілі галёнкі, адсеклі левую ступню … Пасля забойцы спыталі свяшчэнніка, ці мае ён апошняе жаданне перад смерцю. Айцей Канстанцін сказаў, што хоча памаліцца. Яму дазволілі. Праз некаторы час канваіры аглушылі айца Канстанціна ўдарам па галаве і затым засыпалі зямлёй.
… Між тым прыхаджане не адразу даведаліся пра смерць свяшчэнніка і сабралі подпісы пад просьбай адпусціць свайго духоўнага павадыра. Марыя Лявонцьеўна Шаблоўская, якая дапамагала яму па гаспадарцы - небяспечная па тых часах справа - паехала ў Дзісну. Канстанціна Дзмітрыевіча ўжо не было ў жывых. Жанчына разам з Іванам Атрахімовічам і сваёй сястрой Ганнай Цітовіч і Рыгорам Вішнеўскім адкапалі цела настаяцеля. Аказалася, што айцец Канстанцін пасля таго, як яго засыпалі зямлёй, прыйшоў да прытомнасці і спрабаваў выбрацца з магілы, аднак не хапіла сілы і паветра… Пахавалі яго пад алтаром Дзісненскай царквы, што на могілках. Там цела прабывала амаль 90 гадоў.
Царкоўнае праслаўленне іерэя Канстанціна Жданава да ліку святых адбылося
3 чэрвеня 2011 года ў Дзісненскім храме Уваскрасенне Хрыстова. Ён стаў першым
новапакутнікам ХХ стагоддзя, кананізаваным ў Полацкай епархіі. У 2015 годзе на
бойкім месцы ў цэнтры Шаркаўшчыны на скрыжаванні вуліц 17 Верасня і Энгельса
ўстаноўлены пакутніку Канстанціну помнік-бюст. Прыхаджане Полацкай епархіі з
дапамогай мясцовай улады правялі вялікую падрыхтоўчую работу, сабралі сродкі.
Спачатку на конкурснай аснове, у якім удзельнічаў і наш мастак Віктар Крук, зрабілі
эскіз будучага бюста. Затым віцебскія скульптары Аляксандр Гвоздзікаў і Іван Казак,
архітэктар Валерый Рыбакоў адлілі з бронзы лік святога.
Кананізаваны Канстанцін Жданаў лічыцца апекуном шаркаўшчынскай зямлі.
 

 
 
Але айцец Канстанцін адказаў: “Я нікому нічога дрэннага не зрабіў. Што Бог пашле, тое і буду цярпець”.

Слайд 28Святар і пісьменнік Ксёндз доктар Ільдэфонс Бобіч










Ксёндз доктар І. Бобіч

(злева) і кс. Вінцэнт Лабан (вікар). Германавічы, 1929 г.

Ільдэфонс Бобіч.

Магістар Святой тэалогіі, доктар філасофіі, празаік, публіцыст, перакладчык... У літаратуры ён быў вядомы як пісьменнік Пётра Просты. Але найперш ён быў святаром, адданым беларускай справе, увядзенню роднага слова ў касцёле. На жаль, і сёння ў Беларусі многім жыхарам нічога не гаворыць ягонае імя, між тым ягоная асоба заслугоўвае ўвагі, яго бібліяграфія налічвае 214 твораў. Хаця ў афіцыйнай біяграфіі, уключанай у пяцітомную энцыклапедыю “Беларускія пісьменнікі“ яна звужана і налічвае толькі 14 назваў (Беларускія пісьменнікі, 1995).
Будучы яшчэ клерыкам, належыў да беларускага гуртка ў Віленскай духоўнай семінарыі, цікавіўся беларускім адраджэннем і ўжо ў 1912 г. пачаў пісаць першыя артыкулы на рэлігійныя і грамадскія тэмы. Літаратурны дэбют Пётры Простага адбыўся 25 студзеня 1907 г., калі ў газеце “Наша ніва” было надрукавана яго першае апавяданне “Слёзы”.
Нарадзіўся Ільдэфонс Бобіч 22 студзеня 1890 г. у небагатай сялянскай сям’і ў вёсцы Дзедзіна Дзісенскага павета Віленскай губерні. Бобіч навучаўся ў Ковенскай гімназіі, якую скончыў у 1909 г. і ў гэтым жа годзе паступіў у Віленскую духоўную семінарыю, дзе адразу ж праявіў сябе здольным навучэнцам. Кіраўніцтва семінарыі накіроўвае яго на далейшае навучанне ў Рым, дзе ён прабывае з 1911 па 1913 г.г. Там Бобіч знаёміцца з рымскім Папам Піем Х, распавядае яму аб беларусах і іх праблемах і атрымоўвае блаславенне на выданне першай беларускай каталіцкай газеты “Беларус”, якая выдавалася ў Вільні ў 1913-15 г.г. Рэдактарам-выдаўцом газеты, якая друкавалася лацінкай, быў А. Бычкоўскі, а з № 5 за 1914 г. – Б. Пачопка.


 
Святар і пісьменнік Ксёндз доктар Ільдэфонс БобічКсёндз доктар І. Бобіч (злева) і кс. Вінцэнт Лабан (вікар). Германавічы,

Слайд 29Эпіграфам да ўсіх нумароў былі словы з Евангелля: “Шкада мне

гэтага народу ... бо не мае што есці”. Тады ў

Вільні пад рэдактарствам Б. Пачопкі выйшаў у свет беларускі каталіцкі малітоўнік “Бог з намі”. У газеце “Беларус” надзвычай часта змяшчаліся артыкулы Бобіча, пераважна на рэлігійныя тэмы.
25 ліпеня 1915 г. Ільдэфонс Бобіч у Мінску атрымаў святарскае пасвячэнне. Гэта быў якраз той час, калі беларуская мова пачынала займаць належнае ёй месца ў храме і малады святар не быў у баку. Першым ягоным месцам працы будзе родная парафія Ідолта. Ксёндз Адам Станкевіч у сваёй кнізе “Родная мова ў святыні” узгадвае, што працуючы ў Ідолце ксёндз Бобіч праводзіў службу на беларускай мове. Аб гэтым факце таксама ўзгадвае і біскуп Матулевіч у сваім дзённіку, калі да яго прыйшлі вернікі з Ідолцкай парафіі: “Прыйшло да мяне тры пасланнікі з Ідолты. Адзін з трох так-сяк гаварыў на ламанай польскай мове, але вельмі цяжка яму ішло, як мне па-беларуску. Астатнія два маўчалі. Бачучы, што яны сапраўдныя беларусы, папрасіў, каб размаўлялі “па просту” – па-беларуску. Людзі зрабіліся як не свае, твары іх засвяціліся. Aказаліся разгаворлівымі, смелымі, вясёлымі. Выслухаў іх беды і праблемы. Даведаўся, што ксёндз Бобіч навучае іх катэхізму па-беларуску, а казанне кажа адно польскае, а другое беларускае. Запытаўся, як ім лепей, як яны лепш разумеюць. “Зразумела, што па-простаму”. Сказаў ім, каб не саромеліся сваёй мовы, бо яна таксама Богам дадзеная, як і руская, польская, літоўская. Кожнаму свая мова наймілейшая і канец”.
З 1920 г. Бобіч служыць вікарыем архікатэдральнага касцёла ў Вільні. У гэты час беларускім каталіцкім духавенствам праводзяцца шматлікія спробы па ўвядзенню беларускай мовы ў касцёлах на этнічных беларускіх землях. У той час польскі шавінізм яшчэ не меў той сілы і нахабнасці, як гэта будзе пазней. А таму роднае слова ў святыні ўсё шырэй і шэрай пачынала гучаць. Да таго ж беларускія католікі мелі і свайго абаронцу, віленскага біскупа Юрыя Матулевіча, які не толькі не супраціўляўся ўвядзенню беларускай мовы, але ўсяляк гэтаму садзейнічаў, што, канешне, выклікала моцны пратэст у польскага духавенства.
У 1921 г. у Вільні адбыўся з’езд беларускага каталіцкага духавенства. Сярод яго арганізатараў і актыўных удзельнікаў быў і кс. Бобіч, які выступіў з рэфератам аб беларускім рэлігійным выдавецтве. З’езд прыняў цэлы шэраг пастаноў, у якіх планавалася пашырэнне беларускага слова ў касцёле, да прыкладу, увесці беларускую мову як прадмет выкладання ў Віленскай духоўнай семінарыі, на пасаду біскупа-суфрагана прызначыць кагосьці з беларускіх святароў...
Неўзабаве пасля з’езду была створана арганізацыя ксяндзоў-беларусаў “Светач”, якая тут жа была забаронена камісарам урада ў Вільні.
Працаваць вікарыем катэдры было надзвычай складана, трэба было ўвесь час знаходзіцца між молатам і накавальняй. Шавіністычна настроенае польскае духавенства, а яно ў той час тут складала большасць, не магло цярпець беларускага святара.


 
Эпіграфам да ўсіх нумароў былі словы з Евангелля: “Шкада мне гэтага народу ... бо не мае што

Слайд 30І вось таму падцвярджэнне. Аднойчы пралат Бойка звярнуўся да біскупа

Матулевіча са словамі: “Калі Яго Экселенцыя не вышле ксяндза Бобіча

з катэдры, то я сам выганю яго адтуль палкай”. Матулевіч на гэта, вядама, нічога не адказаў, што яшчэ больш раззлавала Бойку. Але пэўную перамогу ён атрымаў: “Пасля гэтага Бобіч усё ж такі перастаў у катэдры прамаўляць беларускія казанні”. Але гэты факт ілюструе тое, што ў той час беларускія казанні ў Вільні былі гавораны не толькі ў касцёле Святога Мікалая, але і ў катэдры. Адначасова са службай у катэдральным касцёле кс. І. Бобіч выкладаў у Віленскай духоўнай семінарыі і ў Віленскай беларускай гімназіі. Аб ім, як выкладчыку, цёпла ўспамінаў выпускнік гімназіі, вядомы беларускі дзеяч Мар’ян Пецюкевіч у сваёй кнізе “У пошуках зачараваных скарбаў”.
Але доўга знаходзіцца ў Вільні Бобіч не мог. І ў 1923 годзе яго пераводзяць у мястэчка Германавічы Дзісенскага павета, дзе ён будзе адначасна віцэ-дэканам, а пазней дэканам Міёрскага дэканата. Відаць, яго адмыслова накіравалі ў Богам забытую вясковую парафію, львіную частку якой складалі неадукаваныя сяляне і якая знаходзілася на ўскрайках Польшчы і ў далечыні ад гарадоў і дарог. Хутчэй за ўсё, каб яго, доктара філасофіі, прынізіць і каб ён не перашкаджаў паланізацыі Віленскага краю.
Але і там Бобіч працягвае займацца беларусізацыяй, гуртуе вакол сябе мясцовую моладзь. Прамаўляе казанні не толькі на беларускай, але і на літоўскай мовах, бо там яшчэ пражывала значная частка літоўцаў. Важна адзначыць той факт, што ў часе яго службы ў Германавіцкім касцёле частка парафіянаў яшчэ памятала аб сваіх каранях. У 1930 г. каля 15 % лічыла сябе беларусамі, а каля 10 % літоўцамі. Пасля ж яго пераводу ў 1930 г. у іншую парафію ўсе гэты людзі запішуцца палякамі.
Пры ім на тэрыторыі яго прыхода ў вялікай колькасці і бясплатна распаўсюджвалася беларуская каталіцкая газета “Беларуская крыніца”, супраць чаго адзін раз узбунтавалася прапольская частка парафіянаў, якая напісала скаргу Віленскаму архіепіскапу Ялбжыкоўскаму, каб той спыніў гэта “безабраззе”.
Станоўча Бобіч ставіўся і да адраджэння беларускай грэка-каталіцкай царквы. 6 жніўня 1926 г. у Германавіцкім касцёле ў яго прысутнасці ўніяцкім святаром Галомыльскай царквы Тэдорам Чыстоўскім было адпраўлена набажэнства ва ўсходнім стылі, што адразу выклікала рэзкі пратэст мясцовага праваслаўнага духавенства.
На жаль, у гэты час Бобіч перастаў пісаць свае літаратурныя творы. Цяжка адназначна сказаць, што паўплывала на тое, каб са старонак друку знік цікавы аўтар Пётра Просты.
У 1930 г. ксяндза Бобіча перавялі ў Іўе, дзе ён адначасна служыў дэканам Вішнеўскага дэканата. З пачаткам Другой сусветнай вайны актыўна ўлучаецца ў беларускі рух. У гэты час ён напісаў два тамы казанняў на беларускай мове: “Родная мова ў касцёле” і “Навучайце ўсе народы”. Планаваў напісаць яшчэ чатыры тамы, але нечаканы арышт гестапа перарваў усе яго планы.



 
І вось таму падцвярджэнне. Аднойчы пралат Бойка звярнуўся да біскупа Матулевіча са словамі: “Калі Яго Экселенцыя не

Слайд 3128 красавіка 1944 г. памёр, па іншых звестках быў расстраляны

гітлераўцамі, пахаваны на мясцовых могільніках.
Балюча, што імя гэтага таленавітага, адданага

Беларусі чалавека, так і невядамы сучаснікам. І больш – яго некаторыя абвінавачваюць у тым, што ён нібыта адыйшоў ад беларускасці і перайшоў на бок палякаў.
У 1923 г. ксёндз доктар Ільдэфонс Бобіч выдаў працу ў трох тамах “Нядзельныя навукі і Евангелле”. Мало хто ведае і пісьменніка Пётру Простага. Між тым яго творы (апавяданні “Слёзы”, “У калядны ціхі вечар”, “Воля”, “Скарб”, “Абразкі” і інш.) атрымалі высокую ацэнку сучаснікаў. Да прыкладу, класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч пісаў: “У аднаго толькі Пётры Простага ёсць праўдзівая здольнасць. Галоўная яго вартасць – у стройным развіцці дзеяння ды ў сціснутасці і гучнасці мовы, надзвычайна пекнай па свайму складу”.
Пётра Просты быў аўтарам п’есы “Свякроўка”, якая так і засталася ненадрукаванай, кнігі “Навошта беларусам газеты”, пабачыўшай свет у 1913 г. Некаторыя яго празаічныя творы перакладзены на ўкраінскую мову. Сам жа ён перакладаў з рускай, польскай, лацінскай.
Спадзяемся, што знойдуцца людзі, якія пажадаюць выдаць поўны збор твораў Ільдэфонса Бобіча. А можа беларускім святарам прыдаліся б і ягоныя казанні?
 
Чалавек, адданы служэнню Богу і людзям

Віцэ-дэкан Ян Пугачоў нарадзіўся 3 чэрвеня 1973 года ў Літве ў вёсцы
Цырклішкі Швяньчонскага раёна. З 1980 па 1988 год Ян Пугачоў навучаўся
ў Лынтупскай сярэдняй школе. Пасля заканчэння паступіў у Цырклішскі
сельскагаспадарчы тэхнікум па спецыяльнасці аграном. Восенню 1992 года
паступіў у Гродненскую духоўную семінарыю, дзе адразу праявіў сябе здольным
навучэнцам.
У 2002 скончыў семінарыю і атрымаў святарскае пасведчанне ў Віцебску,
ў катэдры Святой Барбары, нунцыям апостальскім Дамінікам Грушэўскім. Пасля меў практыку ў Лепелі як дыякан, дапамагаючы пробашчу. З 2004 года служыў пробашчам парафіі ў Дунілавічах і Лучаі. Падчас гэтай працы былі зроблены капліцы ў вёсках Цешалава, Навасёлках, Стары Двор і Ляўшчына. У лістападзе 2009 года Яна Пугачова пераводзяць у аграгарадок Германавічы. А да гэтага часу Ян Пугачоў служыў у Іказьні (Браслаўшчына), Мосары, Сянно, Віцебску.



 
28 красавіка 1944 г. памёр, па іншых звестках быў расстраляны гітлераўцамі, пахаваны на мясцовых могільніках.Балюча, што імя

Слайд 32За час служэння ў касцёле Перамянення Пана ў вёсцы Германавічы

Ян Пугачоў праявіў сябе выдатным арганізатарам. Вядзе адкрыты дыялог з

сучасным маладым пакаленнем, праводзіць евангелізацыю і ладзіць адпачынак з моладдзю і для моладзі. Традыцыйным стала святкаванне ў аграгарадку Германавічы Купалля па календары каталіцкай канфесіі. Праграма мерапрыемства пачынаецца са святочнай імшы ў касцёле Перамяненне Пана, якую праводзіць ксёндз Ян Пугачоў. Затым усе вернікі ўрачыстым шэсцем з купальскім агнём рухаюцца да Германавіцкага амфітэатра, каля якога пробашч касцёла запальвае вогнішча. Звяртаючыся да прысутных, ксёндз Ян заклікае несці ў сэрцах дабрыню, любоў, спагаду да Бога і да кожнага чалавека.
Ксёндз Ян Пугачоў удзяляе вялікую ўвагу катэхічным заняткам з дзецьмі, рыхтуе да прыняцця першай Камуніі. Яго пропаведзі глыбока западаюць у душу, прымушаюць глыбей асэнсаваць жыццё, быць больш міласэрнымі і спагадлівымі да людзей. Ян Пугачоў арганізаваў выдатны хор. Умее як падтрымаць людзей у горы і адчаі, так і раздзяліць з імі радасць. А таксама ўдзяляе шмат увагі добраўпарадкаванню тэрыторыі вакол касцёла. Заходзіш за браму—і вока цешыць разнастайнасць і прыгажосць кветак.
Кожны год да Каляд па ініцыятыве ксяндза аказваецца дабрачынная дапамога пажылым і інвалідам у аддзяленні кругласутачнага прабывання ў вёсцы Дзікева.
У 2015 годзе ксёндз Ян Пугачоў атрымаў падзяку ад дырэктара ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шаркаўшчынскага раёна” Прыстаўкі І. В.
2 лютага 2017 года Яна Пугачова абралі віцэ-дэканам Шаркаўшчынскага дэканата.
Ян Пугачоў—гэта чалавек, адданы служэнню Богу і людзям.

3. ПОМНІКІ І ПАМЯТНЫЯ МЯСЦІНЫ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫНАЙ ВАЙНЫ

Мы зноў і зноў прыходзім кожны год
Да абеліскаў, як да плашчаніцы,
Айчыны пахаваны дзе сыны,
Каб нізка, да зямлі ім пакланіцца.
М. Кукуць

Шаркаўшчынскі раён быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх акупантаў войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту ў ходзе Полацкай наступальнай аперацыі. Галоўная лінія наступлення на праціўніка ішла ў напрамку ад Ветрына на Лужкі, дзе часці Чырвонай арміі 30 чэрвеня 1944 г. замацаваліся на рубяжы Лужкі – Лучайка – Залессе. Адбыўся бой…

 



 
За час служэння ў касцёле Перамянення Пана ў вёсцы Германавічы Ян Пугачоў праявіў сябе выдатным арганізатарам. Вядзе

Слайд 33У 1958 г. на брацкай магіле савецкіх воінаў устаноўлены помнік

– скульптура воіна. Тут пахавана 63 воіны, якія загінулі ў

баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Далей баявыя злучэнні наступалі на Германавічы, Дзікева, Жукі Дальнія. Моцныя баі разгарнуліся за Германавічы, дзе праціўнік меў задачу не дапусціць пераправы войскаў Чырвонай Арміі цераз Дзісну. У гэтых баях актыўна ўдзельнічалі танкавыя брыгады, мінамётныя дывізіёны, якія падаўлялі жорсткае супраціўленне нямецкай артылерыі і авіяцыі. Мост цераз Дзісну быў захоплены часцямі 89-й танкавай брыгады.
Праславіліся пры абароне пераправы ў Германавічах зенітчыкі 1406-га палка. Яны мужна адбілі моцныя атакі нямецкай авіяцыі, не дапусцілі знішчэння маста цераз Дзісну і спынення руху калон нашых войскаў і тэхнікі.
Батарэя капітана Сяргея Міхайлавіча Прохарава адбіла атакі дзесяткаў варожых самалётаў. Калоны воінскіх часцей і тэхнікі страт не панеслі.
Гераічныя зенітчыкі збілі 8 самалётаў. Мужнасць пры выратаванні палкавога сцяга праявілі капітан Макар Іванавіч Клюйко, старшы лейтэнант Міхаіл Аляксеевіч Дзярабін, радавыя Мікалай Іванавіч Земскі і Аляксей Фёдаравіч Шырокаў.
У 1986 г. на магіле, дзе пахавана 5 савецкіх воінаў, якія загінулі пры вызваленні в. Германавічы ў ліпені 1944 г., устаноўлена стэла, а ў 1989 – 37 – міліметровая зенітная гармата.





 


 



Помнік у гонар савецкіх артылерыстаў у в. Германавічы
 
У 1958 г. на брацкай магіле савецкіх воінаў устаноўлены помнік – скульптура воіна. Тут пахавана 63 воіны,

Слайд 34Ад Германавіч наступленне развівалася на Шаркаўшчыну. Гэта было раніцай 1

ліпеня 1944 г. Праціўнік адступаў, але аказваў упартае супраціўленне. Баі

адбыліся на рубяжы Шышкі, Пашкі, фальварак Шмель.
1 ліпеня 1944 г. у 15.00 часцямі 44-й мотастралковай брыгады пад камандаваннем гвардыі палкоўніка Аляксандра Іванавіча Халаева фашысцкія войскі былі выбіты з Шаркаўшчыны.
 

У гонар вызвалення г.п. Шаркаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх
войск у парку, на плошчы 1-Мая, устаноўлена стэла.
У скверы, на вул. Маякоўскага, у 1960 годзе на месцы брацкай магілы, дзе пахаваны 211 воінаў і 9 партызан, устаноўлены помнік савецкім воінам – вызваліцелям.
У 2015 годзе, дзякуючы пошукавым работам, была знойдзена магілка М. В. Панфілава, савецкага салдата, які загінуў пры вызваленні Шаркаўшчыны. Панфілаў Міхаіл Васільевіч - гвардыі сяржант, камандзір радыёаддзялення 2 дывізіёна вайсковай часткі «18721» 26-га гвардзейскага мінамётнага палка, быў забіты 4 ліпеня 1944 года пры бамбёжцы авіяцыяй праціўніка і пахаваны ў Зялёнай Лонцы Шаркаўшчынскага раёна. Дзякуючы аператыўным дзеянням прадстаўнікоў райвыканкама, прозвішча Міхаіла Васільевіча было выбіта на мемарыяльнай дошцы.
 

Сваякі Міхаіла Васільевіча Панфілава падчас святкавання Дня Перамогі
 

Ад Германавіч наступленне развівалася на Шаркаўшчыну. Гэта было раніцай 1 ліпеня 1944 г. Праціўнік адступаў, але аказваў

Слайд 35Мост праз раку Дзісна быў вельмі важным стратэгічным аб'ектам для

Чырвонай Арміі. Батарэі 1720 зенітна-артылерыйскага палка пад камандаваннем гвардыі лейтэнанта

Мінаса Назарэцяна было даручана абараняць яго ад авіяналётаў гітлераўцаў. Сам Мінас Назарэцян асабіста збіў шэсць самалётаў саперніка, але 5 ліпеня 1944 года загінуў ад выбуху авіябомбы разам з большасцю сваіх аднапалчан. За подзвіг, здзейснены пры абароне пераправы праз раку Дзісна, Мінасу Назарэцяну было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, але, на жаль, пасмяротна. З усёй батарэі ў жывых засталося ўсяго 15 чалавек. У 2010 годзе быў усталяваны помнік герою Вялікай Айчыннай вайны Мінасу Назарэцяну, а новы мост праз раку назвалі ў яго гонар.















Сваякі Героя Савецкага Саюза Мінаса Назарэцяна ля помніка

Далей 44-я брыгада, 108-ы мінамётны полк, 10-ы дывізіён выступілі ў напрамку Шаркаўшчына – Ёды – Браслаў. З задачай фарсіраваць Заходнюю Дзвіну і авалодаць горадам Дзвінск.
У раёне памятаюць герояў вызваліцеляў. У іх гонар ў 60-80 гадах ХХ ст. пастаўлены абеліскі на цэнтральных усадзьбах калгасаў: імя Ільіча (Болкалы), імя Леніна (Сасноўцы, Амбросенкі), імя Гагарына (в.Наваселле), Вялікае Сяло, “Буравеснік” (в.Жукі Ложныя, Дзікева), імя Калініна (Зорка), “Свабода” (Сталіца), “Камінтэрн” (Корніца), “Прагрэс” (Дворнава), “Іскра” (Жукоўшчына), Шлях Леніна (Мішуты, Станіславова).
Мост праз раку Дзісна быў вельмі важным стратэгічным аб'ектам для Чырвонай Арміі. Батарэі 1720 зенітна-артылерыйскага палка пад

Слайд 36На тэрыторыі нашага раёна, у вёсцы Шыці, знаходзіцца брацкая магіла,

у якой пахаваны 16 воінаў і 248 мірных жыхароў з

вёсак Журавоўшчына, Кушталі, Куялеўшчына, Свілы, Строна, Трабаўшчына і хутароў Бялкова, Вязавец, Ігнацева, Падрэзаўшчына, Пазава, Станіславова, Сухаборац, Сцяпаніха, Сялібка, загубленых нямецка – фашысцкімі захопнікамі 24 лістапада 1942 г.









Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і ахвяр фашызму ў в. Шыці

У 1976 г. на магіле ўстаноўлены помнік-скульптура воіна ў жалобе і 3 стэлы. А хутары Ігнацева, Падрэзаўшчына, Станіславова і Сяліба ўвекавечаны ў мемарыяльным комплексе “Хатынь”. Жывым сведкам трагедыі паўстае верш М.Машары “Кушталі”.
Прыйшлі на світанні
Калі толькі зоры
Датлелі ў попеле шэрых нябёс.
Спалоханы вецер
Узняўся праворна
У чорную вестку далёка панёс.
А вочы сляпыя тупых кулямётаў
На вёску смяротных свой зрок навялі.
Шапталіся вербы трывожна над плотам
У травы прыніклі да самай зямлі.
Дарогай вясковай
З крывым аўтаматам
Вёў обер фашысцкі свой карны атрад.
І ў ціш анямехшага рання па хатах
 

 


























 
На тэрыторыі нашага раёна, у вёсцы Шыці, знаходзіцца брацкая магіла, у якой пахаваны 16 воінаў і 248

Слайд 37Рассыпаўся залпам раз’юшаны град.
У сполаху бегалі людзі па вёсцы,
І

крыкі, і енкі нясліся ў прастор.
Здрыгнулася ў жаху
На ўзбоччы бярозка,
Як

быццам карэнні
Падцяў ёй тапор.
Шугала над вёскай полымя грывай,
Клубамі каціўся па вуліцы дым.
Праносіўся раніцай вецер імклівы,
І ззяла раса на лісці маладым.
У хаце, ахопленай вірам пажара,
Малая дзяўчынка стаяла ў акне.
Яна задыхалася дымам і гарам
Ратунку, ратунку, - малілася, - мне!
Да хаты пабегшы,
Сам обер – граміла
Штурхнуў яе ў полымя, той ліхадзей.
І бедныя маці пад руляй вінтовак
На смерць сваіх дзетак
Любімых вялі.
Буранам пажараў змяталіся хаты,
Змяталіся з роднай зямлі Кушталі.
Успыхнулі залпаў яшчэ раз раскаты,
І сонца паблекла ад свежай крыві.
То справілі трызну праклятыя каты
І далей у новую вёску пайшлі.
А яма зіяла крываваю ранай
І тлела абгар’е разбураных хат.
Адплоцяць злачынцам за ўсё партызаны.
Да бою гатовы чырвоны атрад.
 
 

 


























 
Рассыпаўся залпам раз’юшаны град.У сполаху бегалі людзі па вёсцы, І крыкі, і енкі нясліся ў прастор.Здрыгнулася ў

Слайд 38Горам, крывёй, бязмернай пакутай была заліта наша зямля. Час забірае

жывых сведкаў падзей, але застаюцца помнікі, магілы, а таксама дакументы,

якія абвінавачваюць фашысцкіх нелюдзей і іх пасобнікаў.
Пасля акупацыі нашага раёна немцы сабралі ўсё яўрэйскае насельніцтва (1600 чалавек) у Гета, у мястэчку Шаркаўшчына. Летам 1942 года пачалося масавае вынішчэнне яўрэяў, яны былі расстраляны на беразе ракі Дзісна (прыкладна 900 чалавек). Мёртвых, параненых скідалі ў адну яму, засыпаючы зямлёй. Па словах сведак, зямля тут рухалася некалькі дзён.
Зараз на гэтым месцы пабудовы ХПУ, а бліжэй да ракі Дзісна – устаноўлены помнік ахвярам фашызму (у 90-х гадах).
 







Яўрэі былі галоўнымі ахвярамі фашысцкага рэжыму, не выключэнне і Шаркаўшчынскі раён, на тэрыторыі якога пражывала шмат насельніцтва яўрэйскай нацыянальнасці. У памяць аб загінуўшых у некаторых вёсках раёна былі ўстаноўлены помнікі.











Помнік на месцы расстраляных яўрэяў у в. Лужкі
 



 
 

 


























 
Горам, крывёй, бязмернай пакутай была заліта наша зямля. Час забірае жывых сведкаў падзей, але застаюцца помнікі, магілы,

Слайд 3910 ліпеня 2016 года ў аграгарадку Радзюкі ўрачыста адкрылі памятны

знак — гранітную пліту ў памяць тых людзей, якіх расстрэльвалі

проста за тое, што яны былі яўрэямі.
 
 






 



 
 

 

10 ліпеня 2016 года ў аграгарадку Радзюкі ўрачыста адкрылі памятны знак — гранітную пліту ў памяць тых

Слайд 40ГЕРОЙ САВЕЦКАГА САЮЗА Р. С. КУДРЫН

Колькі б гадоў ні прайшло,

колькі б стагоддзяў ні мінула, мы будзем памятаць тых,
хто

пазбавіў свет ад карычневай чумы, а наш народ – ад пагібелі, хто паклаў сваё жыццё
на алтар Айчыны. Многія жыхары Шаркаўшчынскага раёна ведалі выдатнага чалавека,
франтавіка Рамана Сцяпанавіча Кудрына. Ведалі па станоўчым якасцям характару,
розуму і высокай працаздольнасці.
Нарадзіўся Раман Сцяпанавіч 24 ліпеня 1916 года ў вёсцы Зарэчча цяпер
Клінцоўскага раёна Бранскай вобласці ў сям'і селяніна. Мізэрны заробак бацькі і маці
прымусілі Рамана працаваць з ранніх гадоў. Дзіцячыя і юнацкія гады ў яго былі
няпростымі. Варта меркаваць, што менавіта ў гэты перыяд жыцця ў Рамана сфармаваліся
асноўныя рысы і якасці характару.
Тыя ўмовы жыцця і выхавання, у якіх жыў Раман Сцяпанавіч, адклалі свой адбітак на станаўленне характару, асабістых якасцях і яго далейшым жыцці. У 1930 годзе скончыў у горадзе Клінцы школу ФЗУ працаваў на заводзе, затым - рахункаводам у калгасе. У Савецкай Арміі служыў у 1937-39 гадах. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 года. У баях з нямецкімі захопнікамі ў раёне вёскі Калодзеза камандзір мінамётнага ўзвода батальёна 1101-га стралковага палка 326-ой стралковай дывізіі лейтэнант Раман Сцяпанавіч Кудрын праявіў смеласць і рашучасць. Пры акружэнні роты фашыстамі вызначыў іх слабае месца, адкрыў мінамётны агонь, павёў байцоў у атаку і, прарваўшы кальцо акружэння, вывеў цалкам свой асабісты састаў, знішчыўшы пры гэтым каля пяцідзесяці салдат і афіцэраў праціўніка. За свае дзеянні прадстаўляўся да ўзнагароджвання ордэнам Чырвонай Зоркі, але быў узнагароджаны медалём “За адвагу” У баях у перыяд з 22 лютага па 9 сакавіка 1943 года праявіў сябе смелым, здольным камандзірам. Мінамётамі роты знішчыў 30 агнявых кропак праціўніка, затрымаў двух дыверсантаў. За свае дзеянні ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
Асабліва камандзір батальёна капітан Раман Сцяпанавіч Кудрын вызначыўся 7 сакавіка 1945 года ў баі за Гальноў (цяпер Голенюв, Польшча), калі ўмелым манеўрам абыйшоў горад злева і раптоўна ўварваўся на яго ўскраіну. У баі за пераправу ў горадзе, ужываючы абыходны манеўр, навёў пераправу, фарсіраваў раку Іну, выйшаў у тыл праціўніка і адрэзаў яму шлях да адступлення.

 
 






 



 
 

 

ГЕРОЙ САВЕЦКАГА САЮЗА Р. С. КУДРЫНКолькі б гадоў ні прайшло, колькі б стагоддзяў ні мінула, мы будзем

Слайд 41Гэтыя дзеянні прывялі да таго, што 82-і стралковы полк, у

склад якога ўваходзіў батальён капітана Кудрына, з малымі стратамі авалодаў

горадам. У далейшым, у баі пры прарыве абароны праціўніка з плацдарма на захад ад ракі Одэр, капітан Кудрын атрымаў загад ад камандзіра палка правесці праверку боем і заняць першую траншэю праціўніка. У ходзе выканання пастаўленай задачы батальён на працягу 30 хвілін захапіў тры траншэі, з прычыны чаго разведка боем перарасла ў наступленне па ўсім участку.
15 красавіка 1945 года, у перыяд наступлення, у баі за горад Лечын (Германія) умелым манеўрам абышоў праціўніка справа, у сілу чаго той быў вымушаны пакінуць горад. Дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву капітана Кудрына, батальён прарваў абарону праціўніка .
18 красавіка 1945 года капітан Раман Сяргеевіч Кудрын быў цяжка паранены, але не пакінуў поля бою, пакуль батальён не выканаў пастаўленую баявую задачу.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 31 мая 1945 года за ўмелае кіраўніцтва ў баі і праяўленыя пры гэтым адвагу, мужнасць і гераізм капітану Кудрыну Раману Сцяпанавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна (№ 44749) і медаля «Залатая Зорка» (№ 6828). Таксама ўзнагароджаны ордэнамі Леніна (31.05.1945), Кутузава 3-й ступені (19.03.1945), Аляксандра Неўскага
(10.12.1943), медалём «За адвагу» (19.10.1942). Узнагароджваўся юбілейнымі медалямі, беларускім ордэнам “За службу Радзіме” 3-й ступені (15.04.1999).
З 1948 года жыў у Шаркаўшчыне, дзе займаўся партыйнай работай.
Памёр 9 студзеня 2003 года. Пахаваны ў г. п. Шаркаўшчына.
Імя Рамана Сцяпанавіча Кудрына ў Шаркаўшчынскім раёне прамаўляюць з
любоўю, павагай і гонарам.
3 ліпеня 2016 года на Плошчы 1 мая адбылося ўрачыстае адкрыццё Памятнага
знака да 100-годдзя з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Рамана Сцяпанавіча
Кудрына.
Мы схіляем галовы перад мужнасцю тых, хто адстаяў свабоду і незалежнасць
нашай Радзімы. А памяць аб героях будзе вечнай.
 
Гэтыя дзеянні прывялі да таго, што 82-і стралковы полк, у склад якога ўваходзіў батальён капітана Кудрына, з

Слайд 424. ПОМНІКІ ПРЫРОДЫ, ГАРАДЗІШЧА КАЛЯ ВЁСКІ ГАРАДЗЕЦ

Надзвычай важным помнікам старажытнай

гісторыі Шаркаўшчыны з’яўляецца гарадзішча каля вёскі Гарадзец (Непрацяглы час яна

мела назву Дзіўная), што знаходзіцца на высокім беразе р. Мнюта, правага прытока Дзісны. Помнік добра захаваўся, пляцоўка гарадзішча трохвугольная, плошча 1 га. Вышыня пляцоўкі над узроўнем вады ў Мнюце 20 м. З паўночнага боку яна абкружана валам даўжынёй 100 м, вышынёй 5 м. Гэта тыповая мысавае гарадзішча.
Гарадзішча абследаваў у 1972 г. археолаг Я. Г. Звяруга. Ён паставіў пытанне аб магчымасці суаднесці археалагічны помнік з паведамленнямі летапісаў пра горад Полацкага княства Гарадзец, месца размяшчэння якога пакуль невядома. У 1973 г. правёў невялікія раскопкі Г.В. Штыхаў. Для высвятлення характару помніка былі неабходны далейшыя археалагічныя даследаванні. Магчымасць зрабіць іх з’явілася ў 1981 г. Актыўны ўдзел у даследаваннях прыняў вядомы беларускі мастак А.А. Марачкін.
Раскопкі праводзіліся ў двух процілеглых месцах пляцоўкі гарадзішча. Першы раскоп знаходзіўся каля ўсходняга ўвахода на гарадзішча. Плошча раскопу 52 кв.м. Таўшчыня культурнага пласта 0,3 – 0,4 м без уліку ям у мацерыку, глыбіня якіх складала 0,4 – 0,6 м. Усяго выяўлена сем ям, з іх дзве малыя ад слупоў. Культурныя напластаванні даследаваліся пластамі таўшчынёй па 20 см, паводле прынятай методыкі.
Яма № 1 часткова была даследавана ў 1973 годзе. Тут было знойдзено скроневае крывіцкае кальцо. Вывучалася яе усходняя частка, дзе было шмат гліны. Яма № 2 – невялікае паглыбленне. У ёй знойдзены два кавалкі верхніх частак ляпных гаршкоў VІІІ – ІХ ст. Яма № 3 – вялікіх памераў, раскапана часткова. Яе глыбіня 0,4 м, зверху выяўлена некалькі камянёў. Тут знойдзена шмат керамікі: кавалак гаршка, напэўна, трэцяй чвэрці 1-га тысячагоддзя н.э., два фрагменты начынне ІХ – пачатку Х ст. і 25 кавалкаў кругавога посуду, у тым ліку 9 венчыкаў ХІ ст., 12 сценак, 4 донцы, сярод іх 2 з клеймамі.
Яма № 4 даволі глыбокая – 1 м. Раскапана толькі частка. У нізе было вуголле і кераміка трэцяй чвэрці 1-га тысячагоддзя н.э. Тут выяўлена 8 кавалкаў ад гаршкоў ІХ – пачатку Х ст., 36 фрагментаў сценак і адно донца. Яма найбольш ранняя з усіх у раскопе, бо у ёй няма ганчарнай керамікі. Удалося натрапіць на бронзавую трапецападобную падвеску з арнаментам. Бліжэй да ямы № 5 знойдзена бразготка з крыжападобнай прарэзінай. У яме № 5 знаходзілася 7 кавалкаў ляпнога посуду, з якіх 2, напэўна, ад гаршка пачатку Х ст., ганчарнага посуду 10 кавалкаў, з іх 2 кавалкі ХІ ст.
 
4. ПОМНІКІ ПРЫРОДЫ, ГАРАДЗІШЧА КАЛЯ ВЁСКІ ГАРАДЗЕЦНадзвычай важным помнікам старажытнай гісторыі Шаркаўшчыны з’яўляецца гарадзішча каля вёскі Гарадзец

Слайд 43Такім чынам, у першым раскопе кераміка выяўлена не толькі ў

ямах, але і ў культурным пласце. У пласце 2 знойдзена

10 кавалкаў ляпнога посуду, уключаючы венцы ІХ ст. Кругавой керамікі ў пласце - 6 фрагментаў. Сярод іх два кавалкі керамікі Х – ХІ ст., 2 фрагменты ХІІ – ХІІІ ст. Адкапана таксама кераміка ХVІІ ст.










Вучні Лужкаўскай сярэдняй школы на археалагічных раскопках гарадзішча Гарадзец у 1981 г.

Усяго знойдзена 72 абломкі ляпной керамікі. Ад кругавой керамікі – 60 вялікіх фрагментаў і яшчэ 211 дробных кавалкаў. Ляпнога посуду амаль у 4 разы менш, чым посуду, зробленага на ганчарным крузе. Акрамя таго, выяўлены 2 гліняныя біканічныя прасёлкі і жалезны нож.
Асаблівую цікавасць уяўляюць знаходкі сярэбраных манет – дырхемаў. Амаль на мацерыку знойдзена ½ дырхема. Паводле вызначэння В.Н.Рабцэвіча, гэта Абасіды, Харун ар-Рашыд (786 – 809гг.), Мадынат ас-Салам (803 – 804гг.) Другая манета захавалася цалкам: Саманіды, Наср ібн Ахмад (914 –943гг.), аш-Шаш (933г.) з імем халіфа ал-Кахіра білаха (932 – 933гг.) Вага 3,53г, дыяметр 2,7 см. Другі дырхем знойдзены на адлегласці 1,5 м ад вышэй апісанага дырхема, таксама ў культурным пласце. Магчыма, гэта манета трапіла ў культурны пласт каля сярэдзіны Х ст.
На такім жа ўзроўні, як манеты, знойдзены і жалезныя шлакі. Па вызначэнні М.Ф. Гурына, адзін кавалак уключае буйныя канкрэцыі жалеза. Тут была майстэрня па вырабе крычнага жалеза.
Пры раскопках часта трапляліся косці жывёл, у іх ліку косці свойскіх свінні і быка.
Другі раскоп закладзены ў паўночна-заходнім вуглу пляцоўкі гарадзішча і мае памеры 4х14 м. Магутнасць культурнага пласта да 1 м. У мацерыку выяўлены ямы гаспадарчага прызначэння глыбінёй 0,8 – 0,9 м.
У заходняй частцы раскопу – авальная ў плане яма глыбінёй 0,8 м. Тут шмат позняй керамікі і адзін гаршчок ХV ст., які захаваўся цалкам.
 

 



 
Такім чынам, у першым раскопе кераміка выяўлена не толькі ў ямах, але і ў культурным пласце. У

Слайд 44 Ва ўсходняй частцы раскопу ў ніжніх пластах выяўлена значная

колькасць знаходак. Гліняныя праселкі прадстаўлены чатырма экземплярамі. Каменная форма выкарыстоўвалася

для выбару манетападобных падвесак і іншых рэчаў. Ад бронзавага пласціністага бранзалета захаваліся дзве часткі з тонкім прыгожым арнаментам. Упрыгожаны арнаментам таксама абломак, верагодна, шыйнай грыўні.
Добра захавалася тыповае крывіцкае бранзалетападобнае скроневае кольца. знойдзены тры нажы і дзве пацеркі: адна паставая чырвонага колеру, другая шкляная пазалочаная ХІ ст. Выяўлены жалезныя шлакі.
У другім раскопе знойдзена шмат ляпной керамікі: фрагменты верхніх частак гаршкоў з плечукамі VІІІ – ІХ ст., ганчарны посуд – шэрагліняная кераміка ХІІІ – ХVІІІ ст., начынне з зялёнай палівай ХVІ – ХVІІІ ст. Быў посуд ХVІІІ – ХІХ ст., абломкі кафлі ХVІІ ст., фрагмент фаянсавага посуду ХІХ ст.
Керамічны матэрыял з двух раскопаў аднолькавы. Значную частку знаходак керамікі склаў ляпны посуд VІІІ – ХІХ ст., характэрны для іншай стадыі культуры доўгіх курганоў Полацкага Падзвіння. Уся астатняя кераміка, зробленая з дапамогай ганчарнага круга, адносіцца да Х – ХІІ ст., а таксама да перыяду позняга феадалізму ХV – ХVІІІ ст.
З мэтай вывучэння абарончых збудаванняў каля ўвахода ў гарадзішча была зроблена зачыстка вала. Заўважаны падсыпкі вала і некалькі бярвёнаў у ім. Барвёны знаходзіліся ў ніжняй частцы першапачатковага вала. Яны сасновыя. У насыпе вала знойдзены абломак ляпнога посуду з мноствам жарствы ў гліне. Магчыма, умацаванні адносяцца да VIII — IX ст., але для падцвярджэння неабходны далейшыя даследаванні.
Абследавалася мясцовасць каля гарадзішча з мэтай выяўлення прыкмет паселішча. Аднак гэта не мела поспеху. Няма прыкмет старажытнага паселішча таксама на тэрыторыі сучаснай вёскі.
Такім чынам, даныя раскопак дазваляюць сцвярджаць, што ў VІІІ – ІХ ст. на беразе р. Мнюта знаходзілася ўмацаванае паселішча полацкіх крывічоў, роквіт якога прыпадае на Х – 1-ю палову ХІ ст. Доказаў існавання горада ў ХІІ – ХІІІ ст. не выяўлена. У ХV – ХVІІІ ст. тут знаходзілася сядзіба феадала.
У раёне знаходзяцца 4 геамарфалагічныя помнікі прыроды мясцовага значэння, 2 геалагічныя помнікі мясцовага значэння, 5 геалагічных помнікаў прыроды рэспубліканскага значэння, геолага-геамарфалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння.
Ва ўсходняй частцы раскопу ў ніжніх пластах выяўлена значная колькасць знаходак. Гліняныя праселкі прадстаўлены чатырма экземплярамі.

Слайд 45ГЕОЛАГА-ГЕАМАРФАЛАГІЧНЫ ПОМНІК ПРЫРОДЫ РЭСПУБЛІКАНСКАГА ЗНАЧЭННЯ
 
Кушлеўская даліна прарыву размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы

раёна на абодвух берагах Мнюты паміж вёскамі Кушлева і Рубашкі.

Па поўначы мяжа помніка праходзіць па паўночнай ускраіне вескі Кушлева, на ўсходзе — па дарозе Дзіўнае—Шабаны, на захадзе — па шашы Шаркаўшчына—Пліса, на поўдні — па паўночнай ускраіне вёскі Рубашкі. Агульная плошча складае 0,5 км2. Абсалютныя адзнакі паверхні змяняюцца ад 140 м у рэчышчы ракі Мнюта да 162 м над узроўнем мора на прырэчных пагорках. Трапіць да помніка можна па шашы Шаркаўшчына—Пліса да паўднёвай ўскраіны вескі Кушлева і далей на ўсход 0,6 км да брода праз раку. У межах помніка даліны Мнюта праразае ў мерыдыяльным напрамку з поўдня на поўнач паласу пагоркаў, што выцягнута ў субшыротным накірунку. Уяўляе сабою тыповую даліну прарыву, якая ўзнікла прыкладна 13—12 тысяч гадоў таму назад у выніку прарыву ракі праз зону паазерскіх марэнных пагоркаў. У наваколлі вёскі Кушлева даліна звужаецца і набывае выгляд каньёна глыбінёй 22 м з вельмі стромкімі схіламі і шырынёю каля 150—200 м.
У даліне прарыву сустракаецца высокі поплаў, ягоная паверхня мае вышыню 1,5 – 1 м і слабы нахіл да рэчышча. Па абодвух баках даліны, дзе рака ўтварае выгіны і падмывае свае берагі, поплаў адсутнічае. Тут знаходзяцца ўнікальныя, амаль стромкія схілы, вышыня якіх дасягае 16—21 м, даўжыня — да 200 м. У абрывах даліны выступаюць найбольш шырокія і высокія ў беларускім Паазер'і натуральныя агаленні ледніковых адкладаў. Гэтыя ўтварэнні ўяўляюць сабою чырвона-бурыя марэнныя супескі магутнасцю больш 20 метраў. У агаленнях добра відаць тэкстуры адкладаў і гляцыятэктанічныя структуры.
Даліна ракі Мнюта ў наваколлях вескі Кушлева з'яўляецца эталонным прыкладам даліны прарыву ў нашай краіне. Навукова-пазнавальнае значэнне гэтай тэрыторыі заключаецца ў тым, што яна найбольш дакладна адлюстроўвае працэсы нараджэння гідрасеткі пры дэградацыі (адступанні) паазёрскага ледавіка, працэсы праразання ракою пагоркавай мясцовасці і этап існавання яе ва ўмовах падпруджвання ракі Дзісненскім прыледавіковым палеавадаёмам, а таксама пасляледніковую гісторыю развіцця прыроды. Ужо некалькі дзесяцігоддзяў прыцягваюць да сябе ўвагу геолагаў гэтыя стромкія схілы ракі. Спецыялісты вывучаюць будову, марфалогію і гісторыю развіцця даліны Мнюты і навакольных марэнных пагоркаў. Гэта выдатны палігон для вывучэння літалагічных асаблівасцяў і структуры ледніковых адкладаў. Акрамя навуковага значэння даліна ўтварае адзін з самых маляўнічых ландшафтаў Шаркаўшчынскага раёна. Упрыгожваюць гэты куток добрыя далягляды, вертыкальныя марэнныя схілы, даліны з глыбокім меандруючым рэчышчам.

 
ГЕОЛАГА-ГЕАМАРФАЛАГІЧНЫ ПОМНІК ПРЫРОДЫ РЭСПУБЛІКАНСКАГА ЗНАЧЭННЯ Кушлеўская даліна прарыву размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы раёна на абодвух берагах Мнюты паміж вёскамі

Слайд 46ГЕАЛАГІЧНЫЯ ПОМНІКІ ПРЫРОДЫ РЭСПУБЛІКАНСКАГА ЗНАЧЭННЯ

Вялікі камень Лапуноўскі знаходзіцца за 2,5

км  на паўночны захад ад в. Лужкі і за 25 км

ад Шаркаўшчыны.
Валун складзены гранітам шэрым дробназярністым з вялікай колькасцю ўключэнняў цёмнаколерных мінералаў. Паверхня камлыгі згладжаная, адшліфованая, форма падобная на выцягнутую паўсферу. Прынесены ледавіком са Швецыі прыкладна 20-15 тыс. гадоў таму назад. Вага бачнай часткі каля 25 тон. Найбольшая ледавіковая камлыга Шаркаўшчыны.
Вялікі камень Пашкоўскі знаходзіцца за 2 км на паўднёвы ўсход ад в. Більдзюгі і за 12 км ад Шаркаўшчыны каля в. Вішнявец.
Камлыга складзена гранітам шэрым дробназярністым, гарызантальна-слаяватым за кошт чаргавання жылкаў шэравата–ружовага палявога шпату. Камлыга прынесена ледавіком са Скандынавіі прыкладна 20-15 тыс. гадоў таму. Форма яго падобная на ледагранік. На паверхні яе растуць імхі і лішайнікі.
Вялікі камень Дубоўкоўскі знаходзіцца за 4 км на ўсход – паўночны ўсход ад сельсавета в. Лужкі і за 29 км на ўсход ад Шаркаўшчыны ў в. Дубоўка. Камлыга складзена шэрым з блакітным адценнем гранітам дробназярністым. Камлыга добра адшліфавана, на ёй бачны ледавіковыя шрамы і драпіны. Яму прыкладна 20-15 тыс. гадоў. Прынесены ледавіком з Карэліі. Вага каля 18 тон.
 

 
ГЕАЛАГІЧНЫЯ ПОМНІКІ ПРЫРОДЫ РЭСПУБЛІКАНСКАГА ЗНАЧЭННЯ Вялікі камень Лапуноўскі знаходзіцца за 2,5 км  на паўночны захад ад в. Лужкі і

Слайд 47Шалёны камень Грыдзюшкінскі знаходзіцца за 5 км на ўсход ад в.

Лужкі і за 30 км ад Шаркаўшчыны ў в. Малыя

Грыдзюшкі. Валун складзены ружовым гранітам. Прынесены ледавіком са Скандынавіі прыкладна 20-15 тыс. гадоў таму назад. Мае акругленую пляскатую форму паверхні, на якой расце шмат імхоў і лішайнікаў.
Даўжыня каменя 1,6 метра, шырыня — 1,3, вышыня — 0,55, абвод — 4,2 метра. Аб'ём — 0,6 кубічнага метра, вага — 1,6 тоны. Інстытут геалагічных навук НАН Беларусі рэкамендуе забараніць вакол каменя работы, якія могуць пашкодзіць ці змяніць паверхню помніка. На гэта скіравана і адпаведнае рашэнне райвыканкама.
Здаўна былі вядомыя звесткі пра яго лекавыя якасці. Яшчэ Язэп Драздовіч на пачатку стагоддзя запісаў са слоў сваей пляменніцы Ядвісі: "Во гэты шалёны камень. Тут, кажуць, даўней прабягаў ашалелы чалавек, упаў на гэты камень, дый пачаў яго грызці... Грыз, грыз аж датуль, пакуль не заснуў. А прачнуўся — аздаравеў, і цяпер, калі дзе каго шалёны сабака абкусае, з гэтага каменя на лекі кавалкі адбіваюць". Мастак зазначае, што, "праходзячы міма гэтага каменя, заўважыў на ягоным горбе два шрамы ад стальнога зубіла, з дапамогаю якога параўнальна нядаўна быў зроблены невялікі — як на паўдалоня, адшчэп". Але гэта рабілася зрэдку, і валун добра захаваўся ў сваім першасным выглядзе.
Рэспубліканскім геалагічным помнікам прыроды з’яўляецца камень Іванскі з надпісам, які знаходзіцца за 3,8 км на паўднёвы ўсход ад усходняга ўскрайку в. Болкалы, за 7 км на ўсход - паўночны ўсход ад сельсавета в. Радзюкі за 12 км на паўднёвы захад ад в. Германавічы і 8,8 км на ўсход - паўднёвы ўсход ад г. п. Шаркаўшчына.
За 2,1 км на паўднёвы ўсход ад в. Іванскія і за 0,75 км на паўночны ўсход ад в. Чаронка (Глыбоцкі раён) ва ўрочышчы “Погарка” на раллі захаваўся невялікі, але адметны валун. Даўжыня яго доўгай восі дасягае 1,50 м, кароткай – 1,05, вышыня - 70, абвод – 4,20 м, аб’ём – 0,6 куб. м, вага – 1,6 т. Валун складзены гранітам рапаківі ружавата-шэрым дробназярністым з утрыманнем вялікай колькасці крышталёў палявога шпату ў выглядзе авоідаў памерам ад 0,5 да 5 см у папярочніку без алігаклазавай аблямоўкі, і таблічак памерам 1х1,5 і 1х3 см, а таксама крышталёў цёмна-шэрага кварца ў выглядзе зерняў ад 2 да 5 мм. Парода належыць да кіроўнага тыпу і прынесена ледавіком прыкладна 20-15 тыс. гадоў таму з паўднёва-заходняй Фінляндыі ў час паазёрскага зледзянення. Форма валуна амаль кубічная з акругленымі гранямі.
На верхняй роўніцы валуна захавалася некалькі літараў і лічбаў: “АDRPВSS і 1731”, а таксама тры вертыкальныя паласы над гэтым надпісам. Магчыма, што на камяні адлюстравана дата і скарочаная назва падзеяў (так званая лацінская фармулёўка), якія звязаныя з дзейнасцю каталіцкага ордэну. Менавіта ў гэты час у гэтых мясцінах актыўна працаваў вядомы грамадскі дзеяч Жаба, які быў фундатарам дамініканскага касцёлу (манастыра). Валун належыць да аб’ектаў, якія маюць навуковае значэнне (геалагічнае, гістарычнае і этнаграфічнае), на паверхні якога захаваліся старадаўнія знакі, таму ён варты абвяшчэння геалагічным (мінералага-петраграфічным) помнікам прыроды рэспубліканскага значэння.
Шалёны камень Грыдзюшкінскі знаходзіцца за 5 км на ўсход ад в. Лужкі і за 30 км ад Шаркаўшчыны

Слайд 48ГЕАМАРФАЛАГІЧНЫЯ ПОМНІКІ МЯСЦОВАГА ЗНАЧЭННЯ

Да геамарфалагічных помнікаў прыроды адносіцца Гара Фядотава, якая

размешчана за 0,5 км на паўночны  захад ад в. Красная

паміж в. Красная, Пушчалаты і мяжой з Міёрскім раёнам. З поўдня і захаду тэрыторыя помніка абмежаваная мясцовымі дарогамі, якія злучаюць в. Фролаўшчына, Красная, Пушчалаты, з поўначы і ўсходу – мяжою раёна. Плошча помніка прыроды роўная 1,8 кв.км.
Гара Фядотава з’яўляецца найвышэйшым пунктам Шаркаўшчынскага раёна – 172,1 м над узроўнем мора. У геамарфалагічных адносінах яна ўяўляе сабою невялікі вуглавы масіў – элементарную форму, якая ўтварылася на стыку двух суседніх языкоў ледавіка. У плане пагорак мае форму трохкутніка з вяршыняй, якая накіравана на поўнач. У рэльефе гэта даволі выразнае скляпеннае падняцце, выцягнутае ў шыротным напрамку на 1,7 км, а з поўначы на поўдзень — на 0,7. Пагорак уздымаецца над суседнімі ледавіковымі заглыбленнямі на 12 метраў. Ён мае дробнаўзгоркава-западзінную паверхню. У цэнтры Фядотавай Гары месціцца самы высокі ўзгорак, на якім стаяў трыангуляцыйны знак. Схілы гары спадзістыя са стромкасцю 12 градусаў. На паўночным схіле моцна перасечаны пагоркавы рэльеф з асобнымі эразійнымі лагчынамі. Пагоркі і схілы западзінаў складзены чырвона-бурымі марэннымі супескамі і суглінкамі. На вяршыні гары агаляюцца пяскі і пясчана-жвіровыя адклады з галькаю і валунамі. Наогул, на паверхні пагорка адзначана шмат валуноў, якія сцягнуты ў вялізныя крушні.
Гара Фядотава ўтварылася прыкладна 20—15 тысяч гадоў таму ў часы паазёрскага зледзянення паміж языкамі ледавіковага покрыва. Матэрыял гары быў выціснуты целам ледавіка з паніжэнняў у месца стыку суседніх языкоў.
Паверхня Гары Фядотавай занята ў асноўным пашаю, на паўночна-заходнім схіле захаваліся асобныя ўчасткі хваёва-лісцевага лесу і хмызняку. Тэрыторыя выкарыстоўваецца ў сельскагаспадарчых мэтах.
Першасны ўзгорка-западзенны рэльеф гары парушаны меліярацыяй, у западзінах пракладзены дрэнажныя канавы. 3 вяршыні гары добра аглядаць навакольныя краявіды і ландшафты Дзісненскай нізіны.

 

ГЕАМАРФАЛАГІЧНЫЯ ПОМНІКІ МЯСЦОВАГА ЗНАЧЭННЯ Да геамарфалагічных помнікаў прыроды адносіцца Гара Фядотава, якая размешчана за 0,5 км на паўночны  захад

Слайд 49Града Зянкевіча, якая  размешчана ў в. Парэчча Лужкаўскага сельскага Савета.

Знаходзіцца за 7 км на поўдзень ад в. Лужкі і

за 30 км на ўсход ад Шаркаўшчыны.
Помнік прыроды атачоны меліяратыўнымі каналамі і дарогамі, што пракладзены па лагчынах і падэшве грады, а на поўдні і паўднёвым усходзе – мяжою з Глыбоцкім раёнам і возерам Вярхі. Плошча помніка складае 0,8 км2. Трапіць да яго можна па шашы Шаркаўшчына – Лужкі – Пліса да в. Парэчча і далей 0,8 км на захад – паўднёвы захад да хутара Зянкевіча.
Града Зянкевіча — вузкая і выразна выяўленая ў рэльефе града водна-ледавіковага паходжання. Яна прасочваецца ад невялічкага азярца  ля  в. Кавалёва ва ўсходнім - паўднёва-ўсходнім напрамку на 1,5 км, а потым ля в. Парэчча ўтварае каленападобны выгін і цягнецца ў паўднёвым кірунку, дзе ля в. Вярхі пераходзіць у дэльту. У плане града мае пакручастыя абрысы агульнай даўжынёй 3 км, шырынёй — 50-250 м, вышыня паверхні вагаецца ад 155 да 170 м над  узроўнем мора, а над лагчынамі, што далучаюцца да яе, уздымаецца на 6-19 м. Такія формы рэльефу з'яўляюцца тыповымі для часткаў і мёртвага лёду вобласці старажытных зледзяненняў і маюць назву озы, озавыя грады.  Гэтая  озавая  града складзена пераважна пяском, на паверхні скрозь залягае марэнная накрыўка (чырвона-буры суглінак з галькай і валунамі). На паверхні адзначана вялікая колькасць крышталічных валуноў. Паверхня оза валападобная з вузкім грабянём, месцамі дзе-нідзе з замкнёнымі западзінамі да 50 м у дыяметры, слабапукатымі, доўгімі бугрыстымі схіламі.
Града Зянкевіча — тыповая для Беларусі форма водна-ледніковага рэльефу.
Быстрыцкая даліна знаходзіцца ў в. Мельніца і Абалонь Станіславоўскага сельскага Савета, за 9,5 км на захад ад сельскага савета в. Станіславова і за 20 км на паўднёвы захад ад цэнтра Шаркаўшчыны. Плошча помніка 0,6 км2. Трапіць да аб’екта можна на шашы Шаркаўшчына – Казьяны да маста праз р. Быстрыца.
Местачковая даліна размешчана ў в. Лужкі. Знаходзіцца за 26 км на ўсход ад г. п. Шаркаўшчына. Плошча помніка складае 0,5 км2. Пад’ехаць да помніка прыроды можна па шашы Шаркаўшчына – Лужкі да паўночнай ваколіцы вёскі.
 

 

Града Зянкевіча, якая  размешчана ў в. Парэчча Лужкаўскага сельскага Савета. Знаходзіцца за 7 км на поўдзень ад

Слайд 50 ГЕАЛАГІЧНЫЯ ПОМНІКІ МЯСЦОВАГА ЗНАЧЭННЯ
 
Побач з вялікім каменем Дубоўкаўскім, які ля

вёскі Дубоўка, ёсць і валун Дубаўкоўскі. Гэта за чатыры кіламетры ад

вёскі Лужкі і 29 км ад гарадскога пасёлка.
Валун знаходзіцца літаральна ў ста метрах на ўсход ад вёскі Дубоўка на міжмежжы раллі. Даўжыня ледавіковага валуна, яго доўгай восі дасягае 3,3 метра, кароткай — 1,65. Вышыня складае 2,3 метра. У абводзе ён 7,8 метра. Аб'ём валуна 6,7 кубічных метра. Вага — 17,6 тоны.
Валун складзены гранітам светла-шэрым дробназярністым, метамарфізаваным, які прасечаны слайкамі ружовага палявога шпату таўшчынёю ад аднаго да сямі сантыметраў. Па гэтых слайках парода моцна дэсквамавана і выглядае вельмі маляўніча. Прынесена прыкладна 20—15 тысяч гадоў таму ў часы паазёрскага зледзянення са Скандынавіі.
Валун мае прасападобную форму, сцягнуты з раллі і пастаўлены рогам. На ягонай паверхні захавалася да пяці відаў імхоў і лішайнікаў. Ляжыць на 148,8 метра над узроўнем мора.
Валун Дубаўкоўскі належыць да аб'ектаў, якія маюць навуковае значэнне. Мае вельмі маляўнічы выгляд і павінен знаходзіцца пад аховай.
 
5. СТАРАЖЫТНЫЯ ПАРКІ

У канцы XVIII – пачатку XX стагоддзяў на тэрыторыі Беларусі, асабліва ў заходняй яе частцы, буйныя землеўладальнікі побач са сваімі маёнткамі закладвалі, разбівалі паркі — вялікія сады або гаі з алеямі і кветнікамі па еўрапейскіх узорах. У першую чаргу яны выконвалі эстэтычную функцыю, з’яўляючыся неад’емнай часткай палацава-паркавых комплексаў, былі іх прыродным упрыгожваннем..
У Шаркаўшчынскім раёне да нашага часу часткова захаваліся помнікі садова-паркавага мастацтва ў вёсках Гарадзец, Германавічы, Варонка, а таксама ў гарадскім пасёлку, канечне, няма ўжо той былой велічы і непаўторнага прыроднага хараства, якія аздаблялі насаджэнні дрэў і кветнікоў 50, 100 і болей гадоў таму назад. Час і абыякавае людское абыходжванне адыгралі тут сваю адмоўную ролю.
 


 

 ГЕАЛАГІЧНЫЯ ПОМНІКІ МЯСЦОВАГА ЗНАЧЭННЯ Побач з вялікім каменем Дубоўкаўскім, які ля вёскі Дубоўка, ёсць і валун Дубаўкоўскі. Гэта за

Слайд 51ПАРК У ВЁСЦЫ ГАРАДЗЕЦ

Каля палаца Зіберг-Плятэра захаваліся рэшткі парку, высаджанага

ў англійскім стылі на плошчы каля 10 гектараў. Працягнуўся ён

па абодвух, вельмі стромкіх у гэтых месцах, берагах ракі Мнюта, якая падзяляла тэрыторыю маёнтка сваім выгнутым рэчышчам на тры вялікія часткі. У свой час гэта ўдала было выкарыстана для стварэння пейзажнай кампазіцыі парку і штучных сажалак. За ракой, па восі палаца, размяшчалася паляна з маляўнічымі групамі бяроз. Парк быў абсаджаны дрэвамі лісцевых парод з паасобнымі елкамі. У дэндралагічным складзе насаджэнняў трапляюцца белая ніцая вярба, блакітная елка, еўрапейская лістоўніца, розныя дэкаратыўныя кустарнікі. Абодва бакі парку – вышэйшы, на якім стаяў палац, і ніжэйшы – аб’ядноўваліся паміж сабой звілістымі сцежкамі і мастком. Ад мястэчка Лужкі да маёнтка вёў шырокі тракт, абапал абсаджаны бярозамі.Штовечар граф разам са сваёй жонкай рабіў выезды-прагулкі на карэце, аглядаючы такім чынам свае ўладанні. Першапачаткова парк быў спланаваны так, каб вялікія групы дрэў не засланялі від з вакон палаца на касцёл Міхаіла Арханёла ў Лужках.
Ходзяць легенды, быццам у графскім парку і каля маёнтка вясной і ўлетку нельга было заўважыць ніводнага камара. У накірунку з поўдня на поўнач да палаца праходзіла кароткая ўязная алея. Уздоўж дарогі ішла пасадка бэзу і ліп. Уезд фіксаваўся чатырма пілонамі з чырвонай цэглы з арнаментальнымі ўстаноўкамі. Такое рашэнне ўязной алеі не мае аналагаў у Беларусі. За алеямі з двух бакоў размяшчаліся сады, якія не захаваліся. Вялікая шкода парку была нанесена прыватнай забудовай.

ГЕРМАНАВІЦКІ ПАРК

Нечым падобны па планіроўцы да гарадзецкага парк графа Зрыні-Шырына ў Германавічах. Закладзены ён у канцы XVIII стагоддзя і размешчаны на правым беразе ракі Дзісна. Асаблівасць яго планіроўкі – дзве тэрасы з невялікім нахілам у бок ракі. На самым краі верхняй тэрасы размяшчаўся палац (захаваўся да нашых дзён), на ніжэйшай рос вялікі сад. Цяпер на гэтым месцы знаходзяцца стадыён Германавіцкай сярэдняй школы і прышкольны ўчастак для вырошчвання гародніны. Каля самай ракі па загаду графа сялянамі былі выкапаны чатыры штучныя вадаёмы розных форм і памераў. Злучаліся яны паміж сабой пратокай, а з боку ракі абмяжоўваліся земляным валам, па якому ў тыя часы праходзіў прагулачны маршрут. З яго на поўнач адкрываўся прыгожы краявід на раку і паўвостраў, а з боку поўдня – на парк і сам палац, што велічна ўзвышаўся над Германавічамі. Дадатковы вал абараняў парк ад веснавога разводдзя Дзісны.



 

ПАРК У ВЁСЦЫ ГАРАДЗЕЦКаля палаца Зіберг-Плятэра захаваліся рэшткі парку, высаджанага ў англійскім стылі на плошчы каля 10

Слайд 52Гісторыя і час прывялі парк да безнадзейнага стану. “Яго “рэанімацыя”

адбылася вясной 2015 года пад час рэалізацыі праекта “Малыя рэкі

– вялікія праблемы”, які праходзіў пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза і накіраваны на абарону прытокаў Дзісны. Арганізатарамі «Фестывалю малых рэк» сталі фонд «Інтэракцыя» і Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт.

ГАНАЎСКІ ПАРК
У некалькі этапаў фарміраваўся парк паблізу вёскі Варонка (Ганаўскі парк). Мае назву ад аднайменнага мястэчка, дзе размяшчаўся маёнтак паноў роду Лапацінскіх. Першыя насаджэнні тут закладзены ў другой палове XVII стагоддзя. І ажно да сярэдзіны XIX стагоддзя паступова, год за годам, тэрыторыя парку ў 16 гектараў дапаўнялася і абнаўлялася шматлікімі відамі кустарнікаў і дрэў. Парк выцягнуты не па восі, як звычайна, а перпендыкулярна да яе. Да Цэнтральнага баскета* з бакоў прымыкаюць па аднаму баскету, да параднай часткі – дзве невялікіх, прамавугольнай формы дзялянкі (80х90) з абсадкай ясеня па перыметру. Цэнтральны баскет акаймаваны ліпавай алеяй (шырыня 3 м, пасадка ў радзе 0,5 м). Маршрут для прагулкі састаўляў 1,3 км. Высата ліп у алеі 32 м, іх узрост больш 200 год. У нішы алеі знаходзілася альтанка**. У баскетах раслі фруктовыя сады, якія адрозніваліся разнастайнасцю дробнаплодных яблынь. Парк меў другі (запасны) уезд у выглядзе бярозавай алеі, размешчанай перпендыкулярна асноўнай кампазіцыйнай восі.
Парк уражвае ліпавымі прагулачнымі алеямі, якія захаваліся да нашых дзён. Ліпы, утвараючы амаль суцэльнае кола па перыметру ўнутраных насаджэнняў, маюць вышыню да 30 метраў, а ўзрост звыш 200 гадоў. Не менш уражваюць памерамі і алеі з дубоў-веліканаў, што, нібы магутныя асілкі, сваімі вялізнымі галінамі і густой лістотай ствараюць улетку прыродны ахоўны дах.

Гісторыя і час прывялі парк да безнадзейнага стану. “Яго “рэанімацыя” адбылася вясной 2015 года пад час рэалізацыі

Слайд 53Яшчэ і зараз унутры парку можна трапіць на здзічэлыя дрэвы

калісьці багатых па разнастайнасці і рэдкасці пладовых садоў. Па словах

тутэйшых жыхароў, у той час, калі ўся гэта тэрыторыя адносілася да Польшчы, граф Лапацінскі, якому належылі навакольныя вёскі, маёнтак і сам парк, быў вельмі багатым. У яго нават меўся ўласны легкавы аўтамабіль (кабрыялет), што для мясцовых сялян было вельмі дзіўнай і нязвыклай рэччу. Асабліва палохаліся людзі, калі граф разганяў свой транспартны сродак да звыш высокай па тых часах хуткасці — 50 км/гадз.
Але няма ўжо нават рэшткаў збудаванняў панскага маёнтка, які быў знішчаны збяднелымі сялянамі перад прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь.

МЕСЦА АДПАЧЫНКУ – ПАРК СГТ

У досыць добрым стане захаваўся да нашага часу парк, што належыў панам роду Багуцкіх у Шаркаўшчыне, які цяпер жыхары гарадскога пасёлка называюць паркам сельгастэхнікі (СГТ). Насаджэнні ў ім складаюцца з ліпавых алей, злучаных паміж сабой сажалкамі і насыпанымі штучнымі ўзгоркамі. Яшчэ ў савецкія часы на тэрыторыі парку была збудавана сцэнічная пляцоўка, заасфальтаваны дарожкі, добраўпарадкавана тэрыторыя. Тут штогод ладзілася раённае мерапрыемства, прысвечанае святу ўраджая. Працавалі стацыянарныя гандлёва-выставачныя павільёны па продажы сельгаспрадукцыі ад кожнага калгаса і саўгаса. І сёння гарадскі парк вылучаецца чысцінёй і дагледжанасцю. Парадак на яго тэрыторыі падтрымліваецца агульнымі намаганнямі прадпрыемстваў і арганізацый райцэнтра, актывістамі БРСМ. На сцэнічнай пляцоўцы праходзяць шматлікія культурна-масавыя мерапрыемствы: раённы фестываль “Прыдзісенскія крыніцы”, Купалле і іншыя.
У Шаркаўшчыне, у аграгарадках і іншых населеных пунктах раёна, каля школ, устаноў культуры і медыцыны, на прыватных тэрыторыях закладваюцца маладыя паркі і алеі, прысвечаныя юбілейным датам.

Яшчэ і зараз унутры парку можна трапіць на здзічэлыя дрэвы калісьці багатых па разнастайнасці і рэдкасці пладовых

Слайд 54Вельмі радуе той факт, што шэфства над імі замацавана за

пярвічнымі арганізацыямі БРСМ, за школьнікамі, якія сістэматычна сочаць за парадкам

на тэрыторыі насаджэнняў.
У народзе кажуць, што кожны чалавек у жыцці павінен пасадзіць хаця б адно дрэва, тым самым пакідаючы памяць аб сабе сваім нашчадкам. А тыя паркі, гаі, якія былі пасаджаны рукамі нашых продкаў стагоддзі таму назад, тояць у сабе не адну яшчэ таямніцу аб сваіх стваральніках, маўкліва ўглядаючыся ў вышыню нябёсаў.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Дарагія сябры! Спадзяёмся, што перагарнуўшы апошнюю старонку нашага выдання, вы абавязкова адправіцеся ў вандроўку па родных мясцінах, падчас якой даведаецеся штосьці дасюль невядомае пра родны край, больш уважліва будзеце ставіцца да той спадчыны, якая засталася нам ад продкаў.
 
Вельмі радуе той факт, што шэфства над імі замацавана за пярвічнымі арганізацыямі БРСМ, за школьнікамі, якія сістэматычна

Слайд 55СПІС ЛІТАРАТУРЫ
 
1. Антипов, В.Г. Парки Белоруссии / В. Г. Антипов.

- Мінск: Навука і тэхніка, 1975. - 45 с.
2. Архітэктура

Беларусі: энцыклапедычны даведнік. - Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1993.- 618 с, іл.
3. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Віцебская вобласць. - Мінск: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1985.- 496 с., іл.
4. Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі / А. М. Кулагін. - Мінск: Ураджай, 2001.– 148 с.
5. Материалы по истории и географии Дисненского и Вилейского уездов Виленской губерни. - Витебск: Губернская типолитография, 1896.– 35 с.
6. Памяць: гістарычна-дакументальная хроніка Шаркаўшчынскага раёна. - Мінск: БелТА, 2004. - 512 с., іл.
7. Шарковщина, Шарковщинский район: прошлое, настоящее, события, люди. - Мінск: Бонем, 1999. - 27 с., ил.
8. Шаркоўшчынскаму краю: зб. паэзіі. – Мінск: Бел. Кнігазбор, 2002. - 127 с.
9. Штыхов, Г. В. Города Полоцкой земли (ІХ – ХІІІвв.) / Г. В. Штыхов . - Мінск: Полымя, 1978.– 248 с.
 
 
СПІС ЛІТАРАТУРЫ 1. Антипов, В.Г. Парки Белоруссии / В. Г. Антипов. - Мінск: Навука і тэхніка, 1975. -

Обратная связь

Если не удалось найти и скачать доклад-презентацию, Вы можете заказать его на нашем сайте. Мы постараемся найти нужный Вам материал и отправим по электронной почте. Не стесняйтесь обращаться к нам, если у вас возникли вопросы или пожелания:

Email: Нажмите что бы посмотреть 

Что такое TheSlide.ru?

Это сайт презентации, докладов, проектов в PowerPoint. Здесь удобно  хранить и делиться своими презентациями с другими пользователями.


Для правообладателей

Яндекс.Метрика