Разделы презентаций


Л ЕКЦИЯ №15. МЕРАПРЫЕМСТВЫ ПА АХОВЕ ПРАЦЫ, ЗАБЕСПЯЧЭННI РАДЫЯЦЫЙНАЙ БЯСПЕКI I

Содержание

Нормы радыяцыйнай бяспекiРассейванне штучных радыеактыўных рэчываў i тэхнагеннае распаўсюджванне прыродных радыенуклiдаў абумоўлiваюць дадатковае, у параўнаннi з прыродным фонам, апраменьванне любога жывога арганiзма бiясферы. Гэта ставiць задачу нармiравання радыяцыйных уздзеянняў на прыродныя

Слайды и текст этой презентации

Слайд 1ЛЕКЦИЯ №15.
МЕРАПРЫЕМСТВЫ ПА АХОВЕ ПРАЦЫ, ЗАБЕСПЯЧЭННI РАДЫЯЦЫЙНАЙ БЯСПЕКI I

КАНТРОЛЮ НА ПРАДПРЫЕМСТВАХ ЛЯСНОЙ ГАСПАДАРКI

1. Нормы радыяцыйнай бяспекi

2. Патрабаваннi

да арганiзацыi работ на забруджаных радыенуклiдамi тэрыторыях

3.Санiтарна-гiгiенiчныя патрабаваннi да машын, механiзмаў i транспартных сродкаў

4.Арганiзацыя радыяцыйнага кантролю ў лясах Мінлясгаса

5.Радыяцыйны манiторынг

6.ВЫКАРЫСТАННЕ IАНIЗУЮЧАГА ВЫПРАМЕНЬВАННЯ I IЗАТОПНЫХ IНДЫКАТАРАЎ У СЕЛЬСКАЙ I ЛЯСНОЙ ГАСПАДАРЦЫ

ЛЕКЦИЯ №15. МЕРАПРЫЕМСТВЫ ПА АХОВЕ ПРАЦЫ, ЗАБЕСПЯЧЭННI РАДЫЯЦЫЙНАЙ БЯСПЕКI I КАНТРОЛЮ НА ПРАДПРЫЕМСТВАХ ЛЯСНОЙ ГАСПАДАРКI1. Нормы радыяцыйнай

Слайд 2Нормы радыяцыйнай бяспекi
Рассейванне штучных радыеактыўных рэчываў i тэхнагеннае распаўсюджванне прыродных

радыенуклiдаў абумоўлiваюць дадатковае, у параўнаннi з прыродным фонам, апраменьванне любога

жывога арганiзма бiясферы. Гэта ставiць задачу нармiравання радыяцыйных уздзеянняў на прыродныя згуртаваннi мiкраарганiзмаў, раслiн, жывёл i чалавека.
Нормы радыяцыйнай бяспекiРассейванне штучных радыеактыўных рэчываў i тэхнагеннае распаўсюджванне прыродных радыенуклiдаў абумоўлiваюць дадатковае, у параўнаннi з прыродным

Слайд 3Патрабаванні і нормы, устаноўленыя НРБ-2000, з’яўляюцца абавязковымі для ўсіх юрыдычных

асоб незалежна ад формы ўласнасці, а таксама мясцовых распарадчых і

выканаўчых органаў, грамадзян Рэспублікі Беларусь, іншаземных дзяржаў і асоб без грамадзянства, што пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у выніку дзейнасці якіх магчыма апраменьванне людзей.
Патрабаванні і нормы, устаноўленыя НРБ-2000, з’яўляюцца абавязковымі для ўсіх юрыдычных асоб незалежна ад формы ўласнасці, а таксама

Слайд 4Нормы распаўсюджваюцца на наступныя віды ўздзеяння іанізуючага выпраменьвання на чалавека:
1)

ва умовах нармальнай эксплуатацыі тэхнагенных крыніц выпраменьвання;
2) у выніку радыяцыйнай

аварыі;
3) ад прыродных крыніц выпраменьвання;
4) пры медыцынскім апраменьванні.
Нормы распаўсюджваюцца на наступныя віды ўздзеяння іанізуючага выпраменьвання на чалавека:1) ва умовах нармальнай эксплуатацыі тэхнагенных крыніц выпраменьвання;2)

Слайд 5Для забеспячэння радыяцыйнай бяспекі пры нармальнай эксплуатацыі крыніц выпраменьвання неабходна

кіравацца наступнымі прынцыпамі:
1) неперавышэнне дапушчальных граніц індывідуальных доз апраменьвання чалавека

ад усіх крыніц апраменьвання (прынцып нарміравання);
2) забароны ўсіх відаў дзейнасці па выкарыстанні крыніц выпраменьвання, пры якіх атрымліваемая для чалавека і грамадства карысць перавышае рызыку магчымай шкоды, якая прычыняецца дадатковым апраменьваннем (прынцып абгрунтавання);
3) падтрымка на магчыма нізкім і дасягальным узроўні з улікам эканамічных і сацыяльных фактараў індывідуальных доз апраменьвання і колькасці апраменьваемых асоб пры выкарыстанні любой крыніцы апраменьвання (прынцып аптымізацыі).
Для забеспячэння радыяцыйнай бяспекі пры нармальнай эксплуатацыі крыніц выпраменьвання неабходна кіравацца наступнымі прынцыпамі:1) неперавышэнне дапушчальных граніц індывідуальных

Слайд 6Адказнасць за невыкананне НРБ-2000 устанаўліваецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі

Беларусь «Аб санітарна-гігіенічным добрабыце насельніцтва», «Аб радыяцыйнай бяспецы насельніцтва».

Адказнасць за невыкананне НРБ-2000 устанаўліваецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб санітарна-гігіенічным добрабыце насельніцтва», «Аб радыяцыйнай

Слайд 7Для катэгорый апраменьваемых асоб устанаўліваюцца тры класы нарматываў:
1) асноўныя граніцы

доз (ГД);
2) дапушчальныя ўзроўнi манафактарнага ўздзеяння (для аднаго радыенукліда, або

аднаго віду знешняга апраменьвання, якія з’яўляюцца вытворнымі ад асноўных граніц доз); граніцы гадавога паступлення (ГГП), дапушчальныя сярэднегадавыя аб’ёмныя актыўнасці (ДАА), сярэднегадавыя ўдзельныя актыўнасці (ДУА) і інш.;
3) кантрольныя ўзроўні (доз, актыўнасці, шчыльнасці патокаў і інш.).
Для катэгорый апраменьваемых асоб устанаўліваюцца тры класы нарматываў:1) асноўныя граніцы доз (ГД);2) дапушчальныя ўзроўнi манафактарнага ўздзеяння (для

Слайд 8 Асноўныя граніцы доз не ўключаюць у сябе дозы

ад прыроднага і медыцынскага апраменьвання, а таксама дозы ў выніку

радыяцыйнай аварыі. На іх устанаўліваюцца спецыяльныя абмежаванні.
Эфектыўная доза для персаналу не павінна перавышаць за перыяд працоўнай дзейнасці (50 гадоў) – 100 мЗв,
а для насельніцтва за перыяд жыцця (70 гадоў) – 70 мЗв.
Асноўныя граніцы доз не ўключаюць у сябе дозы ад прыроднага і медыцынскага апраменьвання, а таксама

Слайд 9Патрабаваннi да арганiзацыi работ на забруджаных радыенуклiдамi тэрыторыях
Перад пачаткам работы

вынiкi радыяцыйнага абследавання заносяцца ў тэхналагiчную карту (пры шчыльнасцi забруджвання

да 15 Кi/км2) або санiтарны пашпарт (пры шчыльнасцi забруджвання 137Cs звыш за 15 Кi/км2), у якiх указваюцца:

1) радыяцыйная абстаноўка (магутнасць экспазiцыйнай дозы -выпраменьвання i шчыльнасць радыеактыўнага забруджвання глебы);
2) патрабуемыя ўмовы i сродкi забеспячэння радыяцыйнай бяспекi для персаналу;
3) гранiчна-дапушчальная працягласць работы на канкрэтнай тэрыторыi або ўчастку.

Патрабаваннi да арганiзацыi работ на забруджаных радыенуклiдамi тэрыторыяхПерад пачаткам работы вынiкi радыяцыйнага абследавання заносяцца ў тэхналагiчную карту

Слайд 10Да пачатку работы на тэрыторыi, забруджанай радыеактыўнымi рэчывамi, адмiнiстрацыя прадпрыемства

абавязана:
1) вызначыць спiс выканаўцаў, якiя будуць занятыя на работах на

тэрыторыi, забруджанай радыенуклiдамi, i забяспечыць адпаведнае навучанне i iнструктаж гэтых асоб;
2) назначыць загадам па прадпрыемстве адказных за забеспячэнне радыяцыйнай бяспекi i арганiзаваць iх падрыхтоўку;
3) распрацаваць, узгаднiць з органамi санiтарна-эпiдэмiялагiчнага нагляду i зацвердзiць iнструкцыi, у якiх апiсваецца парадак бяспечнага правядзення работ, прафiлактычныя мерапрыемствы, арганiзацыя радыяцыйнага кантролю.
Да пачатку работы на тэрыторыi, забруджанай радыеактыўнымi рэчывамi, адмiнiстрацыя прадпрыемства абавязана:1) вызначыць спiс выканаўцаў, якiя будуць занятыя

Слайд 11Усе асобы, якiя дапушчаны да пастаяннай або часовай работы на

тэрыторыi, забруджанай радыеактыўнымi рэчывамi, павiнны прайсцi навучанне i праверку ведання

правiл бяспечнага вядзення работ i дзеючых на прадпрыемстве iнструкцый. Iнструктаж i праверка ведаў па ахове працы праводзiцца да пачатку работ згодна з дзеючымі нарматыўна-прававымі актамі Рэспублікі Беларусь. Асобы, якiя працуюць на забруджанай радыенуклiдамi тэрыторыi, абавязаны строга выконваць правiлы па ахове працы, пажарнай i радыяцыйнай бяспецы, вытворчай санiтарыi, дзеючай на прадпрыемстве. Дастаўка працуючых да месца павiнна праводзiцца аўтобусамi або спецыяльна абсталяваным крытым аўтатранспартам. Перад падачай на пасадку ў салонах і крытых кузавах павінна праводзіцца вільготная ўборка. Усе работы на забруджаных тэрыторыях павiнны быць максiмальна механiзаваны
Усе асобы, якiя дапушчаны да пастаяннай або часовай работы на тэрыторыi, забруджанай радыеактыўнымi рэчывамi, павiнны прайсцi навучанне

Слайд 12Устройванне і эксплуатацыя лесагаспадарчай тэхнікі павінна адпавядаць патрабаванням дзеючых санітарных

правіл. Пры выкананні работ з выкарыстаннем лесагаспадарчай тэхнікі неабходна па

магчымасці не карыстацца рабочымі месцамі па-за кабінай. Перавага павінна аддавацца навясным прыладам.
Праходы лесагаспадарчай тэхнікі, трактароў і машын на апрацоўваемай тэрыторыі неабходна планаваць такім чынам, каб вецер быў сустрэчны або бакавы. На сухіх глебах адначасовая работа некалькіх машын дапускаецца толькі на вялікіх плошчах з розных бакоў, каб выключыць узаемнае пылавое ўздзеянне.
Устройванне і эксплуатацыя лесагаспадарчай тэхнікі павінна адпавядаць патрабаванням дзеючых санітарных правіл. Пры выкананні работ з выкарыстаннем лесагаспадарчай

Слайд 13 На падрыхтоўцы глебы пад пасадку лесу павiнна

выкарыстоўвацца тэхнiка з герметычнымi кабiнамi. Пасадка культур можа праводзiцца ў

вiльготны перыяд спецыяльнымi машынамi, абсталяванымi лесапасадачнымi аўтаматамi.
Ручная праца не рэкамендуецца.
Пры шчыльнасцi забруджвання глебы больш за 15 Кi/км2 догляд за культурамi рыхленнем глебы таксама не рэкамендуецца.
Хімічны догляд за культурамі павінен выконвацца толькі з дапамогай трактарных агрэгатаў. Да работы з гербіцыдамі дапускаюцца толькі асобы, якія прайшлі медагляд і абучэнне ў адпаведнасці з дзеючымі правіламі.
На падрыхтоўцы глебы пад пасадку лесу павiнна выкарыстоўвацца тэхнiка з герметычнымi кабiнамi. Пасадка культур

Слайд 14Лясгасы, лясы якіх забруджаны радыенуклідамі вышэй за 15 Кi/км2, павінны мець

санпрапускнікі з душавымі ўстаноўкамі і шафамі для захоўвання спецадзення. Для

дэзактывацыі спецадзення выкарыстоўваць пляцоўкі для дэзактывацыі тэхнічных сродкаў. У санітарна-бытавых памяшканнях неабходна штодзённа праводзіць вільготную ўборку. Дастаўку і захоўванне пітной вады ажыццяўляць у закрытых ёмістасцях тымі транспартнымі сродкамі, што і харчовых прадуктаў.
Лясгасы, лясы якіх забруджаны радыенуклідамі вышэй за 15 Кi/км2, павінны мець санпрапускнікі з душавымі ўстаноўкамі і шафамі для

Слайд 15Нагляд за радыяцыйным становiшчам пры рабоце на тэрыторыi, забруджанай радыеактыўнымi

рэчывамi, ўключае:
1) кантроль за магутнасцю экспазiцыйнай дозы знешняга -выпраменьвання на

рабочых месцах, участках i ў кабiнах машын i транспартных сродкаў;
2) кантроль за ўзроўнем забруджвання радыенуклiдамi i эфектыўнасцю дэзактывацыi рабочых паверхняў машын, транспартных сродкаў, абсталявання, рабочага iнвентару, спецадзення.
Нагляд за радыяцыйным становiшчам пры рабоце на тэрыторыi, забруджанай радыеактыўнымi рэчывамi, ўключае:1) кантроль за магутнасцю экспазiцыйнай дозы

Слайд 16Iндывiдуальны кантроль за вызначэннем дозы апраменьвання працуючых праводзiцца на тэрыторыях

са шчыльнасцю забруджвання звыш за 10 Кi/км2 i ўключае:
1) iндывiдуальны

ўлiк фактычнага часу, затрачанага на выкананне работ, i адпаведнасць яго значэнням гранiчна-дапушчальнай працягласцi работы па кожнай зоне асобна;
2) iндывiдуальны кантроль за дозай знешняга -выпраменьвання з выкарыстаннем iндывiдуальных дазiметраў (пры рабоце на тэрыторыях са шчыльнасцю забруджвання вышэй за 40 Кi/км2);
3) iндывiдуальны кантроль за паступленнем i ўтрыманнем радыеактыўных рэчываў у арганiзме з дапамогай лiчыльнiкаў выпраменьвання (раз у год);
4) iндывiдуальны кантроль за забруджваннем радыенуклiдамi скурнага покрыва (пастаянна).
Iндывiдуальны кантроль за вызначэннем дозы апраменьвання працуючых праводзiцца на тэрыторыях са шчыльнасцю забруджвання звыш за 10 Кi/км2

Слайд 17Для выключэння магчымасцi пераапраменьвання персаналу пры рабоце на забруджаных радыенуклiдамi

тэрыторыях уводзяцца абмежаваннi часу работы на ёй, якiя забяспечваюцца захаваннем

гранiчна-дапушчальнай працягласцi работы (ГДПР) – такой працягласці (у газiнах за год), на працягу якой доза апраменьвання пры рабоце на тэрыторыi, забруджанай радыенуклiдамi, не перавысiць устаноўленых узроўняў
Для выключэння магчымасцi пераапраменьвання персаналу пры рабоце на забруджаных радыенуклiдамi тэрыторыях уводзяцца абмежаваннi часу работы на ёй,

Слайд 18Для знiжэння дозы апраменьвання да магчыма нiзкага ўзроўню пры рабоце

на тэрыторыi, якая забруджана радыенуклiдамi, павiнны выкарыстоўвацца наступныя мерапрыемствы i

сродкi:
1) абмежаванне працягласцi работы з перавагай тэхналагiчных аперацый, якiя патрабуюць мiнiмум затрат часу (кантрольная працягласць часу не павiнна перавышаць значэннi ГДПР для адпаведнай зоны);
2) знiжэнне дозы знешняга -апраменьвання машын i сродкаў транспарту, якiя маюць найбольш вялiкi экранiруючы эфект;
3) абмежаванне паступлення радыенуклiдаў унутр арганiзма iнгаляцыйным шляхам (выкарыстанне сродкаў iндывiдуальнай аховы органаў дыхання, тэхналагiчных аперацый з мiнiмальна магчымым пылаўтварэннем, герметызацыя кабiн машын i транспартных сродкаў);
4) змяншэнне забруджвання радыенуклiдамi скурнага покрыва (камплект спецадзення).
Для знiжэння дозы апраменьвання да магчыма нiзкага ўзроўню пры рабоце на тэрыторыi, якая забруджана радыенуклiдамi, павiнны выкарыстоўвацца

Слайд 19Санiтарна-гiгiенiчныя патрабаваннi да сродкаў iндывiдуальнай аховы i асабiстая гiгiена
Работнiкi лясной

гаспадаркi, што працуюць у зонах забруджвання, павiнны забяспечвацца спецвопраткай (два

камплекты) i сродкамi iндывiдуальнай аховы (СIА), у час работы, якімі яны абавязаны карыстацца. Адмiнiстрацыя прадпрыемства ажыццяўляе за гэтым кантроль. Рабочыя, якiя працуюць на тэрыторыi са шчыльнасцю забруджвання глебы радыецэзiем звыш за 40 Кi/км2, павiнны быць забяспечаны фiльтруючымi iндывiдуальнымi сродкамi аховы органаў дыхання i камплектам спецадзення згодна з метадычнымi рэкамендацыямi.
Санiтарна-гiгiенiчныя патрабаваннi да сродкаў iндывiдуальнай аховы i асабiстая гiгiенаРаботнiкi лясной гаспадаркi, што працуюць у зонах забруджвання, павiнны

Слайд 20Сродкi iндывiдуальнай аховы ў залежнасцi ад характару выканання работ, але

не радзей аднаго разу ў тыдзень, падвяргаюцца ў цэнтралiзаваным парадку

адпаведнай апрацоўцы. Спецадзенне, забруджанае радыенуклiдамi вышэй за дапушчальны ўзровень, накiроўваецца на дэзактывацыю.
У час выканнання любых вiдаў работ на тэрыторыi, якая забруджана радыенуклiдамi, забараняецца знаходзiцца на рабочым месцы без сродкаў iндывiдуальнай аховы, захоўваць харчовыя прадукты, адзенне i iншыя рэчы.
СIА павiнны знаходзіцца ў асобных шафах бытавых памяшканняў iзалявана ад хатняга адзення.
Сродкi iндывiдуальнай аховы ў залежнасцi ад характару выканання работ, але не радзей аднаго разу ў тыдзень, падвяргаюцца

Слайд 21Санiтарна-гiгiенiчныя патрабаваннi да машын, механiзмаў i транспартных сродкаў
Усе машыны, механiзмы

i транспартныя сродкi, якiя выкарыстоўваюцца для выканання работ на тэрыторыi,

забруджанай радыенуклiдамi, павiнны знаходзiцца ў спраўным стане i быць укамплектаванымі iнструментамі i прыстасаваннямi ў адпаведнасцi з заводскiм тэхнiчным пашпартам. Механiзаваныя работы неабходна выконваць з прымяннем тэхнiкi, якая адпавядае патрабаванням Правіл (2002).
Выкарыстанне на гэтых тэрыторыях машын i транспартных сродкаў без кабiн забараняецца. Кабiны трактароў, сельска- i лесагаспадарчых машын, аўтатранспарту i iншай тэхнiкi павiнны быць герметызаваны шляхам ушчыльнення аконных i дзвярных праёмаў. Машыны, механiзмы i транспартныя сродкi, выдзеленыя для работы на тэрыторыях, забруджаных радыеактыўнымi рэчывамi, павiнны мець знак радыяцыйнай бяспекi з абазначэннем зоны.
Санiтарна-гiгiенiчныя патрабаваннi да машын, механiзмаў i транспартных сродкаўУсе машыны, механiзмы i транспартныя сродкi, якiя выкарыстоўваюцца для выканання

Слайд 22Рабочы iнвентар замацоўваецца за адпаведнай зонай i прамаркiроўваецца. Выкарыстанне рабочага

iнвентару па-за тэрыторыяй, забруджанай радыеактыўнымi рэчывамi, дапускаецца толькi з дазволу

службы радыяцыйнай бяспекi.
Дэзактывацыя машын i механiзмаў праводзiцца на ўчастках, якiя аднесены да зоны са шчыльнасцю забруджвання 137Cs 40 Кi/км2 i больш або ў спецыяльна адведзеных для гэтай мэты месцах.
Пасля дэзактывацыi праводзiцца дазiметрычны кантроль.
Рабочы iнвентар замацоўваецца за адпаведнай зонай i прамаркiроўваецца. Выкарыстанне рабочага iнвентару па-за тэрыторыяй, забруджанай радыеактыўнымi рэчывамi, дапускаецца

Слайд 23 Рамонт машын, механiзмаў i транспартных сродкаў, якiя

выкарыстоўвалiся на выкананнi работ у забруджаных радыеактыўнымi рэчывамi зонах, дапускаецца

толькi пасля поўнай дэзактывацыi i з дазволу службы радыяцыйнай бяспекi.
Штодзённа пасля заканчэння работ у зоне са шчыльнасцю забруджвання 40 Кi/км2 i больш тэхнiка павiнна быць адведзена на спецпляцоўкi для дэзактывацыi.
Для транспартных сродкаў, якiя выкарыстоўваюцца для перавозкi людзей i харчовых прадуктаў, радыеактыўнае забруджванне не дапускаецца.
Рамонт машын, механiзмаў i транспартных сродкаў, якiя выкарыстоўвалiся на выкананнi работ у забруджаных радыеактыўнымi

Слайд 24Сістэма радыяцыйнага кантролю.
Сістэма радыяцыйнага кантролю Мінлясгаса з’яўляецца састаўной

часткай сістэмы ахоўных мерапрыемстваў у лясной гаспадарцы. Яна ўключае дзве

падсістэмы:
радыяцыйны кантроль і радыяцыйна-экалагічны маніторынг.
Пад сістэмай радыяцыйнага кантролю разумеюць комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на абмежаванне апраменьвання работнікаў, насельніцтва і спажыўцоў прадукцыі ад радыяцыйных рэчываў і іншых крыніц выпраменьвання.
Сістэма радыяцыйнага кантролю.  Сістэма радыяцыйнага кантролю Мінлясгаса з’яўляецца састаўной часткай сістэмы ахоўных мерапрыемстваў у лясной гаспадарцы.

Слайд 25Парадак правядзення радыяцыйнага кантролю ў лясах і на аб’ектах лясной

гаспадаркі ажыццяўляецца ў адпаведнасці са схемай, за-цверджанай Міністэрствам . Схема

радыяцыйнага кантролю распаўсюджваецца на службы радыяцыйнага кантролю ВЛГА і лясгасаў (Правілы, 2002). Вымернымі параметрамі аб’ектаў радыяцыйнага кантролю з’яўляюцца асноўныя характарыстыкі фактараў радыяцыйнага ўздзеяння на чалавека:

Парадак правядзення радыяцыйнага кантролю ў лясах і на аб’ектах лясной гаспадаркі ажыццяўляецца ў адпаведнасці са схемай, за-цверджанай

Слайд 261) для знешняга апраменьвання – магутнасць дозы і шчыльнасць патоку

часцінак;
2) для унутранага апраменьвання – канцэнтрацыя радыенуклідаў у аб’ектах кантролю (вада, паветра,

глеба, арганізм чалавека і інш.). Радыенукліды, якія падлягаюць нарміраванню і кантролю, вызначаюцца санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі.
1) для знешняга апраменьвання – магутнасць дозы і шчыльнасць патоку часцінак;2) для унутранага апраменьвання – канцэнтрацыя радыенуклідаў у аб’ектах

Слайд 27Для правядзення радыяцыйна-экалагічнага маніторынгу і радыяцыйнага кантролю ў сістэме Мінлясгаса

створана служба радыяцыйнага маніторынгу. Яна ажыццяўляе ў забруджаных радыенуклідамі лясах

радыяцыйны кантроль наступных аб’ектаў:
1) зямель дзяржаўнага ляснога фонду;
2) участкаў дзяржаўнага ляснога фонду і лясных рэсурсаў, якія прызначаны для нарыхтоўкі на іх;
3) прадукцыі, нарыхтаванай у лясной гаспадарцы;
4) будынкаў і іншых аб’ектаў, якія знаходзяцца ў распараджэнні лясной гаспадаркі, адходаў вытворчасці, транспартных сродкаў, тэры-торый устаноў і прадпрыемстваў лясной гаспадаркі, рабочых месцаў.
Для правядзення радыяцыйна-экалагічнага маніторынгу і радыяцыйнага кантролю ў сістэме Мінлясгаса створана служба радыяцыйнага маніторынгу. Яна ажыццяўляе ў

Слайд 28Асноўнымі задачамі службы радыяцыйнага кантролю з’яўляюцца:
1) забеспячэнне радыяцыйнай бяспекі работнікаў

лясной гаспадаркі, насельніцтва пры наведванні лясоў і карыстанні лясной прадукцыей;
2)

правядзенне радыяцыйнага кантролю і маніторынгу ў лясах, радыяцыйнага кантролю лясной прадукцыі на ўсіх этапах нарыхтоўкі і рэалізацыіі.
Асноўнымі задачамі службы радыяцыйнага кантролю з’яўляюцца:1) забеспячэнне радыяцыйнай бяспекі работнікаў лясной гаспадаркі, насельніцтва пры наведванні лясоў і

Слайд 29Асаблiвасцi арганiзацыi радыяцыйнага кантролю ў забруджаных радыенуклiдамi лясных масiвах вызначаюцца

маштабамi забруджвання тэрыторыi. Пры буйнамаштабным у межах вобласцi пастаянныя пасты

радыяцыйнага кантролю, якім прысвойваюцца парадкавыя нумары, наносімыя на карту лясоў, размяшчаюць з улiкам ахопу ўсяго ляснога фонду вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання. Пры гэтым у кожным ляснiцтве павiнен быць хаця б адзiн пост.

Асаблiвасцi арганiзацыi радыяцыйнага кантролю ў забруджаных радыенуклiдамi лясных масiвах вызначаюцца маштабамi забруджвання тэрыторыi. Пры буйнамаштабным у межах

Слайд 30Пастаянны рыдыеметрычны дазiметрычны пост прадстаўляе сабой сукупнасць плошчаў ляснога фонду

розных катэгорый (паляны, высечкi, маладнякi, сярэднеўзроставыя i спелыя лясы рознага

саставу, насенныя плантацыі і іншыя участкі), на якіх вядуцца замеры магутнасці экспазiцыйнай дозы. З улiкам кожнай катэгорыi закладваюць пробныя плошчы (1 га) i даюць iх дэталёвую таксацыйную i тыпалагiчную характарыстыку. У межах гэтай плошчы робяць замеры забруджвання:
у паветры (1 м ад паверхнi глебы),
на паверхнi жывога наглебавага покрыва (3–5 см ад паверхнi травы),
на паверхнi ляснога подсцiлу,
у глебе (на паверхнi i на глыбiнi 10 см),
на паверхнi ствалоў дрэў на вышынi 1,5–2 м,
у кронах дрэў (калi гэта магчыма).
Пастаянны рыдыеметрычны дазiметрычны пост прадстаўляе сабой сукупнасць плошчаў ляснога фонду розных катэгорый (паляны, высечкi, маладнякi, сярэднеўзроставыя i

Слайд 31 Акрамя радыяцыйнага кантролю, пры якiм вызначаецца магутнасць дозы знешняга

апраменьвання працуючых на прадпрыемствах, праводзяць бягучы радыяцыйны кантроль прадукцыi лясной

гаспадаркi:
драўнiны i прадуктаў яе перапрацоўкi,
грыбоў, ягад, дзiкарослых пладоў, бярозавага соку, тэхнiчнай сыравiны,
прадукцыi паляўнiчай i падсобнай сельскай гаспадаркi.
Акрамя радыяцыйнага кантролю, пры якiм вызначаецца магутнасць дозы знешняга апраменьвання працуючых на прадпрыемствах, праводзяць бягучы радыяцыйны

Слайд 32Задачам выпрацоўкi навуковага падыходу да ацэнкi стану бiягеацэнозаў у цэлым

i асобных iх кампанентаў, вызначэння тэндэнцый у змяненнях пад уплывам

антрапагенных фактараў, а таксама прагназавання магчымых негатыўных вынiкаў уздзеяння служыць сiстэма манiторынгу, адным з вiдаў якога з'яўляецца радыяцыйны манiторынг навакольнага асяроддзя. Ён прадугледжвае змяненне ўзроўню радыяцыйнага забруджвання i доз апраменьвання кампанентаў бiягеацэнозу ад усiх iснуючых крынiц i праводзiцца ў мэтах кантролю за ўздзеяннем на iх стан.
Задачам выпрацоўкi навуковага падыходу да ацэнкi стану бiягеацэнозаў у цэлым i асобных iх кампанентаў, вызначэння тэндэнцый у

Слайд 33Мэтай радыеманiторынгу з'яўляецца назапашванне iнфармацыi, неабходнай для прыняцця рашэнняў па

кiраваннi i рэгуляваннi радыяцыйнага забруджвання прадукцыi шляхам распрацоўкi i ўкаранення

сiстэмы агратэхнiчных, аграхiмiчных, зоатэхнiчных i арганiзацыйных мерапрыемстваў, а таксама захавання i павышэння прадукцыйнасцi бiягеацэнозаў.
Мэтай радыеманiторынгу з'яўляецца назапашванне iнфармацыi, неабходнай для прыняцця рашэнняў па кiраваннi i рэгуляваннi радыяцыйнага забруджвання прадукцыi шляхам

Слайд 34Радыяцыйны манiторынг павiнен уключаць:
1) перыядычныя вымярэннi магутнасцi дозы - i

-выпраменьвання на мясцовасцi;
2) перыядычны адбор узораў у спецыяльна выбраных месцах

назiрання i кантрольных пунктах, а таксама вызначэнне канцэнтрацыi радыенуклiдаў у гэтых узорах, радыенуклiднага саставу забруджвання i фiзiка-хiмiчных формаў радыенуклiдаў;
3) разлiк дозавых нагрузак на кампаненты бiягеацэнозу на падставе першасных даных радыеманiторынгу;
4) ацэнку бягучага стану радыяцыйнага становiшча;
5) прагноз магчымых змяненняў радыяцыйнага становiшча;
6) падрыхтоўку iнфармацыi, неабходнай для ажыццяўлення кантролю радыяцыйнага становiшча.
Радыяцыйны манiторынг павiнен уключаць:1) перыядычныя вымярэннi магутнасцi дозы - i -выпраменьвання на мясцовасцi;2) перыядычны адбор узораў у

Слайд 35Сiстэма манiторынгу лясоў Беларусi прадстаўлена дзвума ўзроўнямi:
першы – ацэнка агульнага

стану лясной раслiннасцi. Работы па рэалiзацыi гэтага ўзроўню пачаты ў

1989 г. На картаграфiчныя матэрыялы маштаба I : 500 000, якiя маюць контуры лясоў, нанесена бiяiндыкатарная сетка з крокам 16 км. У яе вузлах, што пападаюць на лясныя масiвы, закладзены пастаянныя пункты ўлiку (ППУ). Сетка мае згушчэнне ў раёне Гомеля, Мiнска, Наваполацка, Вiцебска i Белавежскай пушчы. Тут яна закладзена з крокам 4 км. Агульная колькасць ППУ перавышае 600 ;
другі – стацыянарны эколага-бiялагiчны. Ён уключае стацыянарныя аб'екты, закладзеныя ў паўночнай, сярэдняй i паўднёвай геабатанiчных падзонах.

Сiстэма манiторынгу лясоў Беларусi прадстаўлена дзвума ўзроўнямi:першы – ацэнка агульнага стану лясной раслiннасцi. Работы па рэалiзацыi гэтага

Слайд 36ВЫКАРЫСТАННЕ IАНIЗУЮЧАГА ВЫПРАМЕНЬВАННЯ I IЗАТОПНЫХ IНДЫКАТАРАЎ У СЕЛЬСКАЙ I ЛЯСНОЙ

ГАСПАДАРЦЫ
Праблема стымуляцыi бiялагiчных працэсаў малымi дозамi iанiзуючага выпраменьвання налiчвае больш

чым паўвекавую гiсторыю. Першыя работы належаць Мальдынею i Тувену, Кернеке, Эльверу (Кудзiнаў М. А.). Да гэтага часу выканана больш за тры тысячы работ у асноўным з сельскагаспадарчымi раслiнамi, але ў даследчыкаў няма адзiнага меркавання аб магчымасцi выкарыстання iанiзуючага выпраменьвання ў якасцi стымуляцыi бiялагiчных працэсаў. Гэта звязана з iндывiдуальнай зменлiвасцю i радыеадчувальнасцю вiдаў, магутнасцю дозы апраменьвання, недакладнасцю дазiроўкi і з iнш.
ВЫКАРЫСТАННЕ IАНIЗУЮЧАГА ВЫПРАМЕНЬВАННЯ I IЗАТОПНЫХ IНДЫКАТАРАЎ У СЕЛЬСКАЙ I ЛЯСНОЙ ГАСПАДАРЦЫПраблема стымуляцыi бiялагiчных працэсаў малымi дозамi iанiзуючага

Слайд 37 Стымулюючы ўплыў малых доз iанiзуючага выпраменьвання – з'ява

заканамерная i для кожнага вiду iснуюць свае стымулюючыя дозы, апраменьванне

якiмi сельскагаспадарчых раслiн выклiкае гаспадарча карысны эфект. Вызначылася, што найбольш мэтазгодна -апраменьванне выкарыстоўваць для:
1) перадпасяўной апрацоўкi насення з мэтай павышэння грунтовай усходжасцi, колькасцi i якасцi ўраджаю;
2) змянення спадчыннасцi;
3) павышэння выхаду з сельскагаспадарчай сыравiны прадуктаў другаснага сiнтэзу i iнш.;
4) стымулявання жыццёвых працэсаў;
5) стэрылiзацыi;
6) паляпшэння росту i развiцця сеянцаў хваёвых i лiставых парод.
Стымулюючы ўплыў малых доз iанiзуючага выпраменьвання – з'ява заканамерная i для кожнага вiду iснуюць свае

Слайд 38Эфектыўнасць уздзеяння апраменьванняў у стымулюючых дозах дасягае 10–100%. Перадпасяўное апраменьванне

насення малымi дозамi выклiкае павелiчэнне iнтэнсiўнасцi фотасiнтэзу, фотахiмiчнай актыўнасцi хларапластаў,

паскарэнне дзялення клетак, паглынанне фосфару i iншых элементаў, павышэнне ўраджаю, скарачэнне тэрмiнаў паспявання i паляпшэнне якасцi прадукцыi.
Эфектыўнасць уздзеяння апраменьванняў у стымулюючых дозах дасягае 10–100%. Перадпасяўное апраменьванне насення малымi дозамi выклiкае павелiчэнне iнтэнсiўнасцi фотасiнтэзу,

Слайд 39 Кудзiнавым М. А. выяўлены дозы -апраменьвання, якiя могуць быць

выкарыстаны ў якасцi стымулятараў прарастання насення i далейшага росту i

развiцця раслiн.
Ён лiчыць, што паскарэнне прарастання звязана з назапашваннем свабодных амiнакiслот i актывiзацыяй гiдралiтычных ферментаў. Пры дозе -апраменьвання да 10 кР грунтовая ўсходжасць насення клёна гiнала, ясеня (арэгонскага i зялёнага), бружмелi (пiрэнейскай, прыгожай, канадскай), абляпiхi i iншых вiдаў можа быць павышана на 15% i больш.
Кудзiнавым М. А. выяўлены дозы -апраменьвання, якiя могуць быць выкарыстаны ў якасцi стымулятараў прарастання насення i

Слайд 40 Аднак апраменьванне насення нават невялiкiмi дозамi (1 кР) адмоўна

ўплывае на рэпрадуктыўную здольнасць кустовых i дрэвавых раслiн.
З

павышэннем дозы паражальны эфект хутка ўзрастае, павялiчваецца колькасць пустога насення, знiжаецца якасць. Раслiны, вырашчаныя з насення, апрамененага дозай 150 кР, не ўступаюць у рэпрадуктыўную фазу, бо развiваецца стэрыльнасць раслiн.
Аднак апраменьванне насення нават невялiкiмi дозамi (1 кР) адмоўна ўплывае на рэпрадуктыўную здольнасць кустовых i дрэвавых

Слайд 41Пры ўздзеяннi рэнтгенаўскiм выпраменьваннем на насенне пшанiцы i ячменю яны

атрымалi мутанты з шэрагам каштоўных якасцей. У далейшым работы ў

гэтым напрамку праводзiлiся вучонымi Швецыi, Германii, ЗША, Японii i iнш. Да цяперашняга часу з дапамогай iанiзуючага выпраменьвання ўжо атрымана больш за 150 каштоўных сартоў сельскагаспадарчых раслiн, якiя адрознiваюцца павышанай ураджайнасцю i якасцю насення, устойлiвасцю да палягання i грыбковых захворванняў.
Адносна высокiя дозы iанiзуючых выпраменьванняў нярэдка выклiкаюць у патомстве апрамененых раслiн розныя спадчынныя змяненнi – мутацыi, большасць з якiх з'яўляюцца шкоднымi.
Пры ўздзеяннi рэнтгенаўскiм выпраменьваннем на насенне пшанiцы i ячменю яны атрымалi мутанты з шэрагам каштоўных якасцей. У

Слайд 42Мутацыi бываюць самыя разнастайныя:
змяненне параметраў раслiн i асобных iх

частак, скараспеласцi, зiмаўстойлiвасцi, устойлiвасцi да захворванняў i iнш. Неабходна адзначыць,

што з'яўленне мутантаў з якiмi-небудзь каштоўнымi прызнакамi яшчэ не забяспечвае вывядзенне сорту. Радыяцыйная селекцыя ўключае два этапы:
1) атрыманне зыходнага матэрыялу для далейшай работы;
2) селекцыйная работа па вывядзеннi сорту, выпрабаванне, размнажэнне i ўкараненне яго ў практыку.
Метад радыяцыйнага мутагенезу дазваляе значна скарацiць час вывядзення сорту, змянiць толькi адну якую-небудзь прымету, у той час як увесь комплекс дадатных уласцiвасцей застаецца нязменным.
Мутацыi бываюць самыя разнастайныя: змяненне параметраў раслiн i асобных iх частак, скараспеласцi, зiмаўстойлiвасцi, устойлiвасцi да захворванняў i

Слайд 43Метад iзатопных iндыкатараў заснаваны на выкарыстаннi хiмiчных злучэнняў, у структуру

якiх у якасцi меткi ўключаны актыўныя элементы. Каштоўнасць яго заключаецца

ў тым, што замена аднаго або нават многiх атамаў малекулы рэчыва iх радыеактыўнымi iзатопамi практычна не змяняе фiзiка-хiмiчных i бiялагiчных уласцiвасцей гэтых малекул. Радыенуклiды, што ўведзены ў арганiзм, да распаду вядуць сябе так, як i стабiльныя iзатопы. Гэта дазваляе сачыць за лёсам мечаных радыеактыўнымi элементамi рэчываў, кантраляваць iх перамяшчэнне ў працэсе абмену. У якасцi iзатопных iндыкатараў найбольш часта выкарыстоўваюцца 14С, 32Р, 15N, 45Са i iнш.
Метад iзатопных iндыкатараў заснаваны на выкарыстаннi хiмiчных злучэнняў, у структуру якiх у якасцi меткi ўключаны актыўныя элементы.

Слайд 44Прымяненне iзатопных iндыкатараў у аграбiялогii
дазваляе вызначыць паводзiны i ролю

розных элементаў у жыццi раслiн, асноўныя пытаннi iх мiнеральнага жыўлення,

даследаваць ступень засваяльнасцi розных угнаенняў, якiя ўносяцца ў форме таго цi iншага хiмiчнага злучэння, вызначыць неабходныя месца i час унясення падкормкi, устанавiць уплыў светлавога i воднага рэжымаў на iнтэнсiўнасць працэсу абмену ў раслiнах i г.
Прымяненне iзатопных iндыкатараў у аграбiялогii дазваляе вызначыць паводзiны i ролю розных элементаў у жыццi раслiн, асноўныя пытаннi

Слайд 45У агранамii i лесаводстве метад iзатопных iндыкатараў дазваляе вызначыць паступленне,

перамяшчэнне i абмен у раслiнах элементаў зольнага сiлкавання i азоту;

паступленне элементаў сiлкавання з угнаенняў у залежнасцi ад тэрмiну i спосабу ўнясення: дозы i формы злучэнняў i iншых умоў, а таксама працэсаў, якiя адбываюцца пры гнiеннi арганiчных рэчываў у глебе i г. д.

У агранамii i лесаводстве метад iзатопных iндыкатараў дазваляе вызначыць паступленне, перамяшчэнне i абмен у раслiнах элементаў зольнага

Обратная связь

Если не удалось найти и скачать доклад-презентацию, Вы можете заказать его на нашем сайте. Мы постараемся найти нужный Вам материал и отправим по электронной почте. Не стесняйтесь обращаться к нам, если у вас возникли вопросы или пожелания:

Email: Нажмите что бы посмотреть 

Что такое TheSlide.ru?

Это сайт презентации, докладов, проектов в PowerPoint. Здесь удобно  хранить и делиться своими презентациями с другими пользователями.


Для правообладателей

Яндекс.Метрика