Слайд 1Палітычнае развіццё беларускіх зямель у канцы XV – першай палове
XVI ст.
Слайд 2 Пасля смерці Казіміра вялікім князем стаў яго сын Аляксандр (1492
– 1506). Пры яго абранні паны- рада – вышэйшы кіруючы орган
ВКЛ – паставілі ўмовы па абмежаванні велікакняжацкай улады: усе найважнейшыя дзяржаўныя справы (абарона краіны, міждзяржаўныя адносіны, выданне законаў, разгляд найважнейшых судовых спраў) вялікі князь павінен быў вырашаць разам з радай. Усё гэта фіксаваў агульназемскі прывілей ад 6 жніўня 1492 г.
Слайд 3 Пасля смерці Аляксандра на велікакняжацкі трон быў абраны яго малодшы
брат Жыгімонт (1506 – 1548). Каб захаваць персанальную унію паміж дзяржавамі,
польская шляхта праз тры месяцы выбрала Жыгімонта каралём. Пры ўступленні на велікакняжацкі пасад Жыгімонт быў вымушаны выдаць прывілей, згодна з якім усе дзяржаўныя пастановы маглі выдавацца вялікім князем толькі пасля іх абавязковага абмеркавання з гаспадарскай радай.
Слайд 4Важнейшыя паўнамоцтвы Рады ВКЛ (паноў-рады):
- дыпламатычныя стасункі дзяржавы,
- абарона і
фінанасавыя пытанні,
- справы шляхецтва,
- кантроль раздачы зямель,
- шэраг
судовых функцый,
- прызначэнне на дзяржаўныя пасады,
- права выбару вялікага князя
і г.д.
Слайд 5 Палітычная вага паноў-рады пачала змяншацца ў сярэдзіне ХVІ ст., калі
ўтварыўся новы, таксама надзелены вярхоўнай уладай дзяржаўны орган – шляхецкі
сойм. Першапачаткова кампетэнцыя вальнага сойма была абмежавана праблемамі ўнутранага жыцця, пытаннямі ўніі з Польшчай і абрання новага манарха. Але паступова яго ўплыў пашыраўся.
Слайд 6 Спачатку на соймы склікалася ўся шляхта пагалоўна. У 1512 г.
была прынята норма прадстаўніцтва ўпаўнаважаных паслоў – па два шляхцічы
ад зямлі ці павета. Князі, паны і ўраднікі па-ранейшаму запрашаліся пайменна. Так узнік новы палітычны інстытут – вальны сойм, які быў органам чыста шляхецкага прадстаўніцтва. Утварэнне агульнадзяржаўнага сойма азначала абмежаванне ўлады манарха саслоўямі, аднак шляхта супрацьстаяла тут не столькі манарху, колькі панскай алігархіі, якая цалкам дамінавала ў сойме. У далейшым з дзейнасцю гэтай дзяржаўнай установы цесна звязана ўвядзенне зводаў прававых нормаў – Статутаў ВКЛ 1529, 1566 і 1588 гг.
Слайд 7 Сутыкнуўшыся з сепаратызмам праваслаўнай знаці і стратаю зямель, урад ВКЛ
пачаў палітыку ўцягвання праваслаўных феадалаў у палітычную эліту. Былі пашыраны
іх зямельныя ўладанні, яны прызначаліся на дзяржаўныя пасады. У 1563 г. быў канчаткова адменены Гарадзельскі прывілей 1413 г. і ўстаноўлена заканадаўчае раўнапраўе шляхты хрысціянскага веравызнання розных канфесій (католікаў, праваслаўных, пратэстантаў).
Слайд 8 У 1548 г. памёр Жыгімонт Стары і паўнапраўным польскім каралём
і вялікім князем літоўскім стаў Жыгімонт Аўгуст (1548 – 1572).
Ён правёў адміністрацыйную і гаспадарчую рэформы. Жыгімонт Аўгуст у 1559 г. прыняў пад пратэктарат дзяржаву Лівонскага ордэна, што ў далейшым прывяло да ўцягнення ВКЛ у Лівонскую вайну (1558 – 1582 гг.).
Слайд 10 Такім чынам, у канцы ХV – першай палове ХVІ ст.
палітычны лад ВКЛ эвалюцыянаваў па шляху да ўстанаўлення абмежаванай манархіі
парламентарнага тыпу, асаблівасцю якой была прысутнасць толькі органаў шляхецкага прадстаўніцтва. Астатнія сацыяльныя групоўкі не маглі аказваць істотнага ўплыву на ўнутраную і знешнюю палітыку ВКЛ гэтага часу.