як і інш.)
Прычынныя (бо, таму што, з прычыны таго што,
з-за таго што і інш.)
Умоўныя (калі, калі б, каб, як, раз, абы і інш.)
Падпарадкавальныя злучнікі
Мэтавыя (каб, для таго каб, з тым каб і інш.)
Параўнальныя (як, чым, быццам, нібы, бы і інш.)
Тлумачальныя (што, як, каб і інш.)
Часавыя, прычынныя, умоўныя і мэтавыя злучнікі звязваюць часткі складаназалежнага сказа, якія ўказваюць на час, прычыну, умову і мэту таго, пра што гаворыцца ў другой частцы. У такіх сказах ад адной часткі да другой можна паставіць пытанні калі? чаму? пры якой умове? з якой мэтай?
Трэба рана ўстаць, ( з яко мэтай? для чаго?) каб хлеба прычакаць. (Прыказка)
Параўнальныя злучнікі ўжываюцца ў той частцы складаназалежнага сказа, якая шляхам параўнання характарызуе тое, пра што гаворыцца ў другой частцы. Да параўнальнай часткі ставіцца патанне як?
Усё зацвіло, загаманіла, (як?) бы жыватворная іх сіла ад сну прыроду абудзіла. (Я. Колас)
У простым сказе параўнальнымі злучнікамі ўводзяцца параўнальныя звароты:
З гнёздаў буслы пазіраюць і дзюбамі, стрэлкамі нібы, паказзваюць шлях. (М. Лужанін)
Тлумачальныя злучнікі ўключаюцца ў тую частку складаназалежнага сказа, якая тлумачыць, паясняе сэнс пэўнага члена другой часткі. Да часткі з такімі злучнікамі ставіцца пытанне ўскоснага склону:
Міхась і не заўважыў, (чаго?) як прайшоў першы дзень навукі. (Я. Колас)