Разделы презентаций


Жыццё і дзейнасць Ефрасінні Полацкай

Содержание

Ефрасіння Полацкая, верагоднае хроснае імя Еўпра́ксія, свецкае імя Прадсла́ва (магч. 5 студзеня 1104, Віцебск — 23 мая 1167 або 25 мая 1167 (раней існавала меркаванне пра год смерці 1173, аднак цяпер

Слайды и текст этой презентации

Слайд 1Жыццё і дзейнасць Ефрасінні Полацкай
Падрыхтавала студэнтка групы IЯ -11
Ерш

Веранiка

Жыццё і дзейнасць Ефрасінні ПолацкайПадрыхтавала студэнтка групы IЯ -11 Ерш Веранiка

Слайд 2Ефрасіння Полацкая, верагоднае хроснае імя Еўпра́ксія, свецкае імя Прадсла́ва (магч.

5 студзеня 1104, Віцебск — 23 мая 1167 або 25

мая 1167 (раней існавала меркаванне пра год смерці 1173, аднак цяпер гэтая дата лічыцца малаімавернай), Іерусалім) — манахіня і ігумення праваслаўнага манастыра, асветніца. Стала першай жанчынай, кананізаванай Рускай праваслаўнай царквой у 1547 годзе, а пасля прылічанай да святых ў 1893.

Жыццё Ефрасінні Полацкай

Ефрасіння Полацкая, верагоднае хроснае імя Еўпра́ксія, свецкае імя Прадсла́ва (магч. 5 студзеня 1104, Віцебск — 23 мая

Слайд 3Прадслава паходзіла з роду князёў, які браў пачатак ад Ізяслава

— сына Уладзіміра Вялікага (Хрысціцеля) і яго жонкі-выгнанніцы Рагнеды (Гарыславы).

Сын Ізяслава князь-чарадзей Усяслаў Брачыславіч, які адваёўваў сваё права на вялікакняскі пасад, — быў дзедам Прадславы, а яе бацька «меншы» (магчыма, малодшы) з сямі сыноў Усяслава — Георгій. Традыцыйна лічыцца, што Георгій — хроснае імя Святаслава Усяславіча, але ж яно магло належаць і князю Расціславу: лёсы братоў былі вельмі падобныя, а канкрэтных гістарычных звестак пра іх захавалася надзвычай мала.


Нараджэнне

Прадслава паходзіла з роду князёў, які браў пачатак ад Ізяслава — сына Уладзіміра Вялікага (Хрысціцеля) і яго

Слайд 4Прадслава была старэйшай і доўгачаканай дачкой у сям'і. Князь Георгій,

бацька Прадславы, быў «меншым» па гадах за сваіх братоў, таму

ён не мог уладарыць Полацкім княствам. Многія даследчыкі лічаць, што Георгію для княжання і нясення хрысціянскай асветы быў выдзелены горад Віцебск, дзе, як мяркуюць, магчыма і была народжана Прадслава.

Паводле ўскосных звестак, маці была адна са старэйшых дачок Уладзіміра Манамаха, і, магчыма, звалася Соф'я. І
Прадслава была не адзіным дзіцём у сям'і, акрамя яе былі яшчэ малодшыя сёстры і браты. У «Жыціі» агіяграф называе іх імёны: малодшая сястра Гардзіслава і брат Давід. Летапіс «Аповесць мінулых гадоў» гаворыць яшчэ аб Васільку.

Сям'я

Прадслава была старэйшай і доўгачаканай дачкой у сям'і. Князь Георгій, бацька Прадславы, быў «меншым» па гадах за

Слайд 5Прадслава атрымала параўнальна добрую для таго часу хатнюю адукацыю. У

12-гадовым узросце бацька намерыўся выдаць яе замуж. Князёўна, аднак, адмовілася

ад шлюбу і ўвогуле ад свецкага жыцця, і патаемна прыняла пострыг у Полацкім манастыры (15 лютага 1116). Прычыны такога ўчынку невядомыя, але не выключана, што тут паўплывала даволі бяспраўнае становішча жонак тагачасных арыстакратаў. Бацька Святаслаў Усяславіч не ўхваліў выбару дачкі, адгаворваў дачку; як па нябожчыцы галасіла і маці, княгіня Соф'я. Дзяўчына атрымала новае імя — Еўфрасіння. Магчыма, што пострыг адбыўся 25 верасня, калі царква адзначае дзень святой Еўфрасінні Александрыйскай.

Пострыг у манахіні

Прадслава атрымала параўнальна добрую для таго часу хатнюю адукацыю. У 12-гадовым узросце бацька намерыўся выдаць яе замуж.

Слайд 6Верагодна, у канцы 1110-х гг. Ефрасіння прыняла і чын схімы.

Праз пэўны час дзяўчына перасялілася з дапамогай полацкага епіскапа Іллі

Еўпрасіння ў келлі — галубніцы Сафійскага сабора, пачала перапісваць кнігі ў скрыпторыі пры тамтэйшай бібліятэцы. Менавіта перапісванне кніг было, відаць, адным з яе схімных зарокаў.

Асветніцкая дзейнасць

Верагодна, у канцы 1110-х гг. Ефрасіння прыняла і чын схімы. Праз пэўны час дзяўчына перасялілася з дапамогай

Слайд 7Працэс пісьма быў надзвычай складаны і марудны, гэта была нялёгкая

фізічная праца, і ёй займаліся выключна мужчыны. Перапісчык пісаў не

на стале, а на далоні левай рукі, якую ўпіраў локцем у калена. Пісалі на пергаменце ўставам — буйным і прамым, без нахілу, почыркам, кожная літара аддзялялася ад суседняй. Перапісчык павінен быў не толькі добра ведаць граматыку, але і мець мастацкія здольнасці, бо пачатковыя літары і загалоўкі раздзелаў трэба было аздабляць жывёльным ці раслінным арнаментам. Акрамя таго кнігі часта ўпрыгожваліся адмыслова выпісанымі загаловачнымі літарамі, буквіцамі ці ініцыяламі і мініяцюрамі. За дзень можна было спісаць не больш за чатыры старонкі. Ужо тое, што за такую цяжкую справу ўзялася маладая дзяўчына, было подзвігам.

Паводле вуснага падання, некаторыя гісторыкі высунулі гіпотэзу, што летапіс Полацкага княства, які знаходзіўся ў Полацкай бібліятэцы і не захаваўся да нашых дзён, пісаўся прападобнай Ефрасінняй. Аднак даследчыкі лічаць, што звесткі пра пісанне Ефрасінняй Полацкага летапісу хутчэй за ўсё легендарныя, нічым не пацверджаныя.
Працэс пісьма быў надзвычай складаны і марудны, гэта была нялёгкая фізічная праца, і ёй займаліся выключна мужчыны.

Слайд 8«Жыццё» апавядае, што аднойчы ангел у сне ўзяў Ефрасінню і

прывёў у Сяльцо, за две вярсты ад Полацка на беразе

Палаты, і сказаў: «Тут належыць табе быць!» Сон паўтарыўся тройчы. Пасля гэтага полацкі епіскап Ілля, паклікаўшы полацкага князя Барыса, бацьку Святаслава і іншых знатных палачан, абвясціў, што аддае чарніцы Сяльцо.

Там жа, у Сяльцы Ефрасіння Полацкая, тады яшчэ інакіня, ініцыявала будову жаночага Спаскага манастыра. Каля 1133 года адбылося будаўніцтва Спасаўскага сабора, што стала найбуйнейнай падзеяй полацкага дойлідства таго перыяду (заказчыкам пабудовы мог быць князь Васілька, які вярнуўся на радзіму з Візантыі). Згодна «Жыццю» царква была пабудавана рэкордна хутка па тых часах — за 30 тыдняў (адзін будаўнічы сезон). Калі ў будаўнікоў скончыўся будаўнічы матэрыял — плінфа, то пасля малітвы Ефрасінні назаўтра ў печы знайшлася плінфа і ў той жа дзень быў узнесены крыж (гісторык архітэктуры і археолаг М. Варонін лічыў, што недахоп цэглы быў выкліканы незвычайнасцю верхніх частак храма, якія патрабавалі шмат будаўнічага матэрыялу)

Будаўніцтва храмаў і манастыроў

Спаса-Праабражэнская царква (Спасаўскі сабор)

«Жыццё» апавядае, што аднойчы ангел у сне ўзяў Ефрасінню і прывёў у Сяльцо, за две вярсты ад

Слайд 9Будаваў царкву Святога Спаса вядомы дойлід Іаан. Царква ў Сяльцы

ўяўляе сабой трохнефны шасцістаўповы крыжова-купальны храм памерам 8x12 метраў. Пабудаваны

на беразе Палаты храм стаяў на месцы старой рэзідэнцыі полацкіх епіскапаў а Ефрасіння тады ж была ўзведзена ў сан ігуменні гэтага манастыра. Спасаўскі сабор два з паловай стагоддзі належаў ордэну езуітаў і быў касцёлам. На сёння — гэта адзіны ў Беларусі храм, дзе захаваліся роспісы XII стагоддзя.

Пазней Ефрасіння ініцыявала будову мужчынскага Багародзіцкага манастыра (збуд. у сяр. XII ст.; у 1580 г. ўжо не існаваў, або быў у поўным заняпадзе) і царквы Святой Багародзіцы пры ім (1151—1154 гг., асвячэнне — 1157 г.) не захавалася.

Роспіс сцен Спаса-Ефрасінняўскай царквы. Выява святой пакутніцы

Будаваў царкву Святога Спаса вядомы дойлід Іаан. Царква ў Сяльцы ўяўляе сабой трохнефны шасцістаўповы крыжова-купальны храм памерам

Слайд 10Памочніцамі Ефрасінні сталі сёстры: родная Гардзіслава і стрыечная Звеніслава.

Ефрасіння, якая

на той час была ігуменняй, папрасіла бацьку прыслаць да яе

малодшую сястру для навучання грамаце; а пасля таемна пастрыгла яе ў манашкі. Бацька, калі даведаўся пра гэта, у вялікай роспачы прыехаў у Сяльцо, горка плакаў і не хацеў аддаваць у манахіні і другую дачку. Пострыг Гардзіславы адбыўся не пазней за 1129 год.

У тым жа 1129, ці можа нават у 1128 годзе, хутка пасля смерці свайго бацькі, следам за Гардзіславаю, у Спасаву абіцель уступае і стрыечная сястра Еўфрасінні Звеніслава Барысаўна. Звеніслава сама прыйшла да Ефрасінні і прынесла свой багаты пасаг у дар храму. Атрымаўшы пасля пострыгу імя Еўпраксія, яна была асабліва блізкая з Ефрасінняй. Пазней Еўпраксія заняла месца Ефрасінні і стала ігуменняй, працягваючы асветніцкую дзейнасць сястры.

Перад самым ад'ездам насуперак волі свайго брата Вячкі зрабіла манахінямі яго дачок: Вольгу і Кірыяну. «Жыціе» сцвярджае, што Ефрасіння мела ад Бога дар: зірнуўшы на каго, адразу бачыла, ці мае той чалавек дух дабрадзейны і ці можа ён стаць Божым абраннікам.

Пакліканне родных сясцёр да манаства

Памочніцамі Ефрасінні сталі сёстры: родная Гардзіслава і стрыечная Звеніслава.Ефрасіння, якая на той час была ігуменняй, папрасіла бацьку

Слайд 11У лета 6669 кладзе Еўфрасіння святы крыж у сваім манастыры,

у царкве святога Спаса. Дрэва гэтае бясцэннае, акова ж яго

з золата і срэбра... І хай не выносяць яго з манастыра ніколі, і не прадаюць, не аддаюць... Ефрасіння ж, раба Хрыстова, што справіла гэты крыж, здабудзе вечнае жыццё з усімі святымі...
Надпіс на крыжы Ефрасінні Полацкай (пераклад на беларускую мову)

Крыж Ефрасінні Полацкай

У лета 6669 кладзе Еўфрасіння святы крыж у сваім манастыры, у царкве святога Спаса. Дрэва гэтае бясцэннае,

Слайд 12Да асветніцкай дзейнасці Ефрасінні Полацкай адносіцца і адкрыццё іканапіснай і

ювелірнай майстэрань. У 1161 годзе Ефрасіння Полацкая заказала мясцоваму майстру

Лазару Богшу выраб напрастольнага крыжа з рэліквіямі, які пазней стаў вядомы як Крыж Ефрасінні Полацкай. Крыж стаў беларускай нацыянальнай святыняй і адначасова помнікам старабеларускага пісьменства.

Крыж быў каўчэгам для захавання хрысціянскіх рэліквій. Ён быў шасціканцовы, вышынёй 52 см, даўжынёй верхняй папярочкі — 12 см, ніжняй — 21 см, таўшчынёй — 2,5 см. Аснова крыжа — кіпарысавае дрэва, пакрыты золатам з каштоўнымі камянямі.

Крыж захоўваўся ў царкве Святога Спаса да пачатку XIII ст., пасля спярша быў перавезены ў Смаленск, адтуль у 1514 годзе Іванам III у Маскву, аднак быў вернуты на радзіму Іванам Грозным. Падчас вайны 1812 года крыж быў схаваны ў сцяне Сафійскага сабора ў замураванай нішы, а ў 1841 годзе вернуты ў храм Спаса.

Крыж Ефрасінні Полацкай. Выява 1889 года

Да асветніцкай дзейнасці Ефрасінні Полацкай адносіцца і адкрыццё іканапіснай і ювелірнай майстэрань. У 1161 годзе Ефрасіння Полацкая

Слайд 13У 1921 годзе крыж канфіскавалі савецкія ўлады. У 1928 годзе

дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея В. Ластоўскі вывез крыж з Полацка

ў Мінск, а ў наступным годзе перадаў яго Беларускаму музею ў Магілёве, аб чым быў складзены Акт. Акт 1929 года сведчыць аб вялікіх мастацкіх стратах крыжа: 13 выяў святых былі выламаны ці сапсаваны, з каштоўных камянёў засталіся толькі два — аметыст і гранат, з розных частак помніка зніклі кавалачкі золата і бусінкі жэмчугу, бачны сляды няўдалых спроб рамонту.

Крыж канчаткова згублены ў 1941 годзе падчас адступлення Чырвонай арміі з Магілёва.

Пасляваенныя пошукі крыжа былі беспаспяховымі, таму ў 1997 годзе брэсцкім майстрам Мікалаем Кузьмічом зроблена дакладная копія крыжа, якая захоўваецца ў Полацку ў царкве Еўрасінні Полацкай.
У 1921 годзе крыж канфіскавалі савецкія ўлады. У 1928 годзе дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея В. Ластоўскі вывез

Слайд 14У канцы жыцця Ефрасіння намерылася выехаць у доўгае падарожжа ў

Іерусалім, што было з трывогай успрынята палачанамі. На развітанне з

Ефрасінняй прыбываюць у Полацкі манастыр яе браты Васілька, Вячаслаў і Давід. Любімы брат Вячаслаў прыязджае з дзвюма дочкамі — Кірыніяй і Вольгай, якіх прадстаўляе сястры і просіць аб блаславенні, што сведчыць аб вялікай пашане, якой пры жыцці была ўганаравана Еўфрасіння, а пасля спаўняе волю Еўфрасінні, каб дзве яго дачкі засталіся на паслушанні ў манастыры. Ігуменства над манастырамі Еўфрасіння перадае сваёй сястры Еўдакіі.

Атрымаўшы блаславенне полацкага епіскапа Дыянісія, выправілася разам з братам Давідам і стрыечнай сястрой Еўпраксіяй спачатку ў Канстанцінопаль, потым у святую землю. Магчыма, што пры гэтым Ефрасіння выконвала і царкоўна-дыпламатычную місію, а на землях Русі, праз якія праязджала — міратворчую місію. Само падарожжа было сухаземным, а не традыцыйным шляхам «з варагаў у грэкі».

Паломніцтва ў Іерусалім

Выява гарадоў Святой зямлі (на дальнем баку бачны Іерусалім), 13 ст.

У канцы жыцця Ефрасіння намерылася выехаць у доўгае падарожжа ў Іерусалім, што было з трывогай успрынята палачанамі.

Слайд 15Праз некалькі дзён яна захварэла і паслала брата з сястрой

за святой вадой на Іардан.

Пасля яўлення Еўфрасіння пачала падрыхтоўку да

сваей канчыны. У старажытную Лаўру Савы Асвячонага яна пасылае з прашэннем, каб яе пахавалі ў манастырскім храме. Аднак Лаўра была мужчынскім манастыром і там не прымалі жанчын. А. А. Мельнікаў слушна сцвярджае, што жаданне быць пахаванай у манастыры Святога Савы было вынікам наследавання Еўфрасінняй Полацкай жыцця Еўфрасінні Александрыйскай, якая пражыла жыццё пад выглядам інака Ізмарагда і была пахавана ў мужчынскім манастыры. Атрымаўшы адмову, Еўфрасіння пасылае слугу купіць труну ў камеры храма Прасвятой Багародзіцы ў Феадосіевым манастыры.

Хварэла Ефрасіння 23 дні, памерла 23 мая 1167 года.
Праз некалькі дзён яна захварэла і паслала брата з сястрой за святой вадой на Іардан.Пасля яўлення Еўфрасіння

Слайд 16«Жыціе Ефрасінні Полацкай» — адзін з найбольш ранніх твораў гістарычнай

прозы, адзіная крыніца біяграфічных звестак пра ігуменню.

«Жыціе» складзена, верагодна, манахам

з манастыра Св. Багародзіцы. У творы аўтар услаўляе настойлівую і самаахвярную жанчыну, яе імкненне да ведаў і духоўнай дасканаласці, перадае ў строгай храналагічнай паслядоўнасці сапраўдныя гістарычныя факты, звесткі пра Полацк, яго культурнае жыццё, побыт княжацкай сям'і

«Жыціе Ефрасінні Полацкай»

«Жыціе Ефрасінні Полацкай» — адзін з найбольш ранніх твораў гістарычнай прозы, адзіная крыніца біяграфічных звестак пра ігуменню.«Жыціе»

Слайд 17http://be.wikipedia.org
http://slovo.ws

Выкарыстаныя крынiцы:

http://be.wikipedia.orghttp://slovo.wsВыкарыстаныя крынiцы:

Обратная связь

Если не удалось найти и скачать доклад-презентацию, Вы можете заказать его на нашем сайте. Мы постараемся найти нужный Вам материал и отправим по электронной почте. Не стесняйтесь обращаться к нам, если у вас возникли вопросы или пожелания:

Email: Нажмите что бы посмотреть 

Что такое TheSlide.ru?

Это сайт презентации, докладов, проектов в PowerPoint. Здесь удобно  хранить и делиться своими презентациями с другими пользователями.


Для правообладателей

Яндекс.Метрика