ТЭАЛЯГІЧНАЕ ПЫТАНЬНЕ
Дзень і ноч стаіць салют -
Іскры драпаюць нябёсы.
Што сьвяткуюць людзі тут?
Скачуць, быццам папуасы.
Перамога на дварэ?
Ці віно у кожным кране?
Ксёндз, паддзячы і кюрэ
Думаюць над тым пытаньнем.
нічога ня буду казаць
мы пойдзем разам
і я ўбачу тое
што ніколі ня бачыў
пачую тое
што ніколі ня чуў
паспытаю тое
што ніколі не спытаў
сказаць што гэта марны занятак -
ці ня згубіць хлопец цікавасьць
да жыцьця?
патлумачыць - што нельга ахапіць
неахопнае -
ці дасьць веры?
параіць - засяродзіцца на чымсьці
адным -
ці не памыліцца ў галоўным?
Прыгадала было здарэньне,
Толькі ў ім я сябе не пазнаў.
- Вось прывезла літроўку варэньня,
Гэта вішні, як ты заказаў.
І пайшла, і як воблака зьнікла,
Нават дзьверы ня рыпнулі ўсьлед.
Толькі білі гадзіньнікі звыкла
Ды літроўку разглядваў буфэт.
Хто яна, таямнічая госьця?
Я ня ўспомню, ня ўспомню ніяк!
Гэта сон, гэта мне падалося...
Слоік вішняў - пакутлівы знак.
Если не удалось найти и скачать доклад-презентацию, Вы можете заказать его на нашем сайте. Мы постараемся найти нужный Вам материал и отправим по электронной почте. Не стесняйтесь обращаться к нам, если у вас возникли вопросы или пожелания:
Email: Нажмите что бы посмотреть