Слайд 1Беларусь у перыяд правядзення рэформ (1985 – 1991 гг.)
1.
Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення.
2. Дзяржаўны пераварот ў
Маскве ў жніўні 1991 г. Ліквідацыя СССР.
Слайд 2 Пасля смерці К. Чарненкі 10 сакавіка 1985 г. новым Генеральным
сакратаром ЦК КПСС быў абраны М.С. Гарбачоў. На красавіцкім 1985
г. Пленуме ЦК КПСС ён выклаў праграму правядзення курса на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця. Пад паскарэннем разумелася павышэнне тэмпаў эканамічнага развіцця на аснове інтэнсіфікацыі вытворчасці, развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу, структурнай перабудовы эканомікі, новых форм арганізацыі кіравання і стымулявання працы. Мэта курса - вывесці савецкую эканоміку на сусветны ўзровень.
Слайд 3 Але на працягу 1985 - 1986 гг. аб’ём вытворчасці скараціўся
ў 2 разы. Гэта сведчыла пра правал курса на паскарэнне.
У студзені 1987 г. пачаўся спад вытворчасці, які не ўдалося прыпыніць і які стаў пачаткам глыбокага эканамічнага крызісу.
Слайд 4 У лютым 1986 г. у русле ідэй паскарэння была прынята
комплексная праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця БССР на 1986 – 1990 гг.
(ХІІ-я пяцігодка). Яна прадугледжвала пераарыентацыю эканомікі рэспублікі на інтэнсіўны шлях развіцця.
У пачатку ХІІ-й пяцігодкі эканоміка рэспублікі развівалася дынамічна. Але хутка яна сустрэлася з вялікімі цяжкасцямі. Адмоўна сказалася аварыя на Чарнобыльскай АЭС у красавіку 1986 г. Акрамя таго адміністрацыйна-камандная сістэма перашкаджала радыкальным пераўтварэнням.
Слайд 5 Няўдачы ў эканамічнай сферы падштурхнулі палітычнае кіраўніцтва СССР да рэфармавання
палітычнага ладу краіны, што было зафіксавана ў рашэннях XXVII з’езда
КПСС (25 лютага – 6 сакавіка 1986 г.), студзеньскага і чэрвеньскага Пленумаў ЦК КПСС 1987 г., ХІХ Усесаюзнай канферэнцыі КПСС (28 чэрвеня – 1 ліпеня 1988 г.), якія ўдакладнілі палітычны курс і вызначылі палітыку перабудовы.
Слайд 6 Так, са студзеня 1987 г. быў узяты курс на дэмакратызацыю
грамадства, а з чэрвеня 1987 г. прынята рашэнне аб радыкальнай
эканамічнай рэформе. Яна атрымала ўвасабленне ў Законе аб дзяржаўным прадпрыемстве (аб’яднанні), які быў ухвалены ў чэрвені 1987 г. і ўступіў у сілу з 1 студзеня 1988 г. У ім заканадаўча была аформлена канцэпцыя “гаспадарча-разліковага сацыялізму”.
Слайд 7 У адрозненне ад іншых саюзных рэспублік, у БССР не сталі
разбураць стары гаспадарчы механізм, але ў сярэдзіне 1987 г. пачалася
праца па пераводу некаторых галін народнай гаспадаркі на поўны гаспадарчы разлік і самафінансаванне. Разам з тым, нягледзячы на закон, многія міністэрствы і ведамствы захавалі камандныя пазіцыі.
Слайд 8 Між тым у грамадстве з’явіліся капіталістычныя тэндэнцыі. Становішча яшчэ больш
ускладнілася, калі ў 1988 г. быў апублікаваны Закон СССР аб
кааперацыі. З адменай у 1987 – 1989 гг. дзяржаўнай манаполіі на знешні гандаль і з дазволам прадпрыемствам і прыватным асобам прадаваць за мяжу тавары сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў краіне ў 1987 – 1990 гг. значна пагоршылася. Эканоміка СССР і грашова-фінансавая сістэма ляжалі ў руінах.
Слайд 9 Пачынаючы з 1989 г. на гаспадарчым развіцці БССР негатыўна сказвалася
ўзрастаючая разбалансаванасць гаспадаркі СССР. Пачалі парушацца старыя гаспадарчыя сувязі, стаў
відавочным параліч улады. Прамысловасць БССР, тым не менш, за 1986 – 1990 гг. павялічыла выпуск прадукцыі на 27,3% пры плане 26%. Валавы збор зерня за гэты перыяд павялічыўся на 28%, ураджайнасць склала 29,5 ц./га. Але ў 1990 г. у рэспубліцы, як і па ўсім СССР, склалася картачная сістэма размеркавання тавараў паўсядзённага спажывання і некаторых харчовых прадуктаў.
Слайд 10 Пачатак дэмакратызацыі быў пакладзены яшчэ ў студзені 1987 г., калі
быў абвешчаны пачатак палітыкі галоснасці. На яе хвалі ў БССР
рэзка вырасла цікавасць да праблем нацыянальнай гісторыі і культуры. Пачаўся працэс фарміравання палітычнай апазіцыі, калі пачалі ўзнікаць шматлікія нефармальныя клубы і аб’яднанні па вывучэнню літаратурнай і гістарычнай спадчыны, краязнаўства, сярод якіх выдзяляліся “Талака”, “Паходня”, “Узгор’е” і інш.
Слайд 11
З другой паловы 1987 г. у дзейнасці клубаў і арганізацый
пачынаюць праяўляцца тэндэнцыі да цэнтралізацыі і палітызацыі. У выніку перагавораў
з уладамі ў снежні 1987 г. было дазволена правесці пад Мінскам вальны сойм беларускіх суполак.
У 1989 г. у БССР быў створаны штаб палітычнай апазіцыі – Беларускі народны фронт “Адраджэнне”.
Зноў пачаліся працэсы рэабілітацыі. Ужо да 1993 г. у рэспубліцы было рэабілітавана 130 тыс. чалавек.
Слайд 12 ХІХ Канферэнцыя летам 1988 г. прапанавала новую структуру ўлады –
З’езд народных дэпутатаў СССР і Вярхоўны Савет СССР, які фарміраваўся
на з’ездзе з ліку дэпутатаў і працаваў пастаянна.
На Першым з’ездзе народных дэпутатаў СССР у маі – чэрвені 1989 г. старшынёй Вярхоўнага Савета СССР быў абраны М.С. Гарбачоў.
Слайд 13
У кастрычніку 1989 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб
выбарах народных дэпутатаў БССР і народных дэпутатаў мясцовых Саветаў. Выбары
па новаму закону ў Вярхоўны Савет БССР і мясцовыя Саветы прайшлі 4 сакавіка 1990 г. Старшынёй Вярхоўнага Савета БССР быў выбраны былы сакратар ЦК КПБ М.І. Дземянцей.
Слайд 14
У сакавіку 1990 г. адбыўся нечарговы Трэці з’езд народных дэпутатаў
СССР, які адмяніў 6 артыкул Канстытуцыі СССР, што замацоўваў кіруючую
ролю КПСС у грамадстве, і ўвёў пасаду Прэзідэнта СССР. З’езд на безальтэрнатыўнай аснове выбраў М. Гарбачова Прэзідэнтам СССР.
Слайд 15 Пагаршэнне эканамічнага становішча і дэстабілізацыя палітычнай сістэмы СССР, сур’ёзныя памылкі
і пралікі КПСС у час перабудовы абвастрылі цэнтрабежныя тэндэнцыі. Быў
прыняты Закон СССР “Аб парадку рашэння пытанняў, звязаных з выхадам саюзных рэспублік з СССР”. Ва ўмовах нарастаючых супярэчнасцей расійскае кіраўніцтва пайшло на неардынарны крок: 12 чэрвеня 1990 г. быў абвешчаны дзяржаўны суверэнітэт Расійскай Федэрацыі. 16 ліпеня 1990 г. аб сваім суверэнітэце заявіла Украіна. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.
Слайд 16
У снежні 1990 г. Чацвёрты з’езд народных дэпутатаў СССР абмеркаваў
ідэю Саюзнага дагавора і прыняў рашэнне аб правядзенні рэферэндуму па
пытанню аб захаванні Савецкага Саюза. Рэферэндум адбыўся 17 сакавіка 1991 г. Ён не праводзіўся ў Літве, Латвіі, Эстоніі, Арменіі, Малдавіі і Грузіі. У рэферэндуме прынялі ўдзел 80% грамадзян СССР, якія мелі права голасу. З іх 76,4% выказаліся за захаванне СССР. У Беларусі за захаванне СССР прагаласавала 82,7% агульнай колькасці выбаршчыкаў.
Слайд 17 23 красавіка 1991 г. у загараднай рэзідэнцыі М. Гарбачова ў
Нова-Агарове было падпісана пагадненне Прэзідэнта СССР і кіраўнікоў 9 саюзных
рэспублік (“9+1”) аб хутчэйшым заключэнні новага саюзнага дагавора. Сам апублікаваны праект некалькі разоў мяняўся і насіў кампрамісны характар. Галоўнае ў ім было тое, што на працягу 6 месяцаў пасля яго падпісання павінны быць праведзены выбары вышэйшых органаў Саюза.
Слайд 18 Распад СССР паскорылі падзеі, якія адбыліся ў Маскве з 19
па 21 жніўня 1991 г. Падчас адпачынку М. Гарбачова ў
Крыме група вышэйшых дзяржаўных асоб (Г. Яна-еў – віцэ-прэзідэнт СССР, В. Паўлаў – прэм’ер-міністр СССР, Б. Пуга – міністр унутраных спраў СССР, В. Кручкоў – старшыня КДБ СССР і інш.) стварылі Дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу, абвясцілі аб хваробе М. Гарбачова і пераходзе ўлады ў свае рукі. Партыйнае кіраўніцтва спрабавала захаваць існуючы палітычны рэжым.
Слайд 19 Пралік арганізатараў путча заключаўся ў недаацэнцы дэмакратычных сіл і рашучасці
асабіста Б. Ельцына. Ён як Прэзідэнт Расіі абвінаваціў кіраўніцтва КПСС
у спробе дзяржаўнага перавароту і падпарадкаваў сабе ўсе органы выканаўчай улады СССР, якія знаходзіліся на тэрыторыі Расіі. Дзейнасць КПСС на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі была забаронена. Гэта таксама быў дзяржаўна-палітычны пераварот.
Слайд 20 25 жніўня 1991 г. Пятая нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР
прыняла Закон “Аб наданні статуса канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета
Беларускай ССР аб дзяржаўным суверэнітэце БССР” і пастанову “Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР”. Ва ўласнасць рэспублікі перайшла агульнасаюзная маёмасць. Таксама дзейнасць КПСС – КПБ прыпынялася.
Слайд 21 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон “Аб
назве БССР”, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца “Рэспубліка
Беларусь”. Тады ж былі абвешчаны Законы “Аб дзяржаўным сцягу РБ”(ім стаў бела-чырвона-белы сцяг), “Аб дзяржаўным гербе РБ”(“Пагоня”). Старшынёй Вярхоўнага Савета быў выбраны прафесар БДУ С.Шушкевіч.
Слайд 22 Што датычыць лёсу СССР, то ў пачатку верасня 1991 г.
пачаў работу Пяты з’езд народных дэпутатаў СССР. 5 верасня 1991
г. ён прыняў канстытуцыйны закон аб уладзе ў пераходны перыяд, а затым здаў свае паўнамоцтвы Дзяржаўнаму Савету СССР.
Дзяржсавет у верасні 1991 г. афіцыйна прызнаў незалежнасць Літвы, Латвіі і Эстоніі. 14 лістапада 1991 г. ў Нова-Агарове 7 рэспублік (Расія, Беларусь, Азербайджан, Казахстан, Кыргызстан, Туркменістан, Таджыкістан) заявілі аб намеры стварыць Садружнасць Суверэнных Дзяржаў і да 25 лістапада зацвердзіць новы саюзны дагавор. Але гэта не адбылося, бо ўсе чакалі выніку рэферэндуму аб незалежнасці Украіны, прызначанага на 1 снежня. 80% яе жыхароў выказаліся за выхад з СССР.
Слайд 23 8 снежня 1991 г. у Белавежскай пушчы, у рэзідэнцыі “Віскулі”,
кіраўнікі Беларусі (С. Шушкевіч), Расійскай Федэрацыі (Б. Ельцын), Украіны (Л.
Краўчук) падпісалі пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У ім абвяшчалася, што СССР як суб’ект міжнароднага права спыніў сваё існаванне.
21 снежня 1991 г. на сустрэчы ў Алма-Аце кіраўнікі 11 рэспублік былога СССР падпісалі Дэкларацыю ў падтрымку Белавежскага пагаднення.
У сувязі са спыненнем існавання СССР 25 снежня 1991 г. Прэзідэнт СССР М. Гарбачоў склаў свае паўнамоцтвы.