Слайд 1Літаратура Новага часу
1.Станаўленне новай беларускай літаратуры.
2.Мастацка-эстэтычныя тэндэнцыі развіцця беларускай літаратуры
ў XIX ст.
Слайд 2Станаўленне новай беларускай літаратуры
Другая палова XVIII- пачатак ХІХ ст. –
пераломны час ў гісторыі літаратур Еўропы: фармаванне новага светапогляду, філасофіі,
культурна-эстэтычных тэндэнцый, сучаснага тыпу літаратуры.
Вызначальныя рысы новай літаратуры:
аўтар (не жанр, не стылёвыя сродкі) становіцца галоўнай дзейснай асобай літаратурнага працэсу,
працэс індывідуалізацыі стылю: аўтарскі стыль супрацьстаіць норме,
творчае “я” пераўтварае ўніверсальную норму, перамагае традыцыяналізм,
“літаратурнасць” саступае месца праўдзе жыцця
і формаў яго выяўлення.
Слайд 3Асаблівасці станаўлення
Станаўленне новай літаратуры адбываецца ў складаных умовах заняпаду
пісьмовай культуры: на глебе вуснай – народнай творчасці.
Гэта этап пошуку
літаратурай нацыянальнага аблічча, зместу.
Літаратура – выяўляла характар грамадскага жыцця, супярэчнасці гармадскага развіцця, пафас завязаны з перадавымі ідэямі часу: ідэямі народнасці і служэння народу.
На працэс станаўлення ўплывалі: 1)традыцыі старажытнай літаратуры (перайманне традыцый моцна дэфармавана); 2)народна-паэтычныя крыніцы; 3)вопыт суседніх літаратур (польскай, рускай, украінскай); 4) грамадска-культурныя запатрабаванні часу.
Слайд 4Мастацка-эстэтычныя тэндэнцыі развіцця беларускай літаратуры ў ХІХ ст.
(травесційна -бурлескная)
Вызначыць выразна
акрэсленыя напрамкі дастаткова складана, але вызначыць пэўныя тэндэнцыі магчыма.
Др.палова XVIII
-пач. ХІХ ст. – травесційна-бурлескная: апазіцыя да “высокіх” класіцысцкіх тэндэнцый, арыентацыя на народную творчасць: перадача высокіх тэм сродкамі бытавога апавядання, анекдота, схільнасць да грубага камікавання, знарачытая несур’ёзнасць размовы, невыразнасць ідэйна-тэматычнай пазіцыі аўтара: “Энеіда навыварат”, “Тарас на Парнасе”, “Уваскрасенне Хрыстова”, Ф.Тапчэўскі “Вечарынка”, “Цыганскае ігрышча”.
Слайд 5Мастацка-эстэтычныя тэндэнцыі развіцця беларускай літаратуры ў ХІХ ст.
(фальклорна-этнаграфічная)
Этнаграфічна-фальклорная (з асветніцкім,
рамантычна-сентыменталісцкім ухілам) - зварот да ўласных традыцый (фальклорнага набытку народа,
звяжа літаратуру з інтарэсамі свайго краю, пашырыць чытацкую аўдыторыю (З.Даленга-Хадакоўскі, філаматы: Т.Зан, А.Міцкевіч, Я.Чачот, Ю.Яжоўскі, Ф.Маеўскі, І,Дамейка).
Філаматы-студэнты Віленскага ўн-та, удзельнікі нелегальнага адукацыйнага і патрыятычнага таварыства. Узнікла ў 1817г.
Арганізатары: Тамаш Зан, Адам Міцкевіч.
Актыўныя удзельнікі: Ян Чачот (1819г-кіраўнік), Юзаф Яжоўскі, Францішак Малеўскі, Ігнат Дамейка, Міхал Рукевіч.
Мэты філаматаў: асвета роднага краю, выхаванне грамадзянскай актыўнасці.
Вобраз філамата - рамантычны юнак, поўны прагі да асветы і любові да айчыны, затым – выгнаннік, пакутнік за патрыятычныя ідэалы, легендарны прыклад для наступных пакаленняў. Разнастайнаму засваенню фальклорна-літаратурнага ўзаемадзеяння садзейнічала рамантычная тэндэнцыя.
Слайд 6Мастацка-эстэтычныя тэндэнцыі развіцця беларускай літаратуры ў ХІХ ст.
(фальклорна-этнаграфічная)
Рамантызм: мастацкі метад
еўрапейскай літаратуры, проціпастаўленне духоўнага ідэалу, ідэальнага прадстаўлення аб жыцці рэальнаму
свету. Выключныя характары, іншы гарманічны свет. Імкненне да гістарызму, стварэнне “нацыянальнага каларыту”, герой- самакаштоўная, унутрана незалежная асоба.
А.Міцкевіч зб.“Балады і рамансы”, “Гражына”, “Дзяды”, “Пан Тадэвуш”, зб. “Санеты”.
Я.Чачот зб.“Песенькі сялянскія з-пад Нёмана і Дзвіны”, “Едзець міленькі Адам”, “Да пакіньце ж горла драць” (вершы- каля 30), паэмы “Наваградскі замак”, “Радзівіл, або заснаванне Вільні”, “Свіцязь”, “Спевы пра даўніх ліцвінаў”
Група польска-беларускіх пісьменнікаў (А.Рыпінскі, Я.Баршчэўскі, В.Каратынскі, А.Вярыга-Дарэўскі, У.Сыракомля, В.Дунін-Марцінкевіч)
Сентыменталісцкія тэндэнцыі – на першае месца пастаўлены просты чалавек, яго жыццё, думкі перажыванні, пачуцці (Творы Я.Чачота, В.Дуніна-Марцінкевіча)
Вострая крытыка прыгоннага ладу ў творах П.Багрыма (Зайграй, зайграй, хлопча малы” і Ф.Савіча “Дзе ж тое шчасце падзелася”.
Слайд 7В.Дунін-Марцінкевіч – пачынальнік новай беларускай літаратуры.
Слайд 8Спецыфіка творчасці
Свядомае выкарыстанне беларускай мовы, ідэя рэабілітацыі чалавека з народа,
імкненне абараніць яго сацыяльная правы і асабістую годнасць праз увядзенне
на тэатральныя падмосткі селяніна, распрацоўка і ўзбагачэнне мастацкіх формаў, вобразна-выяўленчых сродкаў беларускай мовы. Камедыі “Сялянка”, “Ідылія”, “Пінская шляхта”, “Залёты”, паэтычныя зборнікі “Вечарніцы”, “Беларускі Дудар, або ўсяго патроху”, паэмы “Гапон”, “З—над Іслачы, або Лекі на сон”
Слайд 9Мастацка-эстэтычныя тэндэнцыі развіцця беларускай літаратуры ў ХІХ ст.
(рэалістычна-публіцыстычная)
Склалася ў др.
палове ХІХ ст. (ананімныя творы грамадска-публіцыстычнага зместу “Гутарка старога дзеда”,
“Паўстанцкая песня”, творчасць і дзейнасць К.Каліноўскага, Ф.Багушэвіча, Я.Лучыны, А.Гурыновіча)
Рэалізм – стыль еўрапейскай літаратуры, хар-ца імкненнем да ўсеабдымнасці жыцця, паказу складанасці і супярэчлівасці чалавечай натуры, трагічнай раз’яднанасці людзей і народаў, невырашальных канфліктаў асобы і грамадства, народа і ўлады.
Спецыфіка беларускага рэалізму: праўдзівы паказ жыцця, сацыяльных канфліктаў парэформеннага часу, увага засяроджваецца на чалавеку працы як станоўчым героі, надзеленым многімі прывабнымі рысамі, дзейсным, з пачуццём чалавечай годнасці.
Слайд 10Францішак Багушэвіч (1840-1900)-першы нацыянальны паэт, які пісаў пра існаванне беларускай
нацыі, выразна адзначаючы агульнасць псіхалогіі народа і яго мовы.
Слайд 11Творчасць
Паэтычныя зборнікі “Дудка беларуская” (1891) і “Смык беларускі” (1894) выдадзены
пад псеўданімамі Мацей Бурачок і Сымон Рэўка з-пад Барысава (пазней
апавяданне “Тралялёначка”). Лес рукапісаў “Скрыпка беларуская”, “Беларускія расказы Бурачка” невядомы. Стварае тыповы вобраз селяніна-беларуса (дасціпнага, мудрага, іранічнага, з трывалымі жыццёвымі каранямі і глыбокай філасофіяй).
Пачынальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры.