Разделы презентаций


С казы з адасобленымі членамі Сінтаксіс і пунктуацыя

Члены сказа, выдзеленыя па сэнсе і інтанацыйна, называюцца адасобленымі.На пісьме яны выдзяляюцца коскамі, радзей – працяжнікамі.любыя адасабленні, калі яны адносяцца да асабовага займенніка:У кароткім

Слайды и текст этой презентации

Слайд 1Сказы
з адасобленымі членамі
Сінтаксіс
і
пунктуацыя

Сказы з адасобленымі членаміСінтаксісіпунктуацыя

Слайд 2



Члены сказа, выдзеленыя

па сэнсе і інтанацыйна,
называюцца адасобленымі.
На пісьме яны выдзяляюцца коскамі,


радзей – працяжнікамі.





любыя адасабленні, калі яны адносяцца да асабовага займенніка:
У кароткім кажушку, са стрэльбай за плячыма, ён абыходзіць калгасны табун.
(З. Бядуля)

азначэнні, выражаныя дзеепрыметнікавымі ці прыметнікавымі зваротамі, і аднародныя азначэнні (дапасаваныя і недапасаваныя), калі яны стаяць пасля назоўніка, які паясняюць:
Яшчэ не апаў шчэбень, выкінуты першым выбухам, як на насыпе грымнула зноў. (І. Мележ)
Змораны чорны конь, увесь мокры ад поту, ішоў ледзь перастаўляючы ногі.
(І. Пташнікаў)

Адасабляюцца і выдзяляюцца коскамі на пісьме:

Члены сказа, выдзеленыя па сэнсе і інтанацыйна, называюцца адасобленымі.На пісьме

Слайд 3стаяць перад назоўнікам і маюць дадатковае акалічнаснае значэнне прычыны, умовы

ці ўступкі:
Зусім непісьменная, маці мела практычны розум і нядрэнна спраўлялася

з гаспадаркай. (Ю. Гаўрук)

паміж азначэннем, якое паясняе дзейнік, і гэтым дзейнікам стаіць выказнік:
Стомлены дарогай, прысеў Іван на прыступкі ганка. (М. Гарэцкі)
Высушаныя гарачым сонцам, паніклі кветкі і травы. (Б. Мікуліч)

Заўвага. Могуць адасабляцца азначэнні, калі:

стаяць перад назоўнікам і маюць дадатковае акалічнаснае значэнне прычыны, умовы ці ўступкі:Зусім непісьменная, маці мела практычны розум

Слайд 4Адасобленыя прыдаткі

Адасобленыя прыдаткі

Слайд 6Прыдаткі са словамі па імені, па мянушцы адасабляюцца разам
з

гэтымі словамі:
У суседа была карова, па мянушцы Ланя. (Б. Сачанка)

Прыдаткі

са злучнікам як адасабляюцца ў тым выпадку,
калі маюць адценне прычыны:
Валя, як самая лепшая вучаніца класа, рэкамендавана да ўдзелу ў алімпіядзе

Калі злучнік як ужываецца са значэннем “у якасці”, “у ролі”, то назоўнік
са злучнікам як не з’яўляецца прыдаткам і на пісьме коскамі не выдзяляецца:
У вёсцы Васіля ведалі як цудоўнага выдумшчыка. (М. Машара)

Прыдаткі са злучнікам ці, або адкасабляюцца, калі маюць
удакладняльнае значэнне:
Хроніка Быхаўца, або летапіс Быхаўца, найбольш поўны са спісаў
старажытных беларуска-літоўскіх летапісаў. (А. Жураўскі)

Прыдаткі са словамі па імені, па мянушцы адасабляюцца разам з гэтымі словамі:У суседа была карова, па мянушцы

Слайд 7

Акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўямі
і дзеепрыслоўнымі

зваротамі, адасабляюцца і на пісьме
выдзяляюцца коскамі:
Забыўшыся пра ўсё на свеце,

я ўважліва разглядаў
жураўлёў з надзейнага сховішча. (В. Вольскі)








Заўсёды адасабляюцца акалічнасці з прыназоўнікам
нягледзячы на, якія маюць значэнне ўступкі:
Нягледзячы на сваё недамаганне, маці сабралася
у дарогу да дачкі. (Б. Сачанка)













Заўвагі. Не адасабляюцца і не выдзяляюцца коскамі
фразеалагізмы тапу склаўшы рукі, нясолана хлябаўшы,
на нач гледзячы, на лес гледзячы, заплюшчыўшы вочы,
свету не бачачы і інш.
Хлопец мужнее і расце на лес гледзячы. (М. Зарэцкі)



)






Не выдзяляюцца коскамі два сумежныя адасобленыя
дзеепрыслоўі (дзеепрыслоўныя словазлучэнні),
звязаныя злучнікамі і, ды, ці:
Махнач стаяў каля сцірты саломы, як заўсёды,
утаропіўшы вочы ў зямлю і сашчапіўшы рукі на жываце.
(І. Шамякін)





Ад адасобленых дзеепрыслоўяў трэба адрозніваць словы
тыпу стоячы, лежачы, седзячы, спяшаючыся, гуляючы і інш.,
якія маюць прыслоўнае значэнне. Звычайна яны стаяць
пасля выказніка, часцей у канцы сказа і коскамі
не выдзяляюцца:
Хлопчык спаў седзячы.



Адасобленыя акалічнасці

Акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўямі      і дзеепрыслоўнымі зваротамі, адасабляюцца і на пісьмевыдзяляюцца коскамі:Забыўшыся пра

Слайд 8Адасабленне ўдакладняльных акалічнасцей

Адасабленне ўдакладняльных акалічнасцей

Слайд 9Адасабленне ўдакладняльных дапаўненняў
і іншых членаў сказа

Заўвага. Словы асабліва, нават, пераважна

могуць і не мець
удакладняльнага значэння. Тады перад імі коска

не ставіцца:
Работа не спынялася нават у дождж. (І. Навуменка)

Адасабленне ўдакладняльных дапаўненняўі іншых членаў сказаЗаўвага. Словы асабліва, нават, пераважна могуць і не мець удакладняльнага значэння. Тады

Слайд 10
Адасабляюцца і іншыя члены сказа, якія маюць удакладняльнае значэнне:
Каля лесу

танцавалі яны – жураўлі. (В. Вольскі)
(Удакладняльны дзейнік)
Па левы бок шашы

ўзведзены Курган Славы – помнік нашай гісторыі. (С. Грахоўскі)
(Удакладняльны прыдатак)
Ахоўнікі рэгулярна праходжваліся каля багажа, сачылі за яго захаванасцю. (Б. Сачанка)
(Удакладняльны выказнік)
Хлопец купіў сіне-белую, у палоску, кашулю-безрукаўку… (С. Баранавых)
(Удакладняльнае азначэнне)


Адасабленне ўдакладняльных дапаўненняў
і іншых членаў сказа

Адасабляюцца і іншыя члены сказа, якія маюць удакладняльнае значэнне:Каля лесу танцавалі яны – жураўлі. (В. Вольскі)(Удакладняльны дзейнік)Па

Слайд 11Сінтаксічны разбор сказа
з адасобленымі членамі
Пісьмовы.
Сказ просты, апавядальны, няклічны, двухсастаўны, развіты,

ускладнены адасобленым азначэннем, поўны.
(Што?) неба– дзейнік, выражаны назоўнікам у форме

Н. скл., адз. л.;
неба (што зрабіла?) навісла– просты выказнік, выражаны дзеясловам абв. ладу, пр.ч., адз. л., 3-й ас.;
неба (якое?) зацягнутае шэрымі хвалямі – адасобленае азначэнне, выражана дзеепрыметнікавым зваротам;
навісла (як?) нізка – акалічнасць спосабу дзеяння, выражана прыслоўем.
Адасобленае азначэнне стаіць у сярэдзіне сказа, з двух бакоў выдзяляецца коскамі.

Неба, зацягнутае шэрымі хмарамі, нізка павісла над лесам. (У. Карпаў)

Вусны.

Сінтаксічны разбор сказаз адасобленымі членаміПісьмовы.	Сказ просты, апавядальны, няклічны, двухсастаўны, развіты, ускладнены адасобленым азначэннем, поўны.	(Што?) неба– дзейнік, выражаны

Обратная связь

Если не удалось найти и скачать доклад-презентацию, Вы можете заказать его на нашем сайте. Мы постараемся найти нужный Вам материал и отправим по электронной почте. Не стесняйтесь обращаться к нам, если у вас возникли вопросы или пожелания:

Email: Нажмите что бы посмотреть 

Что такое TheSlide.ru?

Это сайт презентации, докладов, проектов в PowerPoint. Здесь удобно  хранить и делиться своими презентациями с другими пользователями.


Для правообладателей

Яндекс.Метрика