і ўдакладняюць змест усяго выказвання або пэўнага
члена сказа і
ўключаюцца ў сказ пры дапамозе злучнікаў як, нібы, бы, быццам, як быццам, што, усё роўна як, усё роўна што, як бы і інш.
У склад параўнальных зваротаў можа ўваходзіць адно самастойнае слова
(назоўнік, лічэбнік, прыслоўе, дзеяслоў) ці сплучэнне слоў:
Мокры водар белага бэзу, кветкі-гроны, як вінаград, ветрык весні, ветрык-гарэза ўсё
трасе і тузае сад. (У. Караткевіч)
Раска, як русалчына луска, на вадзе ад месяца гарыць. (У. Караткевіч)
І вось на галінках гараць яблыкі, быццам чырвонагрудыя зяблікі. (М. Танк)
Параўнальнымі зваротамі не лічацца фразеалагізмы, якія ў сказе выконваюць
функцыю акалічнасці:
[Паўлінка:] Што ж гэта, пан Адольф, надуўся як мыш на крупы або як
апошняе ў печ усыпаўшы. (Я. Купала)
Не з’яўляюцца параўнальнымі зваротамі і словы са злучнікам як, што ўваходзяць
у склад выказніка:
У гэтыя хвіліны яна для яго як маці. (І. Навуменка)