Паэтычны дэбют Адама Глобуса (псеўданім ўтвораны з часткі бацькавага прозвішча і прозвішча маці) адбыўся ў газеце “Літаратура і мастацтва” ў 1978 годзе. У наступным, 1979 годзе, яго вершы былі надрукаваны ў часопісе “Маладосць”. Паэзія Адама Глобуса адразу займела прыхільнікаў. Прадмову да яго першай паэтычнай кнігі “Груд” напісаў Уладзімір Караткевіч. Выхад кнігі быў запланаваны ў 1985 г., але кніга так і не выйшла – не дазволіла цэнзура.
Гарадскi вецер
Як сцягі альтруізму,
Да крухмальных аблокаў
Вецер кідаў бялізну –
Навальніцу палохаў.
Ён ляцеў на балконы,
Рваў старыя газеты, –
I круціла над светам
Некралогі з партрэтамі.
Вецер нёс інфармацыю
Напалову размытую,
Парушаў пунктуацыю, –
Ўваскрасалі забітыя.
Усміхаліся вусны
На паперы скамечанай,
I здаваліся глупствам
Усялякія сведчанні.
Над крыклівымі гмахамі,
Над маўклівымі блокамі
З птахамі Вецер.
Вершы і апавяданні А. Глобуса перакладзены на асноўныя мовы свету, а таксама на асяцінскую і каталонскую, друкаваліся ў Велікабрытаніі, Германii,Славеніі, Чэхіі, Польшчы і Расii.
Станіслаў Шушкевіч, Васіль Быкаў. Дзяды-1993
1988 год
Если не удалось найти и скачать доклад-презентацию, Вы можете заказать его на нашем сайте. Мы постараемся найти нужный Вам материал и отправим по электронной почте. Не стесняйтесь обращаться к нам, если у вас возникли вопросы или пожелания:
Email: Нажмите что бы посмотреть