Разделы презентаций


Беларусь у перыяд правядзення рэформ (1985 – 1991 гг.)

Содержание

Пасля смерці К. Чарненкі 10 сакавіка 1985 г. новым Генеральным сакратаром ЦК КПСС быў абраны М.С. Гарбачоў. На красавіцкім 1985 г. Пленуме ЦК КПСС ён выклаў праграму правядзення курса на паскарэнне

Слайды и текст этой презентации

Слайд 1Беларусь у перыяд правядзення рэформ (1985 – 1991 гг.)
1.

Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення.
2. Дзяржаўны пераварот ў

Маскве ў жніўні 1991 г. Ліквідацыя СССР.
Беларусь у перыяд правядзення рэформ (1985 – 1991 гг.) 1. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення.2.

Слайд 2 Пасля смерці К. Чарненкі 10 сакавіка 1985 г. новым Генеральным

сакратаром ЦК КПСС быў абраны М.С. Гарбачоў. На красавіцкім 1985

г. Пленуме ЦК КПСС ён выклаў праграму правядзення курса на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця. Пад паскарэннем тады разумелася павышэнне тэмпаў эканамічнага развіцця на аснове інтэнсіфікацыі вытворчасці, развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу, структурнай перабудовы эканомікі, новых форм арганізацыі кіравання і стымулявання працы. Мэта курса - вывесці савецкую эканоміку на сусветны ўзровень.
Пасля смерці К. Чарненкі 10 сакавіка 1985 г. новым Генеральным сакратаром ЦК КПСС быў абраны М.С. Гарбачоў.

Слайд 3 Красавіцкі 1985 г. Пленум прыняў таксама пастанову “Аб мерах па

пераадольванню п’янства і алкагалізму”, якая паклала пачатак знакамітай спешнай і

эканамічна непралічанай антыалкагольнай кампаніі, і Закон аб дзяржаўнай прыёмцы прадукцыі, які прывёў да з’яўлення новай бюракратычнай структуры, але не палепшыў якасць выпускаемых вырабаў.
Красавіцкі 1985 г. Пленум прыняў таксама пастанову “Аб мерах па пераадольванню п’янства і алкагалізму”, якая паклала пачатак

Слайд 4 У выніку на працягу 1985 - 1986 гг. аб’ём вытворчасці

скараціўся ў 2 разы. Гэта сведчыла пра правал курса на

паскарэнне. У студзені 1987 г. пачаўся спад вытворчасці, які не ўдалося прыпыніць і які стаў пачаткам глыбокага эканамічнага крызісу.
У выніку на працягу 1985 - 1986 гг. аб’ём вытворчасці скараціўся ў 2 разы. Гэта сведчыла пра

Слайд 5 У лютым 1986 г. у русле ідэй паскарэння была прынята

комплексная праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця БССР на 1986 – 1990 гг.

(12-я пяцігодка). Яна прадугледжвала пераарыентацыю эканомікі рэспублікі на інтэнсіўны шлях развіцця.
У пачатку 12-й пяцігодкі эканоміка рэспублікі развівалася дынамічна. Але хутка яна сустрэлася з вялікімі цяжкасцямі. Адмоўна сказалася аварыя на Чарнобыльскай АЭС у красавіку 1986 г. Акрамя таго адміністрацыйна-камандная сістэма перашкаджала радыкальным пераўтварэнням.
У лютым 1986 г. у русле ідэй паскарэння была прынята комплексная праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця БССР на 1986

Слайд 6 Няўдачы ў эканамічнай сферы падштурхнулі палітычнае кіраўніцтва СССР да рэфармавання

палітычнага ладу краіны, што было зафіксавана ў рашэннях XXVII з’езда

КПСС (25 лютага – 6 сакавіка 1986 г.), студзеньскага і чэрвеньскага Пленумаў ЦК КПСС 1987 г., ХІХ Усесаюзнай канферэнцыі КПСС (28 чэрвеня – 1 ліпеня 1988 г.), якія ўдакладнілі палітычны курс і вызначылі палітыку перабудовы.
Няўдачы ў эканамічнай сферы падштурхнулі палітычнае кіраўніцтва СССР да рэфармавання палітычнага ладу краіны, што было зафіксавана ў

Слайд 7 Так, са студзеня 1987 г. быў узяты курс на дэмакратызацыю

грамадства, а з чэрвеня 1987 г. прынята рашэнне аб радыкальнай

эканамічнай рэформе. Яна атрымала ўвасабленне ў Законе аб дзяржаўным прадпрыемстве (аб’яднанні), які быў ухвалены ў чэрвені 1987 г. і ўступіў у сілу з 1 студзеня 1988 г. У ім заканадаўча была аформлена канцэпцыя “гаспадарча-разліковага сацыялізму”.
Так, са студзеня 1987 г. быў узяты курс на дэмакратызацыю грамадства, а з чэрвеня 1987 г. прынята

Слайд 8 У адрозненне ад іншых саюзных рэспублік, у БССР не сталі

разбураць стары гаспадарчы механізм, але ў сярэдзіне 1987 г. пачалася

праца па пераводу некаторых галін народнай гаспадаркі на поўны гаспадарчы разлік і самафінансаванне. Але многія міністэрствы і ведамствы захавалі камандныя пазіцыі.
У адрозненне ад іншых саюзных рэспублік, у БССР не сталі разбураць стары гаспадарчы механізм, але ў сярэдзіне

Слайд 9 Між тым у грамадстве з’явіліся капіталістычныя тэндэнцыі. Становішча яшчэ больш

ускладнілася, калі ў 1988 г. быў апублікаваны Закон СССР аб

кааперацыі. З адменай у 1987 – 1989 гг. дзяржаўнай манаполіі на знешні гандаль і з дазволам прадпрыемствам і прыватным асобам прадаваць за мяжу тавары сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў краіне ў 1987 – 1990 гг. значна пагоршылася. Эканоміка СССР і яе грашова-фінансавая сістэма ляжалі ў руінах.
Між тым у грамадстве з’явіліся капіталістычныя тэндэнцыі. Становішча яшчэ больш ускладнілася, калі ў 1988 г. быў апублікаваны

Слайд 10 Пачынаючы з 1989 г. на гаспадарчым развіцці БССР негатыўна сказвалася

ўзрастаючая разбалансаванасць гаспадаркі СССР. Пачалі парушацца старыя гаспадарчыя сувязі, стаў

відавочным параліч улады. За 12-ю пяцігодку былі дасягнуты нядрэнныя вынікі. Але ў 1990 г. у рэспубліцы, як і па ўсім СССР, склалася картачная сістэма размеркавання тавараў паўсядзённага спажывання і некаторых харчовых прадуктаў.
Пачынаючы з 1989 г. на гаспадарчым развіцці БССР негатыўна сказвалася ўзрастаючая разбалансаванасць гаспадаркі СССР. Пачалі парушацца старыя

Слайд 11 Пачатак дэмакратызацыі быў пакладзены яшчэ ў студзені 1987 г., калі

быў абвешчаны пачатак палітыкі галоснасці. На яе хвалі ў БССР

рэзка вырасла цікавасць беларускага народа да праблем нацыянальнай гісторыі і культуры. Пачаўся працэс фарміравання палітычнай апазіцыі, калі пачалі ўзнікаць шматлікія нефармальныя клубы і аб’яднанні.
У 1989 г. у БССР ствараецца штаб палітычнай апазіцыі – Беларускі народны фронт “Адраджэнне”.
Зноў пачаліся працэсы рэабілітацыі. Ужо да 1993 г. у рэспубліцы было рэабілітавана 130 тыс. чалавек.
Пачатак дэмакратызацыі быў пакладзены яшчэ ў студзені 1987 г., калі быў абвешчаны пачатак палітыкі галоснасці. На яе

Слайд 12 ХІХ Канферэнцыя летам 1988 г. прапанавала новую структуру ўлады –

З’езд народных дэпутатаў СССР і Вярхоўны Савет СССР, які фарміраваўся

на з’ездзе з ліку дэпутатаў і працаваў пастаянна.
На Першым з’ездзе народных дэпутатаў СССР у маі – чэрвені 1989 г. старшынёй Вярхоўнага Савета СССР быў абраны М.С. Гарбачоў.

ХІХ Канферэнцыя летам 1988 г. прапанавала новую структуру ўлады – З’езд народных дэпутатаў СССР і Вярхоўны Савет

Слайд 13
У кастрычніку 1989 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб

выбарах народных дэпутатаў БССР і народных дэпутатаў мясцовых Саветаў. Выбары

па новаму закону ў Вярхоўны Савет БССР і мясцовыя Саветы прайшлі 4 сакавіка 1990 г. Старшынёй Вярхоўнага Савета БССР быў выбраны былы сакратар ЦК КПБ М.І. Дземянцей.
У кастрычніку 1989 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб выбарах народных дэпутатаў БССР і народных дэпутатаў

Слайд 14
У сакавіку 1990 г. адбыўся нечарговы Трэці з’езд народных дэпутатаў

СССР, які адмяніў 6 артыкул Канстытуцыі СССР, што замацоўваў кіруючую

ролю КПСС у грамадстве, і ўвёў пасаду Прэзідэнта СССР. З’езд на безальтэрнатыўнай аснове выбраў М. Гарбачова Прэзідэнтам СССР.
У сакавіку 1990 г. адбыўся нечарговы Трэці з’езд народных дэпутатаў СССР, які адмяніў 6 артыкул Канстытуцыі СССР,

Слайд 15 Пагаршэнне эканамічнага становішча і дэстабілізацыя палітычнай сістэмы СССР, сур’ёзныя памылкі

і пралікі КПСС у час перабудовы абвастрылі цэнтрабежныя тэндэнцыі. Быў

прыняты Закон СССР “Аб парадку рашэння пытанняў, звязаных з выхадам саюзных рэспублік з СССР”. Ва ўмовах нарастаючых супярэчнасцей расійскае кіраўніцтва пайшло на неардынарны крок: 12 чэрвеня 1990 г. быў абвешчаны дзяржаўны суверэнітэт Расійскай Федэрацыі. 16 ліпеня 1990 г. аб сваім суверэнітэце заявіла Украіна. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.
Пагаршэнне эканамічнага становішча і дэстабілізацыя палітычнай сістэмы СССР, сур’ёзныя памылкі і пралікі КПСС у час перабудовы абвастрылі

Слайд 16
У снежні 1990 г. Чацвёрты з’езд народных дэпутатаў СССР абмеркаваў

ідэю Саюзнага дагавора і прыняў рашэнне аб правядзенні рэферэндуму па

пытанню аб захаванні Савецкага Саюза. Рэферэндум адбыўся 17 сакавіка 1991 г. Ён не праводзіўся ў Літве, Латвіі, Эстоніі, Арменіі, Малдавіі і Грузіі. У рэферэндуме прынялі ўдзел 80% грамадзян СССР, якія мелі права голасу. З іх 76,4% выказаліся за захаванне СССР. У Беларусі за захаванне СССР прагаласавала 82,7% агульнай колькасці выбаршчыкаў.
У снежні 1990 г. Чацвёрты з’езд народных дэпутатаў СССР абмеркаваў ідэю Саюзнага дагавора і прыняў рашэнне аб

Слайд 17 23 красавіка 1991 г. у загараднай рэзідэнцыі М. Гарбачова ў

Нова-Агарове было падпісана пагадненне Прэзідэнта СССР і кіраўнікоў 9 саюзных

рэспублік (“9+1”) аб хутчэйшым заключэнні новага саюзнага дагавора. Сам апублікаваны праект некалькі разоў мяняўся і насіў кампрамісны характар. Галоўнае ў ім было тое, што на працягу 6 месяцаў пасля яго падпісання павінны быць праведзены выбары вышэйшых органаў Саюза.
23 красавіка 1991 г. у загараднай рэзідэнцыі М. Гарбачова ў Нова-Агарове было падпісана пагадненне Прэзідэнта СССР і

Слайд 18 Распад СССР паскорылі падзеі, якія адбыліся ў Маскве з 19

па 21 жніўня 1991 г. Падчас адпачынку М. Гарбачова ў

Крыме група вышэйшых дзяржаўных асоб (Г. Янаеў – віцэ-прэзідэнт СССР, В. Паўлаў – прэм’ер-міністр СССР, Б. Пуга – міністр унутраных спраў СССР, В. Кручкоў – старшыня КДБ СССР і інш.) стварылі Дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу, абвясцілі аб хваробе М. Гарбачова і пераходзе ўлады ў свае рукі. Партыйнае кіраўніцтва спрабавала захаваць існуючы палітычны рэжым.
Распад СССР паскорылі падзеі, якія адбыліся ў Маскве з 19 па 21 жніўня 1991 г. Падчас адпачынку

Слайд 19 Пралік арганізатараў путча заключаўся ў недаацэнцы дэмакратычных сіл і рашучасці

асабіста Б. Ельцына. Ён як Прэзідэнт Расіі абвінаваціў кіраўніцтва КПСС

у спробе дзяржаўнага перавароту і падпарадкаваў сабе ўсе органы выканаўчай улады СССР, якія знаходзіліся на тэрыторыі Расіі. Дзейнасць КПСС на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі была забаронена. Гэта таксама быў дзяржаўна-палітычны пераварот.
Пралік арганізатараў путча заключаўся ў недаацэнцы дэмакратычных сіл і рашучасці асабіста Б. Ельцына. Ён як Прэзідэнт Расіі

Слайд 20 25 жніўня 1991 г. Пятая нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР

прыняла Закон “Аб наданні статуса канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета

Беларускай ССР аб дзяржаўным суверэнітэце БССР” і пастанову “Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР”. Ва ўласнасць рэспублікі перайшла агульнасаюзная маёмасць. Таксама дзейнасць КПСС – КПБ прыпынялася.
25 жніўня 1991 г. Пятая нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла Закон “Аб наданні статуса канстытуцыйнага закона

Слайд 21 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон “Аб

назве БССР”, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца “Рэспубліка

Беларусь”. Тады ж былі абвешчаны Законы “Аб дзяржаўным сцягу РБ”(ім стаў бела-чырвона-белы сцяг), “Аб дзяржаўным гербе РБ”(“Пагоня”). Старшынёй Вярхоўнага Савета быў выбраны прафесар БДУ С.Шушкевіч.
19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон “Аб назве БССР”, у адпаведнасці з якім яна

Слайд 22 Што датычыць лёсу СССР, то ў пачатку верасня 1991 г.

пачаў работу Пяты з’езд народных дэпутатаў СССР. 5 верасня 1991

г. ён прыняў канстытуцыйны закон аб уладзе ў пераходны перыяд, а затым здаў свае паўнамоцтвы Дзяржаўнаму Савету СССР.
Дзяржсавет у верасні 1991 г. афіцыйна прызнаў незалежнасць Літвы, Латвіі і Эстоніі. 14 лістапада 1991 г. ў Нова-Агарове 7 рэспублік (Расія, Беларусь, Азербайджан, Казахстан, Кыргызстан, Туркменістан, Таджыкістан) заявілі аб намеры стварыць Садружнасць Суверэнных Дзяржаў і да 25 лістапада зацвердзіць новы саюзны дагавор. Але гэта не адбылося, бо ўсе чакалі выніку рэферэндуму аб незалежнасці Украіны, прызначанага на 1 снежня. 80% яе жыхароў выказаліся за выхад з СССР.
Што датычыць лёсу СССР, то ў пачатку верасня 1991 г. пачаў работу Пяты з’езд народных дэпутатаў СССР.

Слайд 23 8 снежня 1991 г. у Белавежскай пушчы, у рэзідэнцыі “Віскулі”,

кіраўнікі Беларусі (С. Шушкевіч), Расійскай Федэрацыі (Б. Ельцын), Украіны (Л.

Краўчук) падпісалі пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У ім абвяшчалася, што СССР як суб’ект міжнароднага права спыніў сваё існаванне.
21 снежня 1991 г. на сустрэчы ў Алма-Аце кіраўнікі 11 рэспублік былога СССР падпісалі Дэкларацыю ў падтрымку Белавежскага пагаднення.
У сувязі са спыненнем існавання СССР 25 снежня 1991 г. Прэзідэнт СССР М. Гарбачоў склаў свае паўнамоцтвы.
8 снежня 1991 г. у Белавежскай пушчы, у рэзідэнцыі “Віскулі”, кіраўнікі Беларусі (С. Шушкевіч), Расійскай Федэрацыі (Б.

Обратная связь

Если не удалось найти и скачать доклад-презентацию, Вы можете заказать его на нашем сайте. Мы постараемся найти нужный Вам материал и отправим по электронной почте. Не стесняйтесь обращаться к нам, если у вас возникли вопросы или пожелания:

Email: Нажмите что бы посмотреть 

Что такое TheSlide.ru?

Это сайт презентации, докладов, проектов в PowerPoint. Здесь удобно  хранить и делиться своими презентациями с другими пользователями.


Для правообладателей

Яндекс.Метрика