Разделы презентаций


ПУБЛІЦЫСТЫКА І РЫТОРЫКА

Содержание

АСАБЛІВАСЦІ ПУБЛІЦЫСТЫЧНАГА МАНАЛОГА Слова атрымлівае канчатковае сэнсавае напаўненне і эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку толькі ў сувязі з іншымі словамі, у кантэксце. Таму сінтаксіс, які вывучае правілы і спосабы спалучэння слоў у сказе і словазлучэнні,

Слайды и текст этой презентации

Слайд 1ПУБЛІЦЫСТЫКА І РЫТОРЫКА

ПУБЛІЦЫСТЫКА І РЫТОРЫКА

Слайд 2АСАБЛІВАСЦІ ПУБЛІЦЫСТЫЧНАГА МАНАЛОГА
Слова атрымлівае канчатковае сэнсавае напаўненне і эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку

толькі ў сувязі з іншымі словамі, у кантэксце. Таму сінтаксіс,

які вывучае правілы і спосабы спалучэння слоў у сказе і словазлучэнні, моўна-кампазіцыйную будову літаратурнага твора ў цэлым, мае выключна важнае значэнне для стылістыкі публіцыстычных жанраў.
АСАБЛІВАСЦІ ПУБЛІЦЫСТЫЧНАГА МАНАЛОГА	Слова атрымлівае канчатковае сэнсавае напаўненне і эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку толькі ў сувязі з іншымі словамі, у

Слайд 3АСАБЛІВАСЦІ ПУБЛІЦЫСТЫЧНАГА МАНАЛОГА
Публіцыстычны артыкул па сваіх моўна-стылёвых асаблівасцях – маналог

аўтара, звернуты да чытачоў з мэтаю развіць пэўную сістэму ідэй,

свій погляд га тую ці іншую праблему грамадска-палітычнага жыцця і заклікаць іх да актыўнага дзеяння. У залежнасці ад зместу і жанравай разнавіднасці артыкула, ад тых канкрэтных задач, якія ставіць перад сабою журналіст, выкладанне тэмы можа прымаць розныя формы маналога.
Тэндэнцыя – імкненне да шматпланавасці, паліфанічнасці апісання.
АСАБЛІВАСЦІ ПУБЛІЦЫСТЫЧНАГА МАНАЛОГА		Публіцыстычны артыкул па сваіх моўна-стылёвых асаблівасцях – маналог аўтара, звернуты да чытачоў з мэтаю развіць

Слайд 4АСАБЛІВАСЦІ ПУБЛІЦЫСТЫЧНАГА МАНАЛОГА
Важна падкрэсліць, што кампазіцыйна-стылёвая шматпланавасць дасягае пэўнага эфекту

толькі ў тым выпадку, калі ўсе разнародныя часткі, якладнікі твора,

звязваюцца ўнутрана пры дапамозе аўтарскага “я” журналіста. Аўтарская мадальнасць, якая працінае ўсе часткі твора, робіць знешне разнародны тэкст унутрана адзіным.
Г.Салганік: “Аўтарскае “я” рэпарцёра – гэта і кампазіцыйны, і стылістычны, і сюжэтны цэнтр рэпартажу, рухаючая спружына развіцця сюжэту”.
Гэтыя словы можна з поўным правам аднесці да любога журналісцкага твора.
АСАБЛІВАСЦІ ПУБЛІЦЫСТЫЧНАГА МАНАЛОГА	Важна падкрэсліць, што кампазіцыйна-стылёвая шматпланавасць дасягае пэўнага эфекту толькі ў тым выпадку, калі ўсе разнародныя

Слайд 5АСАБЛІВАСЦІ ПУБЛІЦЫСТЫЧНАГА МАНАЛОГА
Асаблівасці стылю артыкула ў вялікай ступені выражаюцца і

ў будове маўлення аўтара, асабліва ў яго сінтаксісе. Агульнай адметнай

рысай сінтаксісу публіцыстычнага твора з’яўляецца тое, што гэта літаратурна апрацаваны сінтаксіс, г.зн. З упарадкаванымі, прыведзенымі да раўнавагі, сіметрычнасці сінтаксічнымі адзінкамі ў ім.
АСАБЛІВАСЦІ ПУБЛІЦЫСТЫЧНАГА МАНАЛОГА	Асаблівасці стылю артыкула ў вялікай ступені выражаюцца і ў будове маўлення аўтара, асабліва ў яго

Слайд 6Рытарычныя фігуры ў журналісцкім творы
Характэрным для стылю публіцыстычных твораў розных

жанраў з’яўляецца шырокае выкарыстанне ў іх сродкаў так званага паэтычнага

сінтаксісу, або рытарычных фігур, якія былі вызначаны і класіфікаваны яшчэ антычнай рыторыкай.
Карыстаючыся тымі ці іншымі традыцыйнымі прыёмамі сінтаксічнай арганізацыі публіцыстычнага твора, трэба заўсёды памятаць, што яны павінны стылістычна апраўдвацца, матывавацца, адпавядаць зместу, жанравым асаблівасцям твора і тым творчым задачам, якія ставіць перад сабою журналіст.

Рытарычныя фігуры ў журналісцкім творы	Характэрным для стылю публіцыстычных твораў розных жанраў з’яўляецца шырокае выкарыстанне ў іх сродкаў

Слайд 7Рытарычныя фігуры ў журналісцкім творы
Адной з распаўсюджаных рытарычных фігур, якая

шырока ўжываецца публіцыстамі, з’яўляецца анафара. Сутнасць яе заключаецца ў тым,

што некалькі сказаў або абзацаў пачынаюцца аднолькавым словам або групай слоў.

У эпіфары, у процілегласць анафары, суседнія сказы заканчваюцца аднолькавым словам або групай слоў, што таксама ўзмацняе, падкрэслівае іх.
Рытарычныя фігуры ў журналісцкім творы	Адной з распаўсюджаных рытарычных фігур, якая шырока ўжываецца публіцыстамі, з’яўляецца анафара. Сутнасць яе

Слайд 8Рытарычныя фігуры ў журналісцкім творы
Выразную сінтаксічную сіметрыю стварае поўны паралелізм

сказаў. У гэтым выпадку члены сказа расстаўлены ў адной паслядоўнасці

і выражаны аднолькавымі формамі.
Часа ў пачатку новага сказа (або яго часткі) паўтараецца слова, якім закончаны папярэдні сказ. Гэты прыём называецца кампазіцыйным стыкам.
Ужытае ў пачатку і ў канцы апошняга сказа, слова ўтварае кальцо страфы, якое кампазіцыйна абрамляе сказ.
Рытарычныя фігуры ў журналісцкім творы	Выразную сінтаксічную сіметрыю стварае поўны паралелізм сказаў. У гэтым выпадку члены сказа расстаўлены

Слайд 9Рытарычныя фігуры ў журналісцкім творы
Сінтаксічным сродкам, які дапамагае нарастанню выразнасці

маўлення, з’яўляецца градацыя.
Вялікую выразнасць, яркасць і дакладнасць надае мове ўдалае

ўжыванне антытэзы – супрацьстаўленне двух кантрасных процілеглых паняццяў.
Для пацверджання пэўнай думкі ўжываецца рытарычнае пытанне. Часам выкарыстоўваецца чаргаванне пытання і адказу, які падкрэслівае катэгарычнасць выказвання.


Рытарычныя фігуры ў журналісцкім творыСінтаксічным сродкам, які дапамагае нарастанню выразнасці маўлення, з’яўляецца градацыя.Вялікую выразнасць, яркасць і дакладнасць

Слайд 10Рытарычныя фігуры ў журналісцкім творы
Яркім сінтаксічным прыёмам стварэння выразнасці з’яўляецца

парнае (упарадкаванае) пералічэнне аднародных членаў сказа.

Тое ж самае можна сказаць

і пра так званыя інтанацыйныя кантрасты – чаргаванне злучнікавага і бяззлучнікавага спалучэння аднародных членаў.

Рытарычныя фігуры ў журналісцкім творыЯркім сінтаксічным прыёмам стварэння выразнасці з’яўляецца парнае (упарадкаванае) пералічэнне аднародных членаў сказа.Тое ж

Слайд 11Рытарычныя фігуры ў журналісцкім творы
Надзвычай распаўсюджаны ў публіцыстыцы прыём інверсіі

– перастаноўкі членаў сказа. Як вядома, асноўным прынцыпам парадку слоў

у спакойнай дзелавой мове з’яўляецца пастаноўка на першае месца таго члена сказа (або групы іх), які выражае вядомае, а пасля – таго, які выражае нешта новае. Калі ж “новае” выносіцца на першае месца, то гэтым яно падкрэсліваецца, акцэнтуецца, што надае мове большую выразнасць, экспрэсіўнасць. Такі парадак называецца эмфатычным (грэч. =выразнасць) і павінен быць у тэксце эстэтычна апраўданы, матываваны мэтай выказвання.
Рытарычныя фігуры ў журналісцкім творыНадзвычай распаўсюджаны ў публіцыстыцы прыём інверсіі – перастаноўкі членаў сказа. Як вядома, асноўным

Слайд 12Рытарычныя фігуры ў журналісцкім творы
Важным стылістычным сродкам выступае перыяд –

разнавіднасць складанага сказа, які вылучаецца своеасаблівай музычнасцю і рытмічнасцю гучання.

Перыяд выразна паспадаецца на дзве сінтаксічныя часткі, адна з якіх чытаецца з павышэннем інтанацыі, а другая – з паніжэннем. Першая частка перыяда пры чытанні звычайна заканчваецца некаторай паўзай – кальмінацыйным пунктам, пасля якога пачынаецца другая частка.

Рытарычныя фігуры ў журналісцкім творыВажным стылістычным сродкам выступае перыяд – разнавіднасць складанага сказа, які вылучаецца своеасаблівай музычнасцю

Слайд 13Элементы гутарковага сінтаксісу
Характэрная рыса – шырокае пранікненне ў моўную

тканіну твора элементаў гутарковых форм. Сінтаксіс гутарковай мовы адрозніваецца тым,

што тут выкарыстоўваюцца галоўным чынам простыя, часам няпоўныя сказы, якія нярэдка дапаўняюцца рознымі пабочнымі заўвагамі, не звязанымі моцнай сінтаксічнай сувяззю з астатнімі членамі сказа. Гэта надае мове большую непасрэднасць, эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць і дынамізм.
Элементы гутарковага сінтаксісу Характэрная рыса – шырокае пранікненне ў моўную тканіну твора элементаў гутарковых форм. Сінтаксіс гутарковай

Слайд 14Элементы гутарковага сінтаксісу
Для гутарковага стылю характэрныя эліптычныя канструкцыі, у якіх

адсутнічаюць некаторыя члены сказа, што лёгка ўзнаўляюцца. Такая з’ява ўласцівая

не толькі мове дзеючых асоб, але і мове аўтара.
Характэрнай прыкметай стылю сучаснага артыкула з’яўляецца пытальна-адказная форма выкладу, што таксама ідзе ад гутарковага сінтаксісу. Часта ўжываюцца пытанні, звернутыя як быццам да сябе – унутраны дыялог.
Элементы гутарковага сінтаксісуДля гутарковага стылю характэрныя эліптычныя канструкцыі, у якіх адсутнічаюць некаторыя члены сказа, што лёгка ўзнаўляюцца.

Слайд 15Элементы гутарковага сінтаксісу
У моўную тканіну сучаснага артыкула аўтары свабодна ўводзяць

чужую мову – дыялогі, няўлясна-простую моу. Што таксама ажыўляе выкладанне,

надае яму гутарковую непасрэднасць і экспрэсіўнасць.
Няўласна-простая мова ў стылістычных адносінах займае прамежкавае становішча паміж простай і ўскоснай мовай. Яна перадаецца з пункту гледжання аўтара твора з захаваннем асаблівасцяў гаворкі персанажа.
Элементы гутарковага сінтаксісуУ моўную тканіну сучаснага артыкула аўтары свабодна ўводзяць чужую мову – дыялогі, няўлясна-простую моу. Што

Слайд 16Элементы гутарковага сінтаксісу
Уражанне непасрэднасці працэсу маўлення, калі фраза складваецца як

“на хаду”, ствараюць сказы з так званымі далучальнымі канструкцыямі. У

гэтым выпадку да асноўнага сказа далучаюцца новыя сказы або асобныя члены сказа, што стварае ўражанне паступовага, нарастаючага развіцця думкі.
Ыядомыя і сінтаксічныя канструкцыі з займеннікам і прыдаткам-назоўнікам для ўдакладнення думкі.
Элементы гутарковага сінтаксісуУражанне непасрэднасці працэсу маўлення, калі фраза складваецца як “на хаду”, ствараюць сказы з так званымі

Слайд 17Элементы гутарковага сінтаксісу
Жывую сувязь з вусным маўленнем (не толькі гутарковым)

выражае шырока распаўсюджаны ў мове публіцыстыкі прыём “актуалізацыі сінтагм шляхам

іх вынясення ў акцэнтуемую пазіцыю” (Н.Шведава).
Выкарыстанне шматлікіх гутарковых эсродкаў сінтаксісу ні ў якім разе нельга расцэньваць як самамэту, як універсальны сродак стварэння жывасці, непасрэднасці размовы з чытачом, як абавязковы, і прытым станоўчы паказчык “сучаснай манеры” выкладу думак.
Элементы гутарковага сінтаксісуЖывую сувязь з вусным маўленнем (не толькі гутарковым) выражае шырока распаўсюджаны ў мове публіцыстыкі прыём

Слайд 18Элементы гутарковага сінтаксісу
Часта за знешняй непасрэднасцю, “раскаванасцю” стылю хаваецца адсутнасць

глыбокага пранікнення ў сэнс грамадскай з’явы, што празмерным ужываннем гутарковых,

паэтычна-прамоўніцкіх або інтымна-лірычных сродкаў маўлення прыкрываюць недахоп глыбокіх думак і цвярозага аналізу рэчаіснасці, а гэта ўрэшце зніжае грамадска-палітычную значнасць, вагу журналісцкага выступлення.
Элементы гутарковага сінтаксісуЧаста за знешняй непасрэднасцю, “раскаванасцю” стылю хаваецца адсутнасць глыбокага пранікнення ў сэнс грамадскай з’явы, што

Слайд 19Парушэнне асноўнага эстэтычнага прынцыпу публіцыстычнай творчасці – абавязковага арганічнага адзінства

лагічна-разумовага і эмацыянальна-вобразнага мыслення – прыводзіць часам да змяшэння планаў

адлюстравання рэчаіснасці і дэфармацыі жанраў.
Парушэнне асноўнага эстэтычнага прынцыпу публіцыстычнай творчасці – абавязковага арганічнага адзінства лагічна-разумовага і эмацыянальна-вобразнага мыслення – прыводзіць часам

Обратная связь

Если не удалось найти и скачать доклад-презентацию, Вы можете заказать его на нашем сайте. Мы постараемся найти нужный Вам материал и отправим по электронной почте. Не стесняйтесь обращаться к нам, если у вас возникли вопросы или пожелания:

Email: Нажмите что бы посмотреть 

Что такое TheSlide.ru?

Это сайт презентации, докладов, проектов в PowerPoint. Здесь удобно  хранить и делиться своими презентациями с другими пользователями.


Для правообладателей

Яндекс.Метрика