У выніку войнаў беларускае насельніцтва прымусова перасялялася ў Расійскую дзяржаву. Вялікая колькасць жыхароў беларускіх зямель апынулася ў Маскве, дзе пасялілася ў Мяшчанскай слабадзе.
Беларускія майстры будавалі і ўпрыгожвалі многія храмы і палацы Масквы і Падмаскоўя.
Беларускія майстры выканалі ўсе разьбярныя работы па вонкавым і ўнутраным убранні драўлянага Каломенскага палаца цара Аляксея Міхайлавіча.
“мураўленая” (з празрыстай
зялёнай палівай)
і “цанінная” (размаляваная
непразрыстай эмаллю розных
колераў).
Гістарычныя ўмовы развіцця культуры былі звязаны таксама з узмацненнем працэсу акаталічвання. У XVII-XVIII стст. у ВКЛ гаспадарыла цалкам апалячаная беларуская шляхта. Беларуская мова страціла статус мовы афіцыйнага справаводства, дзяржаўнымі былі абвешчаны польская і лацінская. Беларускамоўнай заставалася пераважна народная культура.
На Беларусі былі вядомы творы Ф.Вальтэра, Д.Дзідро, Ш.Мантэск’ё,
Ж.-Ж.Руссо і іншых французскіх асветнікаў.
Цэнтрам адукацыі і навукі была Віленская акадэмія (з 1781 г. – Галоўная школа ВКЛ), якая мела статус універсітэта.
Высокі ўзровень адукацыі забяспечвалі езуіцкія калегіумы.
Вынікі рэформы адукацыі
1770-1790-х гг.:
даступнасць адукацыі
свецкі характар
выкладанне на польскай
мове замест латыні
увага да развіцця
разумовых здольнасцей
дзяцей.
Кнігавыдавецтвам у Амстэрдаме (Галандыя) заняўся ўраджэнец Мсціслаўшчыны Ілья Капіевіч. Тут ён пазнаёміўся з маладым Пятром I, па даручэнні якога падрыхтаваў і выдаў першы дапаможнік па матэматыцы на рускай мове.
Запрошаны ў Маскву, Капіевіч выдаў першыя рускамоўныя падручнікі па граматыцы, рыторыцы і інш. (больш за 20 кніг).
Сярод вядомых вучоных – Казімір Семяновіч – аўтар кнігі “Вялікае мастацтва артылерыі”, якая мела поспех ва ўсёй Еўропе.
Ён адным з прешых стварыў праект шматступенчатай ракеты і лічыцца папярэднікам Цыялкоўскага і Каралёва.
Адным з найбольш значных дзеячаў беларускай і рускай культуры стаў ураджэнец Полацка, паэт, вучоны, мысліцель і асветнік Сімяон Полацкі. Ён закончыў Кіева-Магілянскі калегіум, Віленскі універсітэт. Абставіны жыцця прымусілі С.Полацкага выехаць у Маскву.
Па яго ініцыятыве была створана першая ў Расіі вышэйшая навучальная ўстанова – Славяна-грэка-лацінская акадэмія.
Паводле твора С.Полацкага “Рыфмалагіён”, студэнт гэтай акадэміі М.Ламаносаў упершыню пазнаёміўся з вершаскладаннем.
С.Полацкі стаяў ля вытокаў першага ў Расіі тэатра, адчыненага пры царскім двары ў 1672 г., у якім частку акцёраў складалі жыхары Беларусі, вывезеныя з яе тэрыторыі.
Ён выказваў думку, што наша планета – не цэнтр Сусвету, выбраны Богам, а адзін з нямгногіх населеных аб’ектаў. Рукапіс К.Лышчынскага трапіў у рукі царкоўнікаў, якія запатрабавалі смяротнай кары.
К.Лышчынскі быў абезгалоўлены і спалены на кастры на плошчы ў Варшаве па прыгаворы суда Рэчы Паспалітай, а попелам зарадзілі гармату і стрэлілі з яе.
Паводле праектаў лепшых еўрапейскіх архітэктараў узводзяцца і перабудоўваюцца магнацкія палацава-замкавыя комплексы.
У гарадах , якія мелі магдэбургскае права, будуюцца ратушы – неад’емныя прыкметы вольнага горада.
З XVI ст. вызначальным стылем у архітэктуры з’яўляецца барока, якому ўласцівы манументальнасць, раскоша ва ўбранстве будынукаў, двухвежавы фасад.
Тэатр умяшчаў 2500 гледачоў. Сам Міхал Казімір Агінскі быў высокаадукаваным, адораным чалавекам, сярод яго асабістых сяброў быў Іозеф Гайдн, якому ён падказаў сюжэт араторыі “Стварэнне свету”.
У другой палове XVII-XVIII ст. па-ранейшаму дзейнічалі лялечны тэатр (батлейка) і школьныя тэатры пры езуіцкіх калегіумах, якія выконвалі функцыю навучання замежным мовам у час ігры на сцэне.
Ткацкая мануфактура Радзівілаў па вырабе палатна для абіўкі сцен, бязворсавых дываноў (шпалер) існавала ў Карэлічах.
Першая персіярня ўзнікла ў Нясвіжы, адкуль была перанесена ў Слуцк. Першапачаткова на іх працавалі турэцкія, а потым мясцовыя майстры. Вялікая калекцыя паясоў мелася ў Нясвіжскім палацы Радзівілаў.
Если не удалось найти и скачать доклад-презентацию, Вы можете заказать его на нашем сайте. Мы постараемся найти нужный Вам материал и отправим по электронной почте. Не стесняйтесь обращаться к нам, если у вас возникли вопросы или пожелания:
Email: Нажмите что бы посмотреть