Разделы презентаций


Літаратурны працэс пачатку ХХ ст

Содержание

“Нашаніўскі” перыяд у гісторыі беларускай літаратуры пачатку XXст.Цэнтрамі развіцця беларускай літаратуры становяцца Пецярбург, Вільня, Мінск.1902г. -Пецярбург – «Круг беларускай народнай асветы», цэнтральная фігура Б.Эпімах-Шыпіла (памочнік дырэктара бібіліятэкі Пецярбургскага ун-та, філолаг), удзельнікі

Слайды и текст этой презентации

Слайд 1Літаратурны працэс пачатку ХХ ст.
“Нашаніўскі перыяд” у гісторыі беларускай літаратуры

пачатку XXст.
Тэндэнцыі і спецыфіка развіцця савецкай літаратуры 20-30-х гадоў.

Літаратурны працэс  пачатку ХХ ст.“Нашаніўскі перыяд” у гісторыі беларускай літаратуры пачатку XXст.Тэндэнцыі і спецыфіка развіцця савецкай

Слайд 2“Нашаніўскі” перыяд у гісторыі беларускай літаратуры пачатку XXст.
Цэнтрамі развіцця беларускай

літаратуры становяцца Пецярбург, Вільня, Мінск.

1902г. -Пецярбург – «Круг беларускай народнай

асветы», цэнтральная фігура Б.Эпімах-Шыпіла (памочнік дырэктара бібіліятэкі Пецярбургскага ун-та, філолаг), удзельнікі браты Іваноўскія, браты Луцкевічы, А. Пашкевіч (Цётка) і інш.
Дзейнасць фактычна нелегальная. Займаліся выдавецкай дзейнасцю.
“Нашаніўскі” перыяд у гісторыі беларускай літаратуры пачатку XXст.Цэнтрамі развіцця беларускай літаратуры становяцца Пецярбург, Вільня, Мінск.1902г. -Пецярбург –

Слайд 3Дзейнасць беларускіх грамадска-літаратурных арганізацый у Вільні.
3 1906 г. усё больш

значную ролю пачынае адыгрываць другі асяродак беларускага грамадска-культурнага руху —

Вільня.
1907-1913г. працуе тэатр І.Буйніцкага, ствараецца беларускі музычна-драматычны гурток А.Бурбіса.
Верасень 1906 г.- выхад газеты «Наша доля». Друкавалася абодвума шрыфтамі (лацінкай і кірыліцай). Рэдактар – І.Тукеркес.
У першым нумары - змешчаны праграмныя творы «Наш палетак» і «Прысяга над крывавымі разорамі» Цёткі, якая актыўна ўдзельнічала ў выданні разам з братамі Луцкевічамі, Ф. Умястоўскім, К. Кастравіцкім і інш.
Упершыню з вершам «Наш родны край» выступіў Я.Колас.
З-за праблем з уладамі газета хутка перастала існаваць (выйшла 6 нумароў).
Дзейнасць беларускіх грамадска-літаратурных арганізацый у Вільні.3 1906 г. усё больш значную ролю пачынае адыгрываць другі асяродак беларускага

Слайд 4Газета “Наша ніва” (штотыднёвік) (снежань 1906 – жнівень 1915г)
Газета стала выразніцай

думак і настрояў беларускага народа, нацыянальна-культурным асяродкам, дзе гуртаваліся лепшыя

тагачасныя інтэлектуальныя і патрыятычныя сілы адраджэння.

На старонках газеты шырока асвятляліся грамадска-палітычныя і сацыяльныя праблемы часу. Найбольшая ўвага аддавалася пытанням нацыянальнага адраджэння.
Неацэнны ўклад «Нашай нівы» ў працэс станаўлення і развіцця новай беларускай літаратуры: магчымасць друку на роднай мове стала падставай для стварэння беларускай літаратуры, замацавання яе эстэтыкі і традыцый, што і адбылося літаральна за паўтара дзесяцігоддзі.

Рэгулярна друкаваў свае вершы ў «Нашай ніве» Янка Купала, які ў 1908-1909 гг. - супрацоўнік газеты, а з 1914 г. да закрыцця - яе рэдактар. У 1907 г. у рэдакцыі працаваў Я.Колас. Актыўныя стваральнікі газеты браты Луцкевічы, пастаянныя аўтары і супрацоўнкі: 3. Бядуля, Ядвігін Ш., В.Ластоўскі.
Газета “Наша ніва” (штотыднёвік) (снежань 1906 – жнівень 1915г)Газета стала выразніцай думак і настрояў беларускага народа, нацыянальна-культурным

Слайд 5“Наша ніва”- стала цэлай эпохай у беларускім культурна-грамадскім жыцці, за

што даследчыкі справядліва назвалі перыяд выдання газеты і станаўлення літаратурнай

творчасці на беларускай мове “НАШАНІЎСКІМ”

У газеце адбыліся літаратурныя паэтычныя дэбюты М. Багдановіча і А. Гаруна, Ц. Гартнага, К. Буйло, Я. Журбы, Г. Леўчыка, М. Арла, А.Гурло, А. Паўловіча.
Пачыналася станаўленне беларускай прозы ў творах Ядвігіна Ш., К.Каганца, Я. Коласа, М. Гарэцкага, У. Галубка, К. Лейкі, П. Простага,
Ф. Шантыра і інш.
Праз развагі і дыскусіі на старонках газеты фарміравалася беларуская крытычная і эстэтычная думка, прадстаўленая ў артыкулах М. Багдановіча, Я. Купалы, С. Палуяна, А. Бульбы, Л.Гмырака, В. Ластоўскага, У. Самойлы.
З 1910 г.«Наша ніва» пачала выданне «Беларускіх календароў»
За кароткі тэрмін аўтары-літаратары газеты стварылі такую літаратуру на беларускай мове, якая годна ўпісалася ў агульнаеўрапейскі культурны кантэкст.
Вялікая заслуга «Нашай нівы» была і ў тым, што на яе старонках адбываўся працэс далейшага ўнармавання беларускай літаратурнай мовы і правапісу.

“Наша ніва”- стала цэлай эпохай у беларускім культурна-грамадскім жыцці, за што даследчыкі справядліва назвалі перыяд выдання газеты

Слайд 6Іншыя выданні
Рух беларускага літаратурна-грамадскага жыцця адчуваўся на самым пачатку стагоддзя

і ў Мінску.
Газета «Минский листок» (ствараецца ў канцы XIX

ст., з 1902г. “Северозападный край”). Часта друкавала на сваіх старонках беларускія творы.
На яе старонках у 1905 г. убачыў свет першы верш Я. Купалы «Мужык”.

Працуе Беларускае таварыства драмы і камедыі, “Беларуская хатка” (своеасаблівы творчы клуб).
Сярод рускамоўных выданняў, якія падтрымлівалі справу адраджэння ў той ці іншай ступені вылучаліся газеты «Голос Белоруссии», «Жизнь Белоруссии», «Северо-западный курьер» (рэд. С.Скандракоў).

Напярэдадні першай сусветнай вайны беларускі перыядычны друк актывізуецца і папаўняецца іншымі выданнямі: часопісы “Лучынка”,
“Крапіва”, “Саха”, “Раніца”, газета “Беларус”і інш.
Літаратурна-грамадскі рух у галіне перыядычных выданняў быў працягнуты і ў пасляваенны час (“Гоман”, “Дзянніца”, “Светач”).
Іншыя выданніРух беларускага літаратурна-грамадскага жыцця адчуваўся на самым пачатку стагоддзя і ў Мінску. Газета «Минский листок» (ствараецца

Слайд 7“Загляне сонца і ў наша аконца”
Другую магутную галіну літаратурна-грамадскага руху

на пачатку XX ст. прадстаўлялі шматлікія беларускія выдавецкія таварыствы, сярод

якіх найбольшым укладам у беларускае кнігадрукаванне вылучалася пецярбургская суполка «Загляне сонца і ў наша аконца».
Афіцыйна пачала дзейнічаць у 1906 г.; сярод яе заснавальнікаў былі Б.I.Эпімах-Шыпіла, браты В. і Ю. Іваноўскія, В. Валейка, У. Сталыгва, пазней далучыўся А. Грыневіч і некаторыя іншыя.
У выдавецтве актыўна выходзяць беларускія падручнікі, серыя беларускіх паштовак, творы А. Міцкевіча, Ф. Багушэвіча, В. Дуніна-Марцінкевіча, К.Каганца, Я. Купалы, М. Багдановіча, Я.Коласа і інш.
У 1908 г. у выдавецтве выйшла першая паэтычна кніга Я. Купалы «Жалейка”.


Папулярнасцю карыстаюцца разнастайныя клубы, гурткі, таварыствы (самаадукацыйныя, тэатральныя, музычна-драматычныя). Ствараюцца ў Вільні, Мінску, Пецярбурзе, Гродне, Слуцку, Полацку, Радашковічах і многіх іншых гарадах і мястэчках Беларусі.
“Загляне сонца і ў наша аконца”Другую магутную галіну літаратурна-грамадскага руху на пачатку XX ст. прадстаўлялі шматлікія беларускія

Слайд 8Развіццё літаратуры Паэзія
Вядучай становіцца тэма нацыянальнай ідэі, звязанай з незалежным і

паўнавартасным дзяржаўным жыццём Беларусі, грамадска-эстэтычным ідэалам - свабодай.
У гэты перыяд

развіваюцца ўсе літаратурныя жанры.
Найбольш паспяхова развіваецца паэзія: творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, А.Гаруна, Цёткі, К. Каганца (Казімір Кастравіцкі (1868 -1918), Янкі Журбы (Іван Якаўлевіч Івашын, 1881-1964), Канстанцыі Буйло (Канстанцыя Антонаўна Калечыц, 1893-1986), паэты хрысціянска-дэмакратычнай светапогляднай арыентацыі Вінцук Адважны (Язэп германовіч), Янка Быліна (Янка Семашкевіч), Андрэй Зязюля (Аляксандр Астрамовіч), Казімір Сваяк (Кастусь Саповіч).
(зборнік «Жалейка», паэмы “Курган”, “Бандароўна”, Магіла льва”, ”На куццю” Я.Купалы, зборнік «Песні-жальбы» Я. Коласа, вершы А. Гаруна «Начныя думкі», «Ваўкалакі», «Жабрачка», М. Багдановіча вершы «Краю мой родны, як выкляты Богам...», «Разрытая магіла», «Народ, Беларускі Народ!», паэмы “Страцім –лебедзь”, “Максім Магдалена”)
Развіццё літаратуры Паэзія Вядучай становіцца тэма нацыянальнай ідэі, звязанай з незалежным і паўнавартасным дзяржаўным жыццём Беларусі, грамадска-эстэтычным

Слайд 9Развіццё літаратуры проза
На хвалі грамадска-палітычнай актыўнасці прыйшлі ў літаратуру: Зміцер Жылуновіч,

які друкаваў свае творы пад псеўданімам Цішка Гартны (1887-1937). Алесь

Гурло (1892-1938) і Хведар Чарнышэвіч (пачатак 1880-х - ?), Гальяш Леўчык (Ілья Ляўковіч, 1880-1944).
У пачатку XX ст. празаічны эпас атрымлівае больш шырокае развіццё, ідэйны яго змест пачанае набываць выразна канцэптуальны характар. Гэта заўважаецца ў першую чаргу ў апавяданнях Я.Коласа, М.Багдановіча, М.Гарэцкага.
Проза гэтага перыду была прадстаўлена ў асноўным творамі малой эпічнай формы: апавяданнем, навелай, абразком, нарысам. Для яе быў характэрны пры адлюстраванні рэчаіснасці своеасаблівы зварод да традыцый вуснай народнай творчасці, да народных вобразаў з выразна арыгінальным аўтарскім поглядам на праблемы сучаснай яму рэчаііснасці (Ядвігін Ш. зборнікі апавяданняў “Бярозка” (1912), “Васількі” (1914), аўтар першага беларускага рамана “Золата” (дэтэктыўная фабула).
Проза гэтага перыяду вызначалася рознастылёвасцю. Рэалістычныя і алегарычныя апавяданні пісаў Я.Колас (“Цвіркун”, “Дзеравеншчына”, “Нёманаў дар”, “Малады дубок” і інш.), імпрэсіяністычныя, рамантычныя творы малой эпічнай формы ствараў З.Бядуля. Пашыраюцца жанравыя формы і з’яўляюцца: сацыяльна-бытавая, псіхалагічная навела, невела-прытча, навела-алегорыя, навела-экспрэсія, абразок ў розных яго формах, гумарыстычная навела, літаратурны анекдот і інш. (З.Бядуля, Я.Колас, Ядвігін Ш., З Верас, М.Гарэцкі, І.Лейка С.Палуян, А.Гарун, В.Ластоўскі, А.Пшчолка і інш.)
Развіццё літаратуры прозаНа хвалі грамадска-палітычнай актыўнасці прыйшлі ў літаратуру: Зміцер Жылуновіч, які друкаваў свае творы пад псеўданімам

Слайд 10Развіццё літаратуры Драматургія
Беларуская драматургія ў пач. ХХ ст. мела значныя дасягненні

ў рэалістычным адлюстраванні рэчаіснасці як сучаснай, так і мінулай, вызначалася

глыбокім дэмакратызмам, гуманістычным пафасам, цікавасцю да праблем агульначалавечага характару.
Своеасаблівым пераходным этапам стала драматургічная творчасць К.Каганца (“У іншым шчасці няшчасце схавана”, “Модны шляхцюк”). Найлепшыя дасягненні зрабілі: Я.Купала, І.Буйніцкі, У.Галубок, Ф.Аляхновіч. Янка Купала стварае ўзор класічнай нацыянальнай камедыі (“Паўлінка”, 1912), філасофскай драмы (“Раскіданае гняздо”, 1913) – творы, у якіх ступень мастацкага абагульнення, неадназначнасць характараў, іх жыццёвае самавыяўленне даюць падставы характарызаваць створаныя беларускім песняром вобразы як мастацкую з’яву ў беларускай літаратуры.
Вялікі ўклад у развіццё беларускай драматургіі, станаўленне нацыянальнага тэатра ўнеслі Ф.Аляхновіч (аўтар 18 п’ес:“На Антокалі”, “На вёсцы”, “Бутрым Няміра”, “Калісь”, “Чорт і Баба”, “Страхі жыцця”, “Незакончаная драма” і інш, кнігі ўспамінаў “У кіпцюрах ГПУ” (1933) і У.Галубок (1882 -1937, “Апошняе спатканне”, “Бязвінная кроў”, “Праменьчык шчасця”, “Бязродны” і іш.).
Жанравая спецыфіка многіх драматургічных твораў вызначалася моцнай спалучанасцю з эпічным пачаткам: драматургічныя абразкі, драматызаваныя аповесці, паэмы ( М.Гарэцкі “Атрута”. “Гапон і Любачка”, “Антон”, Я.Купала “Адвечная песня”, “Сон на кургане”, К.Буйло “ Кветка папараці”, Ф.Аляхновіч “ На вёсцы” і інш.)
Развіццё літаратуры ДраматургіяБеларуская драматургія ў пач. ХХ ст. мела значныя дасягненні ў рэалістычным адлюстраванні рэчаіснасці як сучаснай,

Слайд 11Літаратура 20-х гг.
Развіццё літаратуры ў гэты час – перапляценне разнастайных,

супярэчлівых, нярэдка процілеглых тэндэнцый і з’яў. Беларуская літаратура фарміруецца ў

межах шматнацыянальнага дзяржаўнага ўтварэння.
З’яўленне авангардных накірункаў мастацтва з вязана з пошукам новых сродкаў мастацкай выразнасці.
«Авангард», «мадэрнізм» – сукупнасць нерэалістычных напрамакаў у еўрапейскім мастацтве першай паловы ХХ ст.
Бел.літ. 20-х гг. характарызуецца як адкрытрая эстэтычная сістэма. Вызначальны характарыстыка: стылёвая і жанравая разнастайнасць, суіснаванне, узаемаўплыў, узаемаабагачэнне розных мастацкіх тэндэнцый.
Побач з рэалізмама плённа развіваліся рамантызм (паэзія «Маладняка» творы М.Зарэцкага), сімвалізм (творы Я.Купалы, Зм. Бядулі), натуралізм (творы М.Зарэцкага, Я.Нёманскага, Р.Мурашкі), імажынізм (творы Я.Пушчы, Т.Кляшторнага, А.Бабрэкі, Ул.Хадыкі), канструктывізм (праграма літаратурна-мастацкіх аб’ядн. «Маладняк», «Узвышша», «Беларускай літаратурна-мастацкай камуны»), футурызм (творы П.Шукайлы, Я.Відука, «Беларускай літаратурна-мастацкай камуны), імпрэсіянізм (Творы Я.Пушчы, К.Чорнага), экспрэсінізм (творы Я.Купалы, Зм. Бядулі).
Беларускія літаратары паспрабавалі прапанаваць і тэарэтычна абгрунтаваць авангардныя кірункі і стылі: маладнякізм, актывізм, вітаізм.
Літаратура 20-х гг.Развіццё літаратуры ў гэты час – перапляценне разнастайных, супярэчлівых, нярэдка процілеглых тэндэнцый і з’яў. Беларуская

Слайд 12Літаратура 20-х гг.
Можна выдзеліць 2 наватарскія тэндэнцыі:
- творы пісьменнікаў,

для якіх пошукі ў галіне формы вынікалі з унутранай патрэбы

абнаўлення мастацтва,
- пошукі ў галіне формы маладых творцаў, абумоўленыя рэвалюцыйнымі падзеямі, выкліканыя прагай «абнаўлення свету», стварэння «новай літаратуры», новай паэтыкі.
Гэты перыяд з’яўляецца самым інтэнсіўным у плане апрабацыі новых прыёмаў і прынцыпаў выяўлення. Імкненне да мадэрнізацыі формы, пошукі новых шляхоў мастацкага выяўлення характэрны для маладых пісьменнікаў. Малады задор упэўненасць ва ўласных сілах прымушалі верыць, што яны здольныя стварыць новае мастацтва, якога яшчэ не бачыў свет, адсюль лозунгі: «далоў класікаў», «у рожкі са старымі брацца». Уплываў на гэта і паскораны характар развіцця нацыянальнай літаратуры.
Паказальныя рысы авангардызму (паводле Е.Лявонавай): паглыбленасць у душэўны свет героя, у свядомасць і нават падсвядомасць чалавека, перавага ірацыянальнага над рацыянальным, радыкальная адмова мастака ад прынцыпу знешняга падабенства, ад эстэтыкі простага пераймання, імітацыі, ад адлюстравання жыцця ў формах і вобразах, адпаведных самому жыццю, скіраванасць пісьменніка на жанравы, стылявы эксперымент, фармаванне зусім новага тыпу мастакоўскага мыслення, успрымання рэчаіснасці. Увасабленне ў творы непаўторнага, індывідуальнага, суб’ектыўнага погляду на чалавека і свет, сваё «я», абнаўленне вядомых жанраў і форма, іх свядомае разбурэнне».
«Беларускі варыянт авангардызму склаўся найперш у межах «маладняка» і «Узвышша» (І.Багдановіч).
Літаратура 20-х гг.Можна выдзеліць 2 наватарскія тэндэнцыі: - творы пісьменнікаў, для якіх пошукі ў галіне формы вынікалі

Слайд 13Літаратура 20-х гг.
(В.Максімовіч) Нацыянальная версія мадэрнізму не ўкладваецца ў кананічныя

рамкі гэтага культурнага феномена!
Неабходна мець на ўвазе «выключны патэнцыял ідэі

нацыянальнага адраджэння, якая выступае як факт мастацкай структуры, як яе светапоглядная і ўласна мастацка-эстэтычная дамінанта».
«Адражэнская дамінанта» скіроўвала да патрэбы фарміравання беларускай нацыі і падпарадкоўвала сабе ўвесь абсяг мастацкай думкі.
Спецыфіка беларускага мадэрнізму: наўмысна зніжанае, травесційнае пераўвасабленне народнапаэтычнага эпасу, паэтызацыя паўсядзённай рэчаіснасці. Пейзажная тэматыка як відазмененая форма мадэрнісцкай утопіі, сацыялагізацыя прыроды і г.д.
«Узвышша»: тэарэтычныя палажэнні: Камунікат беларускага літаратурна-мастацкага згуртавання «Узвышша», «Тэзісы», праграмная заява «Ад беларускага літаратурна-мастацкага згуртавання «Узвышша», артыкулы А.Бабарэкі «З далін на ўзвышшы», «Аквітызм у творчасці У.Дубоўкі», «Узвышэнская паэзія: Аналіз паняцця», «Паэзія як ўяўленне».
Тэзісы эстэтычнай праграмы «Узвышша» ёсць сінтэз класічнай мастацкай традыцыі і літаратурнага наватарства першай трэці ХХ ст.» (Конан), што знайшло адлюстраванне ў канцэпцыі «аквітызму» - «жывой вады».
Літаратура 20-х гг.(В.Максімовіч) Нацыянальная версія мадэрнізму не ўкладваецца ў кананічныя рамкі гэтага культурнага феномена!Неабходна мець на ўвазе

Слайд 14Літаратура 20-х гг.
Спецыфіка – існаванне розных творчых арганізацый, мастацкіх напрамкаў:
1923-28г.-”Маладняк”.

Заснавальнікі: М.Чарот, А.Бабарэка, Я.Пушча, А.Александровіч, А.Дудар, А.Вольны. Пафас пераўтварэння жыцця,

прыярытэтныя – пралетарскія пераўтварэнні. Былі недахопы: спрошчаны сацыялагізатарскі падыход да літаратурных з’яў, негатыўнае стаўленне да класічнай спадчыны, захапленне псеўданаватарскай словатворчасцю.
У выніку рэарганізацыі –1928-1932г.- “БЕЛАПП” – М.Лынькоў, П.Галавач, Р.Мурашка, П.Броўка – насаджэнне “пралетарскай культуры”, не жаданне лічыцца з законімі развіцця літаратуры, вульгарызатарская крытыка падзяляе пісьменнікаў на буржуазных (М.Зарэцкі, У.Дубоўка, Я.Пушча), пралетарскіх (М.Чарот, М.Лынькоў, А.Александровіч), спадарожных, сялянскіх і г.д.
1932г. – стварэнне пісьменніцкага саюзу.
У выніку расколу- 1926-31г. “Узвышша”. Заснавальнікі: К.Чорны, М.Лужанін, К.Крапіва, У.Дубоўка, Я.Пушча, П.Глебка. Задачы: абарона творчасці маладых літаратараў ад дыктату і рэгламентаціі, арыентацыя на мастацкую прыроду літаратуры, на эстэтычную змястоўнасць у творы, на нацыянальную традыцыю – узвысіць мастацкі ўзровень літаратуры. Выдаецца часопіс.
1927-1932г – “Полымя” : Я.Купала, Я.Колас, Ц.Гартны, У.Галубок, А.Гурло, М.Зарэцкі, М.Чарот, А.Александровіч. Задачы: творчая садружнасць беларускіх пісьменнікаў незалежна ад прыналежнасці да літаратурных суполак, сувязі з пісьменнікамі іншых рэспублік.
Літаратура 20-х гг.Спецыфіка – існаванне розных творчых арганізацый, мастацкіх напрамкаў:1923-28г.-”Маладняк”. Заснавальнікі: М.Чарот, А.Бабарэка, Я.Пушча, А.Александровіч, А.Дудар, А.Вольны.

Слайд 15Спецыфіка развіцця ў канцы 20-х-30-я гг.
З’яўляецца мастацкі стыль – сацыялістычны

рэалізм, як нарматыўная сістэма таталітарнай культуры (Ухвалены на І Усесаюзным

з’езде пралетарскіх пісьменнікаў), уводзіцца цэнзура, палітычная рэгламентацыя па пытаннях літаратуры (рэзалюцыя ЦК РКП (б))
Плённа развіваюцца ўсе літаратурныя жанры:
Я.Колас “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, Я.Купала “Безназоўнае”, У.Дубоўка – там, дзе кіпарысы”, “І пурпуровых ветразяў узвівы”, сатырычныя творы К.Крапівы,. А.Мрыя, проза Я.Коласа “На прасторах жыцця”, “У палескай глушы”, М.Гарэцкі “Дзве душы” (псіхалагічны напрамак), творы К.Чорнага, М.Лынькова.
Драматургія: М.Чарот, В.Гарбацэвіч, У.Галубок, М.Грамыка, п’еса В.Шашалевіча “Апраметная”, Я.Купала “Тутэйшыя”.
У канцы 20-х гг. пачынаецца хваля ідэалагічных кампаній па выкрыцці “класава варожых” з’яў, расправа з інтэлігенцыяй па справе “Саюза вызвалення Беларусі” пачынаецца ў 1930г. (М.Гарэцкі, Я.Лёсік, У.Жылка, В.Ластоўскі)
1932г. – пастанова ЦК УКП (б) – “Аб літаратурна-мастацкіх арганізацыях” – закрываюцца часопісы,
Пануе метад сацыялістычнага рэалізму як адзіна правільны, героі твораў падзяляюцца на станоўчых і адмоўных, апяваюцца пытанні сацыялістычнага будаўніцтва.
У 1933, 1937гг. - новыя хвалі рэпрэсій.
Спецыфіка развіцця ў канцы 20-х-30-я гг.З’яўляецца мастацкі стыль – сацыялістычны рэалізм, як нарматыўная сістэма таталітарнай культуры (Ухвалены

Обратная связь

Если не удалось найти и скачать доклад-презентацию, Вы можете заказать его на нашем сайте. Мы постараемся найти нужный Вам материал и отправим по электронной почте. Не стесняйтесь обращаться к нам, если у вас возникли вопросы или пожелания:

Email: Нажмите что бы посмотреть 

Что такое TheSlide.ru?

Это сайт презентации, докладов, проектов в PowerPoint. Здесь удобно  хранить и делиться своими презентациями с другими пользователями.


Для правообладателей

Яндекс.Метрика